Пахрустваньне ў каленях не прадказала артрыт
Паводле ацэнак, хруст у каленях адчуваюць каля 41% людзей рознага веку, але найчасьцей ён сустракаецца ў пацыентаў/пацыентак з остэаартрытам. Гэты факт даў падставу для меркаваньня, што пахрустваньні ў каленях (крэпітацыя) ёсьць першым сыгналам артрыту ў будучыні.
Аднак цяпер каманда аўстралійскіх навукоўцаў вывучыла здароўе 112 маладых людзей, якім зрабілі рэканструкцыю пярэдняга крыжаватага вяза калена (група рызыкі). Цягам 5 гадоў усе ўдзельнікі/удзельніцы самастойна паведамлялі пра боль і пахрустваньні, а таксама праходзілі МРТ-дыягностыку.
У першы год пасьля апэрацыі тыя, хто скардзіўся на крэпітацыю сапраўды адчувалі больш болю, а таксама горшую функцыянальнасьць калена. Але за наступныя гады розьніца паміж групамі амаль зьнікла: ані боль, ані функцыянальнасьць калена не былі горшымі ў тых, чые суставы пахруствалі.
Такім чынам, аўтары прыйшлі да высновы, што крэпітацыю нельга лічыць надзейным прадвесьнікам артрыту. Аднак калі да хрустаў у каленях дадаецца боль і іншыя сымптомы, то варта зьвярнуцца да лекара.

👍27❤8✍3💯2🥰1
Навукоўцы стварылі першую падрабязную мапу прыняцьця рашэньняў у мазґах мышэй
Мышы, якія кіравалі маленькім стырном, каб рухаць фігуры на экране, дапамаглі міжнароднай дасьледчай камандзе стварыць найпадрабязьнейшую мапу актыўнасьці мазґоў падчас прыняцьця рашэньня. Агулам мапа ахоплівае больш за 600 тыс. нэўронаў у 279 зонах.
Зь цікавага выявілася, што рашэньні ў мазґах не абмяжоўваюцца некалькімі цэнтрамі, а ўзьнікаюць дзякуючы шырокай сетцы розных рэгіёнаў, сярод якіх і тыя, якія раней лічыліся адказнымі толькі за рухі.
На малюнку візуалізацыя 75 000 нэўронаў (каляровыя кропкі), актыўных у мазґах дарослай мышы на розных этапах прыняцьця рашэньня. Памер кропак адлюстроўвае сярэднюю частату актывацыі вузаў.

❤30🤯8👍5🔥1🤬1
Падобнасьць псыхічнага разладу як крытэр пошуку партнэра
Людзі з псыхічнымі разладамі значна часьцей бяруць шлюб з партнэрамі, якія маюць аналягічны дыягназ. Да такой высновы прыйшла міжнародная навуковая каманда, калі прааналізавала зьвесткі амаль 15 млн чалавек з Даніі, Швэцыі й Тайваню.
Дасьледнікі разглядалі 9 найбольш распаўсюджаных разладаў: шызафрэнію, дэпрэсыю, трывожнасьць, СДУГ, аўтызм, анарэксыю, залежнасьці, біпалярны й абсэсыўна-кампульсыўны разлад. Выявілася, што калі адзін чалавек у пары меў адзін зь пералічаных дыягназаў, то другі быў істотна часьцей таксама з аналягічным або іншым дыягназам.
Такі патэрн паўтараецца ва ўсіх трох краінах з рознымі культурамі й нават у розных пакаленьнях. Таксама паведамляецца, што на назіраны эфэкт не паўплывала разьвіцьцё псыхіятрычнай дапамогі за апошнія 50 гадоў.
Аўтары пакуль ня маюць адназначнага тлумачэньня такой тэндэнцыі, але мяркуюць, што тут могуць сплятацца ґенэтычны й сацыяльна-культурныя фактары.

