Адновім Будслаў разам!
1.24K subscribers
110 photos
17 videos
1 file
35 links
Телефон для связи
Настоятель храма ксендз Дмитрий Дубовик 8029 275-40-36
Download Telegram
На дадзены момант накрыта каля 70% даху. Божа аддзяч усім ахвярадаўцам!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Монтаж последних элементов кровли.
Віншуем Вас з пачаткам Адвэнту!
Гэта добры і святочны перыяд, у які мы робім вянок, адвэнтавы каляндар, ходзім на Рараты.

Давайце разам пражывем гэтыя 4 тыдня, падтрымліваючы і натхняючы адзін аднаго быць крышачку лепш сябе учорашніх! Мы падрыхтавалі для Вас каляндар з заданнямі, якія зробяць чаканне свята яшчэ больш прыемным!❄️😊

Спампаваць каляндар https://lena-reka.gallery.photo/gallery/advent-kalandar/

Карыстайцеся і адзначайце нас😀
#будслаўадвэнт2021
#адновімбудслаўразам
#адновімбудслаў
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Шукаем таленавітых людзей, якія дапамогуць нам зрабіць фотазону. А менавіта, створаць фігуры для яе!🔨💡
Рабіць фігуры можна сваімі рукамі з падручных сродкаў( дрот, дрэва і т .д.), галоўнае, каб іх не панесла ветрам)

Нам патрэбныя фігуры ў поўны рост:
▫️Св. Юзаф
▫️Маці Божая
▫️Тры каралі
▫️Пастушкі
▫️Жывёлы: каровы, авечкі, гусі, козы і т .д.

Калі вы можаце нешта змайстраваць, напішыце нам у асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках або сюды @neverforever90.
Кожнага майстра мы абавязкова адзначым, як аўтара твора!😀
🙏🏻Давайце разам зробім Адвэнт чароўным!

#будслаўадвэнт2021
#адновімбудслаўразам #адновімбудслаў
Адвэнтовыя рэкалекцыі ў нашай парафіі праводзіць кс. Віталій Маргуноў.

Таксама, пакуль касцёл зачынены, Рараты будуць праводзіцца тут жа па аўторках і чацвяргах у 8.00 кожны тыдзень Адвэнту.
Запрашаем прыняць удзел!

#будслаўадвэнт2021
#адновімбудслаў
#адновімбудслаўразам
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Запрашаем прыняць удзел у кірмашы!

Мы хочам зрабіць кірмаш, на які кожны жадаючы можа прынесці свае падарункі і кожны жадаючы можа забраць сабе нейкі за любую суму ахвяраванні.

Прыносьце сувеніры, статуэткі, гліняны посуд, карціны, цацкі - усё, што вы ўмееце рабіць, усю вашу творчасць😀 Па жаданні можна прыносіць з этыкеткай з вашым імем аўтара і адзнакай вашых сацыяльных сетак.

❄️Збор да 19 снежня, затым пачнецца кірмаш!

Усе атрыманыя сродкі мы накіруем на рэстаўрацыю нашага Будслаўскага касцёла.🙏🏻

Пункты збору падарункаў:
▫️Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці 44а)

❗️Кірмаш з 19 да 24 снежня таксама на Залатой Горцы.

#будслаўадвэнт2021 #адновімбудслаў #адновімбудслаўразам
Да ўдзелу ў нашым дабрачынным кірмашы як спонсараў мы запрашаем і крамы сувеніраў, майстэрні і г. д. Усіх адзначым у нашых сац сетках!)
Сабрана ўжо 1.130.160 руб.

Вы ўяўляеце, які вялікі цуд вы зрабілі? Сабраць столькі сродкаў за такі кароткі тэрмін і паспець усталяваць дах-гэта Цуд!

Вялікі дзякуй усім неабыякавым! Дзякуй за вашыя добрыя сэрцы, вашу спагадлівасць! Разам мы ўсё зможам! Бог з намі!