Forwarded from Wir.by
Cабралі ў адным месцы вершы розных аўтараў, напісаныя гэтым важным і балючым летам 2020. Cпрабуем размаўляць пра ўсё, што адбываецца, мовай мастацтва.
https://wir.by/be/article/leta2020
https://wir.by/be/article/leta2020
wir.by
Лета на беразе Волі
Выбраныя вершы розных аўтараў, напісаныя гэтым важным і балючым летам 2020. Андрэй Хадановіч, Ганна Севярынец, Дзмітры Строцаў, Мікіта Моніч, Таццяна Светашова, Стась Карпаў, Аліна Агрэніч, Ягор Наймушын, Уладзімір Някляеў.
Малюнак — Надзея Бука
Малюнак — Надзея Бука
«Мусіць, некаторыя нараджаюцца з рабскімі душамі. Іх палохае ўсялякая вольнасць, баяцца адарвацца ад карыта».
(Зінаіда Дудзюк «Закон захавання кахання»)

актуальнаеЧытачка канала Аляксандра падзялілася цудоўным і актуальным вершам Анатоля Грачанікава.
Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
Сябры, наша праца — гэта найперш выдаваць крутыя кнігі. І гэтыя кнігі мы хацелі б перадаць тым, хто зведаў гвалт у Беларусі. Каб людзі не заставаліся ўвесь час сам-насам са сваімі перажываннямі і змрочнымі думкамі, а маглі расслабіцца і пагрузіцца ў свет літаратуры.
Звярніцеся, калі ласка, да нас, калі вашы родныя ці сябры пацярпелі ад жорсткіх дзеянняў сілавікоў і знаходзяцца на лячэнні. Мы хочам падтрымаць іх добрай кнігай.
Пішыце паведамленні ў сацсетках альбо на januskevic.books@gmail.com.

У манаграфіі пра Уладзіміра Дубоўку літаратуразнаўца Дзмітрый Бугаёў піша:
«Сталінскія турэмшчыкі куды больш прыхільна ставіліся да крымінальнікаў, а з палітычнымі вязнямі, так званымі “ворагамі народа”, не цырымоніліся. Тут іх лютасць не ведала межаў».
Часы іншыя, турэмшчыкі тыя ж.

«...толькі паэзія можа даць нам магчымасць вытрымаць цяжкі груз існавання. Пераможа літаратура, а не які-небудзь канцлер, прэзідэнт або партыйны сакратар».
Іосіф Бродскі.
Іосіф Бродскі.
📚 Сучасная беларуская літаратура — гэта найперш Святлана Алексіевіч, Андрусь Горват, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч. Прынамсі, гэтыя прозвішчы мы часта сустракаем у прэсе. А хто яшчэ?
Мы склалі для Onliner дзясятку пісьменнікаў, без якіх цяжка ўявіць беларускую літаратуру сёння. Спыніліся на тых імёнах, якія рэдка трапляюць у навіны, але чые кнігі вартыя ўвагі.
https://people.onliner.by/2020/08/26/dzesyac-krutyx-belaruskix-pismennikay

Onlíner
Дзесяць крутых беларускіх пісьменнікаў, пра якіх вы наўрад ці чулі
Сучасная беларуская літаратура — гэта найперш Святлана Алексіевіч, Андрусь Горват, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч. Прынамсі, гэтыя прозвішчы мы часта сустракаем у прэсе. А хто яшчэ? Аглядальнікі Onliner склалі дзясятку пісьменнікаў, без якіх цяжка ўявіць…
Нармальныя краіны:
Нобелеўскіх лаўрэатаў паважаюць, запрашаюць на сустрэчы з чытачамі, возяць па краіне як рок-зорак.
Беларусь:
Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч выклікалі ў Следчы камітэт.

#ПрэміяГедройца2020
Доўгі спіс Прэміі Гедройца!
1. Андрэй Адамовіч «Песня пра Цімура» (Янушкевіч).
2. Вольга Гапеева «Кэмэл-Трэвэл» (Галіяфы).
3. Адам Глобус «Рысы» (Логвінаў).
4. Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода).
5. Сяргей Календа »Балтыйскія шкарпэткі» (Логвінаў).
6. Валер Каліноўскі «Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну» (Кнігазбор).
7. Зараслава Камінская «Калядны стол» (Галіяфы).
8. Давід-Алег Лісоўскі «Кніга» (Барк).
9. Вера Лойка «Апошні першы снег» (Кнігазбор).
10. Вінцэсь Мудроў «Восень у Вільні» (Кнігазбор).
11. Людміла Рублеўская «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» (Звязда).
12. Ганна Севярынец «Гасцініца “Бельгія”» (Рэгістр).

