Conscious chic party 💚
У гэту нядзелю, 29 сакавіка, далучайцеся да нашага ўтульнага і свядомага SWAP-дня з добрай атмасферай, абменам і ўстойлівымі практыкамі ♻️
🕒 15:00 – 20:00 — SWAP
Прыносіце адзенне, абутак, кнігі, аксэсуары, расліны або іншыя рэчы, якім хочаце даць новае жыццё — або проста прыходзьце і знайдзіце нешта для сябе (бясплатна!)
🧦 16:00 – 17:30 — Воркшоп па штопцы шкарпэтак (рэгістрацыя па спасылцы)
Даведайцеся пра тэхніку darning і падарыце любімым рэчам другое жыццё
🧠 18:00 — Квіз пра slow і fast fashion
Даведайцеся больш фактаў пра хуткую і павольную моду
📍 Grind Pizza, 24 Pavle Ingorokva
Прыходзьце абменьвацца, вучыцца, рамантаваць і святкаваць свядомы лад жыцця ✨

👍2
Palina ў Тбілісі!
Пасля доўгага перапынку беларуская спявачка Palina iзноў выступіць у сталіцы Грузіі.
Яе музыка спалучае крохкасць і сілу, мінімалізм і ўнутраную напружанасць, а яе канцэрты прыцягваюць тых, для каго гэта не проста слуханне, а сапраўднае адчуванне музыкі.
Калі вы даўно чакалі вечар прыгожай, далікатнай і магутнай музыкі — гэта тое, што трэба.
📅 23 красавіка
🚪 Дзверы адчыняюцца: 19:00
⏰ Пачатак: 20:00
🎟 Квіткі: ад 80 GEL па спасылцы
📍 Клюб Mechanica, вул. Дзмітрыя Узнадзе, 9, Тбілісі

👍10
☕️Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай!
🤝🏻Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі
🌟Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню
🗯Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі
☕️У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, какава, віно
🕖Калі: 01.04 (серада) 20:00
📍Месца: "But First Cacao"
💰free donation
Удзел па рэгістрацыі ў апытанцы суполкі

👍4
Forwarded from Aksana аКсяродак
Батумі – зямля абяцаная для беларусаў. Сустрэча з Севярынам Квяткоўскім
Падчас імпрэзы закранаем тэмы:
“Ах, Варшава мая, ах сталіца!” – цяпер не толькі жарт з “Народнага Альбому”.
Пісьменнік і журналіст стварыў грамадскую арганізацыю “Belarus 2020”: з якой мэтай і каго заклікае далучыцца?
“Маналогі на краі мора” – Севярын Квяткоўскі прачытае ўрыўкі са сваёй новай аповесці, якая пісалася ў Батумі.
🗓 3 красавіка, пятніца
🕗 20.00
📍 Клдзіашвілі, 32. аКсяродак
💰данат на развіццё прасторы

👍1
Forwarded from Aksana аКсяродак
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Адказы і пытанні пра параўнальнае жыццё ў Польшчы з Севярынам Квяткоўскім
Атмасфера, дакументы, асаблівасці.
Яшчэ нядаўна лічылася, што ашалелы нацыяналізм сустракаецца толькі ў Варшаве, але і да Познані дакаціўся.
Накідвайце свае тэмы і пытанні.
🕗 20.00
🗓 6 красавіка, панядзелак
📍 аКсяродак, Клдзіашвілі, 32
💰 данат на падтрымку прасторы

🚨 Тэрміновы збор на лячэнне
Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога!
Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпітале з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі - спатрэбілася тэрміновая шпіталізацыя. Усе гэтыя годы Слава дапамагаў іншым беларусам, а зараз дапамога спатрэбілася яму.
Страхоўка аформлена, але пачне дзейнічаць толькі з 17 красавіка, таму зараз усе медыцынскія выдаткі неабходна пакрываць самастойна.
Дадаткова сітуацыю ўскладняе тое, што Вячаслаў нядаўна страціў працу і застаўся без даходу.
💸 Ужо за адзін дзень знаходжання ў шпітале і правядзення аналізаў спатрэбілася каля 2400 лары. Кожны наступны дзень стацыянару каштуе прыкладна 800 лары.
🎯 Агульная неабходная сума збору: 8 000 лары.
Зараз гэта сапраўды пытанне жыцця і смерці.
🙏 Просім аб матэрыяльнай падтрымцы - любая сума важная і можа дапамагчы выратаваць жыццё.
Рэпосты і распаўсюд інфармацыі таксама вітаюцца.
📌 Рэквізіты для дапамогі: GE39CD0360000069220029
Tatsiana Prokharava
📌 Кантакт для сувязі пры ныяўнасці дадатковых пытанняў I справаздачы:
@TP2912 (Таццяна)
@olsmol_gr (Вольга)

