Распачаліся выпрабаваньні першай у сьвеце мРНК-вакцыны супраць распаўсюджанай формы рака лёгкіх
Першы пацыент у Вялікай Брытаніі ўжо атрымаў дозу прэпарату. Вывучэньне эфэктыўнасьці вакцыны будзе адбывацца яшчэ ў Польшчы, Нямеччыне, Вугоршчыне, ЗША, Гішпаніі й Турэччыне. Плянуецца, што ў дасьледаваньні возьмуць удзел каля 130 чалавек з рознымі стадыямі рака.
Прэпарат пад назвай BNT116 быў распрацаваны кампаніяй BioNTech, пра якую мы ўсе даведаліся падчас пандэміі COVID-19. Зрэшты й сама вакцына працуе аналягічным чынам, як і вакцыны ад ковіду. Мяркуецца, што яна "навучыць" імунную сыстэму арганізму шукаць і зьнішчаць ракавыя вузы. Гэта дазволіць ня толькі пазбавіцца ўласна рака, але й перадухіліць рэцыдывы.

👍26❤🔥2🔥1🤔1😱1
У мазґах знайшлося шмат мікраплястыку
Як паведамляюць дасьледнікі ў сваім артыкуле, калі яны вывучылі пасьмяротныя ўзоры тканак печані, нырак і лобных доляў, то заўважылі трывожныя тэндэнцыі зьвязаныя зь мікраплястыкам. У пэрыяд з 2016 па 2024 год колькасьць часьцінак плястыку ў кожным вывучаным органе павялічылася на 3-30%. Аднак рэкордны прырост мікраплястыку выявіўся ў мазґах — ажно на 50%. Агулам кожны вывучаны ўзор мазґавых тканак складаўся з плястыку на 0.48%.
Таксама аўтары адзначылі, што рост выяўленага мікраплятыку супадае з глябальным ростам хворнасьці на Альцгаймэр і іншыя формы прыдуркаватасьці.

😱22💔6😢5👍2🤯1
Відэагульні паспрыялі псыхічнаму здароўю падчас пандэміі
У першыя дні пандэміі ковіду японцы пачалі актыўна скупаць гульнявыя кансолі, таму вытворцы пачалі ладзіць адмысловыя лётэрэі, дзе пераможца атрыпліваў права набыць адну з папулярных кансолей. Навукоўцы пастанавілі скарыстацца такой магчымасьцю спраўдзіць уплыў відэагульняў на псыхічнае здароўе па-за межамі лябараторыі, і разаслалі ўсім удзельнікам і ўдзельніцам разыгранак адмысловыя анкеты.
У выніку выявілася, што аматары відэагульняў, імаверна, мелі большую задаволенасьць жыцьцём (ключавы складнік псыхічнага здароўя).
Аднак станоўчы эфэкт ад відэагульняў меў свае межы. Напрыклад, людзі, якія аддавалі на гульні больш за 3 гадзіны на дзень, мелі аналягіяныя перавагі з тым, хто гуляў толькі 3 гадзіны на дзень.

👍20👨💻3❤2
Фізыкі карыстаюцца маянэзам, каб палепшыць ядзерны сынтэз
Гэта вельмі складана, але пакуль не думайце пра маянэз. Рэакцыі ядзернага сынтэзу адбываюцца тады, калі лёгкія атамныя ядры, мінімум два, зьліваюцца з утварэньнем ядра больш цяжкага атама. Падчас такіх мэтамарфоз вылучаецца велізарная колькасьць энэргіі. Усё гэта адбываецца ў зорках, у тым ліку й у Сонцы. Калі паўтарыць ядзерны сынтэз на Зямлі, то гэта дазволіць чалавецтву адмовіцца ад вугляродных крыніц энэргіі, і пайсьці ў экалягічную будучыню.
У лябараторных умовах ядзерны сынтэз ажыцьцяўляецца рознымі шляхамі. Напрыклад, можна ўзарваць лазэрам маленькую гранулу паліва, у выніку чаго пачнецца той самы тэрмаядзерны сынтэз. Аднак пакуль для запуску такога сынтэзу патрэбна больш энэргіі, чым атрымаецца ў выніку. Таксама ў лябараторных умовах пры ядзерным сынтэзе ўзьнікае шмат нестабільнасьцей паміж матэрыяламі рознай шчыльнасьці, калі паступовая зьмена шчыльнасьці (градыент шчыльнасьці) і ціску (градыент ціску) накіраваныя супрацьлегла.
Цяпер пра маянэз. Гэтая эмульсыя зь яйка, алею й кіслаты дапамагае дасьледнікам вывучыць гэтыя нестабільнасьці, бо ў залежнасьці ад умоваў ён паводзіць сябе як цьвёрдае рэчыва, альбо як вадкасьць. Цячы маянэз пачынае акурат пад уплывам градыенту ціску. Вось тут і пачынаюцца нестабільнасьці, падобныя на тыя, што адбываюцца падчас ядзернага сынтэзу.
Агулам можна абыйсьціся й без маянэзу, бо ўсё тое ж адбываецца й у расплаўленым мэтале, але маянэз танны й даступны.
Урэшце разуменьне таго, калі ўзьнікаюць нестабільнасьці ў маянэзе дапаможа навукоўцам лепей кантраляваць умовы й даўжэй падтрымліваць тэрмаядзерную рэакцыю.

