Ін'екцыі мадыфікаванай формы ВІЧ зьнізілі вірусную нагрузку ў 1000 разоў
Амэрыканскія навукоўцы зрабілі значны значны крок у лячэньні ВІЧ, распрацаваўшы новы тып тэрапіі на аснове вірусу. Дасьледчыкі стварылі так званыя тэрапэўтычныя інтэрфэрэнцыйныя часьцінкі (TІP) з дэфэктных вэрсый віруса імунадэфіцыту чалавека, якія перашкаджаюць нармальнай рэплікацыі віруса ў арганізьме. Прытым самі яны размнажацца й выклікаць хваробу ня могуць.
У экспэрымэнтах на малпах высьветлілася, што аднаразовая інʼекцыя TІP прывяла да зьніжэньня віруснай нагрузкі больш чым у тысячу разоў на працягу прынамсі 30 тыдняў і падоўжыла жыцьцё жывёлаў. Гэта адкрыцьцё дае надзею на стварэньне эфэктыўнага й доўгатэрміновага лячэньня ВІЧ, які ў цяперашні час патрабуе пажыцьцёвага прыёму антырэтравірусных прэпаратаў штодня.
Варта адзначыць, што дэфэктныя інтэрферэцыйныя часьцінкі (DІP) раптоўна ўтвараюцца падчас рэплікацыі вірусаў агулам. Адкрытыя яны былі ў 1940-х гадах для вірусу грыпа. Потым зьявілася ідэя выкарыстоўваць такія часьцінкі ў тэрыпеўтычных мэтах.

🔥28👍9👏4❤1🤔1
Навукоўцы знайшлі трывожныя ўтварэньні ў лёгкіх людзей, якія ніколі не курылі
Нідэрляндзкія дасьледнікі прапанавалі людзям (10 431), якія папярэдне прайшлі тэставаньне на функцыі лёгкіх, зрабіць кампутэрную тамаграфію грудной клеткі. Потым мэдыкі вывучылі сканы на прыкметны новаўтварэньняў, і знайшлі вялікую колькасьць лёгачных вузьлікаў.
Вузьлікі ў лёгкіх — гэта невялікія нарасты тканкі, якія звычайна зьвязваюць з курэньнем. Бальшыня такіх утварэньняў не ўяўляюць вялікай пагрозы, аднак у некаторых выпадках яны могуць быць раньнімі прыкметамі раку лёгкіх.
Агулам у 42% дасьледаваных выявіўся прынамсі адзін вузьлік у лёгкіх, а ў 11% яны былі значных памераў. Таксама часьцей утварэньні знаходзілі ў мужчын, а распаўсюджанасьць нарастаў павялічвалася зь векам для абодвух палоў.

😱36👍4😢4🤬1
Аўстралійцы навучылі кракадзілаў не есьці атрутных жаб
Жабы ага (Rhinella marina) зьявіліся ў Аўстраліі ў 1930-х гадах. Тады меркавалася, што яны будуць ахоўваць цукровае трысьцё ад шкоднікаў, але хутка земнаводнае стала вялікай праблемай.
Атрутныя жабы хутка распаўсюдзіліся па кантынэнту, а непадрыхтаваныя мясцовыя драпежнікі прыняліся іх есьці. Аднак таксыны ага такія моцныя, што амаль заўсёды прыводзілі да гібелі драпежнікаў, таму аніякіх урокаў на будучыню апошнія не выносілі.
Урэшце заолягі прыняліся ратаваць мясцовую фаўну. Яны лавілі інвазыўных жабак, выдалялі ім таксычныя залозы й уводзілі хімікаты, якія выклікалі ваніты ў драпежнікаў. Такім чынам удалося навучыць варанаў і куніц не чапаць атрутных жаб.
Цяпер такі мэтад пасьпяхова ўжылі й да прэснаводных карадзілаў Crocodylus johnstoni. Дасьледнікі ўсталявалі каля 2 400 прынад з курынымі шыямі (кантроль) і тушкамі ага, якія мусілі выклікаць лёгкае атручэньне ў кракадзілаў.
У выніку паўзуны спачатку елі прынады без разбору, а ўжо праз 5 дзён, акурат пасьля зьнікненьня сымптомаў атручэньня, тушкі жаб не чапалі.

👍29👏13❤5
Старэньне раптоўна прысьпяшаецца ў 44 і 60 гадоў
Раней меркавалася, што старэньне — гэта павольны, роўнамерны працэс. Аднак вынікі дасьледаваньня паказваюць, што гэта можа быць зусім ня так.
Навукоўцы ўжылі комплексны падыход, каб прааналізаваць разнастайныя біялягічныя ўзоры 108 чалавек. Агулам набралося больш за 135 000 маркёраў (малекулы й мікробы), маніторынг якіх адбываўся цягам колькіх гадоў.
Чакалася, што зьмены ў такіх маркёрах будуць адбывацца паступова, што было б прыкметай нармальнага старэньня. Але 81% маркёраў паказалі бачнае прысьпяшэньне й запавольваньне. Найбольш выразным эфэкт быў у 44 і 60 гадоў, што адпавядае раптоўным парушэньням імуннай рэгуляцыі, вугляводнага й ліпіднага абмену.
Больш пільнае вывучэньне паказала, што ў 44 гады абываліся зрухі ў малекулах, зьвязаных са здароўем сэрцава-судзіннай сыстэмы й мэтабалізмам алькаголю. Акурат у такім веку й узрастае рызыка праблемаў з сэрцам. А вось у 60 гадоў зьмены сталі яшчэ больш выразнымі.

😢35👍5🤷♂4💔2
Курс прабіётыкаў скончыўся для пажылога японца сьмерцю
У нядаўняй справаздачы японскія мэдыкі апавялі пра сьмяротны выпадак, прычынай якога стала папулярны прабіётык.
70-гадовы мужчына быў шпіталізаваны зь цяжкай формай COVID-19, дзе яму прызначылі імунадэпрэсанты, каб імунная сыстэма ня так моцна рэагавала на вірус. Пацыент хутка ачуняў, аднак прэпараты маглі справакаваць у яго дыярэю, таму быў прызначаны прафіляктычны курс прабіётыкаў з бактэрыяй Clostridium butyricum. Празь месяц у мужчыны пачаўся моцны боль у жываце, яго зноў шпіталізавалі. Аднак стан пацыента пагаршаўся так імкліва, што намаганьні мэдыкаў аказаліся марнымі.
Анатамаваньне паказала, што прычынаю сьмерці мужчыны стала поліорганная нястача, якая разьвілася на фоне заражэньня крыві. Уласна інфэкцыю выклікалі бактэрыі C. butyricum, якія, як потым высьветлілася, былі ґенэтычна ідэнтычнымі штаму з прабіятычнага прэпарату.
Агулам прабіётыкі разглядаюцца ў якасьці эфэктыўнага спосабу аднаўленьня нездаровага мікрабіёму чалавека. У прыватнасьці, C. butyricum вывучаліся ў якасьці дадатковага сродку лячэньня цяжкіх інфэкцый і "ўзмацняльніка" імунатэрапіі рака. І хоць агулам згаданыя бактэрыі ёсьць бясьпечнымі, рэдка яны могуць справакаваць жудасныя пабочныя эфэкты, асабліва ў людзей з паслабленым імунітэтам.