👌24❤13🤔4✍2💅2🥴1💯1
Спадарства! Мы, група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ, радыя прадаставіць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».
Дапрацаваны сьпіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мэмы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асьвета й шмат чаго яшчэ.
Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
Калі нехта жадае далучыцца да падборкі зьвяртайцеся сюды ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot

👍25❤4🔥1👏1
Складаныя пераломы касьцей прапанавалі зрошчваць мадыфікаваным пісталетам для гарачага клею
Паводле дасьледнікаў, з дапамогай простых мадыфікацый пісталеты для гарачага клею, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў DIY-творчасьці, можна выкарыстоўваць для хуткага й таннага аднаўленьня пашкоджаных касьцей.
Вядома, косьці могуць самастойна аднаўляцца пасьля невялікіх траўм, але ў складаных выпадках, калі «губляецца» аскепак і ўтвараецца пустата, патрабуецца хірургічнае ўмяшальніцтва. Звычайна хірургі выкарыстоўваюць трансплянтаты, штучныя заглушкі, альбо 3D-друкаваныя каркасы з адмысловых матэрыялаў, каб запоўніць пустату й стымуляваць аднаўленьне касьцяной тканкі. Усе гэтыя мэтады эфэктыўныя, але патрабуюць шмат часу.
Цяпер дасьледнікі з Паўднёвай Карэі прапанавалі простае й таннае разьвязаньне праблемы: яны мадыфікавалі пісталет для гарачага клею так, каб ён награваўся толькі да 60 ґрадусаў і распрацавалі матэрыял з гідроксыапатыта (утрымліваецца ў касьцях) і біяраскладальнага тэрмаплястыку (полікапралактон).
Аўтары спраўдзілі эфэктыўнасьць такой вынаходкі на лябароторных трусах з расколінамі ў сьцягніцах. Праз 12 тыдняў пасьля апэрацыі жывёлы пачуваліся добра й ня мелі аніякіх прыкмет ускладненьняў. Больш за тое, абʼём косьці ў досьледных трусоў быў у два разы большы, чымся ў кантрольнай групе (выкарыстоўвалі традыцыйныя мэтады).

👍45👏6🤔3🤯3🏆2🤬1
Дэфіцыт вітаміну B12 выклікаў у жанчыны цягу да пральнага парашку
У часопісе Case Reports in Psychiatry мэдыкі апісалі незвычайны выпадак, які здарыўся з 36-гадовай жанчынай. Пацыентка раптоўна пачала адчуваць цягу да пральнага парашку: спачатку ёй падабалася ягоная тэкстура, а потым і смак. Мяркуецца, што прычынаю такіх паводзін стала аўтаімуннае захворваньне, якое справакавала недахоп вітаміну B12.
Жанчына зьвярнулася да лекараў з сымптомамі цяжкай анэміі: задышка, стомленасьць і боль у жываце. Наступны аналіз паказаў, што ў эрытрацыты пацыенткі былі занадта вялікімі (макрацытарная анэмія). Таксама знайшліся й антыцелы да бялку, неабходнаму для засваеньня вітаміну B12. То бок, арґанізм жанчыны ня мог атрымліваць гэты вітамін зь ежы.
Праз тое, што пацыентка мела ў анамнэзе дэпрэсыю й трывожнасьць, яна трапіла яшчэ й на кансультацыю да псыхіатра, дзе й высьветлілася цікавае. Жанчына прызналася, што цягам месяца 1-2 разы на дзень каштуе пральны парашок. Спачатку ёй спадабаўся ягоны пах, а неўзабаве яна пачала класьці сродак у рот, каб адчуць смак, а потым выплюнуць.
Такі разлад харчовых паводзінаў называюць пікацызмам, і найчасьцей людзі пачынаюць есьці крэйду, гліну ці вугаль. Пральны парашок трапіў у гэты сьпіс, падаецца, упершыню.
Жанчыне зрабілі пераліваньне крыві, выпісалі дадаткі вітаміну B12, і ейны стан хутка палепшыўся. Аднак пасьля выпіскі зь лякарні жанчына не выходзіла на сувязь зь лекарамі, таму невядома, ці зьнікла ў яе цяга да парашку.