😁33👍4🏆3⚡1🥴1
Страсеньне мазґоў пакідае пасьля сябе пажыцьцёвае рэха
Аўтары папярэдніх дасьледаваньняў ужо знаходзілі сувязь паміж страсеньнем мазґоў і некаторымі формамі дэмэнцыі. Таму цяпер навукоўцы пастанавілі надаць вывучэньню такой сувязі больш увагі.
Яны вывучылі МРТ-здымкі 617 чалавек у веку ад 40 да 59 гадоў, якія ў межах дасьледаваньня зрабілі ня менш за 3 сканаваньні. Таксама адмыслоўцы вывучылі анамнэзы ўдзельнікаў і ўдзельніц на наяўнасьць чэрапна-мазґавых траўмаў. Атрымалася, што 36.1% выбаркі перанесьлі прынамсі адну даволі сурʼёзную чэрапна-мазґавую траўму (са стратай прытомнасьці).
У той час аналіз МРТ-здымкаў паказаў, што апрача праблемаў з мазґавымі судзінамі, людзі з гэтай групы часьцей пакутавалі ад дэпрэсыі, курылі цыгарэты, і скардзіліся на благі сон.
Вядома, былі і праблемы з памяцьцю, але яны найбольш выразна праяўляліся ў тых пацынтаў, якія перанесьлі ЧМТ у маладосьці.
Вынікі даволі трывожныя, але самі аўтары адзначаюць, што тэма яшчэ мала прапрацаваная, і варта чакаць новыя публікацыі.

😢37😱5🙉5👍1🍓1
Спажываньне наркотыкаў значна павысіла рызыку інфаркту й інсульту
Французкія навукоўцы паведамілі, што людзі, якія пэрыядычна альбо эпізадычна спажывалі наркотыкі, у тры разы часьцей сутыкаюцца з сэрцава-судзіннымі праблемамі.
Аўтары вывучылі зьвесткі 1392 пацыентаў, якія былі шпіталізаваныя з сэрцавымі спохватамі й інсультамі. Мэдыкі ўсім зрабілі тэставаньне на наркотыкі, якое дало станоўчы вынік для 157 чалавек. Потым навукоўцы назіралі за пацыентамі цягам году, і заўважылі, што ў групе спажыўцоў наркотыкаў частата паўторных сэрцава-судзінных падзеяў была значна вышэй. З папраўкай на век і стан здароўя такая тэндэнцыя таксама захоўвалася. Агулам наркотыкі падвысілі рызыку ў тры разы.
Цалкам дасьледаваньне прэзэнтуюць 31 жніўня.

👍17🍓5😭3🤯1
Мужчына бачыць навакольле ружовым пасьля аргазму
Іранскія мэдыкі апісалі дзіўны выпадак, які здарыўся ў 31-гадовым пацыентам: мужчына скардзіўся на "высокакантрасны зрок з дамінаваньнем ружовага колеру" пасьля аргазмаў. Яго скіравалі ў псыхіятрычную клініку, але там аніякіх анамалій не было выяўлена, таму адмыслоўцы западозрылі ў пацыента рэдкую форму сынэстэзіі. Звычайна людзі з такой асаблівасьцю бачаць колеры ці адчуваюць смакі падчас чытаньня словаў і лічбаў, аднак постаргазьменны сьвет у ружовых адценьнях апісаны ўпершыню.
Пасьля тлумачэньняў, мужчына яшчэ прыгадаў, што раней у яго часта здараліся болі ў грудзях ад праблем з сэрцам, і тады ён адчуваў сябе белым.
Агулам сынэстэзія сустракаецца ў 4% людзей у сьвеце, і не зьяўляецца паталягічным станам.

