Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Ці чытаеце вы па-польску?

Мне часта прылятаюць пытанні, дзе я бяру польскія кнігі. Адказ максімальна просты: у Польшчы. Пры любой магчымасці прашу знаёмых прывезці пару томікаў або сама цягну адтуль чамадан кніг. Але гэты варыянт даступны не ўсім, таму застаецца чытаць электронныя кнігі.

У палякаў не так распаўсюджана пірацтва, таму электронныя версіі кніг спампаваць вельмі складана, трэба ведаць месцы. Я іх ведаю, але гэта не падтрымліваю 😏 Таму калі не хочаце плаціць за электронкі, то раз у год можаце чытаць ці слухаць 12 польскіх кніг абсалютна бясплатна.

Кожны лістапад у Польшчы праходзіць акцыя Czytaj PL, у рамках якой на працягу месяца вам даступныя 12 польскіх бестселераў. Там бывае як мастацкая літаратура, так і нон-фікшн, не толькі польскія аўтары, але і пераклады. Я ўжо некалькі гадоў з задавальненнем карыстаюся гэтай магчымасцю і зараз раскажу вам, што трэба зрабіць, каб далучыцца да акцыі:

1.Усталюйце на тэлефон дадатак Woblink (android/ios). Гэта і ёсць чыталка, у якой знаходзяцца кнігі.

2.Калі вы зарэгіструецеся ў дадатку, то на галоўнай старонцы ўбачыце раздзел з акцыяй. Націсніце на яе, і вам адкрыецца камера, якой трэба прасканаваць QR-код. Шукайце яго тут: https://czytajpl.pl/2020/11/04/jak-dolaczyc-do-akcji-czytaj-pl-2020/

3.Калі ўсё зрабілі правільна, то дадатак перанакіруе вас у карусель з 12 кніг. Усе прадстаўленыя ў электронцы і аўдыё. Чытайце, слухайце і атрымлівайце асалоду.

І падзяліцеся ў каментах: ці будзеце ўдзельнічаць у акцыі, якія кнігі вас зацікавілі? Я ўжо чытаю адну з апошніх кніг Якуба Малецкага "Horyzont". Знаёмства з ім праз раман "Nikt nie idzie" неяк не задалося, але гэтая гісторыя мне пакуль вельмі падабаецца.
#моўная_хвілінка
Скланенне назоўнікаў часта выклікае пытанні. У гэтых выпадках няправільна ўтвораны месны склон назоўнікаў. Мяркую, што такія памылкі ўзнікаюць пад уплывам рускай мовы.

📌 След — мужчынскі род, аснова заканчваецца на цвёрды зычны "д". У месным склоне слова будзе мець канчатак -е: "па старым, ледзь прыкметным следзе".

📌 Вар'яцтва — ніякі род, аснова заканчваецца на цвёрды зычны "в". У месным склоне слова будзе мець канчатак -е: "спец па вар'яцтве".

(Памылкі з кнігі Збыха Слупоўскага «Нарысы сучаснага краязнаўства», Галіяфы, 2020 г.)
👍1
Big Brother (ці Мацей Бурачок) is watching you.

(Афармленне новай станцыі метро «Плошча Францішка Багушэвіча».)
Падкаст Bellit цяпер і на Spotify. Далучайцеся!

📌 Spotify
#моўная_хвілінка
Мядзел — цікавы тапонім, пра які пагаворым сёння.

Згодна з нарматыўным даведнікам «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» (пад рэд. Лемцюговай) менавіта варыянт «Мядзел» называецца асноўным, астатнія магчымыя варыянты можаце ўбачыць на другім скрыншоце.

Адна з версій паходжання назвы: ад літоўскага слова medinis — лясны, драўляны.