😱28🤯9😨4👍3💅2
Амэрыканскія дасьледнікі мяркуюць, што людзі цяпер перажываюць вялікі эвалюцыйны зрух, галоўную ролю ў якім будзе граць не ґенэтычная спадчыннасьць, а культура. У артыкуле, апублікаваным у BioScience, сьцьвярджаецца, што культурныя практыкі, такія як земляробства й мэдычныя тэхналёгіі, распаўсюджваюцца й адаптуюцца хутчэй за ґены, таму яны ўсё больш вызначаюць, як мы жывем і разьвіваемся.
У звычайных умовах эвалюцыя адбываецца праз мутацыі й натуральны адбор, але ў людзей шматлікія праблемы вырашаюцца культурнымі сродкамі. Акуляры й хірургія кампэнсуюць праблемы зроку, рэпрадуктыўныя тэхналёгіі дазваляюць мець дзяцей тым, каму раней гэта было немагчыма. Такое разьвязаньне перахоплівае ініцыятыву ў ґенэтычных адаптацый і робіць нас залежнымі ад культурных сыстэмаў: школ, больніц, урадаў і г.д.
Паводле дасьледнікаў, у сучасным сьвеце дабрабыт чалавека часьцей залежыць ня столькі ад ягоных ґенаў, колькі ад культурнага асяродзьдзя, і такая тэндэнцыя паскараецца.
Яшчэ адной важнай акалічнасьцю ёсьць тое, што культура заўсёды зьява калектыўная. А ўлічваючы тое, што гістарычна найлепшыя «адаптацыі» у нас ад культуры, а не ад ґенаў, можна казаць, што мы становімся боль групазалежнымі й групаарыентаванымі. У эвалюцыйнай гісторыі ўжо адбываліся падобныя пераходы: ад аднавузавых арґанізмаў, да шматвузавых, ад адзінкавых вусякоў да калёніяў, якія функцыянуюць як адзін вялікі арґанізм. Аўтары мяркуюць, што нешта падобнае цяпер адбываецца й з чалавекам.
То бок, калі такая тэндэнцыя працягнецца, наступныя пакаленьні людзей будуць у большай ступені залежаць ад здароўя й адаптыўнасьці сваіх супольнасьцяў, а не ад уласных ґенаў. Тады чалавецтва можа пачаць функцыянаваць як «супэрарґанізм», які эвалюцыянуе пераважна праз культурныя зьмены.
Цяпер аўтары артыкулу распрацоўваюць матэматычныя мадэлі й сыстэму доўгатэрміновага назіраньня, каб ацаніць хуткасьць і маштаб культурнай эвалюцыі. Яны таксама папярэджваюць, што культурныя зьмены ня варта трактаваць як прагрэс, бо яны могуць прыносіць як карысныя, так і небясьпечныя вынікі.

👍37🤔8🤡2😢1
Антыдэпрэсанты лепшыя за плацэба, але розьніца сьціплая
Новае дасьледаваньне, апублікаванае ў Journal of Clinical Epidemiology, ізноў закранула адну з самых спрэчных тэм у псыхіятрыі: наколькі эфэктыўныя сэлектыўныя інгібітары зваротнага захопу сэратаніну (СІЗЗС) пры лячэньні дэпрэсыі?
З гэтай клясай антыдэпрэсантаў праблема палягае ў тым, што яны маюць крыху большую за плацэба эфэктыўнасьць (розьніца ніжэй за клінічна значную). Некаторыя навукоўцы тлумачылі гэта тым, што эфэкты ад антыдэпрэсантаў размываюцца, бо ёсьць тры групы людзей: адным яны добра дапамагаюць, у другіх эфэкт не такі выразны, а трэцім увогуле аніяк. У такім выпадку сярэднія лічбы будуць сапраўды не вельмі пераканаўчымі.
Цяпер міжнародная навуковая каманда спраўдзіла гэтую гіпотэзу на аснове зьвестак вялікага й некамэрцыйнага дасьледаваньня дэпрысыі STAR*D. І ў выніку аказалася, што меркаваных трох груп пацыентаў не існуе. Аўтары заўважылі толькі дзьве: тых каму ад прыёму антыдэпрэсантаў стала крыху лепей, і тых, у каго эфэкту амаль не было. Такім чынам, гіпотэза не пацьвердзілася, і СІЗЗС, відаць, сапраўды амаль ня маюць эфэктыўнасьці ў лячэньні дэпрэсыі.
Аднак аўтары зьвяртаюць увагу, што адмаўляцца ад антыдэпрэсантаў не варта, бо хаця якая эфэктыўнасьць ёсьць. Таксама СІЗЗС выпісваюць і пры іншых псыхічных разладах, такіх як трывожнасьць, і там карціна зусім іншая.

