Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
2 красавіка — Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.

Як і абяцала, падрыхтавала падборку з сучаснымі дзіцячымі кнігамі на беларускай мове, як нашых, так і замежных аўтараў. Усе кнігі чытала сама і вельмі люблю.

Змясціць усё цікавае ў адну падборку будзе даволі складана, таму ў першай частцы абмяжуюся кнігамі, якія можна чытаць пачынаючы з дашкольнага ўзросту.

https://telegra.ph/Padborka-dz%D1%96cyachyh-kn%D1%96g-CHastka-1-04-01  
Беларускія пісьменнікі жартуюць.
З кнігі Янкі Брыля «Вячэрняе».
«Вядзьмар, які рабіўся ваўком. Беларускія чарадзейныя казкі» (Янушкевіч, 2020 год)

Думаеце, што казкі — гэта нешта для дзяцей? Тады як вам казка, дзе свякроў тройчы забівала толькі што народжанага ўнука і казала сыну, што гэта жонка ягоная дзіця сваё забіла? А гісторыя пра сабаку з 12 ныркамі, які мог і лася, і мядзведзя, і ваўка задушыць? 

Вядомыя ўсім нам з маленства казкі, напрыклад, братоў Грым, якія звычайна сустракаюцца ў дзіцячых кнігах, гэта не зусім тое, што было запісана першапачаткова. Для маленькага чытача гэтыя творы выглядаюць чароўна і звычайна маюць пазітыўныя канцоўкі, зробленыя рэдактарамі кніг. Сапраўдныя ж народныя казкі далёка не такія светлыя і вясёлкавыя. Але ад таго не менш цікавыя.

У выдавецтве Янушкевіч @januskevicbooks выйшла кніга чарадзейных казак з ілюстрацыямі культавага беларускага мастака Валерыя Славука. Уклаў зборнік «Вядзьмар, які рабіўся ваўком» Антон Францішак Брыль. Кніга складаецца з 30 казак, якія ў канцы ХІХ і пачатку ХХ ст. былі запісаныя па ўсёй Беларусі. Казкі збіралі Павел Шэйн, Еўдакім Раманаў, Міхал Федароўскі, Уладзіслаў Вярыга і іншыя. Каб захаваць непаўторную атмасферу апавядальнікаў, укладальнік кнігі стараўся не вельмі змяняць казкі, толькі апрацоўваў іх. Праўда, некаторыя творы ў першапачатковых крыніцах былі запісаныя ўрыўкамі, таму спадару Брылю давялося іх крыху дапісваць.

У працэсе чытання гэтага зборніка мне прыдумалася адна цікавая забава: вечарам, калі на вуліцы стане цёмна, сесці ўсёй сям’ёй (калі адчуваеце, што вашы дзеці ўжо могуць слухаць такія гісторыі), уключыць ліхтарыкі (ці запаліць свечкі для больш аўтэнтычнай атмасферы) і ўголас чытаць гэтую кнігу. Убачыце, хто ў сям’і самы трывалы 😏

Дарэчы, фалькларысты тлумачаць жорсткасць казак тым, што першапачаткова гэтыя творы ўвогуле не адрасаваліся дзецям. А большасць сюжэтаў — гэта пераасэнсаванне старажытных абрадаў і рытуалаў. Таксама ёсць цікавая версія, што ў даўнія часы бацькі з маленства рыхтавалі сваіх дзяцей да няпростага жыцця. Вось і ставіліся да іх, як да дарослых, не баючыся расказваць такія гісторыі.

Зборнік атрымаўся цікавым і каларытным. Тут не толькі асаблівасці побыту сялян і паноў, але і багатая беларуская міфалогія. Тэкст дапаўняецца цудоўнымі ілюстрацыямі Славука. Кніга вялікага фармату, цвёрдая вокладка, 30 казак, 130 старонак і мноства ілюстрацый, часам на цэлыя развароты кнігі. Выдатнае папаўненне вашай бібліятэкі.
Выхаваўчая праца сярод пісьменнікаў 😂
З кнігі Янкі Брыля «Вячэрняе».
Збіраю пытанні ад вас для запісу першага выпуска падкаста!