Краязнавец Ігар Пракаповіч піша ў артыкуле «Мядзел – новая версія паходжання назвы»:
«На цяперашні час існуе каля дзесяці версій паходжання назвы Мядзел, але пераканаўчага тлумачэння ўсё ж няма. Складанасць у тым, што найменне не мае ўсталяванага напісання і гучання, таму і сэнс яго можа быць звязаны са словамі розных блізкіх і далёкіх моў. Назва горада сустракаецца ў розных варыяцыях: Medelo, Miedlzielo, Miedzialo, Miedziela, Miedzial, Medilas, Medal, Miedal, Medel, Minory Medalo, Medzia, Miadzial, Miadzioł, Miadziol, Miadely, Міадзюл, Міадзюль, Міатдзель, Мяздол, Міаздолы, Мядзела, Мядила, Мядела, Міадел, Мядель, Мядзель, Медадзел».
Ужо традыцыйна ў канцы года выходзіць каляндар «Не маўчы па-беларуску». Сёлета ён адметны, паколькі змяшчае паняцці, якія за апошнія месяцы сталі нашым звычайным краявідам.

Калі вы ў сталіцы, то заходзьце па каляндар да нас у кнігарню «Кніжная Шафа» (пр-т. Дзяржынскага, 9, уваход са двара).
Цана — 11 р.
Таксама дасылаем поштай па Беларусі.
366 герояў беларускай гісторыі. Выйшла новае выданьне «Імёнаў Свабоды» Ўладзімера Арлова

Гэта 366 эсэ пра герояў Беларусі, безь якіх немагчыма ўявіць гісторыю краіны ад 1772 году і да нашых дзён. Ггероі гэтай кнігі, хоць у большасьці іх жыцьцёвы шлях завершаны вельмі даўно, ведаюць усё пра 2020 год: пра гвалт улады і неўміручасьць супраціву, пра колеры сьцягоў і моц бясьсільных, пра хараство і шчасьце салідарнасьці.

Чытаць кнігу ў PDF >>
Прайсьці тэст пра герояў кнігі >>
Ўільям Батлер Ейтс. “Ружы”

“На вецер, – кажа Патрык Пірс, –
Ляцела слоў так шмат,
Што горкі вецер высушыў
Ірландскіх ружаў сад,
Яго зялёныя лісты
Ня вернуцца назад”.

“Наш сад, – сказаў Джэймс Коналі, –
Зазелянее зноў,
Давай старанна паліваць,
І ружу нашых сноў
З табой наяве вырасьцім
Для дочак і сыноў”.

“А дзе нам, – кажа Патрык Пірс, –
Узяць вады, калі
Засохлі ўсе калодзежы?
Каб ружы расьцвілі,
Палітыя, нам трэба кроў
Аддаць сваёй зямлі!”

Ірландскі паэт-набэліст напісаў пра забітых кіраўнікоў дублінскага паўстаньня (Вялікдзень, 1916). А першым беларускім перакладчыкам верша быў Юлі Таўбін, і той пераклад на рускую – сярод апошняга, што ён зрабіў, неўзабаве арыштаваны і забіты ў “чорную” ноч 29 кастрычніка 1937.

Пераклад Андрэя Хадановіча
Новы відэапраект ад Саюза беларускіх пісьменнікаў!

Кожны тыдзень на youtube-канале СБП выходзіць новая літаратурная гутарка «Кантэкст». Героі праекта — вядомыя беларускія літаратары. Вядуць перадачу Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч.

Ужо выйшла 7 выпускаў, і гэта сапраўды цікавы і дынамічны праект. Выпускі пабудаваныя ў форме інтэрв'ю, цягнуцца каля 30 хвілін. Заахвочваю вас паглядзець, пакуль мы не маем магчымасці праводзіць і наведваць звычайныя літаратурныя мерапрыемствы.

Па спасылцы першы выпуск перадачы з паэтам Віталём Рыжковым, астатнія шукайце там жа на канале Саюза пісьменнікаў:
https://www.youtube.com/watch?v=bAfgYJAdBbI&t