#моўная_хвілінка
Як Уладзімір Гніламёдаў нечакана стаў ГніламЕдавым.
Памятайце, што мы шануем нашу літару Ё і заўжды пазначаем яе на пісьме, не так, як у рускай мове.

Для канала «Беларускія падкасты» расказала крыху пра свой вопыт у гэтай сферы.
Далучайцеся да канала і сачыце за навінамі, калі таксама любіце падкасты і хочаце, каб на беларускай мове іх з'яўлялася ўсё больш.

Telegram
Беларускія падкасты
Пра падкасты па-беларуску: звесткі пра іх, навіны пра новыя выпускі.
Беларускамоўных падкастаў пакуль не шмат, то ў якасці выключэння тут можа з'яўляцца інфармацыя і пра рускамоўныя – але абавязкова звязаныя з Беларуссю.
by.podcasts@gmail.com

Forwarded from Беларускія падкасты
Навінка! Новая рубрыка #размова
7 маіх пытанняў – 7 адказаў ад стваральнікаў беларускіх падкастаў.
Распачынаем рубрыку размовай з Настай – аўтаркай падкаста пра беларускую літаратуру Bellit.
– Калі вы даведаліся пра падкасты і вырашылі рабіць свой?
Пра падкасты я даведалася гадоў 5 таму. Тады ў Беларусі, здаецца, зусім не было нічога падобнага. Гады 3 таму я стала актыўным спажыўцом падкастаў і цяпер слухаю амаль штодзённа. Зразумела, што за гэты час у мяне неаднаразова ўзнікала думка стварыць нешта сваё. З тэматыкай падкаста пытанняў не ўзнікала, відавочна, што варта расказваць пра тое, чым жывеш і ў чым разбіраешся. Больш хвалявалі тэхнічныя пытанні, але і з імі ў выніку дала рады. Знаёмыя часта казалі, што ў мяне прыемны голас, а гаварыць пра кнігі я магу гадзінамі. Усё гэта склалася на карысць падкаста менавіта пра літаратуру.
– Дзе вы атрымалі веды пра тое, як рабіць падкасты?
Часткова наўпрост з падкастаў: слухала выпускі любімых падкасцераў, дзе яны распавядалі пра тэхнічны бок справы. Нешта даводзілася гугліць. Яшчэ вельмі карыснымі спасылкамі падзялілася Дзіяна з іншага беларускага падкаста Dzigital.
– Як тэхнічна вы вырашылі пытанне запісу падкаста?
Купіла мікрафон, спампавала бясплатны аўдыёрэдактар. Аказалася, што гэта не так страшна і складана, як я ўяўляла. Зусім не так, як запісваць відэа на youtube :) Вось гэта мне падаецца сапраўднай магіяй.
– На якой пляцоўцы ў вашага падкаста найбольш слухачоў?
На некаторых пляцоўках даволі няпроста адсочваць статыстыку, але мне падаецца, што часцей слухаюць праз SoundCloud. У Беларусі ўсё яшчэ не надта развітая культура падкастаў, людзі не ставяць спецыяльныя дадаткі для іх праслухоўвання, таму ім зручна слухаць мой падкаст праз сайт SoundCloud на тэлефоне або камп'ютары.
– Як знаходзіце аўдыторыю для вашага падкаста?
На момант стварэння падкаста ў мяне ўжо быў аднайменны тэлеграм-канал пра літаратуру, таму многія слухачы прыйшлі адтуль. Некалькі разоў купляла рэкламу ў сторыз Instagram. Яна добра спрацавала і для падкаста, і для канала. Таксама людзі дзеляцца падкастам са знаёмымі. Некаторыя пісалі, што знайшлі мяне наўпрост праз дадаткі, у якіх слухаюць падкасты.
– За што вы любіце падкасты?
За магчымасць з карысцю правесці час, калі займаешся не самай інтэлектуальнай дзейнасцю: мыеш посуд, прыбіраеш або проста гуляеш. Вядома ж, часам трэба заставацца і сам-насам са сваімі думкамі, але ўсё роўна падкасты — гэта лёгкі спосаб прыемна прабавіць час. Трэба проста ўставіць навушнікі ў вушы або ўключыць гук камп'ютара.
– Якія падкасты слухаеце самі і можаце парэкамендаваць іншым?
Мне страшна лічыць колькасць захаваных падкастаў, таму і любімых у мяне даволі шмат :) Пераважна слухаю падкасты па-руску, па-польску, па-беларуску. Часцей слухаю навукова-папулярныя, пра літаратуру і кіно, true-crime або проста размоўныя. З любімых расейскіх The Big Beard Theory (навукова-касмічны), КритМышь (пра крытычнае мысленне), Так вышло (этычны), Так и будет (пра будучыню тэхналогій), У холмов есть подкаст (true-crime) і многія іншыя. Пералічваць магу вельмі доўга :) З беларускіх люблю падкасты Радыё Свабода, асабліва «Мова пра мову» з Вінцуком Вячоркам.