🤔24👍11❤7
Наяўнасьць татуіровак зьнізіла рызыку разьвіцьця мэляномы, але высновы пакуль няпэўныя
Татуіроўкі часта выклікаюць занепакоенасьць праз магчымыя рызыкі для здароўя скуры й лімфатычнай сыстэмы. Але дасьледаваньне, апублікаванае ў Journal of the National Cancer Institute, паказала, што людзі з татуіроўкамі мелі меншую імавернасьць дыягназу мэляномы, чым тыя, у каго татуажу не было.
Навукоўцы вывучылі больш за 1100 выпадкаў мэляномы ў жыхароў Юты й параўналі іх з кантрольнай групай з улікам веку, этнічнай прыналежнасьці ды іншых фактараў. Аўтары меркавалі, што вялікая колькасьць тату мусіць павялічваць рызыку раку скуры, бо чарніла могуць утрымліваць патэнцыйныя канцэрагенныя рэчывы. Але ў выніку аказалася, што найбольш выразнае зьніжэньне рызыкі раку мелася ў людзей з чатырма й болей татуіроўкамі. А вось наяўнасьць адной татуіроўкі крыху падвышала рызыку мэляномы.
Што праўда, рабіць нейкія высновы пакуль рана, бо парадаксальныя вынікі могуць тлумачыцца не самой наяўнасьцю тату, а паводзінамі людзей. Напрыклад, аматары татуіровак могуць быць больш уважлівымі да скуры, часьцей карыстацца сонцаахоўнымі сродкамі й пазьбягаць сонца.

🤔34❤5👍1🤪1
Дапамін адыграў ключавую ролю ў працэсе забываньня
Аўстралійскія навукоўцы ў досьледах на мікраскапічных чарвяках Caenorhabditis elegans паказалі, што дапамін, які дапамагае нам вучыцца й запамінаць, таксама адыгрывае ключавую ролю ў працэсе забываньня.
C. elegans маюць каля 300 нэўронаў, але іхны ґенэтычны набор на 80% падобны да чалавечага, таму гэтыя чарвякі зьяўляюцца выдатная мадэльлю для вывучэньня мэханізмаў памяці. У досьледах навукоўцы спачатку навучылі чарвякоў зьвязваць пэўны пах зь ежай, а потым назіралі, як доўга захаваецца ўтвораная сувязь.
Вынікі аказаліся нечаканымі. Так, чарвякі, пазбаўленыя здольнасьці сынтэзаваць дапамін, трымалі інфармацыю ў памяці значна даўжэй, чым звычайныя. Гэта значыць, што дапамін можа спрыяць актыўнаму забываньню.
Як выявілася пазьней, у працэсе забываньня ўдзельнічаюць два спэцыфічныя дапамінавыя рэцэптары – DOP-2 і DOP-3, – аналягі якіх ёсьць у чалавека. Калі гэтыя рэцэптары блякаваліся, чарвякі пачыналі паводзіць сябе так, быццам увогуле не маглі забываць, нават калі ім не адключалі сынтэз дапаміна. То бок, для нармальнага забываньня патрэбна суладная праца ўсёй сыстэмы.
Аўтары падкрэсьліваюць, што забываньне мае жыцьцёва важнае значэньне. Калі б мазґі захоўвалі ўсе ўспаміны без разбору, яны б хутка перагрузіліся й мы б не змаглі адэкватна рэагаваць на новыя сытуацыі. Забываньне дапамагае падтрымліваць канцэнтрацыю й вызваляць «месца» для новай інфармацыі.
Вынікі дасьледаваньня могуць стаць карыснымі для разуменьня мэханізмаў памяці, у т.л. пры нэўрадэґенэратыўных хваробах.