👍3😢2
Беларусы Грузии / BY in Georgia pinned «🚨 Тэрміновы збор на лячэнне Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога! Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпітале з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі - спатрэбілася…»
👍 Умоўна геніяльнае шоу ў Тбілісі
У аўторак, 14 красавіка, у Тбілісі адбудзецца юбілейны запіс праекта "Умоўна геніяльнае шоу".
"Умоўна геніяльнае шоу" – гэта фармат, у якім смешныя адказы каштуюць амаль столькі ж, як і правільныя. Шоу, у якім вы трошкі больш даведаецеся пра Беларусь.
Гэтым разам - з украінскай камікесай Янай Лютай.
Уваход - любы данат. Запісвайцеся праз тэлеграм @umounyja.
📆 Дата: 14 красавіка
⏰ Час: 20.00 (час мясцовы)
📍Месца: Speak easy, 33 Mikheil Tsinamdzghvrishvili, Тбілісі

❤5👍2😐1
🤍Беларускамоўны квіз
"Беларусь як матулю люблю" адбудзецца 20 красавіка(панядзелак) ў Poddon bar (71/73 Lermontov St, Batumi).
🤍Вас чакаюць 7 тураў з пытаннямі пра Беларусь, вясёлыя вядоўцы, топавая музыка, цікавыя падарункі!
Мы ведаем, вы так доўга гэтага чакалі😉Таму рэгіструйцеся хутчэй па спасылцы ніжэй з камандай альбо без.
🦉Чакаем вас з добрым настроем🦉
✍️Абавязковая рэгістрацыя: тут✍️
🐇Уваход: 15 лар гатоўкай🐇
💃Каманда: да 7 чалавек🕺
🚪Дзверы: 19-30🚪
🕗Пачатак: 20.00🕗
❓Па пытаннях звяртацца: квіз "Беларусь як матулю люблю" ❓

❤7👍1
☕️Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай!
🤝🏻Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі
🌟Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню
🗯Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі
☕️У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя кактэйлі, какава, віно
🕖Калі: 15.04 (серада) 19:00

Беларусы Грузии / BY in Georgia
🚨 Тэрміновы збор на лячэнне Дарагія суайчыннікі і не толькі, патрэбна тэрміновая дапамога! Наш сябар, Вячаслаў, беларус, які ўжо больш за 4 гады жыве ў Грузіі, зараз знаходзіцца ў шпітале з сур’ёзнай праблемай унутраных органаў. Стан цяжкі - спатрэбілася…
✨ Закрыццё збору для Вячаслава.
Дарагія сябры,
Слава сёння быў выпісаны з шпіталю🙏 Гэта вельмі важны крок, хоць наперадзе яго чакае яшчэ працяглае лячэнне і аднаўленне.
💰 Вынікі збору:
Сабрана: 10 992 лары
Выдаткавана на шпіталізацыю: 11 046,24 лары
Недастаючую суму, а таксама першачарговыя дадатковыя выдаткі мы пакрылі за кошт уласных сродкаў.
Ад усёй душы дзякуем кожнаму з вас. Ваша падтрымка, удзел, словы, пераводы - гэта было неверагодна крута і сапраўды кранула ❤️
🤍 Мы зрабілі гэта разам! Вячаслаў прыйшоў у сябе і змог атрымаць неабходную тэрміновую дапамогу. Гэта бясцэнна.
На дадзеным этапе мы закрываем збор. Далей будзем разлічваць на аднаўленне, уласныя сілы і страхавую падтрымку.
📄 Фінансавыя дакументы сабраны, пры неабходнасці з імі можна азнаёміцца.
Яшчэ раз вялікі дзякуй за вашую чалавечнасць.
📌 Кантакт для сувязі:

