Forwarded from Наша Ніва
Ва ўкраінскай Вялікай Севярынцы адкрылі мемарыяльную дошку Васілю Быкаву
Менавіта ў баях за гэту вёску на Кіраваградчыне будучы пісьменнік быў цяжка паранены і нават лічыўся загінулым.
У Вялікай Севярынцы ёсць вуліца імя Васіля Быкава, музей яго імя ў агульнаадукацыйнай школе, куток Васіля Быкава ў сельскай бібліятэцы. А цяпер з’явілася мемарыяльная дошка.

Ідэя: Аксана Бязлепкіна.
Выкананне: https://twitter.com/_Tinwore/status/1316279330717216770?s=19

Ужо заўтра, 15 кастрычніка, у сталічным Палацы мастацтва стартуе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova.
У рамках фестывалю запланавана мноства цікавых мерапрыемстваў, прэзентацый кніг, сустрэч з аўтарамі, уручэнняў прэмій. Да таго ж усіх наведвальнікаў чакае кніжны кірмаш, дзе можна будзе купіць кнігі беларускіх выдавецтваў.
Праграма фестывалю тут: http://pradmova.by/festyval-pradmova-abvyashchae-pragramu-minskaj-imprezy-15-18-kastrychnika/

Прэміі Дэбют 10 гадоў! Пра што красамоўна сведчыць надпіс на гэтым памятным кубачку.
Няпроста паверыць, бо здаецца, што толькі ўчора трымала ў руках навінку — дэбютны зборнік вершаў Віталя Рыжкова «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Мой любімы зборнік у сучаснай беларускай паэзіі. Кніга выйшла ў 2010 годзе, а 21 сакавіка 2011, у Сусветны дзень паэзіі, Віталь стаў першым лаўрэатам прэміі Дэбют у намінацыі «паэзія».
У той жа дзень вызначыліся лаўрэаты іншых намінацый: у «прозе» — Наталка Харытанюк за кнігу «Трынаццаць гісторый пра мёртвага катА», у намінацыі «мастацкі пераклад» — Наста Лабада за пераклад са шведскай кнігі Тувэ Янсан «Маленькія тролі і вялікая паводка» і Вольга Цвірка за пераклад са шведскай кнігі Мікаэля Ніэмі «Папулярная музыка зь Вітулы».
А сёння прэмія ўрачыста святкуе сваё 10-годдзе. 16 кастрычніка ў рамках фестывалю «Pradmova» пройдзе святочная імпрэза з гэтай нагоды. Таксама на мерапрыемстве будзе ўручаны «Дэбют дзесяцігоддзя» – аднаму з лаўрэатаў мінулых гадоў.
Завітвайце на мерапрыемства — і ад саміх лаўрэатаў пачуеце парады пра тое, як удала дэбютаваць у літаратуры. А таксама зможаце сфатаграфавацца ў такой цікавай фотазоне побач з Максімам Багдановічам, у гонар якога і названая прэмія Дэбют.
16 кастрычніка, Палац мастацтва, ZAL#2, 20.30.
(Папярэдняя рэгістрацыя па кнопцы ніжэй, колькасць месц абмежаваная).

Напісала трошкі пра новы раман Віктара Марціновіча
https://people.onliner.by/2020/10/16/viktar-marcinovich-vydaў-novy-raman-revalyucyya-knizhny-aglyad-onliner

Onliner
Віктар Марціновіч выдаў новы раман «Рэвалюцыя». Кніжны агляд Onliner
Галоўным раманам Марціновіча дасёння застаецца «Мова». Ён выйшаў шэсць гадоў таму, меў некалькі перавыданняў, выданні на іншых мовах. Ці здзейсніць рэвалюцыю новы раман? Хутка ўбачым. Бо да такой гучнай назвы ў чытачоў ужо завышаныя патрабаванні, улічваючы…
І пра вынікі Прэміі Гедройца напісала
https://people.onliner.by/2020/10/16/nazvali-najlepshuyu-belaruskuyu-knigu-goda-yae-aўtar-atrymae-15-000-rublyoў

Назвалі найлепшую беларускую кнігу года. Яе аўтар атрымае 15 000 рублёў
У гэтыя дні ў Мінску праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, у рамках якога 15 кастрычніка адбылося ўручэнне Прэміі імя Ежы Гедройца. Прэмія прысуджаецца за найлепшую кнігу ў жанры дакументальнай ці мастацкай прозы, выдадзеную ў папярэднім годзе…
На фестывалі «Прадмова» сёлета ўручаецца мноства прэмій. Толькі што былі агучаныя імёны пераможцаў Прэміі Цёткі за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў.
Пераможца ў намінацыі «найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» — Зараслава Камінская «Калядны стол. Некулінарная кніга».
Пераможца ў намінацыі «малюнкі да дзіцячай кнігі» — мастачка Вераніка Шпак, ілюстрацыі да кнігі Генадзя Аўласенкі «Як зубраня "зубраня" наведала».

Патрымала ў руках ангельскі пераклад кнігі «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча.