Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Апошняя прэмія, якая сёлета ўручалася ў рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — гэта Прэмія імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку да беларускай кнігі. Гэта самая маладая з прэмій, якая ўручалася ўсяго другі раз.

І сёлета яе лаўрэаткай стала Кацярына Пікірэня, дызайнерка вокладкі кнігі Джэрома Клапкі Джэрома «Трое ў чоўне і пёс з імі».

Прэмію за Кацярыну атрымаў выдавец Ігар Логвінаў.
Янка Брыль
З успамінаў Артура Вольскага пра пісьменніцкі Дом Творчасці ў Падблоні:

"Патэфон быў. Раяль быў. Вельмi хораша сьпявала Эдзi Агняцьвет. Там такiя вечары наладжвалiся. Нехта чытаў вершы. Мы, дзецi, «пiрамiды» рабiлi (тады гэта модна было) такiя спартыўныя. Бiльярдны стол вялiзны быў. Я страшэнна ганарыўся, што аднойчы выйграў у Крапiвы. У вялiкi сапраўдны бiльярд. Крапіва вельмi добра гуляў. У яго вока было. Я памятаю — прыкладзецца так. Ён сам высокi...

Алесь Дудар там праводзiў сваё апошняе лета перад апошнiм арыштам. Сумны быў такi, гуляў трохi ў валейбол. Але адчуваў, што вось-вось яго зноў пацягнуць. Старэйшыя гаварылi, я чуў, ён спадзяваўся ў
«Падблоні» адседзецца. Але забiралi адтуль непасрэдна".

(з кнігі Зміцера Бартосіка "Клініка кітайскага дантыста")

Падблонь - гэта цяпер у Мар'інай Горцы. Чамусьці абсалютна забытае месца. Старадаўняя сядзіба міністра ўнутраных спраў Расіі, пабудаваная ў 1870-ых гадах, на беразе ракі Цітаўка. Месца, дзе ў 1930-ых гадах адпачывалі і ўяўна хаваліся ад жахаў, якія адбываліся ў Мінску, пісьменнікі Дудар, Крапіва, Колас, Лынькоў, Харык, Александровіч і шмат хто яшчэ.

І надзіва нават вершы там пісаліся. Такое сабе месца з прысмакам "Балявання пад час чумы". Цудоўнае калі-небудзь будзе месца (музей/фонд/арт-прастора?), каб перажываць геній і драму беларускай даваеннай літаратуры.

А цяпер у сядзібе бальніца, але на тэрыторыю пускаюць. Дом Пісьменніка будзе адным з пунктаў нашай экскурсіі ў гэту суботу: "Падарожжа да цэнтра Беларусі"
🔥Розыгрыш!

Сёлета прэміі Дэбют споўнілася 10 гадоў. Нядаўна я ўжо паказвала вам такія памятныя кубкі да гэтай падзеі. Арганізатары прэміі падзяліліся адным з іх, каб у вас таксама была магчымасць піць гарбату і глядзець на Максіма Багдановіча 😏 Ад мяне ў дадатак да кубка пераможца атрымае нататнік, каб запісваць свае геніяльныя ідэі. Магчыма, некаторыя з іх прывядуць кагосьці да прэміі Дэбют 😏

Што зрабіць, каб атрымаць кубак і нататнік:
1. Быць падпісаным на гэты канал.
2. У каментах да гэтага запісу паставіць +, каб я ў адказ дала вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 26 кастрычніка (панядзелак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Марыя Міцкевіч, унучка Янкі Маўра і Якуба Коласа на плошчы Якуба Коласа.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кубка ад прэміі Дэбют і нататніка.

Віншую з перамогай №68 — Nadzeya. Звяжуся з вамі, каб паведаміць, як атрымаць падарунак.

Дзякуй усім за ўдзел!
Forwarded from Wir.by
Ночы расстраляных паэтаў мы прысвячаем цыкл лекцый Ганны Севярынец пра беларускую літаратуру дваццатых і трыццатых.

Пра каго з лінгвістаў і паэтаў можна здымаць першы беларускі блакбастар? Лічыцца навучэнцам якой установы было небяспечна і ганарова? Чаму першы пераклад Анегіна праляжаў 80 гадоў у забыцці? Навошта перакладаць Пушкіна на беларускую і прычым тут Купала?

Усе лекцыі знойдзеце па спасылцы: https://wir.by/be/topic/times/tag/1930s

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года іх гісторыя мусіла скончыцца. Яна працягваецца, пакуль ёсць мы.
Распавядзіце пра гэтыя лекцыі сябрам, каб больш людзей даведалася пра гэты цьмяны перыяд беларускай гісторыі.
Сёння ўжо традыцыйна а 20.00 у Курапатах адбудзецца «Ноч расстраляных паэтаў». Паэты, празаікі, музыкі, грамадскія дзеячы будуць чытаць творы загінулых літаратараў.
Эх, нам бы зараз усім па талерцы дранічкаў.
(Леанід Галубовіч «Зацемкі зь левай кішэні»).
Forwarded from Арт Сядзіба
1937 – 2020. «Вечныя вершы»
«Арт Сядзіба» і KROK FILMS стварылі відэа-праект, у якім нагадваюць пра падзею, што засталася крывавай плямай у гісторыі Беларусі.
Вершы трох рэпрэсаваных паэтаў – Алеся Дудара, Зямы Піваварава, Тодара Кляшторнага чытаюць Ганна Севярынец, Віталь Рыжкоў, Уладзь Лянкевіч.
https://telegra.ph/1937--2020-Vechnyya-vershy-10-30
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 16. Лупіце на трасянцы. 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»
Парэшткі Змітрака Бядулі перапахаваюць заўтра на Усходніх могілках Мінска

https://budzma.by/news/pareshtki-zmitraka-biaduli.html
Знаёмыя ведаюць, якія жарты мне дасылаць 😂
Пад такой рускамоўнай шыльдай на Усходніх могілках быў перапахаваны Змітрок Бядуля.

🤦‍♂
#моўная_хвілінка
У маім ідэальным свеце ўсе людзі, якія працуюць з кнігамі, ведаюць такое правіла. Спадзяюся, чытачы канала ўжо запомнілі, бо пішу не першы раз 😏
Правільна — «два роднЫЯ рублі».

📌 З лічэбнікамі 2, 3, 4 (і з састаўнымі лічэбнікамі ад 22, якія заканчваюцца на 2, 3, 4) ужываюцца назоўнікі (прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі) множнага ліку, назоўнага склону: дзве прыгожыя кветкі, тры прачытаныя старонкі, чатыры пятыя пірага, сто чатыры мастацкія кнігі.

📌 У астатніх выпадках ужываюцца назоўнікі ў множным ліку і родным склоне: пяць таленавітых вучняў, дзесяць зычных літар, сто сямнаццаць пустых аркушаў.

(Памылка з кнігі Збыха Слупоўскага «Нарысы сучаснага краязнаўства», Галіяфы, 2020 год.)