🍓24🤣11🤔6🤯5💘3👏2
Сёньня хочам адрэкамэндаваць вам канал “Усё пра ўсё”, дзе публікуюцца апошнія навіны тэхналёгіяў, гаджэтаў і гульняў — толькі самыя цікавыя й актуальныя, і ўсё па-беларуску!
Далучайцеся, каб заўсёды быць у трэндзе!
https://t.me/allabouttexnologys

❤13🔥7👍1
У ЗША заўважылі параненага арла зь сюрпрызам у страўніку
Супрацоўнікі аховы дзікай прыроды зь Місуры заўважылі белагаловага арла Haliaeetus leucocephalus, які хадзіў па зямлі й ня мог паляцець. Адмыслоўцы западозрылі раненьне, таму птушку хутка злавілі й адвезьлі ў мясцовы заапарк, дзе ёй зрабілі рэнтґенаграфію.
Вэтэрынары чакалі пабачыць жудасныя пераломы, але нічога такога не было. Зь незвычайнага заўважылі толькі поўны страўнік парэшткаў янота, імаверна, зьбітага машынай.
Арол проста абʼеўся, таму яго выпусьці на волю, дзе празь некаторы час ён зноў набыў здольнасьць лётаць.

😁35😱9🌭8🕊3👍2👏2
Дэльфін пачаў кусаць людзей на японскім пляжы
Яшчэ 13 жніўня берагавая ахова апублікавала абвестку пра тое, што некалькі чалавек у прэфэктуры Фукуі атрымалі ўкусы ад дэльфінаў.
Паводле афіцыйных зьвестак, пацярпелі ўжо 18 чалавек, а вінаватым называюць паўтрацямэтровага дэльфіна. І хаця гэтыя марскія сысуны сапраўды могуць нападаць на людзей, адмыслоўцы мяркуюць, што тут зусім не агрэсыўныя паводзіны.
Справа ў тым, што ў дзікай прыродзе самцы дэльфінаў часта карыстаюцца пакусваньнямі, каб завесьці сяброў і пагуляць зь імі. На карысьць такой гіпотэзы сьведчыць і адсутнасьць значных пашкоджаньняў у людзей пасьля сустрэчы з жывёлай.
Імаверна ў сьвядомасьці самотнага дэльфіна, ён ужо выбудаваў сяброўскія стасункі зь людзьмі.

🐳32💘8😢7🤷♂2💋1
На здымку — катах кукурузы, у якім прарос паразытычны грыб Mycosarcoma maydis (сажа/ галаўня кукурузы).
Грыб пранікае ў расьліну празь ліставыя прадушынкі й мэханічныя пашкоджаньні, дзе пачынае хутка размнажацца. У выніку тканкі пераўтвараюцца ў мешанку моцна павялічаных расьлінных вузаў і гіфаў грыба, а сама расьліна моцна дэфармуецца. Потым зьяўляюцца падобныя на пладовае цела грыба галы, дзе высьпяваюць споры й неўзабаве разносяцца ветрам і дажджом.
Цікавай акалічнасьцю зьяўляецца тое, што бачныя на фота галы ў некаторых культурах лічацца далікатэсам. Аднак спажываць іх трэба асьцярожна, бо там ёсьць пэўныя таксычныя рэчывы,таму я проста спаліў знаходку.
Грыб пранікае ў расьліну празь ліставыя прадушынкі й мэханічныя пашкоджаньні, дзе пачынае хутка размнажацца. У выніку тканкі пераўтвараюцца ў мешанку моцна павялічаных расьлінных вузаў і гіфаў грыба, а сама расьліна моцна дэфармуецца. Потым зьяўляюцца падобныя на пладовае цела грыба галы, дзе высьпяваюць споры й неўзабаве разносяцца ветрам і дажджом.
Цікавай акалічнасьцю зьяўляецца тое, што бачныя на фота галы ў некаторых культурах лічацца далікатэсам. Аднак спажываць іх трэба асьцярожна, бо там ёсьць пэўныя таксычныя рэчывы,
🔥31👍9😱7👏2🥴1
Дадатковы сон на выхадных зьнізіў рызыку разьвіцьця мігальнай арытміі й інсульту
Кітайскія навукоўцы на Кангрэсе Эўрапэйскага таварыства кардыёлягаў прэзэнтавалі справаздачу, у якой сьцьвярджаецца, што працяглы сон у выхадныя можа зьнізіць рызыку сэрцава-судзінных захворваньняў. Паводле аўтараў, дадатковы сон памяншае імавернасьць разьвіцьця ішэмічнай хваробы сэрца, сэрцавай нястачы, мігальнай арытміі ды інсульту.
Дасьледаваньне было заснаванае на базах дадзеных брытанскага біябанка й ахапіла 90 903 чалавек. Зьвесткі пра сон зьбіраліся з дапамогай аксэлерамэтру. За сярэдні пэрыяд назіраньня ў 13,8 году выявілася, што ў тых, хто кампэнсаваў недасып сярод тыдня сном у выхадныя, рызыка сэрцава-судзінных захворваньняў была ніжэйшай, незалежна ад ґенэтычнай схільнасьці. Гэтая сувязь была асабліва выразнай у параўнаньні з групай, якая мела сталы недасып.

