Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш зборніка вершаў Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва». Як атрымаць кнігу? 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і пакінуць там +. 3. Чакаць 9 сакавіка (аўторак), калі пры дапамозе рандома я вызначу…»
📚Літаратурны каляндар: сакавік-2021

Шукаеце, што цікавага пачытаць у выходныя? — Вось вам колькі ідэяў: чытайце наш сьвежы агляд беларускіх кніжных навінак сакавіка-2021: http://bit.ly/30ga25N
Дзень, калі варта ўспомніць, якое мноства цудоўных кніг з'явілася ў беларускай літаратуры дзякуючы жанчынам.

Дзяліцеся ў каментарыях сваімі любімымі творамі беларускіх аўтарак.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу!
Зборнік Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва» атрымлівае №45 — Jan Itor.

Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.

Дзякуй усім за ўдзел!
Села ў цягнік Мінск — Брэст, каб вечарам пагаварыць пра кнігі ў жывым эфіры.
Forwarded from DZEЦІКАВА
У гэтую сераду ў жывым эфіры праекта "Нету места" будзем размаўляць пра кнігі і літаратуру!

Госці - літаратурная аглядальніца з Менску Наста Карнацкая і стваральніца «Майстэрні асэнсаванага чытання» ў Берасці Вікторыя Філатава. Cпасылка на эфір https://youtu.be/Hs4k5zqRkUI. Пачатак а 18.00.

У папярэдніх шасці эфірах падымаліся тэмы псіхалагічнага стану беларусаў, фэйках у СМІ, урбаністыкі і экалогіі. Таксама эксперты абмяркоўвалі стан беларускай мовы ў Беларусі і новы для многіх рух бодзіпазітыва. Усе выпускі праекта «Нету места» можна паглядзець на YouTube-канале Dzedzich Brest:
https://www.youtube.com/channel/UCUsvhRRJYc7gOBxyJxcbadg.
У Брэсцкім мастацкім музеі знайшла такія экспанаты. Здагадайцеся, што гэта за літаратары 😏
​​Усе, напэўна, ведаюць пра сітуацыю з часопісам "Наша Гісторыя", якую выкінулі з распаўсюду ў шапіках Белсаюздруку. І шмат хто, думаю, паспеў схадзіць у офіс і набыць часопіс на мінулым тыдні.

Але ў падтрымку часопіса хочацца падзяліцца добрым лайфхакам: падпіска на "Нашу Гісторыю" - гэта добры падарунак для сваякоў і сяброў, асабліва у рэгіёнах.

Вы наўрадці падорыце сваякам у вёсцы падпіску на нейкую штотыднёвую газету ці часопіс пра ежу. Гэта падаецца не зусім дарэчы. А вось "НГ" як падарунак вельмі пасуе.

Бо гэта "глянец" і да таго ж беларускамоўны. Ужо выглядае як інтрыгоўны артэфакт)

Гісторыяй цяпер пачалі цікавіцца значна больш шырокія колы людзей. Але для старэйшага пакалення, асабліва ў правінцыі, спатоліць гэту цікавасць няма дзе. І якраз "НГ" для гэтага вельмі пасуе. Бо знешне прывабная і ўнутрана насычаная.

У часопісе друкуюцца добрыя матэрыялы на любы густ. Тут ёсць і пра падарожжы, і пра цікавыя знаходкі, і пра каралёў, і пра вясковыя кветкнікі. У гэтым хаваецца небяспека, бо не ўсе тэксты будуць заходзіць розным людзям. Але затое хаця б адзін з выпуска пацэліць дакладна.

Агулам, у наш час, калі жыхары Беларусі завіслі паміж бессэнсоўнымі бляклымі раёнкамі і бясконцым інтэрнэтам, атрымліваць на пошце раз на месяц "глянцавы" часопіс, ісці з ім дадому, сядаць ля вакна і спакойна, удумліва чытаць пра важныя рэчы - гэта несумненнае і нечаканае задавальненне, пра якое шмат хто проста яшчэ ня ведае. І "Наша Гісторыя" тут ці не найлепшы варыянт.

Таму, дарыце сваякам/сябрам падпіску на часопіс! Падпіска недарагая, таму дарыце шмат)

І гэта не рэклама часопіса, дзе я часам друкуюся, а рэклама прывабнага шляху для пашырэння беларушчыны і гуманітарнай веды ў нашыя няпростыя часы.
​​#літ_агляд

Ганна Севярынец «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго» (Лімарыус, 2017 г.).

Адна з кніг, прачытаных мной падчас падрыхтоўкі выпуску падкаста пра Уладзіміра Дубоўку.

Фармат кнігі незвычайны, бо гэта не проста манаграфія, напісаная адным даследчыкам, а дакументальная біяграфія, сабраная з тэкстаў самога паэта, лістоў, успамінаў і разнастайных дакументаў. Яны выкладзеныя ў храналагічным парадку, і такім чынам перад намі паўстае жыццё Дубоўкі.

Тут вы можаце знайсці лагерную перапіску паэта з жонкай, урыўкі з іх аўтабіяграфій, успаміны людзей, з якімі Дубоўка працаваў падчас высылкі і мноства іншых цікавых дакументаў і фота, многія з якіх надрукаваныя ўпершыню. 