#падкаст_па_беларуску
Самы першы беларускамоўны падкаст, з якім я пазнаёмілася, быў Bellit (“Белліт”) таму раскажу пра яго першым) Ён круты!
Апісанне падкаста: “Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура…

У 2012 годзе ў беларускага пісьменніка Андрэя Федарэнкі выйшаў зборнік «Ланцуг», у якім была надрукаваная ў тым ліку аповесць «З кошыкам, або Гісторыя ненапісанай аповесці». Аповесць зачапіла мяне аўтарскай задумай з вельмі класнай рэалізацыяй. Назавём гэтую задуму «пісьменніцкае какецтва». Твор пачынаецца з таго, што Федарэнка (аповесць аўтабіяграфічная) дзеліцца з намі ідэяй твора, якую даўно выношваў, але ўсё не было часу на рэалізацыю. А хацелася яму напісаць пра грыбы.
І вось аднойчы Федарэнка атрымаў з Масквы часопіс «Дружба народаў», у якім быў апублікаваны пераклад яго апавядання:
⠀
«Але ледзь толькі я прабег вачыма змест на вокладцы, так на тое апавяданне забыўся — іншае кальнула ў сэрца... Невядомы Барыс Васілеўскі. Аповесць "Апошняе паляванне", з падзагалоўкам "Сёе-тое з жыцця грыбоў, а заадно і людзей"».
⠀
Ну напісаў чалавек апавяданне пра грыбы і напісаў. Колькі тых апавяданняў пра грыбы ўжо напісана, чаго так пераймацца? Але думаю, многія з вас сутыкаліся з сітуацыяй, калі бачылі сваю думку рэалізаванай у кагосьці іншага. Для пісьменніка гэта даволі балюча. Чытаў Федарэнка апавяданне таго невядомага Васілеўскага і здзіўляўся, наколькі дакладна расійскі аўтар выразіў яго ўласныя думкі:
⠀
«Я бачыў перад сабою ўласную будучую аповесць, толькі чужым прозвішчам падпісаную. Ды яшчэ выкананне было лепшае, чым магло б быць у мяне».
⠀
Тут акурат пачынаецца тое «какецтва», якое я згадала вышэй: ды што ж гэта робіцца, напісаў мой твор, ды яшчэ такі цудоўны, куды ўжо мне, ах, чаму не я аўтар гэтага твора. Федарэнка працягвае чытаць твор Васілеўскага, дзяліцца цытатамі з яго, але што мы бачым паралельна з гэтым? Ён піша свой твор пра грыбы! Дадае да твора Васілеўскага ўласныя дэталі, хоць і працягвае бедаваць, маўляў, такую ідэю з рук выпусціў. І ўжо ў працэсе чытання чужога твора Федарэнка пачынае разумець, што многае там супярэчыць яго поглядам і ведам, і нават палемізуе з аўтарам. З гэтага і нараджаецца тая самая «ненапісаная аповесць» з загалоўка.
Што мы бачым у выніку? Выдатную гісторыю ад грыбніка, якая можа захапіць нават людзей, далёкіх ад гэтай справы. Бо як сакавіта і з любоўю пісьменнік расказвае пра чарвівыя лісічкі!
I скончыць гісторыю пра Андрэя Федарэнку і грыбы хачу простай мараллю: не бойцеся пачынаць, нават калі вам здаецца, што ў гэтай сферы мноства людзей, ідэй, прапаноў, тавараў. Магчыма, менавіта вас і вашага новага, свежага погляду там не хапае.
Прачытаць аповесць можна тут.