❤28✍7👍7😭2
Мікрабіялягічны заапарк на талерцы. Адмыслоўцы знайшлі мноства невядомых бактэрый і грыбкоў у прадуктах харчаваньня чалавека.
Агулам выявілася 320 новых відаў, што на 40% больш, чымся было вядома раней, і ўсе яны не ўяўляюць небясьпекі для здароўя. Дасьледнікі сабралі пробы з 50 краінаў на пяці кантынэнтах, уключаючы розныя фэрмэнтаваныя прадукты й напоі, такія як камбуча (чайны грыб), квашаная капуста й піва, якія асабліва багатыя на мікробы.
Аказалася, што мікробы, зьвязаныя зь ежай, складаюць каля 3% усіх бактэрыяў у чалавечым стрававальным тракце, дзе яны выконваюць карысныя функцыі. Гэта дае падставу меркаваць, што частка мікрабіёма чалавека прыходзіць, так бы мовіць, зь ежай. Увесь гэты заапарк дазволіць навукоўцам лепш зразумець, як мікробы ўплываюць на якасьць і бясьпеку прадуктаў, а таксама адсочваць паходжаньне забруджаных прадуктаў да канкрэтных вытворцаў.

🔥25👍8👏1
Вірусы з ледавіку дапамогуць спрагназаваць будычыню сваіх нашчадкаў
Навукоўцы выявілі больш за 1700 відаў вірусаў у ледзяным керне, якому каля 41 000 гадоў. Гэта дапамагло ім зразумець, як зьмены клімату ў мінулым уплывалі на колькасьць мікраарґанізмаў.
Керн быў прасьвідраваны ў ледавіку Гуліа на Тыбецкім нагорʼі й дасягнуў глыбіні 310 мэтраў. Наступны аналіз паказаў, што колькасьць розных відаў вірусаў, якія заражаюць толькі бактэрыяў і археяў, значна зьмянялася ў залежнасьці ад халодных і цёплых пэрыядаў у гісторыі Зямлі.
Гэтыя назіраньні дапамогуць зразумець, як вірусы могуць паводзіць сябе ва ўмовах сучаснага й будучага клімату. Аднак навукоўцы папярэджваюць, што магчымасьці для такіх дасьледаваньняў абмежаваныя: раставаньне ледавікоў прыводзіць да зьнікненьня старажытных мікраарґанізмаў, якія захоўваліся ў іх на працягу тысячагодзьдзяў.

🔥15👍8🌚1
На Месяц плянуюць даставіць дрожджы
Амэрыканская кампанія Іntuіtіve Machіnes падпісала з NASA дамову на адпраўку шасьці навуковых прыбораў на паўднёвы полюс Месяца ў 2027 годзе. Сярод іх — экспэрымэнт па вырошчваньні дражджэй, а таксама прылады для сьвідраваньня й аналізу месяцовага ґрунту.
Сёлета Іntuіtіve Machіnes стала першай прыватнай кампаніяй, якая пасьпяхова даставіла свой модуль на Месяц. Пасадачны апарат хоць і заваліўся на бок праз паломку апоры, але заставаўся ў працоўным стане колькі дзён.
У жніўні 2024 году кампанія заключыла новы кантракт з NASA у рамках праґрамы CLPS, якая заахвочвае прыватныя кампаніі да дасьледаваньня Месяца. У межах чацьвёртай місыі ІM-4 кампанія адправіць на Месяц шэсьць прыбораў агульнай вагой 79 кіляграмаў. Месца пасадкі модуля Nova-C будзе каля паўднёвага полюса.
У межах экспэрымэнту LEІA (Lunar Explorer Instrument for Space Biology Applications) на паверхню спадарожніка будзе адпраўлена ґерметычная асяродзьдзе для размнажэньня пякарскіх дражджэй. Навукоўцы будуць назіраць, як дрожджы разьвіваюцца ў умовах радыяцыі й нізкай месяцовай гравітацыі.
У той жа час прыбор PROSPECT будзе сьвідраваць месяцовы ґрунт на глыбіню да аднаго мэтру, каб узяць ўзоры й прааналізаваць іх на наяўнасьць лятучых рэчываў. А іншыя інструмэнты будуць вымяраць тэмпэратуру й магнітныя палі.

🌭16🤔10
Цьвіль прапанавалі выкарыстоўваць для стварэньня ежы з харчовых адкідаў
Харчовыя адкіды ўяўляюць сабой вялікую праблему. Паводле зьвестак ААН, каля траціны ад агульнага абʼёму сусьветных запасаў харчоў адпраўляецца на сьметніцу штогод. Усе гэтыя адкіды нясуць ня толькі фінансавыя, але й экалягічныя страты, бо становяцца крыніцаю парніковых газаў. Аднак аўтары апублікаванага ў Nature Microbiology дасьледаваньня мяркуюць, што палепшыць сытуацыю з адкідамі можа цьвіль Neurospora intermedia.
Няўзрочны звонку грыб мае ўнікальную здольнасьць пераўтвараць не прыдатны да ежы расьлінны матэрыял у ядомыя й смачныя стравы. І гэтым працыглы час актыўна карыстаюцца некаторыя інданэзыйскія народы: традыцыйная страва анком (oncom) гатуецца з соевага мякішу, які застаецца ад вытворчасьці тофу, і цьвілі N. intermedia.
Менавіта з гэтай стравы й распачалося дасьледаваньне. Навукоўцы сабралі ўзоры анкома ад розны вытворцаў, і зладзілі мэтаґеномны аналіз, каб высьветліць, што адказвае за пераўтварэньне адкідаў соі ў ядомы прадукт. У выніку аказалася, што найбольшы ўнёсак робіць менавіта цьвіль N. intermedia. Грыб мае мноства фэрмэнтаў, якія разбураюць малекулы целюлёзы й пэктыну так, што атрымліваюцца больш просты злучэньні, якім можа даць рады нашая стрававальная сыстэма. І працуюць такія фэрмэнты вельмі хутка: 36 гадзін, і соевы мякіш можна есьці.
Затым аўтары дазналіся, што цьвіль дае рады ня толькі з соевымі субпрадуктамі, але й зь іншымі харчовымі адкідамі, сярод якіх бананавая скурка, шкарлупіна мігдалю, чэрствы рысавы хлеб і г.д. Прытым у кожным выпадку пасьля фэрмэнтацыі атрымліваўся прадукт зь нечаканым смакам. Але ці будуць гэта есьці людзі?
У практычнай частцы дасьледаваньня, навукоўцы дамовіліся з адной рэстарацыяй у Швэцыі, каб там у мэню зьявіўся ўласна анком і іншыя падобныя стравы. У выніку навінкі прыйшліся людзям да спадобы, а рэстарацыя потым уключыла некалькі пазыцый з такімі стравамі ў сваё мэню.

👍25🤔12🔥7👏2🤷♂1❤1👎1🙏1
Навукоўцы распрацавалі больш эфэктыўны мэтад перапрацоўкі папулярнага плястыку
Поліэтылентэрэфталят, альбо ПЭТ, — адзін з найбольш распаўсюджаных і прыдатных да перапрацоўкі відаў плястыку, які выкарыстоўваецца для вытворчасьці бутэлек і адзеньня. Аднак эфэктыўных мэтадаў яго паўторнай перапрацоўкі дагэтуль не існуе.
Дасьледнікі зь Японіі й Малайзыі прапанавалі новы спосаб перапрацоўкі ПЭТ з дапамогай этанолю й даступнага каталізатара — хлярыду жалеза (FeCl3). Гэты мэтад дазваляе раскладаць ПЭТ на складнікі пры тэмпэратуры ўсяго 160–180С, што значна ніжэй за ранейшыя тэхналёгіі. Вынік — больш танны й просты працэс, які можа перапрацоўваць як чысты ПЭТ, так і сумесі, што зьмяшчаюць ПЭТ і іншыя матэрыялы, напрыклад, бавоўну.
Новы падыход дапамагае выбарачна раскладаць ПЭТ у зьмешаных адходах, што адкрывае шлях да больш устойлівай перапрацоўкі й падтрымлівае канцэпцыю замкнёнага цыклу, дзе адходы ператвараюцца ў карысныя матэрыялы, мінімізуючы іх уплыў на навакольнае асяродзьдзе.

