Я штогод пішу ў гэты дзень адно і тое ж: у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года былі расстраляныя больш за 100 дзеячаў беларускай культуры і навукі.
⠀
Але сёння няхай за мяне гавораць самі (не)расстраляныя.
⠀
Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.
⠀
Мне жыццё —
сусветнае свята,
мне прапоны — большы разгон.
Я цяпер без багацця багаты
на зары квітнеючых дзён.
⠀
Гэта кроў не баіцца смерці,
гэта сэрца распаліць лёд,
гэтых думак кіпучага смерчу
не абгоніць птушыны лёт.
⠀
Вось вышэй бы за ўсіх узняцца,
я увесь — непакорны шквал.
Што ж рабіць, калі дух юнацкі
агарнуў ваяўнічы запал;
⠀
што ж рабіць, калі фарбы раніцы
у грудзёх завялі карагод;
што рабіць, калі кроў барабаніць —
заклікае ісці у паход.
⠀
Хто прайшоў — галаву павесіў.
(Міліёны пудоў у гадах.)
Ну, а я малады — мне весела
разагнацца ў мяцежную даль.
⠀
(Алесь Дудар, расстраляны ў 32 гады.)

#моўная_хвілінка
Н.с. мізантро́пія
Р.с. мізантро́піі
Д.с. мізантро́піі
В.с. мізантро́пію
Т.с. мізантро́піяй
М.с. мізантро́піі
(Памылка з кнігі Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Галіяфы, 2021.)

У інтэрнэце набывае папулярнасць мем «Evil be like». Не магла абмінуць яго ўвагай.
Дадавайце свае варыянты ў каменты.
Дадавайце свае варыянты ў каменты.
Forwarded from Беларускі ПЭН
💥🎬Першы буктрэйлер X юбілейнага сезону прэміі імя Ежы Гедройця!
📕Сяргей Календа “Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва”. Шорт-ліст прэміі Гедройця 2021.
«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць».
Аповесць – складзеная з фрагментаў гісторыя каханняў і любові двух герояў, якія не зусім рэальна і кожны пасвойму глядзяць на сваё жыццё і на сваіх жанчын. І ў кожнага гучаць свая праўда і свая музыка, свае сюжэты/згадкі пра сваякоў і ненадзейнасць памяці, свае ўспаміны пра юнацтва, калі дрэвы былі больш зялёнымі, а пацалункі доўгімі. Два героі павінны сустрэцца, каб скончыць падарожжа, для пачатку новага ва ўласным жыцці.
Глядзіце 👇

YouTube
Сяргей Календа "Акварыум". Шорт-ліст прэміі Гедройця 2021
Сяргей Календа “Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва”«Акварыум» завяршае трылогію, пачатую кнігай «Падарожжа на край ложка» і падхопленую «Часам панкі паміраюць...
«2/ХІ.1935. Субота. Маю два дні, вольныя ад розных сустрэч. Хадзіў глядзець, як спраўляюць памінкі (задушкі) на Росах. Найбольш урачыста было каля магілы I. Лялевеля, куды прыйшлі са сваімі сцягамі ўсе універсітэцкія карпарацыі: Рутэнія, Баторыя, Вільненія, Снядэція, Крэсовія, Леаніданія, Пілсудзія і нават Палесія…
На магілах гарэлі свечкі. Асабліва прыгожа выглядала ўсё гэта вечарам. Здавалася, зоры апалі на зямлю і цепляцца мігатлівым святлом. I нешта ў гэтым святле іх было несмяротнае».
Максім Танк «Лісткі календара».
На магілах гарэлі свечкі. Асабліва прыгожа выглядала ўсё гэта вечарам. Здавалася, зоры апалі на зямлю і цепляцца мігатлівым святлом. I нешта ў гэтым святле іх было несмяротнае».
Максім Танк «Лісткі календара».
Forwarded from Беларускі ПЭН
💥🎬Сяргей Абламейка "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021
📕Доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест. Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва, аўтар прапануе лічыць 1 лютага 1863 году, калі ў Вільні быў утвораны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі на чале зь Вінцэнтам Канстанцінам (Кастусём) Каліноўскім.

Сяргей Абламейка "Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі". Шорт-ліст прэміі Гедройця 2021
Пісьменьнік, доктар гісторыі Сяргей Абламейка па-новаму разглядае асобу і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага і бачыць за яго сацыяльнай рыторыкай глыбокі нацыянальны зьмест.
Днём нараджэньня мадэрнай Беларусі, якая раней існавала пад назвамі і Русь, і Літва…

#беларусьулітаратуры
Кніга, у якой я не чакала сустрэць Беларусь, але яна сюды арганічна ўпісалася. Раздзел «Смяротнае пакаранне».
(Стивен Пинкер «Лучшее в нас. Почему насилия в мире стало меньше».)

Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 50. Адказы на вашы пытанні.
Якая кніга прымусіла плакаць і што б я рабіла на пасадзе міністра культуры. У новым выпуску падкаста адказваю на пытанні слухачоў.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
🔥 Розыгрыш камплекта закладак з малюнкамі Наталлі Паваляевай (сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks).
Як атрымаць закладкі?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 13 лістапада (субота), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.
Усім поспехаў!
Як атрымаць закладкі?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 13 лістапада (субота), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.
Усім поспехаў!
Forwarded from Беларускі ПЭН
💥🎬Таня Скарынкіна "Райцэнтр". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021
📘Гэтыя тэксты — спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця.
Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам — і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае — смешным, смешнае — кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец — і ажывае…

Таня Скарынкіна "Райцэнтр". Шорт-ліст прэміі Гедройця 2021
Гэтыя тэксты — спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця.
Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага…
Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага…
#моўная_хвілінка
Нядаўна ў чаце канала ўзнікла пытанне: як правільна пішацца слова «зарапад»? Чалавек сутыкнуўся з ім у назве піва, і там слова пісалася праз «о». А ў новай кнізе Вольгі Гапеевай я сустрэла памылковае напісанне слова «водаадліў» — праз «а».
Дык ад чаго ў складаных словах залежыць напісанне а/о?
Нагадаю, што складаныя словы — гэта словы, утвораныя з некалькіх каранёў. Напрыклад: вадаспад, гарналыжны. Такім чынам утвораныя і назвы некаторых беларускіх гарадоў: Наваполацк, Новалукомль.
Каб вызначыць, якая літара пішацца ў першым корані, «о» ці «а», трэба ў слове паставіць націск:
📌 калі націск стаіць на першым складзе другой часткі, то ў першай пішацца літара «а» (гарналы́жны);
📌 калі не на першым — пішацца літара «о» (Новасібíрск).
У слове «зарапа́д» другая частка «-пад» складаецца з аднаго склада, на яго і падае націск, таму ў першай частцы літара «а».
У слове «водаадлíў» у другой частцы націск падае на «і», гэта другі склад. Таму першая частка пішацца праз «о».
P. S. Ёсць у правіле выключэнні:
📌 калі ў складаным слове ўзнікае пабочны націск незалежна ад націску ў другой частцы: мо́вазна́ўства, фо́ндасхо́вішча, бло́кпо́ст;
📌 нязменна пішуцца першыя часткі мота-, што-, фота-, слова-. Выключэнне: фатаграфія, матацыкл.
📌 калі другая частка слова пачынаецца з «ў», то ў першай частцы ўзнікае пабочны націск, пад якім пішацца літара «о»: маро́заўсто́йлівы.