❤21🤔10👍8🤬3
Мазґі немаўлят працуюць павольна, што спрыяе працэсу навучаньня
Калі немаўля спрабуе зразумець тое, што бачыць, ягоныя мазґі працуюць у іншым рытме, чым мазґі дарослых. Гэтая асаблівасьць можа быць ключом да пастаяннага навучаньня й фармаваньня новых паняцьцяў.
Навуковая каманда зь Нямеччыны вывучала мазґавую актыўнасьць 42 дзяцей у веку да 8 месяцаў. Немаўлятам паказвалі на экране маляваных пэрсанажаў, якія зьнікалі й вярталі на экран з рознай хуткасьцю: ад 2 да 30 разоў за сэкунду (2-30 Гц). Электроды на галовах дзяцей у гэты момант фіксавалі мазґавыя рытмы, а потым навукоўцы глядзелі, ці супадаюць яны зь мігаценьнем пэрсанажаў.
Аказалася, што ў візуальнай кары дзяцей найбольш актыўна ўзьнікалі хвалевыя ўзоры на частаце 4 Гц. Гэты павольны рытм звычайна наўпрост зьвязваюць з навучаньнем, і тут ён захоўваўся нават тады, калі пэрсанажы мігацелі з большай частатой. Таксама гэтыя хвалі потым распаўсюджваліся ў іншыя часткі мазґоў, якія адказваюць за фармаваньне ведаў, што сьведчыць пра глыбокую апрацоўку візуальнай інфармацыі.
Для параўнаньня, у дарослых, зь якімі паўтарылі экспэрымэнт, наймацнейшыя сыгналы ўзьнікалі на частаце каля 10 Гц. Гэта значыць, што мазґі дарослых лепш адфільтроўваюць неістотныя сыгналы й сканцэнтраваныя на хуткім доступе да ўжо назапашаных ведаў.

👍30✍8❤3🤔3🤬1
Багатае на цукры манга зьнізіла ўзровень глюкозы ў крыві
Штодзённае спажываньне манга можа даць нечаканыя перавагі для здароўя людзей, асаблівы тых, хто знаходзіцца на мяжы дыябэту 2 тыпу.
У дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Foods, аўтары прапаноўвалі людзям з прэдыябэтам (узровень глюкозы ўжо высокі, але недастаткова, каб дыягнаставаць дыябэт) на 24 тыдні ўключыць у свой рацыён 300 гр сьвежага манга, альбо батончык мюсьлі той жа калярыйнасьці. Вынікі былі нечаканымі: у групе экзатычнага, багатага на цукры фрукту, людзі адчулі зьніжэньне ўзроўню глюкозы нашча, а доўгатэрміновы маркер цукру ў крыві (HbA1c) у іх заставаўся стабільным.
Таксама ў гэтай групе назіралася павелічэньне цяглічнай і касьцяной масы, і скарачэньне колькасьці тлушчу, што спрыяе нармалізацыі адчувальнасьці тканак да інсуліну.
Аўтары мяркуюць, што справа ня толькі ў колькасьці цукру, але й у тым, у якой «упакоўцы» ён трапляе ў арґанізм. Так у манга, апрача цукроў, шмат абалоніны, вітамінаў і іншых злучэньняў, якія, імаверна, кампэнсуюць уплыў натуральных цукроў. Аднак гэты эфэкт яшчэ трэба спраўдзіць на большых выбарках.

👍37✍9😍5🤷♂3❤3🤔1
Навукоўцы ўпершыню сфатаграфавалі, як антыбіётык пранікае праз ахоўную абалонку бактэрый
Гэта можа стаць падмуркам для стварэньня новых мэтадаў барацьбы з устойлівымі да лекаў інфэкцыямі.
Антыбіётыкі поліміксыны выкарыстоўваюцца як апошні сродак супраць грам-нэгатыўных бактэрый, якія выклікаюць пнэўманію, мэнінгіт і брушны тыф. Такія бактэрыі маюць падвоеную абалонку, зьнешні пласт якой складаецца зь ліпаполіцукрыдаў. Поліміксыны накіроўваюцца на гэты зьнешні пласт і неяк яго разбураюць.
Уласна мэханізм разбурэньня абалонкі бактэрый паспрабавала вызначыць навуковая каманда з Імпэрскага каледжу ў Лёндане. Узброеныя біяхімічнымі мэтадамі й атамна-сілавой мікраскапіяй, навукоўцы высьветлілі, што пад уплывам поліміксыну B на паверхні бактэрый (E. coli) хутка зьяўляюцца выпуклыя дэфэкты (на фота), у выніку чаго мікраарґанізмы пачынаюць губляць элемэнты сваёй абароны.
Вядома, бактэрыя спрабуе залатаць прабоіны, але разбурэньні ідуць з большай хуткасьцю. Таму ў абалонцы ўтвараюцца шчыліны, празь якія антыбіётык трапляе ў бактэрыяльную вузу.
Аднак поліміксын паказаў эфэктыўнасьць толькі на актыўных бактэрыях, а вось калі яны былі ў стане «сьпячкі», прэпарат аніяк не дзейнічаў. Цікава, што калі аўтары дадалі цукроў у асяродзьдзе бактэрый, яны хутка сталі актыўнымі, пачалі вытворчасьць абаронных малекул і сталі ўразьлівымі да антыбіётыку. Што праўда, такі мэтад пабудкі ў мэдыцыне выкарыстоўваць небясьпечна, бо разам з гэтым бактэрыі пачнуць хутка размнажацца ў арґанізьме, што справакуе ўзмацненьне інфэкцыі.