Forwarded from Крыпта_Беларусь
Беларускамоўны сегмент тэлеграма працягвае паціху развівацца. На сённяшні дзень 137 каналаў на tgstat.com пазначылі Беларускую як мову канала. Ёсць сярод іх буйныя на дзясяткі тысяч падпісчыкаў, але большасць гэта невялікія аўтарскія каналы даволі шырокай тэматыкі - ад гісторыі да мемаў, ад кіно да крыптавалют.
Некаторыя з іх вашай увазе:
.
@historyja - канал пра беларускую гісторыю ⏳
.
@kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць навіны, рэцэнзіі, падкасты, мемы, віктарыны і многае іншае
.
@karcinki — смешныя мемы, пацешныя відэа і цытаты з сэнсам. Выключна па-беларуску, выключна па кайфе!
.
@horadnia — пра актуальнае, гісторыю, культуру, цікавосткі і іншае праз гарадзенскую прызму і з гарадзенскім духам 🦌
.
@hodnaby - гэта пра край годных ідэй. Мы паказваем, што беларусам быць годна. Адукацыйны, забаўляльны кантэнт, анонсы цікавых падзей, розныя цікавосткі – усё пра нас і ўсё тут.
.
@tropinki - Сцежкі Беларусі - Экалагічны турызм, аўтарскія маршруты, цікавыя месцы Беларусі, а таксама навіны рэстаўрацыі і аднаўлення архітэктурнай спадчыны Беларусі.
.
@belarus_sacral - Аўтар канала блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.
.
@bellitra — канал, які пераканае вас, што беларуская літаратура не толькі пра вайну і вёску. Кніжныя агляды, літаратурная афіша, цытаты і розыгрышы кніг.
.
@cryptobelarusik - першы і напэўна адзіны канал пра крыпту на беларускай мове.

#беларусьулітаратуры
Фінскі пастар вандруе з дрэсіраваным мядзведзем.
(Арто Паасилинна «Тысяча Чертей пастора Хуусконена»)

Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 44. Эміграцыя, допыты, уцёкі ад свабоды.
У сённяшним выпуску вас чакаюць няпростыя тэмы, ад закладнікаў таталітарных рэжымаў да эміграцыі.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Хочаце стаць уладальнікам унікальнага выдання?
Электронная кніга Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчасьлівых дзяцей» цяпер даступная на паперы. Але толькі ў адзіным экземпляры.
Ініцыятар выдання — Беларуская Рада культуры. Кніга з аўтографам аўтара, а сродкі, атрыманыя ад продажу лота на аўкцыёне, пойдуць на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Цвёрдая вокладка, 220 старонак, мастачка — Кацярына Дубовік.
Паўдзельнічаць у аўкцыёне можа кожны: https://www.charityauctionstoday.com/auctions/-baharevich-26648/items/auniquecopyofabookbyalhierdbacharevithetheaterofhappychildrenwiththeauthorspersonalautograph-386598?category_id=0

🔥 Розыгрыш кнігі Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» (сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks ).
Як яе атрымаць?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 27 верасня (панядзелак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.
Усім поспехаў!

Forwarded from Беларускі ПЭН
🎨Стаў вядомы поўны спіс намінантаў на Прэмію Цёткі ў мастацкай намінацыі
📚Сёлета ў яго ўвайшло 27 кніг, якія былі выпушчаны ў 2020 годзе.
👓У складзе мастацкага журы ў гэтым годзе працуюць Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.
👉Знаёмцеся з намінантамі на сайце ПЭНа.

#літ_агляд
Новы зборнік эсэ культуролага Максіма Жбанкова.
https://telegra.ph/Maks%D1%96m-ZHbanko%D1%9E-SloMo-Hatnyaya-krytyka-kulturnaga-dyzajnu-YAnushkev%D1%96ch-2021-09-23

Telegraph
Максім Жбанкоў “SloMo: Хатняя крытыка культурнага дызайну” (Янушкевіч, 2021)
“Ракенрольны” культуролаг Максім Жбанкоў у сваёй новай кнізе бязлітасным культурным катком праязджае па беларускай культуры: тым, хто гэтую культуру робіць, і тым, хто яе потым спажывае. Бязлітасна і востра, каб не расслабляліся. Але з любоўю і жаданнем для…
Forwarded from Wir.by
Паэзія Алеся Разанава заўсёды з табой!
З вялікай пашанай і любоўю wir.by зрабіў тэлеграм-канал, дзе кожны дзень уранку і ўвечары будзе з'яўляцца верш Алеся Разанава.
Дасканалыя тэксты Разанава як магчымасць спыніцца і пабачыць прыгажосць свету, якая гэты свет у рэшце рэшт і ратуе.
Калі ласка, далучайцеся.
https://t.me/razanau_wir_by

Razanau
Тэкст Алеся Разанава кожны дзень. Створана @wir_by
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 45. Родны трэш
У новым выпуску расказваю пра апошняе прачытанае: антыўтопія пра эпідэмію атлусцення ў Швецыі, зборнік эсэ беларускага культуролага, нон-фікшн пра здольнасць гаварыць, гісторыі пра грыбы і часткі цела.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Выпуск 45. Родны трэш
У новым выпуску расказваю пра апошняе прачытанае: антыўтопія пра эпідэмію атлусцення ў Швецыі, зборнік эсэ беларускага культуролага, нон-фікшн пра здольнасць гаварыць, гісторыі пра грыбы і часткі цела.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кнігі Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца».
Віншую з перамогай №171 — Валери Кам!
Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.
Дзякуй усім за ўдзел!