Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Нармальныя краіны:
Нобелеўскіх лаўрэатаў паважаюць, запрашаюць на сустрэчы з чытачамі, возяць па краіне як рок-зорак.

Беларусь:
Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч выклікалі ў Следчы камітэт.
#ПрэміяГедройца2020
Доўгі спіс Прэміі Гедройца!

1. Андрэй Адамовіч «Песня пра Цімура» (Янушкевіч).

2. Вольга Гапеева «Кэмэл-Трэвэл» (Галіяфы).

3. Адам Глобус «Рысы» (Логвінаў).

4. Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода).

5. Сяргей Календа »Балтыйскія шкарпэткі» (Логвінаў).

6. Валер Каліноўскі «Дзеці Францыі. Гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну» (Кнігазбор).

7. Зараслава Камінская «Калядны стол» (Галіяфы).

8. Давід-Алег Лісоўскі «Кніга» (Барк).

9. Вера Лойка «Апошні першы снег» (Кнігазбор).

10. Вінцэсь Мудроў «Восень у Вільні» (Кнігазбор).

11. Людміла Рублеўская «Авантуры Вырвіча з банды Чорнага Доктара» (Звязда).

12. Ганна Севярынец «Гасцініца “Бельгія”» (Рэгістр).
Белліт pinned «📚 Сучасная беларуская літаратура — гэта найперш Святлана Алексіевіч, Андрусь Горват, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч. Прынамсі, гэтыя прозвішчы мы часта сустракаем у прэсе. А хто яшчэ? Мы склалі для Onliner дзясятку пісьменнікаў, без якіх цяжка ўявіць…»
Хочацца верыць, што ў беларускі Тэлеграм - гэта не толькі пра палітыку. У нашы няпростыя часы варта падтрымліваць і іншыя ініцыятывы. “Беларускі піонэр” прапануе падтрымаць падпіскай наступныя культурніцкія праекты беларускага Тэлеграма:

@bellitra - канал пра класічную і сучасную беларускую літаратуру. Агляды кніг, цытаты, факты, афіша і розыгрышы кніг

@movaby - галоўны канал пра беларускую мову

@holybelawood - расскажем все самое интересное о белорусском кино и национальной киноиндустрии

@belaruskipioner - аўтарскі канал пра гісторыю БССР 1920-х, 1930-х гадоў: часопісы, газеты, фотаздымкі і архітэктура

@spadczyna - канал пра архітэктурную спадчыну Беларусі: праблемы захавання, рэстаўрацыі і аднаўлення знакавых помнікаў беларускай архітэктуры

@martsinovch_theatre — аператыўныя навіны пра тэатр ад аглядальніка па культуры партала @tutby_official

@littlehedonist — Поддайтесь соблазну культурной гедонизации, подписавшись на канал Little Hedonist о всепоглощающем удовольствии от искусства. Независимый культурный менеджер Ольга Мжельская рассказывает нескучные истории о художниках и влюбляет в современное искусство. В том числе белорусское!

@belbabylon - канал мінскага экскурсавода Цімоха Акудовіча: нататкі па цікавым эпізодам з гісторыі Мінска і Беларусі ў цэлым

@poshtabel - палявая пошта. Фотапараўнанні паштовак з відарысамі Беларусі, якія жаўнеры дасылалі з фронту, з сучаснымі здымкамі тых жа мясцін

@bielarusizacyja - Канал пра тэндэнцыі пашырэння беларускай мовы ў грамадскім жыцці Беларусі
Forwarded from Беларусізацыя
Заўтра, 6 верасня, у Бялынічах нарэшце адбудзецца Дзень беларускага пісьменства, за адэкватнае правядзенне якога давялося зноў пазмагацца. Прыслухаліся прыкладна ні да чаго, бо ў арганізатараў свая песня ў галаве і іх мала цікавіць меркаванне тых, для каго гэта свята робіцца. Ну хоць назвы на ключавых аб'ектах аформілі па-беларуску, але доўга думалі ці варта, бо «свята пройдзе, а нам з гэтым жыць».

На свяце будзе ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія. Паказальна, што да ўдзелу ў конкурсе нацыянальнай прэміі дапушчаны толькі члены праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Арганізатары нават не змаглі перакласці на беларускую мову спіс намінантаў — атрымалася лютая трасянка. 🤷‍♂️ Якое свята, такія і конкурсы.