❤28👍14👏4🙏2
Цяжарная селядцовая акула таемна зьнікла каля Бэрмудаў
Яшчэ ў кастрычніку 2020 году Брук Андэрсан разам са сваёй дасьледчай камандай пазначыла адну цяжарную селядцовую акулу Lamna nasus, каб больш даведацца пра іхнюю міграцыюпакуль від ня зьнік. Для гэтых мэтаў знаўцы выкарыстоўвалі адмысловыя меткі, якія вымяраюць глыбіню й тэмпэратуру пэўны час, а потым адрываюцца й з паверхні вады перадаюць назапашаныя дадзеныя.
У выпадку гэтай акулы метка пратрымалася 5 месяцаў і паднялася на паверхню недалёка ад Бэрмудзкіх астравоў. Калі дасьледнікі пачалі вывучаць атрыманыя зьвесткі, то спачатку анічога дзіўнага не заўважылі: акула бавіла час на глыбіні 600-800 мэтраў днём, а ноччу паднімалася да 100-200. Тэпэратура вады складала ад 6.4 да 23.5°С. Аднак з 24 сакавіка 2021 году такіх ваганьняў больш не адбывалася: тэмпэратура не апускалася ніжэй за 16°С, хоць "акула плавала" на той жа глыбіні. Таксама зьмяніўся й характар апусканьня.
Адзінае тлумачэньне, якое знайшла каманда — цяжарную акулу нехта зьеў. Імаверна гэта была вялікая белая акула, бо гэта адзіны драпежнік у тых водах, які можа ўчыніць падобны напад. Некаторыя недатычныя да дасьледаваньня адмыслоўцы выказалі сумневы наконт гэтага, і мяркуюць, што вінаватай у зьнікненьні селядцовай акулы можа быць і касатка. Тым больш раней ужо былі апісаныя выпадкі нападу на акул з боку кітоў.
Яшчэ цікавая акалічнасьць: калі акула гіне, яна апускаецца на дно, што й фіксуе метка, а тут такога не адбылося. Таму акулу ў апісаным выпадку, імаверна, зьелі цалкам.
Яшчэ ў кастрычніку 2020 году Брук Андэрсан разам са сваёй дасьледчай камандай пазначыла адну цяжарную селядцовую акулу Lamna nasus, каб больш даведацца пра іхнюю міграцыю
У выпадку гэтай акулы метка пратрымалася 5 месяцаў і паднялася на паверхню недалёка ад Бэрмудзкіх астравоў. Калі дасьледнікі пачалі вывучаць атрыманыя зьвесткі, то спачатку анічога дзіўнага не заўважылі: акула бавіла час на глыбіні 600-800 мэтраў днём, а ноччу паднімалася да 100-200. Тэпэратура вады складала ад 6.4 да 23.5°С. Аднак з 24 сакавіка 2021 году такіх ваганьняў больш не адбывалася: тэмпэратура не апускалася ніжэй за 16°С, хоць "акула плавала" на той жа глыбіні. Таксама зьмяніўся й характар апусканьня.
Адзінае тлумачэньне, якое знайшла каманда — цяжарную акулу нехта зьеў. Імаверна гэта была вялікая белая акула, бо гэта адзіны драпежнік у тых водах, які можа ўчыніць падобны напад. Некаторыя недатычныя да дасьледаваньня адмыслоўцы выказалі сумневы наконт гэтага, і мяркуюць, што вінаватай у зьнікненьні селядцовай акулы можа быць і касатка. Тым больш раней ужо былі апісаныя выпадкі нападу на акул з боку кітоў.
Яшчэ цікавая акалічнасьць: калі акула гіне, яна апускаецца на дно, што й фіксуе метка, а тут такога не адбылося. Таму акулу ў апісаным выпадку, імаверна, зьелі цалкам.
😱26😭11🤔6🌚3👍2🤷♂1
Глебавая бактэрыя выклікала ў мужчыны інфэкцыю чэлясу
Да лібанскіх лекараў зьвярнуўся 38-гадовы мужчына з даволі арыґінальнай праблемай — аплыў і пачырваненьне чэлясу, якія не пакідалі яго цэлы тыдзень. Гісторыя яго хваробы пачалася пасьля «захапляльных» выходных з жонкай, а калі быць дакладней, празь некалькі гадзін пасьля інтэнсыўных практыкаваньняў. Да таго ж, яго арґанізм пастанавіў правесьці кулінарны пратэст у выглядзе ванітаў і дыярэі, якія, паводле яго словаў, маглі зрабіць свой унёсак у разьвіцьцё сымптомаў.
Пасьля мікрабіялягічнага расьсьледаваньня высьветлілася, што гэты небарака ўмудрыўся падхапіць Bacіllus cereus — бактэрыю, якая звычайна жыве ў глебе й часам сустракаецца на прадуктах. Гэты мікроб яшчэ й сваяк узбуджальніка сыбірскай язвы! Вядома, B. cereus далёка не такая небясьпечная, але таксама здольная ўчыніць вэрхал у арганізьме.
Выпадкі інфікаваньня чэляса такім патаґенам — абсалютны эцклюзыў мэдычнай літаратуры, за што гэрой, безумоўна, заслужыў званьне першапраходца. Лекарам давялося ўзброіцца мазьзю з фузыдавай кіслатой, і праз пару тыдняў мужчына вярнуўся да звычайнага жыцьця.
Спасылка, якую лепей не адкрываць

