Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 35. Я/Мы лорд Валдэморт. Усе кнігі ў новым выпуску аб’яднаныя тэмай сяброўства: дзіцячая кніга пра тое, як сяброўства дапамагае пераадольваць цяжкасці, нон-фікшн пра орган, з якім лепш сябраваць, і раман пра тое, што з…»
Рыгор Барадулін пра Васіля Быкава.
Рахункі «Кнігазбору» разблакавалі. Блакада цягнулася амаль пяць месяцаў

https://budzma.by/news/rakhunki-knigazboru-razblakavali.html

@Budzmaby
З сённяшняга дня ў нас зноў запрацавала аплата анлайн (банкаўскай карткай і ЕРИП), будзе пакрысе адкрывацца паштовая дастаўка за мяжу. Банкаўскія рахункі сталі даступныя для працы, мы паспелі за сёння заплаціць друкарням у розных краінах за друк, а праваўладальнікам — за ліцэнзіі.

Чакайце добрых навін!
⚡️Абвешчаны поўны спіс прэміі Шэрмана⚡️

☝️На прэмію прымаліся пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2020 годзе (альбо ў 2019, калі кніга не была пададзеная ў мінулым сезоне).

📚Сёлета на ўзнагароду прэтэндуюць 24 кнігі, перакладзеныя з 11 моў, сярод якіх ідыш і нарвежская, а таксама ісландская і харвацкая.

📗📘📙Пераможцы будуць вызначаныя ў трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.

Глядзіце поўны спіс на сайце ПЭНа.
Рыгор Барадулін
#моўная_хвілінка
Успомнім асаблівасці скланення назоўнікаў (у тым ліку імёнаў).

Назоўнікі мужчынскага роду з ненаціскнымі канчаткамі -а, -я (як Лёнька, Вася) пры абазначэнні асобы мужчынскага полу ў творным склоне (які адказвае на пытанні кім/чым?) маюць канчаткі -ам, -ем (Лёнькам, Васем).

Герой кнігі — асоба мужчынскага полу, таму правільна словазлучэнне выглядае так: «назваўся Лёнькам».

Яшчэ прыклады:
Янка Купала — Янкам Купалам
Янка Лучына — Янкам Лучынам

(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 36
. Стэрыльны раман пра нас і разняволены пра іх (госць — Сяргей Макарэвіч)

У новым выпуску гутарым з Сяргеем Макарэвічам, журналістам, краязнаўцам, культурным менеджарам і супрацоўнікам выдавецтва «Янушкевіч». Абмяркоўваем, як паказваюць падлеткаў у нашай літаратуры, і як гэта робяць замежныя пісьменнікі.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
#моўная_хвілінка

Менш за ўсё хацелася сустрэць памылку ў кнізе, якая вучыць памылак пазбягаць 😁

Бікфо́рдаў шнур быў запатэнтаваны Уільямам Бікфардам у 1831 годзе. Назву ў гонар стваральніка і атрымаў, таму ніякай літары «Е» ў корані.

(Памылка з кнігі «Даведнік па літаратурнай праўцы», Пятро Жаўняровіч, «Адукацыя і выхаванне», 2017.)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 36. Стэрыльны раман пра нас і разняволены пра іх (госць — Сяргей Макарэвіч) У новым выпуску гутарым з Сяргеем Макарэвічам, журналістам, краязнаўцам, культурным менеджарам і супрацоўнікам выдавецтва «Янушкевіч». Абмяркоўваем…»
Гісторыя ад Рыгора Барадуліна пра Андрэя Макаёнка.
Летась споўнілася 75 гадоў самай вядомай кніжнай дзяўчынцы ў свеце. І вы добра яе ведаеце — гэта Піпі Доўгая Панчоха.

Да гэтага юбілею выдавецтва «Папуры» падрыхтавала новыя пераклады на беларускую мову дзвюх гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі. Цудоўная выданні ў цвёрдай вокладцы, якія варта мець у сваёй бібліятэцы ☺️ А хутка выйдзе і трэцяя кніга!

Запрашаю вас паўдзельнічаць у нашым сумесным з выдавецтвам розыгрышы першай кнігі пра Піпі:
https://www.instagram.com/p/CQI84TGHx2m/?utm_medium=copy_link
Forwarded from Наша Ніва
Ва Ушачах сёння ўсталявалі помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну

Грошы на іх ахвяравалі сотні беларусаў па ініцыятыве Глеба Лабадзенкі.

Аўтары помнікаў – скульптары Ігар Засімовіч і Аляксей Сарокін, архітэктар Віктар Карака.

Фота Глеба Лабадзенкі.
У апошнім выпуску падкаста ў мяне ў гасцях быў Сяргей Макарэвіч. Ён падкінуў ідэю рабіць відэа-версію такіх размоў і раз на месяц заліваць на youtube. Вам было б цікава і зручна не толькі слухаць, але і глядзець, як мы з госцем абмяркоўваем кнігі?
Anonymous Poll
85%
Так, запускай
8%
Такое сабе
6%
Кідай падкаст — будучыня за відэа
🔊Сябры, хочам нагадаць, што на сайце ПЭН-цэнтра ёсць цудоўная аўдыятэка! Гэта сховішча аўдыязапісаў твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў літаратуры, у якім прадстаўлены амаль 80 аўтараў і незлічоная колькасць прачытаных імі твораў (і будзе папаўняцца).

🗣Свае тэксты чытаюць самі аўтары, а таксама перакладчыкі, якія пераклалі творы сусветнай літаратуры на беларускую мову.

Запрашаем слухаць і дзяліцца з сябрамі!

☝️Надалей будзем прыгадваць асобныя творы пад адмысловым хэштэгам #аўдыятэкаПЭНа. Як гаворыцца - stay tuned 😉