❤26👍10🤔4👀2💩1
Тое, што пачалося як звычайныя сінякі ад масажнай прылады, скончылася для амэрыканкі рэдкім дыягназам зь мінулага
Лекары з Пэнсыльванскага ўнівэрсытэту апісалі выпадак 37-гадовай жанчыны, у якой выявілі шкробут (цынгу), выкліканы вострым дэфіцытам вітаміну C. Выпадак быў апублікаваны New England Journal of Medicine і стаў прыкладам таго, як незвычайныя сымптомы могуць зьбіць з панталыку нават дасьведчаных лекараў.
Жанчына зьвярнулася ў прыёмнае аддзяленьне праз колькі дзён пасьля таго, як заўважыла боль, напухласьць і сінякі каля левага калена. Яна тлумачыла, што карысталася масажнай прыладай, таму лекары спачатку западозрылі звычайную траўму. Першасныя аналізы не выявілі нічога трывожнага, і пацыентку адпусьцілі дадому.
Аднак на гэтым гісторыя ня скончылася. Цягам наступных тыдняў, жанчына яшчэ два разы зьвярталася з новымі сымптомамі. Спачатку гэта былі задышка, дрыготка й слабасьць, што супадала з прыкметамі анэміі, а на фінальным аглядзе выявіліся яшчэ й чырвона-фіялетавыя вузельчыкі на дзяснах. Гэта ўжо дазволіла паставіць пацыентцы канчатковы дыягназ.
Жанчына ў выніку прызналася, што шмат гадоў таму яна цалкам выключыла цытрусавыя са свайго рацыёну, бо падумала, што мае на іх алергію. Аналізы амаль не выявілі вітаміну C у арганізьме пацыенткі.
Пасьля пачатку тэрапіі, у жанчыны літаральна за два дні істотна палепшыўся стан.

🤯28😱7❤4🙏4👍2😁2
Новыя вынікі, атрыманыя навукоўцамі зь Вялікай брытаніі, паказалі, што прыкладна 1 з 50 спэрматазоідаў у мужчын каля 30 гадоў ўтрымлівае шкодную ґенэтычную мутацыю, а бліжэй да 70 гадоў мутацыя выяўляецца сярод 20 спэрматазоідаў. Гэта значыць, што разам з позьнім бацькоўствам павялічваецца й рызыка перадачы дзецям шкодных мутацый.
Тое, што век бацькі ўплывае на здароўе дзіцяці, навука ведае ўжо даўно. Яшчэ ў пачатку 2000-х гадоў дасьледніца Эн Гоўрэлі з Оксфарду зьвярнула ўвагу на тое, што некаторыя ґенэтычныя захворваньні дзяцей сустракаюцца значна часьцей, чым чакалася б пры выпадковых мутацыях у спэрматазоідах. Гоўрэлі выказала гіпотэзу, што гэта можа тлумачыцца тым, што частка ствалавых вузаў у яечках пачынае паводзіць сябе "эгаістычна": мутацыі ў такіх вузах спрыяюць больш актыўнаму дзяленьню. У выніку колькасьць спэрматазоідаў, якія нясуць новую мутацыю, імкліва павялічваецца. Зь цягам часу "эгаістычныя" вузы пачынаюць дамінаваць у тканках, што й тлумачыць павелічэньне колькасьці спадчынных парушэньняў у дзяцей сталых бацькоў.
Новае дасьледаваньне, апублікаванае ў Nature, умацоўвае гэтую тэорыю й паказвае, што маштаб праблемы значна большы. Навуковая каманда сэквэнавала больш за 100 тысяч спэрматазоідаў 81 мужчыны рознага веку. Дзякуючы новай тэхналёгіі, якая дазваляе вывучаць абедзьве ніткі ДНК і адфільтроўваць выпадковыя памылкі, ім удалося вызначыць мутацыі ў 40 ґенах, што выклікаюць "эгаістычны" рост ствалавых вузаў у яечках. Паводле аўтараў, большасьць знойдзеных мутацыі закранаюць ґены, зьвязаныя з разьвіцьцём нэрвовай сыстэмы й рэгуляцыяй росту вузаў. Некаторыя зь іх павышаюць рызыку аўтызму й разьвіцьця злаякасных пухлін.
Цікава, што агульная колькасьць мутацый у спэрме зь векам расьце павольней, чым у іншых вузах, і не залежыць ад курэньня, спажываньня алькаголю ці залішняй вагі. То бок, арґанізм мае пэўныя мэханізмы абароны яечак ад зьнешніх фактараў.
Навукоўцы раяць асэнсавана плянаваць бацькоўства з улікам гэтых рызыкаў і карыстацца сучаснымі мэтадамі ґенэтычнага скрынінгу.