❤7👍2🙏2
☕️Тбіліскі беларускамоўны нэтворкінг у Сабуртала!
🤝🏻Гэтым разам збіраемся ў новым месцы і як звычайна знаёмімся, гутарым на цікавыя тэмы ў прыемнай кампаніі за кубачкам кавы.
🌟Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню
🗯Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі
☕️У кавярні ёсці духмяныя дэсерты, а таксама гарбата, мацця ды кава на любы густ. Колькасць месцаў абмежавана магчымасцямі прасторы
🕖Калі: 29.04 (серада) 20:00
📍Месца: "BAHO" (150 метраў ад ст.м. Дэлісі)

👍7
Беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай | Тбілісі
🤝🏻Збіраемся ўвечары, каб пазнаёміцца, пагутарыць на цікавыя тэмы ды выпіць смачнага ў прыемнай кампаніі
🌟Падчас сустрэчы ўдзельніцы_кі распавядаюць пра сябе ды абмяркоўваюць простыя пытаннні ў невялічкіх групах па 3-4 чалавекі. Напрыканцы гуляем у вясёлую гульню
🗯Мова сустрэчы - беларуская. Узровень валодання: ад ніколі не размаўлялі на мове да пачалі размаўляць на беларускай да таго як нарадзіліся. Важна: нэтворікнг - гэта не заняткі па вывучэнню мовы, размаўляем як размаўляецца. А выпраўляць суразмоўцаў можна толькі калі яны самі пра гэта папрасілі
🧋У какавашнай падчас нэтворкінга можна замовіць смачную ежу, а таксама алкагольныя і безалкагольныя напоі
🕖Калі: 13.05 (серада) 19:00

❤5👍1
Беларускамоўны нэтворкінг у сераду ў какавашнай! /Тбілісі

🕖Калі: 27.05 (серада) 19:00

👍5❤2
Forwarded from 🦥аКсяродак_канал (Aksana аКсяродак)
Злёткі 2026
17-30 ліпеня
міжнародны беларускамоўны летнік на Чорным моры ў Грузіі
✓14 начэй
✓рознастайная праграма ад найлепшых беларускіх прафесіяналаў (спартоўцы, акторы, музыкі, пісьменнікі)
✓пегагогі ў розных краінаў свету
✓камфортныя ўмовы
✓10 начэй у курортным пасёлку Ўрэкі
✓3 ночы ў цэнтры Батумі
✓паходы і навука
✓суправаджэнне педагогамі з Варшавы, Вільні і Менску
✓поўнае інфармацыйнае і псіхалагічнае суправаджэнне, у тым ліку бацькоў (квіткі, дакументы)
✓узрост 6-18 дзеці і падлеткі, 18+ дарослыя, з асобнай праграмай
Кошты:
пры браніраванні і аплаце да 1 чэрвеня мінімум 50%. Пасля +10%
1290 лары Грузія
430€ іншыя краіны
+ дарога і страхоўка
З Варшавы і Вільні сумесна падбіраем квіткі на самалёт, кошт 200-300€
Ў Менску суправаджаем аўтобусам, кошт каля 300$
Дадатковыя пытанні і запіс
Telegram

@aksiarodak_aksana+995598219008❤6👍2
Мы запрашаем жанчын на рэтрыт у гарах «Дзейнічай беражліва» 💚
12–14 чэрвеня мы збіраемся ў Гарыкуле — арт-вёсцы за гадзіну ад Тбілісі, пасярод лугоў з выглядам на горы.
Уявіце, што едзеце ў госці да блізкіх сяброў, дзе мы будзем медытаваць проста пад адкрытым небам, ствараць лэнд-арт і разважаць пра сябе.
Праграма падыдзе жанчынам, якія:
🌱 стаміліся жыць у рэжыме «трэба» і хочуць лепш разумець свае сапраўдныя патрэбы;
🌱 часта ставяць іншых на першае месца і хочуць вярнуць кантакт з уласнымі жаданнямі;
🌱 хочуць больш яснасці, унутранай апоры і адчування «я жыву сваё жыццё»;
🌱 шукаюць прастору для беражлівай рэфлексіі, бяспечнага даследавання сябе і падтрымкі.
Усе падрабязнасці — па спасылцы.
Запіс у direct 💓