Forwarded from Беларускі піонэр
Хочацца верыць, што ў беларускі Тэлеграм - гэта не толькі пра палітыку. У нашы няпростыя часы варта падтрымліваць і іншыя ініцыятывы. “Беларускі піонэр” прапануе падтрымаць падпіскай наступныя культурніцкія праекты беларускага Тэлеграма:
@bellitra - канал пра класічную і сучасную беларускую літаратуру. Агляды кніг, цытаты, факты, афіша і розыгрышы кніг
@movaby - галоўны канал пра беларускую мову
@holybelawood - расскажем все самое интересное о белорусском кино и национальной киноиндустрии
@belaruskipioner - аўтарскі канал пра гісторыю БССР 1920-х, 1930-х гадоў: часопісы, газеты, фотаздымкі і архітэктура
@spadczyna - канал пра архітэктурную спадчыну Беларусі: праблемы захавання, рэстаўрацыі і аднаўлення знакавых помнікаў беларускай архітэктуры
@martsinovch_theatre — аператыўныя навіны пра тэатр ад аглядальніка па культуры партала @tutby_official
@littlehedonist — Поддайтесь соблазну культурной гедонизации, подписавшись на канал Little Hedonist о всепоглощающем удовольствии от искусства. Независимый культурный менеджер Ольга Мжельская рассказывает нескучные истории о художниках и влюбляет в современное искусство. В том числе белорусское!
@belbabylon - канал мінскага экскурсавода Цімоха Акудовіча: нататкі па цікавым эпізодам з гісторыі Мінска і Беларусі ў цэлым
@poshtabel - палявая пошта. Фотапараўнанні паштовак з відарысамі Беларусі, якія жаўнеры дасылалі з фронту, з сучаснымі здымкамі тых жа мясцін
@bielarusizacyja - Канал пра тэндэнцыі пашырэння беларускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі

Forwarded from Беларусізацыя
Заўтра, 6 верасня, у Бялынічах нарэшце адбудзецца Дзень беларускага пісьменства, за адэкватнае правядзенне якога давялося зноў пазмагацца. Прыслухаліся прыкладна ні да чаго, бо ў арганізатараў свая песня ў галаве і іх мала цікавіць меркаванне тых, для каго гэта свята робіцца. Ну хоць назвы на ключавых аб'ектах аформілі па-беларуску, але доўга думалі ці варта, бо «свята пройдзе, а нам з гэтым жыць».
На свяце будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Паказальна, што да ўдзелу ў конкурсе нацыянальнай прэміі дапушчаны толькі члены праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Арганізатары нават не змаглі перакласці на беларускую мову спіс намінантаў — атрымалася лютая трасянка. 🤷♂️ Якое свята, такія і конкурсы.
У праграме таксама:
⚪️ Фестываль кнігі і прэсы
⚪️ Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў
🔴 Духоўна-асветны праект "Дакрануцца да духоўнасці"
🔴 Прэзентацыя міжнароднага фестывалю "Магутны Божа"
⚪️ Адкрыццё скульптуры "З'яўленне абраза"
⚪️ Закладка алеі гарадоў-сталіц Дня пісьменства

Усё больш цудоўных літаратурных плакатаў з'яўляецца на вуліцах Беларусі. Сёння ў сталіцы быў заўважаны Караткевіч.
Крыніца фота:
https://www.facebook.com/photo?fbid=3596673723678156&set=pcb.3596644573681071
«Загінеш – і ведаць не будзе
На роднай мяжы лебяда...
Але вечна тваім застаецца
Толькі тое, што ты аддаў».
Крыніца фота:
https://www.facebook.com/photo?fbid=3596673723678156&set=pcb.3596644573681071
Яшчэ адзін крэатыўны плакат, звязаны з сучаснай беларускай літаратурай.
Альгерд Бахарэвіч у трэндзе.
Крыніца:
https://m.facebook.com/photo.php?fbid=2873950099502503&id=100006626224343&set=a.1737105589853632&source=57

#літ_агляд
Літаратуразнаўца Дзмітрый Бугаёў пра жыццё і творчасць паэта Уладзіміра Дубоўкі.
https://telegra.ph/Dzm%D1%96tryj-Bugayo%D1%9E-Uladz%D1%96m%D1%96r-Dubo%D1%9Eka-Belaruskaya-navuka-2005-g-09-08

Telegraph
Дзмітрый Бугаёў “Уладзімір Дубоўка” (Беларуская навука, 2005 г.).
Рыхтуюся запісваць другі выпуск падкаста ў цыкле “Асобы” пра жыццё і творчасць паэта Уладзіміра Дубоўкі. З гэтай прычыны чытаю зараз усе магчымыя матэрыялы на гэтую тэму, а паралельна перачытваю і ўласна кнігі паэта. Пачала марафон па творчасці Дубоўкі са…
Forwarded from Наша Ніва
У цэнтры Мінска з'явілася памятная дошка на доме, дзе жыў Васіль Быкаў
Яна знаходзіцца на вуліцы Максіма Танка, 10. Гісторыя з устаноўкай цягнулася доўгія два гады, афіцыйнага адкрыцця пакуль не было, сказаў адзін з ініцыятараў Глеб Лабадзенка. Стварыў дошку скульптар Ігар Засімовіч.
@nashaniva

#беларусьулітаратуры
У кнізе «Камасутра книжника» расейскага пісьменніка Аляксандра Геніса, які з 1977 года жыве ў ЗША, сустрэла згадку пра спектакль паводле п'есы Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал».