#літ_агляд
Надзея Ясмінска «Кусь-Кусяндра» (Кнігазбор, 2022).
Добры творчы тандэм атрымаўся ў пісьменніцы Надзеі Ясмінскай і мастачкі Святланы Міхалап. Я была ў захапленні ад іх мінулай сумеснай кнігі «Сподачак для цмока» і цяпер з задавальненнем прачытала сакавіцкую навінку «Кусь-Кусяндра».
Вельмі своечасовая кніга, якую я б раіла не толькі дзецям, але і бацькам. Асабліва цяпер, калі многія не ведаюць, што рабіць са злосцю, якая расце ўнутры. Выпусціць вонкі або захоўваць у сабе і не заўважаць? Злосць — нармальная і абсалютна натуральная эмоцыя, калі ты разумееш яе прычыну. Гэта абарончая рэакцыя арганізма, і яе не трэба баяцца ці старацца пазбягаць. Самае важнае — умець выразіць яе так, каб абысціся без разбурэнняў.
Кніга Надзеі — гэта гісторыя Кусяндры, якая жыве ўнутры кожнага з нас. Вельмі важна навучыцца жыць у гармоніі з ёй. Гэтая кніга — добрая нагода пагаварыць з дзецьмі пра эмоцыі.
І не магу не адзначыць цудоўныя ілюстрацыі! Святлана Міхалап здолела стварыць вельмі мілую Кусяндру, якая хутчэй спадабаецца дзецям, чым напалохае.

❤26👍4
Навіны выдавецтва «Пфляўмбаўм»!
У сваіх сацыяльных сетках выдавецтва @pflaumbaum паведаміла, што неўзабаве ў іх выйдуць новыя кнігі. Гэтым разам сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks.
🔴 «Песні для мёртвых і ўваскрэслых» — новы зборнік паэзіі Вальжыны Морт.
🔴 «Жанчына на нулявым пункце» — аповесць егіпецкай пісьменніцы Наваль Саадаві ў перакладзе з арабскай Аляксандры Дзмітранок.
Таксама выдавецтва намякнула на доўгачаканае перавыданне сваіх папярэдніх хітоў: «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец і «Райцэнтр» Тані Скарынкінай.
Падрабязнасці тут.

👍36❤5
Яшчэ не рабіла тут анонс новага выпуску падкаста, які выйшаў некалькі дзён таму, але ніколі не позна.
Мы з Сяргеем там абмяркоўваем пісьменніка з незвычайным лёсам і яго кнігу, у якой дабро перамагае зло.

👍22
Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
Больш за год таму мы выдалі кнігу Отфрыда Пройслера «Крабат», якую з нямецкай мовы пераклаў Сяргей Матырка. Нядаўна ён пабываў госцем у падкасце Bellit, дзе падрабязна расказаў пра асобу Пройслера, яго цікавы жыццёвы шлях, падзяліўся марамі наконт перакладу іншых твораў гэтага нямецкага аўтара і цяжкасцямі, з якімі сутыкаўся, калі перакладаў «Крабата».
🎧Паслухаць гэты выпуск можна тут.
🎧Паслухаць гэты выпуск можна тут.
👍24❤8
#літ_афіша
Калі хочацца правесці заўтрашні вечар у прыемнай кампаніі кніг, карцін і вершаў, то завітвайце а 19-й у кнігарню Marks (вул. К. Маркса, 11).
На сценах вісяць карціны Надзеі Леановіч (адна з яе карцін у выглядзе паштоўкі нават ёсць у маёй калекцыі) — выстава «Мы колеры неба спрабуем на дотык».
Назва выставы адсылае да радка з верша паэта Антона Рудака, які ўласна і пачытае свае вершы заўтра а 19-й.
Падрабязней тут.

🔥25👍4
#літ_агляд
Лужыцкая легенда вачыма нямецкага казачніка.
https://telegra.ph/Otfryd-Projsler-Krabat-Legenda-chornaga-mlyna-YAnushkev%D1%96ch-2021-03-18

Telegraph
Отфрыд Пройслер “Крабат. Легенда чорнага млына” (Янушкевіч, 2021).
З дзяцінства нас вучылі, што дабро заўсёды перамагае зло. Мабыць, гэта самы папулярны сюжэт дзіцячых казак, і раман «Крабат», заснаваны на лужыцкай легендзе, адна з такіх змрочных казак, што даюць надзею. Магчыма, менавіта гэтая кніга стане для вас у цяперашнія…
👍28
#моўная_хвілінка
Адмоўныя займеннікі ніхто і нішто ў родным і давальным склонах маюць націскныя склады ко-, чо-: ніко́га не ведаў, ні ў ко́га нічо́га не бачыў, ні да ко́га не пайшоў, ніко́му і нічо́му не верыў.
У гэтым прыкладзе з кнігі займеннік ніхто раздзелены прыназоўнікам і пішацца ў тры словы. Месца націску ў ім ніколі не змяняецца: ні ў ко́га.
(Памылка з кнігі Алеся Бычкоўскага «Дзеці Сільмарыліёна», Галіяфы, 2022.)

