Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
Пакуль на мытні старанна правяраюць друкаваны экзэмпляр, выкладваем на «Фрагментах» першую частку рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча з новага выдання 2021 года ў папулярных электронных фарматах EPUB, MOBI, PDF. Гэта цэлыя 132 старонкі!
Пампуйце тут: https://fragments.by/sabaki_europy

Нашы кніжныя агляды на Onliner вяртаюцца!
Яшчэ больш навінак беларускіх выдавецтваў, яшчэ больш "ой хто эці вашы кніжкі на беларускам чітаіт" у каментарыях.
https://people.onliner.by/2021/04/25/knizhny-aglyad-onliner-4

Onliner
Бестселер, якім зачытваецца ўся Еўропа, і раман пра мядзведзя-пярэваратня. Кніжны агляд Onliner
Сутыкаліся ў жыцці з эйджызмам? Калі дарослыя пачыналі вучыць жыццю, маўляў, пажыві з маё, тады пагаворым. І што на гэта адказвалі? Адназначна не дзякавалі за парады. Героям рамана «Нармальныя людзі» Салі Руні не надта падабаецца, калі ім пачынаюць падказваць…
У гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС нагадваю, якія кнігі на гэтую тэму можна пачытаць:
Forwarded from Белліт
«Радыяцыя — нябачны акупант», — ёмiста, трапна заўважыў Анатоль Грачанiкаў пра злавесную бяду.
34 гады таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Пасля столькіх гадоў гэтая тэма ўсё яшчэ пераасэнсоўваецца ў творах культуры, ды і ў чалавечых галовах. Тое, што тады замоўчвалася, цяпер гучыць поўным голасам на старонках кніг і нават у эпізодах серыялаў. Асаблівая падзяка HBO за «Чарнобыль».
Я прачытала няшмат кніг на гэтую тэму, але ўсё ж сабралася невялікая падборка.
Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»
Той самы мастрыд, нават калі вы не цікавіцеся гэтай катастрофай. Кніга, якую трэба чытаць, каб пачуць голас трагедыі ў сваёй галаве. Галасы. Людзей, якія прайшлі праз гэта. Бо іх лёс для нас перасцярога.
Віктар Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»
Гэта з'едлівая сатыра на савецкую таталітарную сістэму, якая столькі бяды нарабіла чалавеку і прыродзе. Своеасаблівы міфалагічны рэквіем прыродзе Палесся, якая напакутавалася пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Сяргей Законнікаў «Беларускае сэрца»
Зборнік эсэ «Беларускае сэрца» аб’яднаны тэмай трывогі за будучыню роднай краіны. Ён складаецца з тэкстаў выступленняў паэта на некаторых мітынгах, а таксама з артыкулаў-роздумаў. Канкрэтна пра Чарнобыль у зборніку эсэ «Дэфіцыт праўды», дзе Законнікаў разглядае лісты чытачоў, водгукі на яго паэму «Чорная быль». Таксама пра Чарнобыль артыкул «Наш паратунак — Адраджэнне». Гэта тэкст выступлення Законнікава на стадыёне Дынама ў Мінску на мітынгу ў чацвёртыя ўгодкі чарнобыльскай трагедыі.
Іван Шамякін «Злая зорка»
Раман выйшаў у 1993 годзе, праз 7 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС, і стаў першым у беларускай літаратуры раманам пра чарнобыльскую катастрофу. Пісьменнік нарадзіўся на Гомельшчыне, таму для яго аварыя стала яшчэ і асабістай бядой. Ён ездзіў на Палессе пасля здарэння і на свае вочы бачыў, што там адбываецца. У гэтай кнізе гісторыя дзвюх сем’яў, аб’яднаных агульнай бядой — аварыяй на ЧАЭС.
Міхась Зізюк «Мурзікава дарога» (зборнік «Планктон»)
Мы часта бачым мастацкія тэксты, прысвечаныя людзям, пацярпелым ад Чарнобыля. Тут жа нетрывіяльны погляд на падзеі ад імя сабакі. Сабака, праўда, тут мае зусім не сабачыя думкі. Хаця адкуль нам ведаць, што насамрэч думаюць сабакі?
«След чорнага ветру»
Калі Святлана Алексіевіч сабрала ў сваёй «Чарнобыльскай малітве» пераважна галасы дарослых, то гэтая кніга — зборнік дзіцячых сачыненняў і малюнкаў на тэму Чарнобыля. Тэксты напісаны на рускай і беларускай мовах. Выхад кнігі быў прымеркаваны да 10-годдзя з дня трагедыі.
У кнізе дзеці спрабуюць асэнсаваць тое, што адбылося. Хтосьці добра памятае той дзень, для кагосьці ён застаўся смутнай кропкай на гарызонце успамінаў. Але гэта катастрофа, з якой ім давялося жыць. Ім, як нашчадкам тых, хто быў адказным за трагедыю.
Гудрун Паўзэванг «Хмара»
Хоць сюжэтна кніга і не мае дачынення да Чарнобыля, бо падзеі ў ёй разгортваюцца ў Германіі, але менавіта гэтая аварыя падштурхнула нямецкую пісьменніцу да стварэння кнігі. Па гарачых слядах, бо кніга выйшла праз год пасля чарнобыльскай катастрофы. Кніга жорсткая, таму што яе галоўныя героі (і ахвяры) — дзеці, якія спрабуюць змагацца за сваё жыццё. Кніга падлеткавая, але выказаныя ў ёй думкі варта нагадаць і дарослым.

Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 32. Балотная казка, пераклады і вершы для дарослых.
У новым выпуску вас чакае кніга пра важнасць валодання мовай, пажадана не адной, яшчэ раман, які прымусіў мяне смяяцца, таксама кніга беларускай аўтаркі, якую чакалі 13 гадоў, і зборнік дзіцячых вершаў для дарослых.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Вынікі розыгрышу!
Па адным асобніку кнігі Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» атрымліваюць №35 — Сінічка і №63 — Niechta Jašče.
Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.
Дзякуй усім за ўдзел!

Forwarded from Беларускі ПЭН
💥Прэмія «Дэбют» абвясціла пераможцаў!
🏆Сёлетнія лаўрэаты:
📘Артур Камароўскі з кнігай паэзіі "Вада пачынае жыць" (Мінск, “Галіяфы”),
📕Давід-Алег Лісоўскі з раманам "Кніга" (Гомель, “Барк”) і
📙Таццяна Анікеенка, якая пераклала з балгарскай твор Міхаіла Вешыма "Англійскі сусед" (Вільня, “Логвінаў”).
🥳Шчыра віншуем пераможцаў і фіналістаў!
👏👏👏
Падрабязней.

#літ_агляд
Новая кніга Ганны Севярынец — смешная і жыццёвая, прасякнутая любоўю аўтаркі да сваёй працы.
https://telegra.ph/Ganna-Sevyarynec-Maya-shkola-L%D1%96maryus-2021-g-04-29

Telegraph
Ганна Севярынец “Мая школа” (Лімарыус, 2021 г.)
Пісьменніца і настаўніца Ганна Севярынец выдала новую кнігу, у якой перад намі паўстаюць не Алесь Дудар ці Уладзімір Дубоўка, якіх мы прывыклі бачыць у іншых творах Ганны, а вучні і супрацоўнікі школы ў выдуманым беларускім мястэчку Чарэпіты. Той, хто прачытае…
Forwarded from Беларускі ПЭН
🥇Пераможцай прэміі Анемпадыстава сёлета стала дызайнерка Алена Дашкевіч за вокладку да кнігі “Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў”.
💭“Я адразу хацела, каб гэта быў менавіта фотаздымак. Каб вокладка паказвала, што кніжка – вось пра гэтага чалавека. Трэба было знайсці фотаздымак, які б адпавядаў характару Міхала, які б паказваў яго прынцыповасць і тое, што Міхал быў правадыром ідэй, што яму было важна, каб яго слухалі. І вось гэты жэст на фота – гэта ягоны жэст. Я зрабіла некалькі варыянтаў, але менавіта гэты варыянт падтрымалі мае сябры”, - адзначыла Алена.
👉Падрабязней чытайце на нашым сайце.

👍1
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 33. Як мозг падманвае нас.
Новы выпуск прысвечаны толькі адной кнізе, але мы грунтоўна разгледзім цікавую тэму кагнітыўных скажэнняў. Будзем разбірацца, чаму мы няправільна ацэньваем сябе і іншых, як мозг нас падманвае і што з гэтым рабіць.