У праграме таксама:
⚪️ Фестываль кнігі і прэсы
⚪️ Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў
🔴 Духоўна-асветны праект "Дакрануцца да духоўнасці"
🔴 Прэзентацыя міжнароднага фестывалю "Магутны Божа"
⚪️ Адкрыццё скульптуры "З'яўленне абраза"
⚪️ Закладка алеі гарадоў-сталіц Дня пісьменства
Усё больш цудоўных літаратурных плакатаў з'яўляецца на вуліцах Беларусі. Сёння ў сталіцы быў заўважаны Караткевіч.

«Загінеш – і ведаць не будзе
На роднай мяжы лебяда...
Але вечна тваім застаецца
Толькі тое, што ты аддаў».

Крыніца фота:
https://www.facebook.com/photo?fbid=3596673723678156&set=pcb.3596644573681071
Яшчэ адзін крэатыўны плакат, звязаны з сучаснай беларускай літаратурай.

Альгерд Бахарэвіч у трэндзе.

Крыніца:
https://m.facebook.com/photo.php?fbid=2873950099502503&id=100006626224343&set=a.1737105589853632&source=57
Forwarded from Наша Ніва
У цэнтры Мінска з'явілася памятная дошка на доме, дзе жыў Васіль Быкаў

Яна знаходзіцца на вуліцы Максіма Танка, 10. Гісторыя з устаноўкай цягнулася доўгія два гады, афіцыйнага адкрыцця пакуль не было, сказаў адзін з ініцыятараў Глеб Лабадзенка. Стварыў дошку скульптар Ігар Засімовіч.

@nashaniva
#беларусьулітаратуры

У кнізе «Камасутра книжника» расейскага пісьменніка Аляксандра Геніса, які з 1977 года жыве ў ЗША, сустрэла згадку пра спектакль паводле п'есы Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал».
Літаратурнае комба: адразу два плакаты на адным фота.
Сёлета мы даведаліся, што ў Беларусі жыве мноства начытаных і таленавітых людзей.
«— Рызыкуйце, хлопцы,
Рызыкуйце! —
Перад смерцю
Гаварыў паэт. —
Гінучы,
Усё адно — ратуйце
Ад пакут і здзекаў
Гэты свет.
Век канчаюць
Каля зор арлы,
Мышы паміраюць
У нары...»

Анатоль Грачанікаў.
🇺🇦🇧🇾 Беларускія дыпляматы не прыехалі на адкрыцьцё помніка Яну Баршчэўскаму ва Ўкраіне

У горадзе Чуднаве Жытомірскай вобласьці адкрылі помнік аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яну Баршчэўскаму, які тут жыў і памёр. Летась у красавіку на адным зь мясцовых падворкаў знайшлі ягонае надмагільле
#ПрэміяГедройца2020
Кароткі спіс прэміі Гедройца!

📚 Андрэй Адамовіч «Песня пра Цімура» (Янушкевіч).

📚 Вольга Гапеева «Кэмэл-Трэвэл» (Галіяфы).

📚 Адам Глобус «Рысы» (Логвінаў).

📚 Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода).

📚Зараслава Камінская «Калядны стол» (Галіяфы).

📚Ганна Севярынец «Гасцініца “Бельгія”» (Рэгістр).
У наш час чытаць кнігі — амаль экстрэмізм. А друкаваць іх дык увогуле небяспечна.
Але нагадаем, што вы ўсё яшчэ можаце аформіць папярэдні заказ:
https://harrypotter.januskevic.by/
​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш!
Камплект часопісаў «Наша Гісторыя».
Адметнасць камплекта ў тым, што кожны з чатырох выпускаў мае літаратурную вокладку: Быкаў, Караткевіч, Скарына, Купала.

Каб атрымаць камплект часопісаў вам трэба:
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +.
3. Чакаць 18 верасня (пятніца), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш! Камплект часопісаў «Наша Гісторыя». Адметнасць камплекта ў тым, што кожны з чатырох выпускаў мае літаратурную вокладку: Быкаў, Караткевіч, Скарына, Купала. Каб атрымаць камплект часопісаў вам трэба: 1. Быць падпісаным на мой канал.…»