👍53
Сёння, у Сусветны дзень паэзіі рука пацягнулася да зборніка перакладаў Чарльза Букоўскі. Так, ён пісаў не толькі прозу, але і вельмі моцныя вершы, якія сёння ўва мне нечакана адгукнуліся яшчэ мацней
яны сярод нас
тыя хто ловіць кайф ад трагедый
ужо сярод нас.
калі яны зранку ўстаюць,
свет бачыцца ім
няправільным,
таму яны
моцна
злуюцца,
гэта доўжыцца да
самай ночы,
і нават у ложку
яны пракручваюць у
галовах
кожную самую дробную перашкоду,
з якой
сутыкнуліся.
ім здаецца, што ўсе супраць іх,
гэта змова.
таму яны заўжды злыя,
бо толькі так
адчуваюць, быццам заўжды маюць
рацыю.
іх можна ўбачыць на дарогах
яны дзіка сігналяць
пры самым дробным
парушэнні,
лаюцца,
выплёўваючы праклёны
разам са слінай.
іх скурай адчуваеш
у чэргах,
банках,
супермаркетах,
кінатэатрах,
яны навальваюцца табе
на спіну,
наступаюць на
пяткі,
яны нецярплівыя да
шаленства.
яны паўсюль
і ва
ўсім, гэтыя страшэнна
няшчасныя
душы.
насамрэч яны
напалоханыя,
страх памыліцца
прымушае іх
увесь час
нападаць…
гэта хвароба
ўсёй
іхняй
пароды.
першы з іх
каго я сустрэў
быў мой
бацька
і з таго часу
я сустракаў тысячу
такіх бацькаў,
што марнавалі жыццё
ў нянавісці,
злівалі жыццё
ў
каналізацыю
і
раўлі
далей.
(Чарльз Букоўскі, пераклала Ганна Комар)

👍37🔥12❤3
📚 Экспрэс-розыгрыш, вынікі ўжо заўтра.
З нагоды Сусветнага дня паэзіі хачу разыграць зборнік перакладаў Чарльза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час».
Як атрымаць кнігу?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 22 сакавіка (аўторак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.
Усім поспехаў!

❤46👍9🔥7
Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
Нас «папрасілі» вызваліць офіс на Мар'еўскай 7А цягам бліжэйшых трох дзён. Прычын, зразумела, нам не тлумачаць, прыкрываючыся таямнічай «острой необходімостью» ў нашых утульных кабінетах.
У нас зараз шмат клопатаў, звязаных з высяленнем, і адзін з найважнейшых — куды падзець кнігі з офіса. Абвяшчаем распродаж з 20 % зніжкай кніг, якія знаходзяцца на Мар'еўскай 7А. Ёсць амаль увесь асартымент, прыходзьце, калі ласка, на месцы мы будзем рабіць зніжку.
Наш адрас, які неўзабаве знікне: г. Мінск, вул. Мар'еўская 7А, офіс 10. Працуем да 19-й.
У астатнім мы працуем, усе абавязальніцтвы з нашага боку будуць выкананыя. І літаральна зараз мы пашыраем наш выдавецкі партфель.

😢79❤3👍3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу зборніка вершаў Чарльза Букоўскі «Святло, і паветра, і месца, і час».
Яго атрымлівае №73 — Уршуля.
Пазналі сябе? Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.
Дзякуй усім за ўдзел!

🎉39👍5❤3
Падрыхтавала для праекта «Забі зяпу» святочную падборку кніг пра БНР.
Са святам, сябры!
https://www.instagram.com/p/CbXzACIIopR/

🔥55👍13❤9
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 66. Космас, горы і Троя
Сёння мы пабываем у космасе, на вяршыні гары-васьмітысячніка, на Траянскай вайне, а таксама паспрабуем разабрацца са сваімі эмоцыямі. А яшчэ ў канцы выпуску я раскажу вясёлую літаратурную гісторыю і адкажу на вашы пытанні.
Дзе паслухаць?
🆕 Youtube
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
❤25👍6
#моўная_хвілінка
Правільная форма — Перуна́.
У назоўным склоне ў першым складзе перад націскам пішацца я — Пяру́н. Але ў іншых складах пры скланенні захоўваецца е.
Пярун, але Перуна.
Сяржук, але Сержука.
Зялёны, але зелень.
Вялікдзень, але велікодны.
(Памылка з кнігі Віктара Праўдзіна «Парыж, Эйфелева вежа і...», Чатыры чвэрці, 2020.)

🔥34👍17😱2💩2
Выдатная навіна для ўсіх аматараў аўдыякніг — з'явіўся сайт-агрэгатар audiobooks.by, на якім можна знайсці беларускія аўдыякнігі.
Важна, што на самім сайце паслухаць кнігі нельга, але гэта зручны каталог, у якім размешчаны спасылкі на праслухоўванне мноства беларускіх кніг.
Таксама далучайцеся да тэлеграм-канала «Беларускія аўдыякнігі», каб сачыць за навінамі і выхадам новых аўдыякніг.

