Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
#літ_факт

Цікава бывае пачытаць пра асабістае жыццё літаратараў. Столькі санта-барбары, што хоць кіно здымай. Сённяшняя гісторыя з жыцця сям'і Максіма Багдановіча.

Бацька паэта, Адам Ягоравіч, тройчы быў жанаты. Першая жонка — Марыя Апанасаўна Мякота, маці Максіма. Яна памерла ад сухотаў, паспеўшы нарадзіць чацвярых дзяцей: Вадзіма, Максіма, Лёву і Ніну.

Пасля смерці Марыі сям'я пераехала ў Ніжні Ноўгарад, дзе Адам Ягоравіч пасябраваў з вядомым пісьменнікам Максімам Горкім і нават пэўным чынам з ім парадніўся. Мужчыны ажаніліся з сёстрамі Волжынымі: Адам з Аляксандрай, а Максім з Кацярынай.

На той момант бацьку Багдановіча было без двух месяцаў 37 гадоў, а яго нявесце — 20. Але ж у пасведчанні, выдадзеным Сялянскім пазямельным банкам (месца працы жаніха), напісана, што Адаму Ягоравічу 34 гады. Памылка ці наўмыснае скажэнне?

Справа ў тым, што Адама Ягоравіча хвалявала розніца ва ўзросце — 17 гадоў, вось ён і падмаладзіўся крыху, каб у людзей не ўзнікала пытанняў. На жаль, сямейнае шчасце Багдановіча ў другім шлюбе цягнулася менш за год, бо падчас родаў жонка памерла, пакінуўшы сына Аляксандра. Той выхоўваўся ў сям'і Горкіх і памёр у 4 гады ад дызентэрыі.

Санта-барбара працягваецца, і трэцяй жонкай Багдановіча стала Аляксандра Мякота. Знаёмае прозвішча? У яе яшчэ і імя па бацьку Апанасаўна. Нічога не нагадвае? Аляксандра была роднай сястрой Марыі, першай жонкі Адама Багдановіча і маці Максіма.

У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павел, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай, Раман. Праўда, шлюб не рэгістравалі, вянчанне не адбылося, таму дзеці доўгі час былі бязбацькавічамі. Толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі яны атрымалі прозвішча Багдановіч.

Такая гісторыя :)
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 27. Біфідакефір

У новым выпуску пагаворым пра лжэнавуку і прычыны яе ўзнікнення, пра дзве цудоўныя дзіцячыя кнігі, пра пераклады назвы адной культавай кнігі і пра навінкі беларускага кнігавыдання.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
У новай кнізе Ганны Севярынец «Мая школа» добра напісана пра абсурдныя моманты нашай сістэмы адукацыі.
#літ_агляд
📚Сара Лундберг «Віта Белая Крэска» (Кнігазбор, 2014 г.)📚

Як навучыць дзяцей карыстацца пешаходным пераходам і светлафорам у гульнявой форме 😁 

Калі вам было цікава, адкуль на дарозе з’яўляюцца белыя лініі, то іх малюе Віта. Яна ходзіць з пэндзлікам і вядром і малюе пасярод дарогі роўненькую разметку. Каб машынам было зручней ездзіць, а людзям хадзіць. Суправаджаюць Віту два чалавечкі: чырвоны і зялёны, якія выконваюць функцыі святлафора, дапамагаючы дзяўчынцы навучыць аднаго хлопчыка пераходзіць дарогу.

Праўда, мяне больш зацікавіў мастацкі складнік кнігі, а не сюжэтны. Развароты яркія, на іх шмат цікавых і часам нечаканых дэталяў. Увогуле кніга вельмі інтэрактыўная, можна прыдумаць мноства гульняў паводле яе.
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 27. Біфідакефір У новым выпуску пагаворым пра лжэнавуку і прычыны яе ўзнікнення, пра дзве цудоўныя дзіцячыя кнігі, пра пераклады назвы адной культавай кнігі і пра навінкі беларускага кнігавыдання. Дзе паслухаць? 📌 Apple…»
І яшчэ абсурднасці школьнага жыцця з новай кнігі Ганны Севярынец «Мая школа».

Як жа знаёма і жыццёва, педсаветы і журнальныя ручкі. У нашай класнай кіраўнічкі было некалькі аднолькавых ручак і цэлы набор стрыжняў да іх. Каб ні ў якім выпадку ручка раптоўна не скончылася.
Бахарэвіч. Бальбута. Баўхаўс.