😱34👍5😢5🤔3
🧅На гэтым тыдні Сусьветная арґанізацыя здароўя абвесьціла пра новую ўспышку воспы малпаў (mpox) у Афрыцы, і надала ёй надзвычайны статус, як раней было зь ліхаманкамі Эбола й Зіка, а таксама з ковідам. Паведамлялася, што ўспышка ўяўляе сурʼёзную пагрозу для глябальнай мэдыцынскай сыстэмы. На наступны дзень пасьля прэс-рэлізу, стала вядома пра першы выпадак mpox па-за межамі Афрыкі. Мужчына прывёз новы падтып вірусу ў Швэцыю. Пасьля чаго краінам ЭЗ параілі рыхтавацца да росту завозных выпадкаў. Што праўда, устойлівы распаўсюд інфэкцыі па Эўропе пакуль ацэньваецца як малаімаверны. (Цісьні ❤️, калі трэба зрабіць разбор mpox)
🧅У мышэй знайшліся тры запасныя копіі ўспамінаў. Падчас вывучэньня мышыных мазґоў, швайцарскія дасьледнікі выявілі тры групы нэўронаў гіпакампу, якія паралельна "запісваюць" адну й тую ж інфармацыю. Аналягічныя нэўроны ёсьць і ў чалавека, яны фармуюцца на розных этапах эмбрыянальнага разьвіцьця. Паведамляецца, што за доўгатэрміновыя ўспаміны адказвае група нэўронаў, якая фармуецца першай. Спачатку іхняя копія даволі слабая, і мазґі могуць атрымаць доступ да яе не зь першай спробы. Аднак зь цягам часу такі ўспамін замацоўваецца. Копія самых позных нэўронаў аказалася самай нестабільнай, і з часам яна можа "перазапісвацца" дэталямі новых падзеяў. У такім выпадку першапачатковы ўспамін робіцца ілжывым.
🧅Творчасьць зрабіла людзей шчасьлівымі больш, чымся добрая праца. Аўтары дасьледаваньня вывучылі зьвесткі каля 7000 чалавек, і выявілі, што наяўнасьць "творчага хобі" (маляваньне, вязаньне, абрацоўка драўніны) у значнай ступені прадказвае павышаную задаволенасьць жыцьцём і больш высокі ўзровень шчасьця. Аднак творчыя заняткі не далі рады з трывожнасьцю й пачуцьцём самотнасьці.

❤39👍9🔥3❤🔥2
Вочны паразыт знайшоўся ў дзікай прыродзе ЗША
У ЗША выявілася трывожная тэндэнцыя: інвазыйныя паразытычныя чарвякі Thelazia callipaeda пашыраюць свой арэал, і перакідваюцца на новых жывёл. Кагадзе чарвякоў знайшлі ў мясцовага чорнага мядзьведзя.
T. callipaeda перадаюцца паміж жывёламі мухамі, зьнешне падобнымі на звычайных. Адрозьненьне толькі ў тым, што яны харчуюцца біялягічнымі вадкасьцямі, прытым перавагу аддаюць сьлёзам. Таму лічынкі чарвякоў трапляюць на муху з вока інфікаванай жывёлы, разьвіваюцца ў ейным кішэчніку, а потым зноўку трапляюць на вока здаровай жывёлы альбо чалавека, дзе цыкл паўтараецца.
Першыя выпадкі заражэньня ў штатах былі зафіксаваныя ў 2018 годзе (сам паразыт быў апісаны ў 1910 годзе ў Кітаі). З тых часоў паразытаў знаходзілі толькі ў хатніх гадаванцаў, аднак цяпер паразыту ўдалося адаптавацца, і перайсьці ў дзікую прыроду, як гэта адбылося ў Азіі й Эўропе.

