25 чэрвеня 2020 года споўнілася 25 гадоў беларускаму творчаму літаратурнаму руху Бум-Бам-Літ. З гэтай нагоды ва ўкраінскім выдавецтве «Люта справа» выйшла анталогія твораў удзельнікаў руху — «“Бум-Бам-Літ”: антологія білоруської поетичної революції».
Кніга-білінгва складаецца з вершаў і прозы беларускіх постмадэрністаў і іх перакладаў на ўкраінскую мову.
Сёння нарэшце атрымала магчымасць пагартаць гэтую ўнікальную кнігу, дзялюся з вамі фота.

Forwarded from Беларускі ПЭН
💫Адбылося першае пасяджэнне літаратурнага журы Прэміі Цёткі, на якім быў вызначаны поўны спіс намінацый "Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў"
📚За першае месца сёлета пазмагаецца 30 кніг.
👥У склад літаратурнага журы ўвайшлі: Вера Бурлак (Жыбуль), Наста Грышчук, Наталля Мядзведзь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская ды Ціхан Чарнякевіч.
📃Азнаёміцца са спісам намінантаў можна на сайце ПЭНа.

Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 38. РБ як рыса беднасці.
У новым выпуску мы пакапаемся ў галовах вядомых злачынцаў, зазірнём у жыццё народнага паэта Беларусі, паглядзім на Беларусь вачыма брытанскай пісьменніцы і даведаемся пра існаванне не вельмі адэкватных чытачоў.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
#моўная_хвілінка
Паўтараем школьную праграму: зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў ці асоб як сукупнасць, адно цэлае.
Прыклады зборных назоўнікаў: двое, абодва, абедзве, абое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера.
Зборныя лічэбнікі не спалучаюцца з назоўнікамі жаночага роду, у дадзеным выпадку назоўнік патрабуе побач з сабой колькасны лічэбнік: «згвалціў пяць жанчын».
(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)

Сёння ў продажы з'явілася новая кніга культуролага Максіма Жбанкова «SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну».
Гэта зборнік тэкстаў, аб’яднаных агульнай тэмай: айчынная культура мінулага дзесяцігоддзя і яе падставовыя праявы.
https://januskevic.by/catalog/nonfiction/4258/

#літ_агляд
Зборнік вершаў і фрашак Станіслава Ежы Леца, выбранае з дванаццаці яго паэтычных кніг у перакладзе Андрэя Хадановіча.
https://telegra.ph/Stan%D1%96sla%D1%9E-Ezhy-Lec-Cyn%D1%96k-na-pragulcy-Logv%D1%96na%D1%9E-2021-g-07-07

Telegraph
Станіслаў Ежы Лец «Цынік на прагулцы» (Логвінаў, 2021 г.)
Зраблю прызнанне: у перакладзе Андрэя Хадановіча я магу чытаць любыя вершы. Асабліва дасціпную паэзію чалавека, які многім добра вядомы паводле афарызмаў. Быў час, калі я вучылася ў школе, не так добра разбіралася ў літаратуры, а пагатоў у польскай, і карысталася…
#беларусьулітаратуры
Як ні сустрэнеш беларусак у замежнай літаратуры, дык усё то прастытуткі, то афіцыянткі, гатовыя на ўсё.
Remigiusz Mróz «Głosy z zaświatów».
Як ні сустрэнеш беларусак у замежнай літаратуры, дык усё то прастытуткі, то афіцыянткі, гатовыя на ўсё.
«Гэта быў невялікі прыдарожны матэль, размешчаны недалёка ад трасы, якая вяла да Тамашава Любэльскага. Там быў рэстаран, але большасць падарожнікаў спынялася там у асноўным праз маладых украінак і беларусак, гатовых амаль на ўсё і з кожным».Remigiusz Mróz «Głosy z zaświatów».