Калі маеце нейкае пытанне пра беларускую ці сусветную літаратуру, хочаце атрымаць параду кнігі на пэўную тэму ці цікавіцеся нейкім літаратурным фактам, то пераходзьце па спасылцы ніжэй і смела задавайце свае пытанні.

На што змагу даць адказ, тое прагучыць у першым выпуску падкаста ўжо зусім хутка.

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeeOrhvamVKtKCkV3uShx_9igPODdArsLKmNrVBq7o5JKYkFg/viewform?usp=sf_link
«Мы жывем адначасова ў двух гарадах.
Падваенне асобы зрывае нам дах».
Мінскі фестываль моў сёлета праходзіць у рэжыме анлайн!
Пераходзьце па спасылцы, выбірайце цікавую для вас мову, усталёўвайце Zoom і наведайце фестываль не выходзячы з кватэры 😏
https://docs.google.com/spreadsheets/d/1UiZx4VnlKwsVnutFo01DFJBlfSrWfdQIHpT8PtcCnf4/edit?usp=sharing
Віншую ўсіх з Днём касманаўтыкі!

Калісьці рабіла тэматычную кніжную падборку для Нашай Нівы:
https://nina.nn.by/?c=lr&i=207956&lang=be
Раю вам канал Беларусізацыя, які расказвае пра стан беларускай мовы і працуе дзеля яе пашырэння ў грамадскім жыцці Беларусі.

Падпісвайцеся:
https://t.me/bielarusizacyja
#літ_афіша
Маеце вольны вечар? Можна правесці яго ў кампаніі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча 😏

Еўрарадыё і ПЭН-цэнтр запускаюць сумесны праект «Літаратурная кухня». Гэта праграма, дзе сябры ПЭНа будуць дзяліцца сваёй творчасцю онлайн: чытаць вершы, прозу, пераклады, спяваць, расказваць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваць на пытанні гледачоў.

Першы герой «Літаратурнай кухні» — Андрэй Хадановіч. Аўтар правядзе дыстанцыйны ўрок у «Школе травы», а таксама пакажа новыя вершы і вірусныя жахалкі, пераклады, песні.

Глядзіце сёння, 14 красавіка а 19.00 у сацсетках «Еўрарадыё» і Беларускага ПЭНа.

https://www.facebook.com/events/1519238181571537/

https://vk.com/pencentre?z=video-57645120_456239025%2Fb3fea85eb2ac43b1d0%2Fpl_wall_-57645120
Нарэшце магу паведаміць пра запуск майго падкаста Bellit! Я так доўга гэта планавала і рабіла, што ледзь не кінула 😁

Для мяне гэта новы вопыт у праектах такога кшталту. Ніколі яшчэ не даводзілася самастойна нешта запісваць і рабіць мантаж, таму не ўсё ідэальна, але ёсць да чаго імкнуцца. Сапраўды моцна хвалявалася.

Давялося зрабіць назву на лацінцы, каб знайсці ў пошуку маглі нават карыстальнікі без беларускай мовы на тэлефоне ці камп'ютары (мы вас, безумоўна, асуджаем 😏 ).

Першы пілотны выпуск ужо даступны на розных пляцоўках. Спадзяюся на вашу зваротную сувязь.

Apple Podcasts:
https://podcasts.apple.com/by/podcast/%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BB%D1%96%D1%82/id1507446716

Castbox:
https://castbox.fm/channel/id2763067

SoundCloud:
https://soundcloud.com/padkast_bellit

Яндекс.Музыка:
https://music.yandex.ru/album/10444920
Белліт pinned «Нарэшце магу паведаміць пра запуск майго падкаста Bellit! Я так доўга гэта планавала і рабіла, што ледзь не кінула 😁 Для мяне гэта новы вопыт у праектах такога кшталту. Ніколі яшчэ не даводзілася самастойна нешта запісваць і рабіць мантаж, таму не ўсё ідэальна…»
​​Упершыню сустрэла сваё прозвішча ў кнізе.
Янка Брыль «З людзьмі і сам-насам».
А вы сваё сустракалі ў кнігах?