Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Ужо чытаю новую кнігу Бахарэвіча і атрымліваю асалоду.

Сюжэт даволі просты і нагадвае класічны арабскі зборнік 1001 ночы, дзе Шахразада расказвала казкі свайму мужу Шахрыяру.

У Бахарэвіча нешта падобнае, толькі без пагрозы смерці. Пісьменнік пазычыў вялікую суму грошай у выдаўца, а вярнуць не змог. За гэта выдавец прымусіў пісьменніка цэлы месяц ствараць для яго казкі. Пасяліў у сваім доме і штовечар разам з сям’ёй чакае новую гісторыю. Пісьменнік паслухмяна піша і штовечар зачытвае.

Структура кнігі выглядае так: тэкст казкі ад пісьменніка, а далей абмеркаванне ад сям’і і слуг выдаўца.

Па-першае, мне вельмі падабаецца форма твора. Не проста зборнік апавяданняў (ці казак), але з такой скразной сувяззю ў выглядзе выдаўца і сям’і. Па-другое, цікавыя сюжэты ўласна казак. Па-трэцяе, чытаецца на адным дыханні, хоць тут і 500 старонак. Ужо прачытала 260 і не магу адарвацца.

Вы яшчэ можаце аформіць папярэдні заказ, каб атрымаць кнігу па больш нізкай цане. Старт продажаў 12 чэрвеня.
https://bacharevic.gr8.com/
Магчыма, першы беларускі твор, дзе сустракаецца гэтае слова.

Альгерд Бахарэвіч «Апошняя кніга пана А.»
​​​​​​​​🔥 Розыгрыш!
Новая кніга Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.» з рук аўтара з аўтографам!

Каб атрымаць кнігу вам трэба:
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +.
3. Чакаць 16 чэрвеня (аўторак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Стывен Кінг даволі часта ўстаўляе сябе ці свае творы ў свае ж творы.
У новай кнізе Сяргея Балахонава знайшла... Сяргея Балахонава 😏
Белліт pinned «​​​​​​​​🔥 Розыгрыш! Новая кніга Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.» з рук аўтара з аўтографам! Каб атрымаць кнігу вам трэба: 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +. 3. Чакаць 16 чэрвеня (аўторак), калі пры дапамозе…»
Хто прэтэндуе на ўзнагароду ў 2000$? Кароткі спіс прэміі Цёткі

https://budzma.by/news/karotki-spis-premii-ciotki-2020.html
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу новай кнігі Альгерда Бахарэвіча «Апошняя кніга пана А.».

Упершыню такая вялікая колькасць удзельнікаў 😊 Прыемна, што ў Бахарэвіча такое мноства адданых чытачоў.

Віншую з перамогай №8 — Sigizmundus. Каб даведацца, як атрымаць кнігу, напішы мне — @jugggernaut.

Дзякуй усім за ўдзел!
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 6. Будзь сабой. Чаму быць сабой — гэта добра, а халатна працаваць над кнігай — дрэнна. Apple Podcasts: https://podcasts.apple.com/by/podcast/bellit/id1507446716 Google Podcasts: https://podcasts.google.com/?feed=aHR…»
Дачытваю кнігу, якая нечакана стала вельмі сугучнай з актуальнай сітуацыяй у Беларусі.
Некалькі дзён цішыні на канале ў сувязі з тым, што яго аўтарка рыхтуецца да экзамена па спецыяльнасці ў аспірантуры (спецыяльнасць — беларуская літаратура).

Нарэшце ўспамінаю, што акрамя сучаснай беларуская літаратуры, якой тут актыўна з вамі дзялюся, існуе яшчэ і старажытная 😏

Ніжэй можна даць мне выспятка для матывацыі, каб усё заўтра паспяхова скончылася.
😊 — гэта твар чалавека, які паспяхова здаў кандыдацкі экзамен па беларускай літаратуры ў аспірантуры.

Гэтае лета праходзіць пад знакам дапрацоўкі кандыдацкай дысертацыі. Спадзяюся, што ўжо ў наступным годзе гэты канал будзе весці кандыдат філалагічных навук, а не нейкі там магістр 😏

Дзякуй усім, хто ўчора і сёння дасылаў у асабістыя паведамленні словы падтрымкі, нават калі мы не знаёмыя асабіста.

Павіншаваць з паспяховай здачай можна тут ⬇️
#краўдфандынг
Цікавыя праекты, якія вы можаце падтрымаць на краўдфандынгавых пляцоўках:

⭕️ https://ulej.by/projects/13137 — засталося ўсяго 10 дзён, каб падтрымаць трэці нумар часопіса беларускай прозы Мінкульт, прысвечаны фантастыцы.

⭕️ https://ulej.by/projects/1500091 — два дні, каб падтрымаць дзіцячыя кнігі пра Фіндуса і Пэтсана шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста (пераклад на беларускую Надзі Кандрусевіч).

⭕️ https://ulej.by/projects/1500017 — месяц, каб падтрымаць унікальную кнігу, метадычны дапаможнік па выхаванні дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры ад этнапедагога Ларысы Рыжковай.

⭕️ https://ulej.by/projects/14071 — крыху менш за месяц, каб падтрымаць прыгожы альбом-энцыклапедыю пра грошы ВКЛ.
​​Ужо заўтра, 25 чэрвеня, а 15-й гадзіне адбудзецца анлайн-уручэнне прэміі імя Алеся Адамовіча з удзелам яго дачкі Наталлі і першай намесніцы старшыні Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай.

Прэміяй адзначаецца найлепшы публіцыстычны твор, прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці.

Лаўрэатка прэміі Ірына Раманава прачытае ў прамым эфіры лекцыю пад назвай «"Вашай уласці нам ня трэба": супрацьстаянне сялян і бальшавікоў у 1937 годзе».

Ірына Раманава — прафесарка ЕГУ і даследчыца гісторыі 20-га стагоддзя — атрымае прэмію за кнігу «Улада і грамадства: БССР у 1929-1939 гады». У кнізе змешчаныя ўнікальныя дакументы, якія раскрываюць схаваныя і засакрэчаныя бакі тагачаснага савецкага жыцця.
Спасылка на прагляд уручэння прэміі:
https://www.youtube.com/channel/UCUU7-N0fwKE3OAd1NKemhDg/live
Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 7. Цыкл «Асобы». Максім Гарэцкі. Частка 1.

Сёмы выпуск літаратурнага падкаста Bellit, у якім я распачынаю цыкл «Асобы». Кожны выпуск гэтага цыкла будзе прысвечаны жыццю і творчасці аднаго беларускага пісьменніка.

Герой сённяшняга выпуска — Максім Гарэцкі.

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 7. Цыкл «Асобы». Максім Гарэцкі. Частка 1. Сёмы выпуск літаратурнага падкаста Bellit, у якім я распачынаю цыкл «Асобы». Кожны выпуск гэтага цыкла будзе прысвечаны жыццю і творчасці аднаго беларускага пісьменніка. Герой…»