Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
І яшчэ абсурднасці школьнага жыцця з новай кнігі Ганны Севярынец «Мая школа».

Як жа знаёма і жыццёва, педсаветы і журнальныя ручкі. У нашай класнай кіраўнічкі было некалькі аднолькавых ручак і цэлы набор стрыжняў да іх. Каб ні ў якім выпадку ручка раптоўна не скончылася.
Бахарэвіч. Бальбута. Баўхаўс.

Продажы павінны пачацца 2 красавіка. Калі ўсё пойдзе па плане 🤫🤔🙂
Беларусы ўбачылі рэкламу і заплакалі.
Працягваю чытаць новую кнігу Ганны Севярынец «Мая школа», сустракаю свой боль.

Ніколі не магла зразумець: чаму калі ты пішаш дыктант без аніводнай памылкі, але маеш у тэксце выпраўленні, то замест 10 балаў атрымліваеш 9 ці нават менш?

У мяне даволі дрэнны і часам неразборлівы почырк, асабліва калі пішу хутка, то-бок амаль заўсёды. За гэта часта атрымлівала скаргі ад настаўнікаў. І выпраўленні ў маіх школьных сшытках з'яўляліся не таму, што першапачаткова пісала словы няправільна. Проста пісала нейкую літару непрыгожа, а потым спрабавала яе выправіць. Ці калі думкі бягуць хутчэй за руку, якая піша, то можаш літары ў слове пераблытаць ці злучыць два словы ў адно.

Было даволі крыўдна атрымліваць за свой беспамылковы тэкст такую ж адзнаку, як і чалавек, які напісаў слова «каляндар» праз «е». Кніга Ганны нагадала мне гэты боль ад школьнай несправядлівасці, які вярнуўся праз 11 гадоў пасля заканчэння школы 😁
📆 20 сакавіка 2006 года Андрэй Хадановіч напісаў гэты верш:

«Калі ад тэленавінаў сьнег выпадае ў асадак,
хоць мала хто сумняваўся ў прагнозах на гэты конт;
калі мэтрапалітэн працуе безь перасадак,
а нехта па тэлевізары ратуе ўласны азадак
з экрана ля дому з надпісам ГАРЫЗОНТ;

калі шмат тысяч мабільнікаў разам лічаць гадзіны,
тым болей ад іх на плошчы ніякай іншай карысьці —
стаяць і чакаць свабоды, бо выбар цяпер адзіны,
у велькім і бардза пажондным — хто б там ні трындзеў! — таварыстве;

абуць на тры пары шкарпэтак цяплейшыя боты,
на злосьць халоднай вайне й атмасфэрнаму фронту,
бо выбар цяпер адзіны — стаяць і чакаць свабоды —
ад лесьвіцы ў стылі ампір да самага ГАРЫЗОНТУ».
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 28. Паднас#аць беларускай сістэме вершаскладання

21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, і менавіта да гэтай даты прымеркаваны новы выпуск падкаста.

Пагаворым пра беларускую паэзію, раскажу пра любімых аўтараў, іх зборнікі і выбраныя вершы.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Збіраю калекцыю самых незвычайных месцаў, дзе мяне пазнавалі падпісанты і слухачы. На гэтым тыдні спіс папоўніўся прыбіральняй паб-квіза.
Але ў лідарах усё роўна актавая зала Маскоўскага РУУСа раніцай 10 жніўня мінулага года.
#моўная_хвілінка
Памятайце, што ў беларускай мове ёсць дыграфы дж і дз:

прыхоДЗіць — прыхоДЖу.

Ну і беларускі займеннік мяне адрозніваецца ад рускага меня 😏

(Памылкі з кнігі Ганны Севярынец «Мая школа», Лімарыус, 2021 г.)
#моўная_хвілінка
Пішам і ставім націск правільна:

⭕ ні ў кóга, ні ў чóга.

(Памылка з кнігі Валерыя Гапеева «Зніч ваўкалака», Мастацкая літаратура, 2020 г.)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 28. Паднас#аць беларускай сістэме вершаскладання 21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі, і менавіта да гэтай даты прымеркаваны новы выпуск падкаста. Пагаворым пра беларускую паэзію, раскажу пра любімых аўтараў,…»
#цікавыяфакты
Пасля пераезду ў Ніжні Ноўгарад у 1897 годзе з маленькім Максімам Багдановічам адбылася бяда: ён выпадкова адкусіў сабе кавалак языка.