👍2❤1😐1
🚶♂️ За колькі дзён вы прайшлі б 300 кіламетраў?
Прэзентацыя кнігі «З Порту да Сант'яга: дзённік з пілігрымкі»! 🌟
Штогод каля паўмільёна чалавек выпраўляюцца ў сярэднявечны шлях да Санцьяга. Нехта ідзе па рэлігійных прычынах, а нехта — каб проста перазагрузіцца, знайсці сябе ці праверыць на трываласць.
Летась Стэфан Корф прайшоў гэты маршрут з Порту за адзінаццаць дзён. Кожны вечар, збіраючы мазалі і пячаткі, ён занатоўваў свае думкі, эмоцыі і прыгоды. Так нарадзілася шчырая і натхняльная кніга-дзённік.
Што чакае вас на сустрэчы:
🌱 Жывыя гісторыі пра начоўкі ў старажытных кляштарах, вячэрняе цінта-дэ-верана і пад'ёмы а шостай раніцы;
📖 Чытанне ўрыўка з тэкста
💬 Цёплая гутарка і гульня ў словы;
✨ Магчымасць набыць кнігу з аўтографам аўтара
Гэтая сустрэча для ўсіх, хто любіць падарожжы, марыць пра Шлях Сант'яга ці проста хоча правесці вечар у прыемнай беларускамоўнай кампаніі за кубкам смачнага какава.
Асцярожна: пасля сустрэчы вам вельмі захочацца купіць заплечнік і выправіцца ў дарогу! 😉
🕖 Калі: 7 ліпеня (аўторак), 20:00
📍 Месца: Тбілісі, кавярня "But First Cacao"

❤3👍2🤡1
Запрашаем маладых беларусаў і беларусак у эміграцыі на сустрэчу пра еўрапейскія магчымасці і праграмы мабільнасці.
Калі: 10 ліпеня (пятніца), 16:00 СЕТ
Дзе: Анлайн (Zoom)
• якія існуюць праграмы для моладзі;
• дзе шукаць валанцёрствы, трэнінгі і стажыроўкі;
• як зрабіць першы крок і падабраць магчымасць;
• што дае ўдзел у міжнародных праграмах акрамя падарожжаў.
Іра Панядзельнік – навуковая камунікатарка і ментарка. У 2018-2019 гадах Іра каардынавала Erasmus+ і ESC Info Centre у Беларусі, сёння працуе з міжнароднымі сеткамі і магчымасцямі для моладзі ў рэгіёне Усходняй Еўропы і Каўказа.
Рэгістрацыя і падрабязнасці тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤1👍1
👛 SWAP-маркет у Батумі
У нядзелю, 12 ліпеня, у "аКсяродку" ладзяць SWAP-маркет - івэнт па абмене рэчамі.
Як працуе своп:
Прыходзьце незалежна ад таго, ёсць вам што прынесці ці не. Рэчаў заўжды застаецца шмат.
Рэчы раскладваюцца па катэгорыях на сталах і вешалках.
Вы можаце глядзець, выбіраць і мераць тое, што вам спадабалася, не патаючыся нікога.
Вы можаце пакінуць свае рэчы, якія не разабралі, ці забраць іх назад. Рэчы, што засталіся, альбо раз’едуцца па вольных вешалках, альбо будуць чакаць наступнага свопа.
Што можна прынесці:
✔️ Мужчынскую і жаночую вопратку
✔️ Мужчынскі і жаночы абутак
✔️ Упрыгожванні, аксэсуары
✔️ Бытавыя рэчы
✔️ Кнігі, рэчы для рукадзелля і творчасці
✔️ Што заўгодна, чым вы не карыстаецеся, але іншым яшчэ можа спатрэбіцца
✔️ Брудную ці рваную вопратку: яна пойдзе на падсцілку для бяздомных сабак
✔️ Лішнія вешалкі: іх заўсёды не хапае.
Што лепш не прыносіць:
👉 Дзіцячыя рэчы і цацкі (толькі калі на падлеткаў)
👉 Зламаныя рэчы, нягодныя для выкарыстання
Уваход вольны, і заўсёды падзякуюць за данаты.
📆 Дата: 12 ліпеня
⏰ Час: з 14.00 да 19.00 (час мясцовы)
📍Месца: аКсяродак, Клдзіашвілі 32, Батумі

❤2👍1