👀22😢9😨8😱2👍1
Спажываньне расьлінных тлушчоў зьнізіла рызыку заўчаснай сьмерці
Новае вялікае дасьледаваньне з удзелам больш за 400 000 чалавек паказала на сувязь паміж спажываньнем расьлінных тлушчоў і зьніжэньнем рызыкі сьмяротнасьці агульнай і ад сэрцава-судзінных захворваньняў.
Міжнародная каманда навукоўцаў прааналізавала зьвесткі 407 531 дарослага чалавека, каб спраўдзіць уплыў тлушчоў рознага паходжаньня на здароўе. Для выбаркі сярэдняе спажываньне расьлінных і жывёльных тлушчоў склала 24.7 і 29.3 г. на дзень адпаведна. А сярэдні час назіраньня складаў 24 гады.
Такім чынам высьветлілася, што людзі, якія мелі ў рацыёне больш расьлінных тлушчоў, мелі крыху большую схільнасьць да дыябэту й атлусьценьня. Аднак статыстычныя мадэлі паказалі, што ў такой групе рызыка агульнай сьмяротнасьці й сьмерці праз захворваньні сэрца была на 15% ніжэй, чымся ў тых, хто спажываў больш тлушчоў жывёльнага паходжаньня. Прытым эфэкт захоўваўся й пасьля ўліку дадатковых фактараў і быў найбольш выразным для людзей у веку да 60 гадоў.

🔥20🤔8👍4🥴3🤪1
Воспа малпаў (mpox) другі раз за апошнія два гады стала ”надзвычайнай сытуацыяй для сыстэмы аховы здароўя”. Першапачаткова лякалізаваныя ў Афрыцы выпадкі хваробы цяпер пачінаюць пашырацца і на Эўропу. На картках вышэй сабраў асноўную інфармацыю пра хваробу.
❤24✍16👍10👌2🙏1🍓1
На перапрацаваным шкле выгадавалі інгрэдыенты сальсы
Аўтары пілётнага дасьледаваньня паведамляюць, што каляндру, папрыку й халапеньё можна вырошчваць у сумесі з глебы й перапрацаванага шкла.
Спачатку ў досьледах навукоўцы ацанілі глебападобныя ўласьцівасьці шкляных часьцінак рознага памеру. У выніку аптымальным аказаўся памер "буйнога пяску". Потым каманда высадзіла ў парніках расьліны халапеньё, папрыкі (салодкі перац) і каляндры. Расьліны гадаваліся ў звычайнай глебе, перапрацаваным шкле й сумесі ў розных суадносінах.
Аказалася, што тэставыя расьліны ў вазонах зь перапрацаваным шклом (>50%) расьлі хутчэй і затрымлівалі больш вады, чымся расьліны ў звычайнай глебе. Зараз дасьледнікі чакаюць на ўраджай, каб вызначыць найбольш эфэктыўную сумесь.

🤔26👍9👏1
Сьмяротны кактэль таксынаў марскога сьлімака можа стаць новым сродкам ад дыябэту
У глыбінях акіяну дасьледнікі знайшлі патэнцыйнага хаўрусьніка ў барацьбе з дыябэтам і гарманальнымі разладамі людзей. У дасьледаваньні паказалі, што атрутны марскі сьлімак Conus geographus хавае ў сябе таксын, які вельмі хутка зьніжае ўзровень цукру ў крыві.
Каманда навукоўцаў вылучыла атруту C. geographus і скарысталася малекулярнымі мэтадамі, каб вызначыць у рэчывы ў ягоным складзе. Потым аўтары сынтэзавалі некаторыя злучэньні й спраўдзілі іхні ўплыў на інсулін і глюкагон у мышэй і рыб.
Аказалася, што некаторыя злучэньні з атруты сьлімака добра імітуюць пэптыдныя гармоны (інсулін, саматастатын, глюкагон) і здольныя зьніжаць узровень цукру ў крыві. Наступны аналіз выявіў прычыны такога эфэкту: пэптыдныя таксыны сьлімака маюць вельмі падобную на натуральныя грамоны структуру, што дазваляе ім зьвязвацца з адпаведнымі рэцэптарамі ў арґанізьме ахвяры.
Такія імітатары гармонаў хімічна больш стабільныя за ”арыґінал” і захоўваюцца ў арґанізьме больш часу, што робіць іх пэрспэктыўнымі для распрацоўкі новых, больш ээктыўных лекаў.