🔥35❤7
Forwarded from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Мы запусцілі audiobooks.by - сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.
Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце. На дадзены момант на сайце больш за 340 твораў з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых.
Ідэя стварыць сайт прыйшла не адразу. Пачалі мы з запісу аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў. Але ж кнігу запісаць - запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся? Дзеля гэтага пачалі гэты канал, каб посціць навіны пра нашыя кнігі і іншыя аўдыякніжнія рэлізы. Выявілася яшчэ адна праблема: калі навіны ёсць дзе посціць, няма месца, дзе можна паглядзець, “што ўжо запісана”. Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму і вырашылі стваріць адмысловы сайт. І - каб зрабіць яго больш карысным - сабраць ужо запісаныя кнігі ў беларускім інтэрнэце ў адзін каталог. Выявілася, што іх запісана ўжо шмат, асабліва класікі! Але яны раскіданыя па розных кутках інтэрнэту і арыентавацца ў іх складана. Таму мы і сабралі ўсё, што змаглі знайсці, у адным месцы. Напрыклад, можна паглядзець усе кнігі, агучаныя купалаўкай Крысцінай Дробыш, ці запісаныя кнігі Ўладзіміра Караткевіча (і нават паслухаць, як ён чытае свае вершы!), а таксама даведацца, што рэкардсмен па агучках - «Людзі на балоце» з 3 рознымі варыянтамі на 9 пляцоўках.
Калі на сайце няма якой-небудзь аўдыякнігі, альбо калі вы знайшлі памылку, калі ласка, напішыце нам на contact@audibooks.by ці пакіньце каментар пад гэтым пастом. Таксама будзем удзячныя за любыя водгукі і прапановы.
Прыемнага праслухоўвання!

audiobooks.by
Беларускія аўдыякнігі
Навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.
❤60👍16🔥8
КНІЖНЫЯ НАВІНКІ. САКАВІК
Янушкевіч:
🔻Аляксей Шэін «Сем камянёў» (абноўленае выданне)
🔻«Магабгарата. Выбраныя аповеды» (пераклад — Ігар Кулікоў)
Пфляўмбаўм:
🔻 Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» (дадатковы наклад у цвёрдай вокладцы)
🔻 Таня Скарынкіна «Райцэнтр» (дадатковы наклад у цвёрдай вокладцы)
Пфляўмбаўм/Янушкевіч:
🔻Вальжына Морт «Песні для мёртвых і ўваскрэслых»
🔻Наваль Саадаві «Жанчына на нулявым пункце» (пераклад — Аляксандра Дзмітранок)
Кнігазбор:
🔻Надзея Ясмінска «Кусь-Кусяндра» (ілюстрацыі — Святлана Міхалап)
Галіяфы:
🔻Наталля Станкевіч «Здарэнне ў Краіне-Дзе-Робяць-Котак» (пераклад — Павел Касцюкевіч)
Выдавец Зміцер Колас:
🔻Серыя «Паэты планеты»: Герыт Ахтэрберг (пераклад — Лявон Баршчэўскі)
🔻Серыя «Паэты планеты»: Нагапет Кучак (пераклад — Лявон Баршчэўскі)
🔻Серыя «Паэты планеты»: Іван Бунін (пераклад — Георгій Ліхтаровіч)
🔻Тувэ Янсан «Чарадзейная зіма» (пераклад — Алеся Башарымава)
🔻Тувэ Янсан «У канцы лістапада» (пераклад — Алеся Башарымава)
🔻 Франц Кафка «Замак» (пераклад — Лявон Баршчэўскі)
🔻 Франц Кафка «Зніклы» (пераклад — Лявон Баршчэўскі)
🔻 Уладзімір Някляеў «Гэй бэн гіном»
Тэхналогія:
🔻Юры Несцярэнка «Неверагодны свет. Дзіцячыя загадкі-рыфмаванкі на беларускай мове»

👍34❤7🔥4
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 67. Што не так з перакладам «Аўтаспынам па Галактыцы»
У новым выпуску параўноўваю беларускі і рускі пераклады брытанскага рамана «Аўтаспынам па Галактыцы» Дугласа Адамса.
Дзе паслухаць?
🆕 Youtube
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Выпуск 67. Што не так з перакладам «Аўтаспынам па Галактыцы»
У новым выпуску параўноўваю беларускі і рускі пераклады брытанскага рамана «Аўтаспынам па Галактыцы» Дугласа Адамса.
Дзе паслухаць?
🆕 Youtube
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Google Podcasts
Bellit
Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (Priorbank)
— 5208130014778298 (Alfa-bank)
— money.yand…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (Priorbank)
— 5208130014778298 (Alfa-bank)
— money.yand…
👍36