😱24❤14👍8🤔2😢1💩1😨1
Высокі ўзровень IQ у маладых швэдаў зьнізіў рызыку злоўжываньня алькаголем
Людзі з высокім узроўнем інтэлекту ў юнацтве радзей сутыкаюцца з праблемным спажываньнем алькаголю ў даросласьці. Да такой высновы прыйшла міжнародная каманда навукоўцаў, якая прааналізавала зьвесткі амаль 574 тысяч швэдзкіх мужчын, якія перад прызывам праходзілі IQ-тэставаньне. Агульны час назіраньня за лёсамі людзей склаў амаль 50 гадоў і ён паказаў, што найчасьцей праблемы з алькаголем мелі мужчыны зь нізкімі вынікамі ў тэставаньні.
Потым каманда выкарыстала ґенэтычную рандамізацыю, якая сьцьвердзіла прычынны характар сувязі. Пры гэтым асноўным пасярэднікам аўтары назвалі ўзровень адукацыі. Імаверна, ён абараняе ад рызыкоўных паводзінаў і фармуе здаровыя жыцьцёвыя стратэгіі. Таксама не апошнюю ролю адыгралі сацыяльныя ўмовы й культурны кантэкст.

👍33❤6😁3🤷♂2😭2😨1
У сабак выявілі прыкметы залежнасьці ад цацак
Навукоўцы афіцыйна пацьвердзілі тое, што шматлікія гаспадары сабак падазравалі даўно: у гадаванцаў можа разьвіцца паўнавартасная залежнасьць ад цацак.
Дасьледнікі зь Венскага ўнівэрсытэту вэтэрынарнай мэдыцыны спраўдзілі больш за сотню сабак розных парод і высьветлілі, што каля траціны зь іх паводзіліся так, як чалавек, які ня можа жыць без чарговай дозы задавальненьня. Калі любімую цацку забіралі, гадаванцы пераставалі зьвяртаць увагу на ўсё астатняе, адмаўляліся нават ад ласункаў і не маглі супакоіцца яшчэ пэўны час пасьля зьнікненьня трыґера (цацкі) з поля зроку.
Аўтары назвалі такую рэакцыю «залежнападобнай» і адзначылі, што яна цалкам адпавядае крытэрам, якія выкарыстоўваюцца для вызначэньня залежнасьці ў людзей. Напрыклад, празьмерная засяроджанасьць і адмова ад альтэрнатыўных узнагарод. Аднак канчаткова назваць такія паводзіны ў сабак залежнасьцю пакуль нельга, бо гэта можа быць асабліва вострая матывацыя, уласьцівая некаторым пародам, а таксама паталягічная фіксацыя. Таму трэба дадаткова вывучаць падобныя паводзіны гадаванцаў.