🤔14👍8🤯8❤3🔥3😁1
Камары скарысталіся інфрачырвоным выпраменьваньнем для пошуку здабычы
На здымку паказана тое, што камары бачаць, калі шукаюць чарговую ахвяру. Так, яны выкарыстоўваюць для гэтых мэтаў яшчэ й інфрачырвонае выпраменьваньне. У дасьледаваньні, апублікаваным на гэтым тыдні, біёлягі апісалі інфрачырвоны дэтэктар у камароў Aedes aegypti.
Укусы камароў могуць стаць прычынай ня толькі сьвербу з прыпухлінай, але й цэлага шэрагу хвароб. Веды пра тое, чым карыстаюцца крывасмокі для пошуку сабе харчаваньня могуць паспрыяць распрацоўваньню эфэктыўных сродкаў абароны, каб захаваць жыцьці людзей.
Гэтыя вусякі ня маюць добрага зроку, таму ў пошуках жывёліны для ўкусу й для выяўленьня пагрозы яны палягаюцца на сукупнасьць органаў пачацьцяў. Напрыклад, у 2022 годзе зьявіліся зьвесткі, што камары рэагуюць на адкрытую, гатовую да ўдару далонь.
Яшчэ ў камароў ёсьць здольнасьць адчуваць цяпло чалавечай скуры з адлегласьці каля 10 см. Аднак у досьледах, дзе самак (кроў пʼюць толькі яны) зьмясьцілі ў дзьве зоны з вуглякіслым ґазам (імітацыя выдыху) і пахамі чалавечага цела, было паказана, што гэтая адлегласьць можа ўзрастаць да 70 см. у прысутнасьці крыніцы інфрачырвонага выпраменьваньня. Потым навукоўцы знайшлі й адмысловы ворган на вусіках самак, які й успрымае ІЧ-хвалі.
Аўтары тлумачаць, што само ІЧ-выпраменьваньне не стымулюе пошук здабычы ў камароў, толькі ў кантэксьце іншых сыгналаў (CO2, пэўныя рэчывы з поту) яно мае значэньне.
Таксама яны раяць насіць свабодную вопратку, бо яна пакідае праслойку паветра над скурай, што крыху расьсейвае цеплыню й ускладняе крывасмокам жыцьцё.

👍26🤔2😱2
Распачаліся выпрабаваньні першай у сьвеце мРНК-вакцыны супраць распаўсюджанай формы рака лёгкіх
Першы пацыент у Вялікай Брытаніі ўжо атрымаў дозу прэпарату. Вывучэньне эфэктыўнасьці вакцыны будзе адбывацца яшчэ ў Польшчы, Нямеччыне, Вугоршчыне, ЗША, Гішпаніі й Турэччыне. Плянуецца, што ў дасьледаваньні возьмуць удзел каля 130 чалавек з рознымі стадыямі рака.
Прэпарат пад назвай BNT116 быў распрацаваны кампаніяй BioNTech, пра якую мы ўсе даведаліся падчас пандэміі COVID-19. Зрэшты й сама вакцына працуе аналягічным чынам, як і вакцыны ад ковіду. Мяркуецца, што яна "навучыць" імунную сыстэму арганізму шукаць і зьнішчаць ракавыя вузы. Гэта дазволіць ня толькі пазбавіцца ўласна рака, але й перадухіліць рэцыдывы.

👍26❤🔥2🔥1🤔1😱1
У мазґах знайшлося шмат мікраплястыку
Як паведамляюць дасьледнікі ў сваім артыкуле, калі яны вывучылі пасьмяротныя ўзоры тканак печані, нырак і лобных доляў, то заўважылі трывожныя тэндэнцыі зьвязаныя зь мікраплястыкам. У пэрыяд з 2016 па 2024 год колькасьць часьцінак плястыку ў кожным вывучаным органе павялічылася на 3-30%. Аднак рэкордны прырост мікраплястыку выявіўся ў мазґах — ажно на 50%. Агулам кожны вывучаны ўзор мазґавых тканак складаўся з плястыку на 0.48%.
Таксама аўтары адзначылі, што рост выяўленага мікраплятыку супадае з глябальным ростам хворнасьці на Альцгаймэр і іншыя формы прыдуркаватасьці.