Нагадаю, што падкаст пра Уладзіміра Дубоўку можна паслухаць тут:
⭕ частка 1 https://soundcloud.com/padkast_bellit/22-tsykl-asoby-uladzmr-duboka-chastka-1

⭕частка 2 https://soundcloud.com/padkast_bellit/23-tsykl-asoby-uladzmr-duboka-chastka-2

А калі вам мала выпускаў, бо вельмі зацікавіліся асобай паэта, то раю гэтую кнігу. 

Дзякуючы Нацыянальнай бібліятэцы яе можна чытаць анлайн або спампаваць у фармаце pdf:

📚 https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Dubowka/3_Paezia_baratsby_i_peramogi/Severynets_Dubowka.pdf
#літ_факт

Цікава бывае пачытаць пра асабістае жыццё літаратараў. Столькі санта-барбары, што хоць кіно здымай. Сённяшняя гісторыя з жыцця сям'і Максіма Багдановіча.

Бацька паэта, Адам Ягоравіч, тройчы быў жанаты. Першая жонка — Марыя Апанасаўна Мякота, маці Максіма. Яна памерла ад сухотаў, паспеўшы нарадзіць чацвярых дзяцей: Вадзіма, Максіма, Лёву і Ніну.

Пасля смерці Марыі сям'я пераехала ў Ніжні Ноўгарад, дзе Адам Ягоравіч пасябраваў з вядомым пісьменнікам Максімам Горкім і нават пэўным чынам з ім парадніўся. Мужчыны ажаніліся з сёстрамі Волжынымі: Адам з Аляксандрай, а Максім з Кацярынай.

На той момант бацьку Багдановіча было без двух месяцаў 37 гадоў, а яго нявесце — 20. Але ж у пасведчанні, выдадзеным Сялянскім пазямельным банкам (месца працы жаніха), напісана, што Адаму Ягоравічу 34 гады. Памылка ці наўмыснае скажэнне?

Справа ў тым, што Адама Ягоравіча хвалявала розніца ва ўзросце — 17 гадоў, вось ён і падмаладзіўся крыху, каб у людзей не ўзнікала пытанняў. На жаль, сямейнае шчасце Багдановіча ў другім шлюбе цягнулася менш за год, бо падчас родаў жонка памерла, пакінуўшы сына Аляксандра. Той выхоўваўся ў сям'і Горкіх і памёр у 4 гады ад дызентэрыі.

Санта-барбара працягваецца, і трэцяй жонкай Багдановіча стала Аляксандра Мякота. Знаёмае прозвішча? У яе яшчэ і імя па бацьку Апанасаўна. Нічога не нагадвае? Аляксандра была роднай сястрой Марыі, першай жонкі Адама Багдановіча і маці Максіма.

У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павел, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай, Раман. Праўда, шлюб не рэгістравалі, вянчанне не адбылося, таму дзеці доўгі час былі бязбацькавічамі. Толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі яны атрымалі прозвішча Багдановіч.

Такая гісторыя :)
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 27. Біфідакефір

У новым выпуску пагаворым пра лжэнавуку і прычыны яе ўзнікнення, пра дзве цудоўныя дзіцячыя кнігі, пра пераклады назвы адной культавай кнігі і пра навінкі беларускага кнігавыдання.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
У новай кнізе Ганны Севярынец «Мая школа» добра напісана пра абсурдныя моманты нашай сістэмы адукацыі.
#літ_агляд
📚Сара Лундберг «Віта Белая Крэска» (Кнігазбор, 2014 г.)📚

Як навучыць дзяцей карыстацца пешаходным пераходам і светлафорам у гульнявой форме 😁 

Калі вам было цікава, адкуль на дарозе з’яўляюцца белыя лініі, то іх малюе Віта. Яна ходзіць з пэндзлікам і вядром і малюе пасярод дарогі роўненькую разметку. Каб машынам было зручней ездзіць, а людзям хадзіць. Суправаджаюць Віту два чалавечкі: чырвоны і зялёны, якія выконваюць функцыі святлафора, дапамагаючы дзяўчынцы навучыць аднаго хлопчыка пераходзіць дарогу.

Праўда, мяне больш зацікавіў мастацкі складнік кнігі, а не сюжэтны. Развароты яркія, на іх шмат цікавых і часам нечаканых дэталяў. Увогуле кніга вельмі інтэрактыўная, можна прыдумаць мноства гульняў паводле яе.
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 27. Біфідакефір У новым выпуску пагаворым пра лжэнавуку і прычыны яе ўзнікнення, пра дзве цудоўныя дзіцячыя кнігі, пра пераклады назвы адной культавай кнігі і пра навінкі беларускага кнігавыдання. Дзе паслухаць? 📌 Apple…»
І яшчэ абсурднасці школьнага жыцця з новай кнігі Ганны Севярынец «Мая школа».

Як жа знаёма і жыццёва, педсаветы і журнальныя ручкі. У нашай класнай кіраўнічкі было некалькі аднолькавых ручак і цэлы набор стрыжняў да іх. Каб ні ў якім выпадку ручка раптоўна не скончылася.