😱22❤12👍6😁2🐳2🤔1💩1💯1
Сымптомы застуды ў жанчыны прывялі да выяўленьня рэдкай асаблівасьці хрыбетніцы
У клініку пульманалёгіі ў Шэньяне (Кітай) зьвярнулася 21-гадовая жанчына, якая ўжо тыдзень пакутавала на кашаль і пяршэньне ў горле. Пры першасным аглядзе лекары адзначылі толькі лёгкае пачырваненьне сьлізьніцы ў глотцы. Сама пацыентка ніколі не скардзілася на боль у сьпіне, і ўвогуле ня мела праблем з хрыетніцай.
Падчас стандартнага рэнтґенаґрафічнага дасьледаваньня грудной клеткі выявілася, што лёгкія жанчыны былі цалкам здаровыя, аднак на ўзроўні 9 грудной хрыбеткі (пазванка) лекары заўважылі нешта незвычайнае – замест адной цэлай хрыбеткі візуалізаваліся дзьве асобныя часткі. Для ўдакладненьня карціны пацыентку накіравалі на кампутарную тамаграфія, якая сьцьвердзіла сагітальнае расшчапленьне, а таксама невялікую пярэднюю дэфармацыю хрыбеткі.
На падставе гэтага мэдыкі паставілі дыягназ «хрыбеткі матылька». Гэта прыроджаная дэфармацыя, якая ўзьнікае пры парушэньні зьліцьця двух бакавых цэнтраў акасьцяненьня падчас эмбрыянальнага разьвіцьця. У выніку замест суцэльнай хрыбеткі фармуюцца дзьве паловы, падобныя на распраўленыя крылы матылька. Часьцей за ўсё такая асаблівасьць не ўплывае на здароўе й можа заставацца незаўважанай усё жыцьцё. Аднак у некаторых выпадках анамалія спалучаецца зь іншымі парушэньнямі разьвіцьця хрыбетніцы, але ў кітайскай пацыенткі паталёгія аказалася бясшкоднай.
Сымптомы, зь якімі пацыентка зьвярнулася па дапамогу, прызналі праявай звычайнай інфэкцыі верхніх дыхальных шляхоў і прызначылі адпаведную тэрапію.

❤17😱7👍4🤷♂2🙏2💩1
Дасьледнікі прапануюць вытворцам пачаць рабіць жаночы спартовы абутак з улікам жаночай анатоміі
Вытворцам спартовага абутку варта абмовіцца ад прынцыпу «паменш і зрабі ружовым», які даўно стаў стандартам пры стварэньні жаночых мадэляў красовак. Паводле аўтараў дасьледаваньня, апублікаванага ў BMJ Open Sports & Exercise Medicine, такі падыход ігнаруе рэальныя анатамічныя й біямэханічныя асаблівасьці жаночага цела, што нэгатыўна ўплывае на камфорт і выніковасьць заняткаў бегам, а таксама павялічвае рызыку траўмаў.
Нягледзячы на шматмільярдныя інвэстыцыі ў распрацоўку тэхналёгіяў абутку, большая частка навуковых і прамысловых дасьледаваньняў усё яшчэ арыентуецца на мужчын і хлопчыкаў. Напрыклад, для стварэньня красовак амаль заўсёды выкарыстоўваюць трохмерную мадэль мужчынскай ступні. Таму бальшыня сучасных жаночых мадэляў – гэта проста паменшаныя й калярова зьмененыя вэрсыі мужчынскіх, без уліку асаблівасьцяў жаночага цела.
Каб высьветліць, што насамрэч патрэбна бягухам, дасьледчая каманда апытала 21 жанчыну ў веку ад 20 да 70 гадоў, якія ёсьць аматаркамі бегу (~30 км на тыдзень) і прафэсыйнымі бягухамі (~45 км). Удзельніцы вызначалі, якія ўласьцівасьці абутку для іх найбольш істотныя. На першых радках сьпісу аказаліся камфорт, прафіляктыка траўмаў і эфэктыўнасьць бегу. Шмат жанчын адзначалі патрэбу ў шырокай насавой частцы, вузкай пятцы й лепшай амартызацыі. Спартоўкі яшчэ палічылі важным тое, каб тэхналёгіі павышэньня выніковасьці бегу, напрыклад, вугляродны пласток, ня шкодзілі камфорту.
Патрэба таксама моцна залежалі ад жыцьцёвых абставінаў. Так, маці адзначалі, што падчас цяжарнасьці й пасьля нараджэньня дзіцяці ім патрэбныя большыя памеры, шырокі фасон і дадатковая падтрымка. Старэйшыя бягухі, асабліва тыя, хто працягвае спаборніцтвы, адчувалі недахоп амартызацыі абутку.
Вядома, невялікая выбарка й геаграфічная абмежаванасьць дасьледаваньня не дазваляюць рабіць нейкія агульныя высновы для ўсіх жанчын, але ягоныя вынікі выразна паказваюць структурную праблему: жаночыя патрэбы застаюцца недастаткова ўлічанымі ў дызайне спартовага абутку.

👍33🥰14👏3❤2🤡1💯1🏆1💅1