Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
А я ўжо чытаю!
Як жа прыемна трымаць у руках другую частку Гары Потэра. Атрымалася так жа прыгожа і прыемна навобмацак. І як жа класна зноў вярнуцца ў любімую гісторыю. Зайздрошчу тым, хто ўваходзіць у яе ўпершыню.

А ў суботу гэтую кнігу ўжо можна будзе купіць усім, хто не рабіў папярэдні заказ.

Старт продажаў — 10 кастрычніка а 10.00 у Доме кнігі «Светач» (пр-т. Пераможцаў, 11).
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 14. Вандруем на канапе. Падборка кніг пра падарожжы. 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»
Ужо заўтра мы даведаемся, хто атрымае Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў гэтым годзе. Букмекеры як заўжды склалі спіс са сваімі каэфіцыентамі. Мы ведаем, што гэта абсалютна нічога не значыць і прэмію можа атрымаць любы аўтар.
Але паспрабуем адгадаць, хто гэта будзе.
Forwarded from Wir.by
Жывы зрэз пакалення, стоп-кадр сапраўднай дажнівеньскай Беларусі 2020 у праекце ZRAMY, створаным супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. "Попел не пахне газам," — сцвярджае лірычны антыгерой верша Ганны Комар, якім адкрыецца праект. Відэа па спасылцы: https://wir.by/be/article/komar-zramy
Віншую ўсіх, хто ўдзельнічаў у апытанні наконт сёлетняга лаўрэата Нобелеўскай прэміі, асабліва тых, хто прагаласаваў за апошні варыянт «Ніхто з пералічаных».

У 2020 годзе Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала амерыканская паэтка Луіза Глюк.
Адбываецца рэкурсія: у зале беларускай літаратуры ў кнізе пра Уладзіміра Дубоўку чытаю, як аўтар артыкула бярэ там жа ягоныя кнігі.
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
12 кастрычніка а 19-й гадзіне на Youtube-канале вольных Купалаўцаў адбудзецца доўгачаканая прэм'ера "Тутэйшых".

Рыхтуйце вашыя экраны і сэрцы!
Адзін задаволены магл сёння фатаграфаваў шчаслівых людзей, якія атрымалі кнігу "Гары Потэр і Таемная зала". А потым сфатаграфавалі і яго.
⠀
Больш маіх фота шукайце на @januskevicbooks. Там жа і кнігу купляйце 😊
Ужо 17 кастрычніка а 19.30 у рамках фестывалю Pradmova будуць абвешчаныя лаўрэаты Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў.

Доўгія спісы сёлета такія разнастайныя і цудоўныя, што я не зайздрошчу сябрам журы. Але ж яны здолелі з усёй гэтай прыгажосці скласці кароткія спісы. І вось што выйшла:

Пераклад прозы
⬜Якуб Лапатка, пераклад з фінскай – Франс Эміль Сіланпя “Праведная галеча”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
⬜Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай – Анджэй Сапкоўскі “Вядзьмар. Апошняе жаданне”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
⬜Марына Шода, пераклад з польскай – Антоні Лібера “Мадам”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
⬜Ганна Янкута, пераклад з англійскай – Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Пераклад  паэзіі  
⬜Ігар Кулікоў, пераклад са стараангельскай – “Стараангельская паэзія”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
⬜Алег Мінкін, пераклад з украінскай – Мікола Зэраў “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
⬜Андрэй Хадановіч, пераклад з польскай – Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі “Выбранае”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск. 

Пераклад дзіцячай кнігі
⬜Алеся Башарымава, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Малы і Карлсан, які жыве на даху” і “Карлсан прылятае зноў”. Выдавецтва “Папуры”, Мінск.
⬜Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
⬜Марыя Пушкіна, пераклад з польскай – Раксана Енджэеўска-Врубель “Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Зарэгістравацца на ўручэнне прэміі можна тут: https://forms.gle/VBas8qS49grdjkjL9

Падрабязней пра мерапрыемства тут: https://www.facebook.com/events/1186077828459488
Анатоль Грачанікаў
Forwarded from Наша Ніва
Ва ўкраінскай Вялікай Севярынцы адкрылі мемарыяльную дошку Васілю Быкаву

Менавіта ў баях за гэту вёску на Кіраваградчыне будучы пісьменнік быў цяжка паранены і нават лічыўся загінулым.

У Вялікай Севярынцы ёсць вуліца імя Васіля Быкава, музей яго імя ў агульнаадукацыйнай школе, куток Васіля Быкава ў сельскай бібліятэцы. А цяпер з’явілася мемарыяльная дошка.
Ідэя: Аксана Бязлепкіна.
Выкананне: https://twitter.com/_Tinwore/status/1316279330717216770?s=19
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 15. Нобелеўская прэмія і талерка мыла. 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»
Ужо заўтра, 15 кастрычніка, у сталічным Палацы мастацтва стартуе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova.

У рамках фестывалю запланавана мноства цікавых мерапрыемстваў, прэзентацый кніг, сустрэч з аўтарамі, уручэнняў прэмій. Да таго ж усіх наведвальнікаў чакае кніжны кірмаш, дзе можна будзе купіць кнігі беларускіх выдавецтваў.

Праграма фестывалю тут: http://pradmova.by/festyval-pradmova-abvyashchae-pragramu-minskaj-imprezy-15-18-kastrychnika/