Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Белліт pinned «Новая кніга Альгерда Бахарэвіча, мемуары перакладчыка Карласа Шэрмана, віленскія прыгоды нямецкага гісторыка Фелікса Акермана і кніга нобелеўскай лаўрэаткі Герты Мюлер. Усё гэта ў нашым новым кніжным аглядзе: https://people.onliner.by/2021/06/28/knizhny…»
Іншых настаўнікаў беларускай літаратуры ў мяне для вас няма.
💫Адбылося першае пасяджэнне літаратурнага журы Прэміі Цёткі, на якім быў вызначаны поўны спіс намінацый "Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў"

📚За першае месца сёлета пазмагаецца 30 кніг.

👥У склад літаратурнага журы ўвайшлі: Вера Бурлак (Жыбуль), Наста Грышчук, Наталля Мядзведзь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская ды Ціхан Чарнякевіч.

📃Азнаёміцца са спісам намінантаў можна на сайце ПЭНа.
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 38
. РБ як рыса беднасці.

У новым выпуску мы пакапаемся ў галовах вядомых злачынцаў, зазірнём у жыццё народнага паэта Беларусі, паглядзім на Беларусь вачыма брытанскай пісьменніцы і даведаемся пра існаванне не вельмі адэкватных чытачоў.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
#моўная_хвілінка
Паўтараем школьную праграму: зборныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць прадметаў ці асоб як сукупнасць, адно цэлае.

Прыклады зборных назоўнікаў: двое, абодва, абедзве, абое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзевяцера.

Зборныя лічэбнікі не спалучаюцца з назоўнікамі жаночага роду, у дадзеным выпадку назоўнік патрабуе побач з сабой колькасны лічэбнік: «згвалціў пяць жанчын».

(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 38. РБ як рыса беднасці. У новым выпуску мы пакапаемся ў галовах вядомых злачынцаў, зазірнём у жыццё народнага паэта Беларусі, паглядзім на Беларусь вачыма брытанскай пісьменніцы і даведаемся пра існаванне не вельмі адэкватных…»
Сёння ў продажы з'явілася новая кніга культуролага Максіма Жбанкова «SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну».

Гэта зборнік тэкстаў, аб’яднаных агульнай тэмай: айчынная культура мінулага дзесяцігоддзя і яе падставовыя праявы.

https://januskevic.by/catalog/nonfiction/4258/
#беларусьулітаратуры

Як ні сустрэнеш беларусак у замежнай літаратуры, дык усё то прастытуткі, то афіцыянткі, гатовыя на ўсё.

«Гэта быў невялікі прыдарожны матэль, размешчаны недалёка ад трасы, якая вяла да Тамашава Любэльскага. Там быў рэстаран, але большасць падарожнікаў спынялася там у асноўным праз маладых украінак і беларусак, гатовых амаль на ўсё і з кожным».

Remigiusz Mróz «Głosy z zaświatów».
Дарэчы, нагадаю, што мы з калегам напісалі два артыкулы для Onliner пра згадкі Беларусі і беларусаў у замежнай літаратуры.

📌 «Свою минскую проститутку мне под нос больше не суй». Что о нас пишут зарубежные авторы?

📌 «Народ настолько отстал в развитии, что пользуется допотопными консервными ножами с деревянными ручками». Что пишут известные зарубежные писатели про Беларусь?

І ёсць яшчэ процьма кніг, пра якія варта напісаць, так што чакайце. Ну і па хэштэгу #беларусьулітаратуры мае знаходкі.
Час сяброўскіх рэкамендацый.

Сяргей Макарэвіч, краязнаўца, журналіст, мой сябар і ўраджэнец Вілейкі, запусціў youtube-канал пра родны горад і яго ваколіцы — «Вілейка. Жывая гісторыя».

На канале ўжо ёсць некалькі відэа, горача запрашаю вас да прагляду:

https://youtu.be/fwpMekW2JZw
Дарэчы, цікава, колькі ў мяне тут падпісантаў, якія паходзяць з Вілейкі ці ваколіц?
Anonymous Poll
6%
Я з Вілейкі ці ваколіц
89%
Я з іншага месца ў Беларусі
5%
Я не з Беларусі
А яшчэ ў 36 выпуску падкаста Bellit мы з Сяргеем размаўлялі пра падлеткавую літаратуру:
Forwarded from Белліт
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 36
. Стэрыльны раман пра нас і разняволены пра іх (госць — Сяргей Макарэвіч)

У новым выпуску гутарым з Сяргеем Макарэвічам, журналістам, краязнаўцам, культурным менеджарам і супрацоўнікам выдавецтва «Янушкевіч». Абмяркоўваем, як паказваюць падлеткаў у нашай літаратуры, і як гэта робяць замежныя пісьменнікі.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Дар'я Бялькевіч «Слёзы на вецер».
📒Cябра Беларускага ПЭН-цэнтра і галоўны рэдактар незалежнага літаратурнага часопіса «Мінкульт» Сяргей Календа паведаміў, што пачаўся прыём празаічных тэкстаў у пяты нумар часопіса, які будзе прысвечаны гісторыям на тэму Раства.

📬Тэксты можна дасылаць да канца жніўня на адрас mimikriabel@gmail.com.
​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш кнігі Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара» (сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks ).

Як яе атрымаць?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 19 ліпеня (панядзелак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!