😱33👀10👍3👌2
Новая мРНК-вакцына супраць воспы малпаў паказвае больш эфэктыўную абарону ад вірусу
Новая мРНК-вакцына супраць воспы малпаў (mpox) ад кампаніі Moderna (мРНК-1769) можа аказацца больш эфэктыўнай, чым стандартная вакцына MVA, як паказваюць дасьледаваньні на прыматах. Новая вакцына ня толькі лепш кантралюе сымптомы, але й скарачае працягласьць хваробы ў жывёлаў, заражаных сьмяротным штамам mpox.
Гэта першы выпадак, калі мРНК-вакцыну супраць mpox тэставалі на жывёлах у параўнаньні зь цяперашнім стандартам, вакцынай MVA (Modіfіed vaccіnіa Ankara). У адрозьненьне ад падобных вакцын, якія ўтрымліваюць аслаблены вірус і могуць даваць толькі абмежаваную абарону, мРНК-вакцыны дазваляюць распрацоўнікам выкарыстоўваць толькі тыя часткі вірусу, якія выклікаюць моцны й доўгатэрміновы імунны адказ. У выпадку мРНК-вакцыны супраць mpox гэта чатыры вірусныя антыґены, неабходныя вірусу для пранікненьня ў клеткі.
Для выпрабаваньня дасьледнікі разьмеркавалі малпаў у тры групы паводле тыпу вакцыны (MVA, мРНК і кантроль), а праз колькі тыдняў заразілі жывёлаў небясьпечным штамам воспы малпаў. У выніку лепей за ўсіх пачуваліся малпы з групы мРНК-вакцыны. Там назіралася меншая колькасьць паражэньняў скуры, карацейшая працягласьць хваробы й меншая вірусная нагрузка ў крыві й дыхальных шляхах. Хоць абедзьве вакцыны (мРНК і MVA) дапамаглі зьнізіць цяжар хваробы, у вакцынаваных мРНК жывёлаў было значна менш паражэньняў — у сярэднім 54, у параўнаньні з 607 у прышчэпленых MVA і 1448 у кантрольнай групе.
Таксама мРНК-вакцына паказала здольнасьць да ”скрыжаванага імунітэту” супраць іншых артапаксьвірусаў, уключаючы воспу вярблюдаў, кароў і інш. Гэта значыць, што яна можа абараніць і ад будучых пагроз, зьвязаных з падобнымі вірусамі.
Вакцына мРНК-1769 цяпер праходзіць клінічныя выпрабаваньні I/ІІ фазы, каб спраўдзіць бясьпечнасьць і эфэктыўнасьць розных доз.

👍22❤8👏3🙏1