Белліт
1.16K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
#беларусьулітаратуры

У кнізе французскага дэтэктыўшчыка Жана-Крыстофа Гранжэ «Последняя охота».
😢Дрэнныя навіны не спыняюцца, на жаль. Саюз беларускіх пісьменнікаў таксама ліквідаваны.

Такое рашэнне было абвешчана сёння на пасяджэнні Вярхоўнага суда па позве Мінюста аб ліквідацыі СБП. Справу разглядаў суддзя Ігар Мільто.

Калегі, мы з вамі!
​​#беларусьулітаратуры
«Нам давядзецца кінуць гэта. Мізэрная рэчыўка каштавала ўсяго дваццаць франкаў. Да таго ж заўсёды нешта пакідаеш пры адступленні. Паглядзіце на Напалеона пад Бярэзінай! Ён кінуў усю сваю армію».

(З кнігі Джорджа Оруэла «Down and Out in Paris and London».)
2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: кастрычнік

https://budzma.by/news/2021-y-knigakh-litaraturny.html
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 46
. Цыкл «Сёлета». Міхась Стральцоў «Сена на асфальце»

55 гадоў таму быў выдадзены зборнік апавяданняў Міхася Стральцова «Сена на асфальце» з аднайменным апавяданнем, пра якое гаворым у новым выпуску з цыкла «Сёлета».

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
👍1
Вельмі люблю першыя дзве кнігі Ганны Янкуты пра ката Шпрота, а цяпер і трэцяя выйшла, прычым у фармаце аўдыё.
📣У пісьменніцы і перакладчыцы, сябры Беларускага ПЭНа Ганны Янкуты выйшла новая дзіцячая кніга ў аўдыёфармаце!

😼Гэта трэцяя кніга пра Ката Шпрота - "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік". Кату зноў прыходзіцца разгадваць таямніцы: чаму Алесь не паспявае выканаць на кантрольнай усе заданні, хто зламаў любімы зэдлік Жан-Жаха і чаму ў горадзе пахне грыбамі?

📗☝️Кніга была напісаная ў межах стыпендыяльнай праграмы міністра культуры «Gaude Polonia». Рэдактарам кнігі стаў Уладзь Лянкевіч, аўтаркай вокладкі - Лілія Давыдоўская.

🎵Спецыяльна для аўдыёкнігі музыкі з розных краін запісалі шэраг аўдыятрэкаў (Аляксей Варсоба, Мікалай Панцыльюш, Рэй Дыкаты, Джон Корнэл, Дамінік Макжэўскі, гукарэжысёр – Мікалай Панцыльюш). Тэкст чытае Мікалай Стонька.

🔉Слухайце "Кот Шпрот і вежавы гадзіннік" у аўдыятэцы ПЭНа па спасылцы.
🔥Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

👓Журы дзясятага юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на перамогу. У кароткі спіс увайшлі 6 кніг:

📙Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Мінск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
📗Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
📓Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Мінск, Логвінаў, 2020
📕Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
📘Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Мінск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
📓Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Мінск, Мастацкая літаратура, 2020

Віншуем шортлістараў! 🥳

Болей на сайце ПЭНа.
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 46. Цыкл «Сёлета». Міхась Стральцоў «Сена на асфальце» 55 гадоў таму быў выдадзены зборнік апавяданняў Міхася Стральцова «Сена на асфальце» з аднайменным апавяданнем, пра якое гаворым у новым выпуску з цыкла «Сёлета». …»
Ці дапаможа Цётка ў дзіцячай кнізе Вольгі Гапеевай «Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі» перамагчы ў Прэміі Цёткі, у шорт-ліст якой яна трапіла? 🤔
​​#ПрэміяГедройця2021

Ужо зусім хутка мы даведаемся, хто ж сёлета атрымае Прэмію Гедройця. А пакуль нагадаю вам, якія кнігі ўвайшлі ў кароткі спіс і будуць змагацца за перамогу.

📕Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020).
Кніга доктара гістарычных навук і журналіста Радыё Свабода, якая ўжо паспела атрымаць іншыя прэміі: Прэмію імя Францішка Багушэвіча і званне «Кніга года» паводле экспертаў Радыё Свабода ў намінацыі «дакументальная проза».

📕Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020).
Кніга, якая, на маю думку, сёлета мае ўсе шансы на перамогу. «Балотная казка», здольная зацягнуць любога, хто пачне яе чытаць.

📕Сяргей Календа «Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва» (Логвінаў, 2020).
У апошніх кнігах Календа даследуе цялеснае, плоцевае і пачуццёвае. Не баіцца брудных слоў і брудных сцэн, якіх у кнізе шмат, як і думак, пачуццяў і перажыванняў юнакоў.

📕Артур Клінаў «Локісаў» (Логвінаў, 2020).
Трэці за дзесяць гадоў раман аўтара. Атмасфера поўначы Беларусі, містыка і пярэваратні, каларытная фантастычная гісторыя адной рэвалюцыі ў яркіх дэкарацыях беларускай правінцыі.

📕Таня Скарынкіна «Райцэнтр» (Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020).
Не ўсім беларускім гарадам шанцуе мець свайго летапісца, які пакіне ўспамін пра яго ў літаратуры і гісторыі. Жыхары Смаргоні і ваколіц набылі бессмяротнасць у кнізе Тані Скарынкінай.

📕Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро» (Мастацкая літаратура, 2020).
Новая кніга вядомага беларускага аўтара, у якой гэты выдатны празаік выступіў у нечаканым для сябе амплуа — як аўтар дэтэктыўнага рамана.
💥"Творчыя кухні" вяртаюцца!💥

☕️“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.

❗️Ужо заўтра 13 кастрычніка а 19.00 адбудзецца творчая кухня з пісьменніцай, шорт-лістаркай прэміі Гедройця Евай Вежнавец. Ева, сапраўднае імя якой Святлана Курс, раскажа пра кнігу "Па што ідзеш, воўча?", распавядзе пра супрацоўніцтва з выдавецтвам "Пфляўмбаўм" і падзеліцца ўражаннямі і чаканнямі ад прэміі Гедройця. Таксама Святлана адкажа на пытанні гледачоў.

📌Далучайцеся да заўтрашняй сустрэчы на youtube-канале ПЭНа па спасылцы ці ў нашых сацсетках, а таксама ў сацсетках @euroradio.