Трапіла мне ў рукі цікавая кніжыца 1984 года выдання. У ёй чытачам прапаноўваюць праверыць і паглыбіць свае веды пра Беларусь з дапамогай разнастайных заданняў.
Буду паступова дзяліцца з вамі старонкамі з яе, прысвечанымі літаратуры, спрабуйце адгадваць.
Напрыклад, такое заданне: якія словы Максіма Танка зашыфраваныя на 33 старонцы?

Forwarded from Беларускі ПЭН
9 снежня - дзень нараджэння паэта Максіма Багдановіча!
Што можна зрабіць на 129-годдзе пісьменніка?
📕Можна зайсці на сайт wir.by і пачытаць артыкул, у якім свае любімыя вершы Максіма Багдановіча назвалі Павел Латушка, Андрэй Хадановіч, Сяргей Будкін, Павел Харланчук, Міхаіл Бараноўскі, Вальжына Морт і Наста Кудасава. У гэтай падборцы ёсць і прэм’ера: упершыню па-беларуску публікуем пераклад верша «Забудется многое, Клава».
📕 А 19.00 сёння ў інстаграмме wir.by будзе прамы эфір з паэтам і загадчыкам літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаілам Бараноўскім
📕У літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А) з 9 снежня да 6 студзеня будзе працаваць мастацкая выстава Юрыя Хілько пад назвай "Паэт і мастак". Уваход - 2 рублі.

Кніга — шлях да волі.
⠀
І гэта не проста прыгожая метафара. У Бразіліі кніга сапраўды можа дапамагчы вам выйсці на волю. Праўда, для гэтага трэба спачатку патрапіць за краты.
⠀
Чатыры гады таму ўлады Бразіліі прынялі закон, згодна з якім турэмны тэрмін зняволенага можа быць зменшаны за чытанне кніг. Толькі чытаць можна ўсяго адну кнігу ў месяц, а пасля чытання трэба яшчэ і эсэ напісаць. Так адміністрацыя турмы праверыць, што прачытаны матэрыял дакладна засвоены.
⠀
Адна прачытаная кніга змяншае тэрмін зняволення на чатыры дні. Атрымліваецца, калі год чытаць па кнізе ў месяц, то можна выйсці з турмы на паўтара месяца раней. Выдатная матывацыя, я лічу.
⠀
Цікава, што сярод вязняў праграмай зацікавіліся далёка не ўсё. Зразумела, што рэцыдывісты і сур'ёзныя злачынцы пляваць хацелі на гэтыя вашыя кніжкі. Сэнс выходзіць раней, калі хутка зноў вернешся 😁 Але для астатніх гэта добры шанец вярнуцца да нармальнага жыцця і перагледзець свае паводзіны.

25 лютага 1974 года Уладзімір Дубоўка ў лісце да Янкі Саламевіча пісаў пра 20-я гг. ХХ ст.:
Канец 2020 года. Кнігі ў Беларусі ўсё яшчэ збольшага друкуюцца ў «дужа абмежаваных памерах».
«Кнігі (паэт.зборн.) друкаваліся дужа ў абмежаваных памерах (500 - 600 экз.).»Канец 2020 года. Кнігі ў Беларусі ўсё яшчэ збольшага друкуюцца ў «дужа абмежаваных памерах».
Ужо чытаю святочную навінку ад @januskevicbooks і захапляюся ілюстрацыямі Лісы Айсата.
«Снежная сястра» — дзіцячая кніга нарвежскай пісьменніцы Маі Лундэ. Некалькі гадоў таму чытала па-руску яе дарослы раман «История пчёл», цяпер пазнаёмлюся і з дзіцячым бокам яе творчасці.
Калі шукаеце кнігу ў якасці каляднага ці навагодняга падарунка, то гэта цудоўны выбар. Аб’ёмная, з прыемнай навобмацак вокладкай, вялікімі і яркімі ілюстрацыямі. Мяркую, што і дарослыя будуць шчаслівыя, калі атрымаюць такую кнігу ў падарунак.
Купіць можна ў інтэрнэт-кнігарні выдавецтва: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4214/

Рыгор Барадулін даўно ўсё ведаў:
«Няма сумневу,
Ён даўно гатоў,
Указ чарговы,
Як заўсёды, сьмелы.
Што трэба перафарбаваць буслоў,
Бо кожны бусел
Бел-чырвона-белы».Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
The New York Times уключыла зборнік вершаў беларускай паэткі Вальжыны Морт у топ-8 галоўных паэтычных кніг 2020 года. Ён называецца Music for the dead and resurrected ("Музыка для мёртвых і ўваскрослых") і прысвечаны сталенню дзіця ў Беларусі.
🔥 Навагоднія зніжкі!
У выдавецтва «Янушкевіч» @januskevicbooks на сайце ўжо з'явіліся святочныя зніжкі, а з маім промакодам bellit вы атрымаеце яшчэ і дадатковую зніжку 3%. Яна дзейнічае да апошняга дня года да 15.00.
Завітвайце на januskevic.by , афармляйце заказ і ў полі «промакод для зніжкі» пішыце bellit.

Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 19. Што пачытаць зімой.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Выпуск 19. Што пачытаць зімой.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Upd. Розыгрыш завершаны.
🔥 Пачынаем святочныя розыгрышы!
Букбокс №1
Ужо традыцыйна ў канцы года чытачоў майго канала чакаюць розыгрышы святочных букбоксаў. Сёлета ў кожным розыгрышы не адна, а нават дзве кнігі. У скрынках акрамя кніг вы знойдзеце невялікія прыемныя дробязі.
Першы сацыяльна-палітычны букбокс хавае ў сабе «1984» Джорджа Оруэла і «Сарматыю» Марыі Мартысевіч.
Каб паўдзельнічаць у розыгрышы трэба:
1. Быць падпісаным на гэты канал.
2. Пакінуць камент па кнопцы ніжэй, у адказ дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 23 снежня (серада), калі пры дапамозе рандома вызначу пераможцу, які атрымае букбокс.
Усім поспехаў!

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу!
Букбокс №1 з кнігамі «1984» і «Сарматыя» атрымлівае №279 — Yaroslav.
Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць падарунак.
Розыгрыш наступнага букбокса ўжо заўтра!