😱22💔6😢5👍2🤯1
Відэагульні паспрыялі псыхічнаму здароўю падчас пандэміі
У першыя дні пандэміі ковіду японцы пачалі актыўна скупаць гульнявыя кансолі, таму вытворцы пачалі ладзіць адмысловыя лётэрэі, дзе пераможца атрыпліваў права набыць адну з папулярных кансолей. Навукоўцы пастанавілі скарыстацца такой магчымасьцю спраўдзіць уплыў відэагульняў на псыхічнае здароўе па-за межамі лябараторыі, і разаслалі ўсім удзельнікам і ўдзельніцам разыгранак адмысловыя анкеты.
У выніку выявілася, што аматары відэагульняў, імаверна, мелі большую задаволенасьць жыцьцём (ключавы складнік псыхічнага здароўя).
Аднак станоўчы эфэкт ад відэагульняў меў свае межы. Напрыклад, людзі, якія аддавалі на гульні больш за 3 гадзіны на дзень, мелі аналягіяныя перавагі з тым, хто гуляў толькі 3 гадзіны на дзень.

👍20👨💻3❤2
Фізыкі карыстаюцца маянэзам, каб палепшыць ядзерны сынтэз
Гэта вельмі складана, але пакуль не думайце пра маянэз. Рэакцыі ядзернага сынтэзу адбываюцца тады, калі лёгкія атамныя ядры, мінімум два, зьліваюцца з утварэньнем ядра больш цяжкага атама. Падчас такіх мэтамарфоз вылучаецца велізарная колькасьць энэргіі. Усё гэта адбываецца ў зорках, у тым ліку й у Сонцы. Калі паўтарыць ядзерны сынтэз на Зямлі, то гэта дазволіць чалавецтву адмовіцца ад вугляродных крыніц энэргіі, і пайсьці ў экалягічную будучыню.
У лябараторных умовах ядзерны сынтэз ажыцьцяўляецца рознымі шляхамі. Напрыклад, можна ўзарваць лазэрам маленькую гранулу паліва, у выніку чаго пачнецца той самы тэрмаядзерны сынтэз. Аднак пакуль для запуску такога сынтэзу патрэбна больш энэргіі, чым атрымаецца ў выніку. Таксама ў лябараторных умовах пры ядзерным сынтэзе ўзьнікае шмат нестабільнасьцей паміж матэрыяламі рознай шчыльнасьці, калі паступовая зьмена шчыльнасьці (градыент шчыльнасьці) і ціску (градыент ціску) накіраваныя супрацьлегла.
Цяпер пра маянэз. Гэтая эмульсыя зь яйка, алею й кіслаты дапамагае дасьледнікам вывучыць гэтыя нестабільнасьці, бо ў залежнасьці ад умоваў ён паводзіць сябе як цьвёрдае рэчыва, альбо як вадкасьць. Цячы маянэз пачынае акурат пад уплывам градыенту ціску. Вось тут і пачынаюцца нестабільнасьці, падобныя на тыя, што адбываюцца падчас ядзернага сынтэзу.
Агулам можна абыйсьціся й без маянэзу, бо ўсё тое ж адбываецца й у расплаўленым мэтале, але маянэз танны й даступны.
Урэшце разуменьне таго, калі ўзьнікаюць нестабільнасьці ў маянэзе дапаможа навукоўцам лепей кантраляваць умовы й даўжэй падтрымліваць тэрмаядзерную рэакцыю.

😁33👍4🏆3⚡1🥴1