Адновім Будслаў разам!
1.24K subscribers
110 photos
17 videos
1 file
35 links
Телефон для связи
Настоятель храма ксендз Дмитрий Дубовик 8029 275-40-36
Download Telegram
Сабрана ўжо 1.130.160 руб.

Вы ўяўляеце, які вялікі цуд вы зрабілі? Сабраць столькі сродкаў за такі кароткі тэрмін і паспець усталяваць дах-гэта Цуд!

Вялікі дзякуй усім неабыякавым! Дзякуй за вашыя добрыя сэрцы, вашу спагадлівасць! Разам мы ўсё зможам! Бог з намі!
Вучні Нарацкай сярэдняй школы № 2 разам са сваімі педагогамі стварылі ўнікальны анлайн-праект — віртуальную пілігрымку ў Будслаў.

Паколькі пасля пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай да гэтага часу набажэнствы ў касцёле не праводзяцца, праект нарачанцаў дапамагае ўсім ахвотным прынамсі віртуальна дакрануцца да вялікай святыні нашага народа.

Паглядзець можна тут https://catholic.by/3/news/belarus/14061-trapits-u-budsla-u-virtualnaj-piligrymtsy-shkolnika-z-narachy
❗️Змены!
Кірмаш пройдзе толькі ў касцёле Св.Роха на Залатой Горцы!

У сувязі з тым, што наш касцёл у Будславе ўсё яшчэ зачынены і няма дакладных дат, калі дадуць афіцыйны дазвол ўпускаць людзей ўнутр, мы вырашылі правесці кірмаш толькі ў г. Мінску.

Але для тых, хто ўсё-такі вырашыць здзейсніць невялікае падарожжа ў Будслаў, будзе сюрпрыз - Калядная батлейка і Навагодняя ялінка! (Даты ўстаноўкі ўдакладняюцца)

❄️І мы працягваем запрашаць вас на дабрачынны кірмаш!

Пункты збору падарункаў:

▫️Касцёл Св.Роха на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці 44а)

❗️Кірмаш пройдзе з 13 па 23 снежня ў Касцёле Св.Роха на Залатой Горцы.
❗️Адкрыццё кірмашу адбудзецца 19 снежня з 12.00 да 18.00.
У другія дні можна будзе таксама набыць падарункі ў час працы касцёла з 9 да 18.00
💰Усе атрыманыя сродкі пойдуць на рэстаўрацыю Будслаўскага касцёла.

Будзем удзячныя за рэпост!🙏🏻

#адвэнт2021 #кірмаш #адновімбудслаўразам #адновімбудслаў #будслаўадвэнт2021
Пачаўся наш дабрачынны кірмаш!

🙏🏻Чакаем вас ў Касцёле Святога Роха (Мінск, праспект Незалежнасці 44а) да 24 снежня з 9.00 да 18.00!

Дзякуй усім за удзел і ахвяраванні!)
Сёння, напярэдадні Божага Нараджэння, мы хацелі б падвесці вынікі дабрачыннага кірмашу і падзякаваць ад усёй душы ўсім, хто прыняў удзел і як мастак, і як пакупнік!
Дзякуючы Вам удалося сабраць ❗️3020 бел. руб! Вялікі вам дзякуй і беражы вас Бог!🙏🏻🙏🏻🙏🏻

Таксама хацелі б падзякаваць мастакам, якія знайшлі час і зрабілі ўсе гэтыя выдатныя падаруначкі для кірмашу. Вось некаторыя з іх, якія дазволілі згадаць іх імёны:

▫️https://instagram.com/zapili.na.spile?utm_medium=copy_link
▫️https://instagram.com/troodwood?utm_medium=copy_link
▫️https://instagram.com/kochetkoff_woodcraft?utm_medium=copy_link
▫️https://instagram.com/nadia__buka?utm_medium=copy_link
▫️https://instagram.com/lipuchki_toys?utm_medium=copy_link
▫️https://instagram.com/fotakrama_product?utm_medium=copy_link
▫️https://instagram.com/olga_bantik_hm?utm_medium=copy_link
▫️https://instagram.com/dolls.minsk?utm_medium=copy_link

Просім не саромецца і адзначаць удзельнікаў у каментарах у Instagram і Facebook, каб людзі змаглі знайсці ўсіх гэтых таленавітых людзей!

Просім не саромецца і адзначаць удзельнікаў у каментарах, каб людзі змаглі знайсці ўсіх гэтых таленавітых людзей!
Віншуем усіх з Раством!
Езус нарадзіўся! Ён даў нам веру, паказаў шлях. І ў гэта чароўнае свята, жадаем вам дабрабыту, узаемаразумення, душэўнай раўнавагі.
Хай заўсёды будзе светла на вашым шляху! Свету і Божага благаслаўлення!
🙏🏻🙏🏻🙏🏻
❄️31 снежня 2021 года ў Будславе прайшла Святая Імша на заканчэння года, якая праводзілася ўнутры касцёла. Мы вельмі радыя нарэшце запрасіць вас у Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай, які, дзякуючы вашым намаганням, зараз можна наведваць!
Усе падрабязнасці мы напішам пазней, а пакуль што дзелімся з вамі раскладам службаў!
⏱ Касцёл можна наведаць ва ўсе дні, акрамя панядзелка з 10.00 да 17.00
Святыя Імшы:
▫️ў будні ў 18.00
▫️субота і нядзеля ў 12.00

#адновімбудслаў #адновімбудслаўразам