Бегаў па слізкай падлозе, смяяўся, нешта спяваў і паслізнуўся. Упаў, стукнуўся барадой аб падлогу. Так язык і адкусіў, быў поўны рот крыві. Бацька завёз малога да хірурга, і той усё зашыў. Хэпі-энд 😀
Хочацца пачытаць сучаснае і актуальнае? Сабралі для вас падборку цудоўных сучасных кніг нашага выдавецтва, якія чытаюць ва ўсім свеце:

📕 Сціна Джэксан «Срэбная дарога». Дэбютны дэтэктыў з выдатнай атмасферай шведскай правінцыі.

📕 Джаан Роўлінг, серыя кніг пра Гары Потэра. Кнігі, якія ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а аўтарка радуе новымі творамі ў розных жанрах.

📕 Салі Руні «Нармальныя людзі». Сусветны бэстсэлер пра жыццё і адносіны ірландскай моладзі, у якой так лёгка пазнаць сябе ў іх узросце.

📕 Даніэль Кельман «Тыль». Адзін з найпапулярнейшых сучасных нямецкіх аўтараў з кнігай, якая трапіла ў фінал Міжнароднай Букераўскай прэміі.

📕 Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне». Ужо выйшаў новы раман брытанскага Нобелеўскага лаўрэата, але самым вядомым ягоным творам па-ранейшаму застаецца гэтая глыбокая антыўтопія.

📕Анджэй Сапкоўскі, серыя кніг пра Ведзьмара. Паляк, які пакарыў свет сваімі творамі ў жанры фэнтэзі.

Усе гэтыя кнігі можна купіць на нашым сайце januskevic.by.
Сакрэтная зніжка для любімых чытачоў.
Завітвайце на januskevic.by.
Промакод пазначайце ў адпаведным радку ў кошыку.
Штогод у гэты дзень адказваю на пытанне «што пачытаць?» сваім старым, але актуальным артыкулам.

Са святам!

https://nina.nn.by/?c=lr&i=206810&lang=be
#моўная_хвілінка
Ёсць дзеяслоў, у якім часцей за ўсё назіраю адну і тую ж памылку: людзі забываюць пра літару а.

Гэты дзеяслоў — здзекАвацца.

Запамінайце і не пакідайце ж мовы нашай беларускай і дзеяслоў без гэтай літары 😏

Са словам здзекавацца таксама ўзнікаюць праблемы, калі людзі пачынаюць яго спрагаць. Ніякіх здзекаваешся (сустрэла аднойчы ў інтэрнэце) тут не будзе.

Адзіночны лік:
⭕ я здзекуюся, ты здзекуешся, ён/яна/яно здзекуецца.

Множны лік:
⭕ мы здзекуемся, вы здзекуецеся, яны здзекуюцца.

У сказе гэты дзеяслоў ужываецца з прыназоўнікам з, а не над: здзекавацца з кагосьці, а не над кімсьці.

(Памылка з кнігі Ганны Севярынец «Мая школа», Лімарыус, 2021 г.)
На AliExpress можна купіць муляжы кніг у якасці элементаў дэкору.
Нагадала, як у савецкія часы людзі куплялі зборы твораў класікаў, каб прыгожа стаялі на паліцах у кватэры.
​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш кнігі Ганны Янкуты «Марта і яе мара пра снег».

Як атрымаць кнігу?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і пакінуць там +.
3. Чакаць 1 красавіка (чацвер), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 29. Снег, балота, Хірасіма.

У новым выпуску вас чакае нон-фікшн пра адну з найстрашнейшых трагедый мінулага стагоддзя, мастацкі раман, які надоўга застаецца ў душы і дзіцячая кніга, дзе галубы размаўляюць, а снег вырабляецца на спецыяльнай фабрыцы.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш кнігі Ганны Янкуты «Марта і яе мара пра снег». Як атрымаць кнігу? 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і пакінуць там +. 3. Чакаць 1 красавіка (чацвер), калі пры дапамозе рандома я вызначу…»