#моўная_хвілінка
Мядзел — цікавы тапонім, пра які пагаворым сёння.
Згодна з нарматыўным даведнікам «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» (пад рэд. Лемцюговай) менавіта варыянт «Мядзел» называецца асноўным, астатнія магчымыя варыянты можаце ўбачыць на другім скрыншоце.
Адна з версій паходжання назвы: ад літоўскага слова medinis — лясны, драўляны.
Краязнавец Ігар Пракаповіч піша ў артыкуле «Мядзел – новая версія паходжання назвы»:

«На цяперашні час існуе каля дзесяці версій паходжання назвы Мядзел, але пераканаўчага тлумачэння ўсё ж няма. Складанасць у тым, што найменне не мае ўсталяванага напісання і гучання, таму і сэнс яго можа быць звязаны са словамі розных блізкіх і далёкіх моў. Назва горада сустракаецца ў розных варыяцыях: Medelo, Miedlzielo, Miedzialo, Miedziela, Miedzial, Medilas, Medal, Miedal, Medel, Minory Medalo, Medzia, Miadzial, Miadzioł, Miadziol, Miadely, Міадзюл, Міадзюль, Міатдзель, Мяздол, Міаздолы, Мядзела, Мядила, Мядела, Міадел, Мядель, Мядзель, Медадзел».Ужо традыцыйна ў канцы года выходзіць каляндар «Не маўчы па-беларуску». Сёлета ён адметны, паколькі змяшчае паняцці, якія за апошнія месяцы сталі нашым звычайным краявідам.
Калі вы ў сталіцы, то заходзьце па каляндар да нас у кнігарню «Кніжная Шафа» (пр-т. Дзяржынскага, 9, уваход са двара).
Цана — 11 р.
Таксама дасылаем поштай па Беларусі.
Калі вы ў сталіцы, то заходзьце па каляндар да нас у кнігарню «Кніжная Шафа» (пр-т. Дзяржынскага, 9, уваход са двара).
Цана — 11 р.
Таксама дасылаем поштай па Беларусі.
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
366 герояў беларускай гісторыі. Выйшла новае выданьне «Імёнаў Свабоды» Ўладзімера Арлова
Гэта 366 эсэ пра герояў Беларусі, безь якіх немагчыма ўявіць гісторыю краіны ад 1772 году і да нашых дзён. Ггероі гэтай кнігі, хоць у большасьці іх жыцьцёвы шлях завершаны вельмі даўно, ведаюць усё пра 2020 год: пра гвалт улады і неўміручасьць супраціву, пра колеры сьцягоў і моц бясьсільных, пра хараство і шчасьце салідарнасьці.
Чытаць кнігу ў PDF >>
Прайсьці тэст пра герояў кнігі >>

Forwarded from Будзьма беларусамі!
Ўільям Батлер Ейтс. “Ружы”
“На вецер, – кажа Патрык Пірс, –
Ляцела слоў так шмат,
Што горкі вецер высушыў
Ірландскіх ружаў сад,
Яго зялёныя лісты
Ня вернуцца назад”.
“Наш сад, – сказаў Джэймс Коналі, –
Зазелянее зноў,
Давай старанна паліваць,
І ружу нашых сноў
З табой наяве вырасьцім
Для дочак і сыноў”.
“А дзе нам, – кажа Патрык Пірс, –
Узяць вады, калі
Засохлі ўсе калодзежы?
Каб ружы расьцвілі,
Палітыя, нам трэба кроў
Аддаць сваёй зямлі!”
Ірландскі паэт-набэліст напісаў пра забітых кіраўнікоў дублінскага паўстаньня (Вялікдзень, 1916). А першым беларускім перакладчыкам верша быў Юлі Таўбін, і той пераклад на рускую – сярод апошняга, што ён зрабіў, неўзабаве арыштаваны і забіты ў “чорную” ноч 29 кастрычніка 1937.
Пераклад Андрэя Хадановіча

Новы відэапраект ад Саюза беларускіх пісьменнікаў!
Кожны тыдзень на youtube-канале СБП выходзіць новая літаратурная гутарка «Кантэкст». Героі праекта — вядомыя беларускія літаратары. Вядуць перадачу Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч.
Ужо выйшла 7 выпускаў, і гэта сапраўды цікавы і дынамічны праект. Выпускі пабудаваныя ў форме інтэрв'ю, цягнуцца каля 30 хвілін. Заахвочваю вас паглядзець, пакуль мы не маем магчымасці праводзіць і наведваць звычайныя літаратурныя мерапрыемствы.
Па спасылцы першы выпуск перадачы з паэтам Віталём Рыжковым, астатнія шукайце там жа на канале Саюза пісьменнікаў:
https://www.youtube.com/watch?v=bAfgYJAdBbI&t

YouTube
Кантэкст — Віталь Рыжкоў
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма будзе выходзіць раз на тыдзень па серадах.
У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.…
У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.…
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 17. Уплыў фантастыкі на развіццё краіны.
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Выпуск 17. Уплыў фантастыкі на развіццё краіны.
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Чорная пятніца ў беларускіх кнігавыдаўцоў ужо пачалася!
Зніжкі ў кнігарні Логвінаў ад 10 да 80%. Пераходзьце па спасылцы і купляйце:
https://lohvinau.by/%d0%b7%d0%bd%d1%96%d0%b6%d0%ba%d1%96/
Зніжкі ў кнігарні Логвінаў ад 10 да 80%. Пераходзьце па спасылцы і купляйце:
https://lohvinau.by/%d0%b7%d0%bd%d1%96%d0%b6%d0%ba%d1%96/
Кнігарня Логвінаў
Зніжкі - Кнігарня Логвінаў
#літ_агляд
Кніга разважанняў і назіранняў паэта Леаніда Галубовіча.
https://telegra.ph/Lean%D1%96d-Galubov%D1%96ch-Zacemk%D1%96-z-levaj-k%D1%96shehn%D1%96-1998-g-11-21
Кніга разважанняў і назіранняў паэта Леаніда Галубовіча.
https://telegra.ph/Lean%D1%96d-Galubov%D1%96ch-Zacemk%D1%96-z-levaj-k%D1%96shehn%D1%96-1998-g-11-21
Telegraph
Леанід Галубовіч “Зацемкі зь левай кішэні” (1998 г.).
Мая гісторыя знаёмства з гэтай кнігай пачалася яшчэ ва ўніверсітэце, калі выкладчыца беларускай мовы ілюстравала правілы рознымі прыкладамі з яе. Дарэчы, пары Таццяны Расціславаўны дагэтуль памятаю, як адны з найлепшых. І вельмі плённае супрацоўніцтва атрымалася…