Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 6. Будзь сабой. Чаму быць сабой — гэта добра, а халатна працаваць над кнігай — дрэнна. Apple Podcasts: https://podcasts.apple.com/by/podcast/bellit/id1507446716 Google Podcasts: https://podcasts.google.com/?feed=aHR…»
ДЛЯ ТЫХ, ХТО ЧАКАЕ НОВАГА БАХАРЭВІЧА

Пятніца, 12 чэрвеня — публічны старт продажаў "Апошняй кнігі пана А."
Прапануем прачытаць урывак з новай вялікай кнігі. Памятайце, што гэта толькі пачатак неверагоднай казачнай гісторыі:
https://fragments.by/bacharevic2020

А пасля можна зрабіць папярэднюю замову па зніжанай цане. Акрамя эканоміі грошай, вы зможаце атрымаць кнігу на дзень раней за старт продажаў
https://bacharevic.gr8.com/
​​​​Люблю, калі літаратура кранае цябе за жывое. Першая гісторыя з новай кнігі Альгерда Бахарэвіча пачынаецца з апісання мяне і маёй дэнтафобіі 😂
Стаўце плюс, калі вам таксама блізка 😏
11 чэрвеня (чацвер) а 19-й адбудзецца online-цырымонія ўручэння прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі 2019 года.

Перад віртуальнымі гледачамі выступяць сёлетнія фіналісты: Данута Бічэль-Загнетава з кнігай «Гускі вяртаюцца», Вольга Гапеева са зборнікам «Чорныя макі» і Андрэй Хадановіч з кнігай «Школа травы».

Сачыце за трансляцыяй тут: https://www.facebook.com/events/978963562561096/
😂
Ужо чытаю новую кнігу Бахарэвіча і атрымліваю асалоду.

Сюжэт даволі просты і нагадвае класічны арабскі зборнік 1001 ночы, дзе Шахразада расказвала казкі свайму мужу Шахрыяру.

У Бахарэвіча нешта падобнае, толькі без пагрозы смерці. Пісьменнік пазычыў вялікую суму грошай у выдаўца, а вярнуць не змог. За гэта выдавец прымусіў пісьменніка цэлы месяц ствараць для яго казкі. Пасяліў у сваім доме і штовечар разам з сям’ёй чакае новую гісторыю. Пісьменнік паслухмяна піша і штовечар зачытвае.

Структура кнігі выглядае так: тэкст казкі ад пісьменніка, а далей абмеркаванне ад сям’і і слуг выдаўца.

Па-першае, мне вельмі падабаецца форма твора. Не проста зборнік апавяданняў (ці казак), але з такой скразной сувяззю ў выглядзе выдаўца і сям’і. Па-другое, цікавыя сюжэты ўласна казак. Па-трэцяе, чытаецца на адным дыханні, хоць тут і 500 старонак. Ужо прачытала 260 і не магу адарвацца.

Вы яшчэ можаце аформіць папярэдні заказ, каб атрымаць кнігу па больш нізкай цане. Старт продажаў 12 чэрвеня.
https://bacharevic.gr8.com/
Магчыма, першы беларускі твор, дзе сустракаецца гэтае слова.

Альгерд Бахарэвіч «Апошняя кніга пана А.»
​​​​​​​​🔥 Розыгрыш!
Новая кніга Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.» з рук аўтара з аўтографам!

Каб атрымаць кнігу вам трэба:
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +.
3. Чакаць 16 чэрвеня (аўторак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Стывен Кінг даволі часта ўстаўляе сябе ці свае творы ў свае ж творы.
У новай кнізе Сяргея Балахонава знайшла... Сяргея Балахонава 😏
Белліт pinned «​​​​​​​​🔥 Розыгрыш! Новая кніга Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.» з рук аўтара з аўтографам! Каб атрымаць кнігу вам трэба: 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +. 3. Чакаць 16 чэрвеня (аўторак), калі пры дапамозе…»
Хто прэтэндуе на ўзнагароду ў 2000$? Кароткі спіс прэміі Цёткі

https://budzma.by/news/karotki-spis-premii-ciotki-2020.html
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.».

Упершыню такая вялікая колькасць удзельнікаў 😊 Прыемна, што ў Бахарэвіча такое мноства адданых чытачоў.

Віншую з перамогай №8 — Sigizmundus. Каб даведацца, як атрымаць кнігу, напішы мне — @jugggernaut.

Дзякуй усім за ўдзел!
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 6. Будзь сабой. Чаму быць сабой — гэта добра, а халатна працаваць над кнігай — дрэнна. Apple Podcasts: https://podcasts.apple.com/by/podcast/bellit/id1507446716 Google Podcasts: https://podcasts.google.com/?feed=aHR…»
Дачытваю кнігу, якая нечакана стала вельмі сугучнай з актуальнай сітуацыяй у Беларусі.
Некалькі дзён цішыні на канале ў сувязі з тым, што яго аўтарка рыхтуецца да экзамена па спецыяльнасці ў аспірантуры (спецыяльнасць — беларуская літаратура).

Нарэшце ўспамінаю, што акрамя сучаснай беларуская літаратуры, якой тут актыўна з вамі дзялюся, існуе яшчэ і старажытная 😏

Ніжэй можна даць мне выспятка для матывацыі, каб усё заўтра паспяхова скончылася.
😊 — гэта твар чалавека, які паспяхова здаў кандыдацкі экзамен па беларускай літаратуры ў аспірантуры.

Гэтае лета праходзіць пад знакам дапрацоўкі кандыдацкай дысертацыі. Спадзяюся, што ўжо ў наступным годзе гэты канал будзе весці кандыдат філалагічных навук, а не нейкі там магістр 😏

Дзякуй усім, хто ўчора і сёння дасылаў у асабістыя паведамленні словы падтрымкі, нават калі мы не знаёмыя асабіста.

Павіншаваць з паспяховай здачай можна тут ⬇️