Forwarded from Historyja
9 красавіка 1970 года ў Менску мелі месца масавыя хваляванні звязаныя з забойствам два дні раней менскага хіпі Вячаслава Максакава. Удзел у выступленні бралі прадстаўнікі беларускага музычнага нонканфармізму.
Выступленне адбылося стыхійна на месцы забойства Максакава па вул. Энгельса ля кінатэатру «Навіны дня», у 300 метрах ад ЦК КПБ. Па розных ацэнках, у акцыі ўзяло ўдзел ад 100 да 400 чалавек.
07.04.1970 Вячаслаў Максакаў і яго сябар Аляксандар Шарубаў былі спыненыя каля кінатэатру «Навіны дня» крыкамі нейкага хлопца «Хайль Гітлер!». Распачалася бойка, падчас якой незнаёмы выцягнуў з рукава штых і параніў хлопцаў - Максакава смяротна. 8 красавіка на месцы забойства нехта зрабіў графіці «Тут 7 красавіка забілі Славу Максакава». 9 красавіка па вяртанні з пахавання Максакава ягоныя сябры сталі выпадковымі сведкамі знішчэньня графіці. Абураныя такімі дзеяннямі, сябры забітага спынілі знішчэнне. Каля месца забойства пачалі збірацца людзі. Да кінатэатру пад'ехалі машыны з міліцыяй, усім загадалі разысціся. На гэта ўдзельнікі выступлення сашчапілі рукі ў локцях і сталі ля сцяны. За кароткі час да міліцыі далучыліся байцы Белпалка (унутраныя войскі), якія ачапілі вуліцу і паспрабавалі разарваць жывы ланцуг - між мінакамі і ахоўнікамі парадку пачалася бойка. У выніку сутыкнення была затрыманая пэўная колькасць грамадзян. Пазней затрыманых і магчымых удзельнікаў выступлення выключылі з навучальных устаноў. Пасля красавіцкага выступлення ўлады ўзмацнілі прэсінг на музычную контркультуру Менску: міліцыя і гэтак званыя добраахвотныя дружыннікі рабілі аблавы на «хіпі», супраць моладзі заводзілі адміністрацыйныя справы, як «ненадзейных», удзельнікаў нефармальнага руху выключалі са школ, вышэйшых навучальных устаноў. Падзеі 09.04.1970, на думку музыкаў і журналістаў, справакавалі негатыўную рэакцыю ўладаў на правядзенне II-га фэсту біт-ансамбляў у Менску. Так як КДБшнікі здымалі падзеі кінакамэры, магчыма, з часам зможам іх пабачыць.
На фота: менскія гіпі каля Палацу спорту. Самы крайні справа — Уладзімер Цэсьлер.

✍7🤬3💔3❤1👍1🕊1
Historyja
Ігара Марзалюка ўкусіў змагар і той заявіў, што мы - еўрапейцы ды раскрытыкаваў еўразійства. У артыкуле чытаем, што паводле яго "саюз з манголамі — гэта трызненне сівой кабылы". "Прадстаўнік" праваслаўнай Русі спадар Ігар хіба забыў, як нядаўна кланяўся…
Лукашэнка прызначыў сёння Міхаіла Орду надзвычайным і паўнамоцным паслом у Манголіі.
😁
🤣26🔥4🤷♂1😁1🤪1
Forwarded from Historyja
Сяржук Вітушка (10 красавіка 1965 – 2 ліпеня 2012)
Сяржук быў беларускія дзеячам, гісторыкам па адукацыі. У 1987 годзе быў абраны старшынёй культавай арганізацыі «Талака». З 1991 года жыў у Вільні, дзе пачаў працу ў якасці настаўніка ў Віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Адначасова аднавіў і кіраваў Віленскім Беларускім музеям імя Івана Луцкевіча ды выдаваў газету Vilnia i kraj. Супрацоўнічаў з беларускімі і літоўскімі выданнямі. Варта памятаць пра беларусаў, якія сваё жыццё прысвяцілі беларускай справе.

❤39💔4👍1🙏1🫡1