Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Нагадваю пра зніжку:
Forwarded from Белліт
🔥 Навагоднія зніжкі!

У выдавецтва «Янушкевіч» @januskevicbooks на сайце ўжо з'явіліся святочныя зніжкі, а з маім промакодам bellit вы атрымаеце яшчэ і дадатковую зніжку 3%. Яна дзейнічае да апошняга дня года да 15.00.

Завітвайце на januskevic.by , афармляйце заказ і ў полі «промакод для зніжкі» пішыце bellit.
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Апошні ў гэтым годзе святочны розыгрыш! Букбокс №3 Трэці паэтычна-дэтэктыўны букбокс хавае ў сабе зборнік вершаў «Берагі майго юнацтва» Анатоля Сыса і свежанькі шведскі дэтэктыў «Срэбная дарога» Сціны Джэксан (а таксама розныя прыемныя…»
У апошнія дні гэтага года хачу прапанаваць вам пагуляць у кніжнае «Белліт Бінга 2020».

Пазначайце пункты, якія выканалі, і дзяліцеся ў каментарыях сваімі вынікамі.

(Звярніце ўвагу, што многія пункты тычацца ўсёй літаратуры, але ў некаторых канкрэтна пра беларускую.)
31 снежня на працы запомнілася цудоўным выпадкам, які ўзняў настрой на ўвесь дзень.

Патэлефанавала жанчына і спытала, ці ёсць у нас у кнігарні творы Дзмітрыя Быкава. У нас застаўся толькі «Тринадцатый апостол» пра Маякоўскага. Паведамляю ёй пра гэта, і жанчына цікавіцца, проза гэта ці паэзія. Кажу, што проза. Наступная яе фраза зрабіла мой дзень:
— А стихов Быкова у вас нет?

Варта было столькі часу працаваць у кнігарні, каб на пяты год у мяне нарэшце папрасілі вершы Быкава 😁 Няхай не таго, але пытанне ў адрыве ад усёй папярэдняй гісторыі гучыць камічна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу!
Букбокс №3 з кнігамі «Срэбная дарога» і «Берагі майго юнацтва» атрымлівае №210 — Rum Diary.

Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць падарунак.

Дзякуй усім за ўдзел!
Зрабіла невялічкае падсумаванне свайго чытацкага 2020 года. Так склалася, што ў топ-10 трапілі толькі кнігі двух апошніх гадоў.

Магчыма, нехта з вас летась адкрываў для сябе навінкі, як я, а хтосьці звярнуўся да класікі, што я планую рабіць сёлета. А хтосьці ўвогуле перастаў чытаць пасля 9 жніўня. Раскажыце ў каментах, якія беларускія кнігі для вас у 2020 сталі найлепшымі?

https://telegra.ph/Vyn%D1%96k%D1%96-2020-goda-ad-kanala-Bell%D1%96t-01-06
2020 год у выніках літаратурных прэмій.
Пішыце варыянты адказаў у каментарыі.