Продажы павінны пачацца 2 красавіка. Калі ўсё пойдзе па плане 🤫🤔🙂
Беларусы ўбачылі рэкламу і заплакалі.
Працягваю чытаць новую кнігу Ганны Севярынец «Мая школа», сустракаю свой боль.

Ніколі не магла зразумець: чаму калі ты пішаш дыктант без аніводнай памылкі, але маеш у тэксце выпраўленні, то замест 10 балаў атрымліваеш 9 ці нават менш?

У мяне даволі дрэнны і часам неразборлівы почырк, асабліва калі пішу хутка, то-бок амаль заўсёды. За гэта часта атрымлівала скаргі ад настаўнікаў. І выпраўленні ў маіх школьных сшытках з'яўляліся не таму, што першапачаткова пісала словы няправільна. Проста пісала нейкую літару непрыгожа, а потым спрабавала яе выправіць. Ці калі думкі бягуць хутчэй за руку, якая піша, то можаш літары ў слове пераблытаць ці злучыць два словы ў адно.

Было даволі крыўдна атрымліваць за свой беспамылковы тэкст такую ж адзнаку, як і чалавек, які напісаў слова «каляндар» праз «е». Кніга Ганны нагадала мне гэты боль ад школьнай несправядлівасці, які вярнуўся праз 11 гадоў пасля заканчэння школы 😁
📆 20 сакавіка 2006 года Андрэй Хадановіч напісаў гэты верш:

«Калі ад тэленавінаў сьнег выпадае ў асадак,
хоць мала хто сумняваўся ў прагнозах на гэты конт;
калі мэтрапалітэн працуе безь перасадак,
а нехта па тэлевізары ратуе ўласны азадак
з экрана ля дому з надпісам ГАРЫЗОНТ;

калі шмат тысяч мабільнікаў разам лічаць гадзіны,
тым болей ад іх на плошчы ніякай іншай карысьці —
стаяць і чакаць свабоды, бо выбар цяпер адзіны,
у велькім і бардза пажондным — хто б там ні трындзеў! — таварыстве;

абуць на тры пары шкарпэтак цяплейшыя боты,
на злосьць халоднай вайне й атмасфэрнаму фронту,
бо выбар цяпер адзіны — стаяць і чакаць свабоды —
ад лесьвіцы ў стылі ампір да самага ГАРЫЗОНТУ».
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 28. Паднас#аць беларускай сістэме вершаскладання

21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, і менавіта да гэтай даты прымеркаваны новы выпуск падкаста.

Пагаворым пра беларускую паэзію, раскажу пра любімых аўтараў, іх зборнікі і выбраныя вершы.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Збіраю калекцыю самых незвычайных месцаў, дзе мяне пазнавалі падпісанты і слухачы. На гэтым тыдні спіс папоўніўся прыбіральняй паб-квіза.
Але ў лідарах усё роўна актавая зала Маскоўскага РУУСа раніцай 10 жніўня мінулага года.
#моўная_хвілінка
Памятайце, што ў беларускай мове ёсць дыграфы дж і дз:

прыхоДЗіць — прыхоДЖу.

Ну і беларускі займеннік мяне адрозніваецца ад рускага меня 😏

(Памылкі з кнігі Ганны Севярынец «Мая школа», Лімарыус, 2021 г.)
#моўная_хвілінка
Пішам і ставім націск правільна:

⭕ ні ў кóга, ні ў чóга.

(Памылка з кнігі Валерыя Гапеева «Зніч ваўкалака», Мастацкая літаратура, 2020 г.)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 28. Паднас#аць беларускай сістэме вершаскладання 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, і менавіта да гэтай даты прымеркаваны новы выпуск падкаста. Пагаворым пра беларускую паэзію, раскажу пра любімых аўтараў,…»
#цікавыяфакты
Пасля пераезду ў Ніжні Ноўгарад у 1897 годзе з маленькім Максімам Багдановічам адбылася бяда: ён выпадкова адкусіў сабе кавалак языка.

Бегаў па слізкай падлозе, смяяўся, нешта спяваў і паслізнуўся. Упаў, стукнуўся барадой аб падлогу. Так язык і адкусіў, быў поўны рот крыві. Бацька завёз малога да хірурга, і той усё зашыў. Хэпі-энд 😀