ШПАЦЫРЫ З @oratorclubminsk ПРАЦЯГВАЮЦЦА✊️
У чацьвер, 28.07 нас чакае падарожжа ў Ракаўскае прадмесьце!
Згадаем старыя назвы кварталаў гістарычнага цэнтру
Успомнім першую менскую Кальварыю і зьніклыя касьцёлы, што калісьці ўпрыгожвалі цэнтар Менска, і брацтвы, што зь імі зьвязаныя
Пройдзем па старых Зборавай і Фэліцыянаўскай да Нізкага Рынку, што ў свой час зьбіраў гарадзкія натоўпы ля сваіх лаў
Згадаем Школьную вуліцу і гісторыю аднаго з самых старых будынкаў на ёй, які здолеў перажыць войны, але не перабудову цэнтра ў канцы 60-х
Пагутарым пра гісторыю габрэйскага Менска, зь якім трывала зьвязана Няміга і Ракаўскае прадмесьце:сынагогі, фабрыкі, школы і інш.
Пабачым вядомы ў Ракаўскім Дом зь мязузай, якая дакладна адзначала габрэйскую прыналежнасьць гаспадароў
Пройдземся вулачкамі Ракаўскага да месца трагедыі Другой Сусьветнай вайны - Менскага гетта
Збор ля гостэлу Ўрбан (Заборскага 3), а 19.15
Далучаемся да шпацыру!

👍5
ШПАЦЫР ЗАЛАТАЯ ГОРКА - КАМАРОЎКА!
У аўторак, 26.07, запрашаю ўсіх на вандроўку па цікавых і таямнічых мясьцінах!
Даведаемся чаму Горка атрымала назву Залатой, якія легенды й паданьні аточваюць гэта месца
Пабачым Траецкі касьцёл Сьвятога Роха, даведаемся пра гісторыю яго ўзьнікненьня і магчымую кардынальную трансфармацыю, што так і не адбылася ў пачатку ХХ ст.
Згадаем залатагорскія могілкі, рэшткі якіх калісьці аднавілі на тэрыторыі касьцёлу, выбітных беларусаў, пахаваных тут
Пройдзем да колішняй занядбанай менскай ускраіны, якую заможныя гараджане ды чыноўнікі заўжды стараліся абыходзіць - Камароўкі
Даведаемся пра варыянты паходжаньня назвы гэтых мясьцін, легенду пра дружыньніка князя Глеба і захаваны ім скарб
Даведаемся пра палёт авіятара Утачкіна над Камароўскім полем
Згадаем як зьмянялася Камароўка ў савецкі час, і што знаходзілася на месцы помніку Якубу Коласу
Сустракаемся а 19.00, ля Палацу Мастацтваў (Казлова 3), па магчымасьці калі ласка паведамляйце пра наведваньне.
@mike1547
Далучаемся!

👍7
ЗМРОЧНЫ СЫМБАЛЬ МАСЮКОЎШЧЫНЫ:ШТАЛЯГ 352
У пятніцу, 29.07, запрашаю ўсіх наведаць старадаўнюю Масюкоўшчыну!
Згадаць пра падзеі нацыстоўскай акупацыі і трагедыю гэтых мясьцін - самы вялікі на тэрыторыі былога СССР лягер для ваеннапалонных.
Даведаемся пра палітыку нацысцкай Нямеччыны ў дачыненьні да ваеннапалонных: фільтрацыі, працоўная эксплюятацыя, зьдзекі і інш
Пабачым існы мэмарыял, кнігу Памяці і рэшткі пабудоў, што захаваліся на былой тэрыторыі Шталягу
Згадаем гісторыю стварэньня лягеру ў Масюкоўшчыне і што ўвогуле зь сябе ўяўлялі гэтыя мясьціны
Пагутарым пра "Палонную праўду" Злобіна - вязьня Шталягу з пакручастым ды цікавым лёсам
Прыходзьце, будзе цікава й насычана!
Сустракаемся на мэмарыяле, а 19.15. Дабрацца можна 73 і 130 аўтобусам па Ціміразева да прыпынку "2 дзіцячая лякарня"
Прыходзьце!

👍6❤3🔥1
ФАРБЫ МУЛЬЦІКУЛЬТУРНАСЬЦІ: КАВАЛАЧКІ ЎСХОДУ НА БЕЛАРУШЧЫНЕ
Шаноўнае спадарства! Да вашай увагі цікавыя экскурсійныя туры (з прыстаўкай Гастра;) ,ад @podevus_bustrevel!
Вы ня толькі азнаёміцеся з прыгожымі й утульнымі беларускімі мястэчкамі, але й даведайцеся пра мусульманскія традыцыі на нашых землях, іх суіснаваньне з хрысьціянствам, а таксама пакаштуеце адпаведныя тэме прысмакі ад @dread_plov;)
6 жніўня Вас чакае гастратур
„Ракаў – Івянец – тэлепартацыя на Сярэдні Ўсход і дэгустацыя сапраўднага ўзбэкскага плову”.
13 жніўня / 27 жніўня (суботы)
Гастратур "Адкуль у Беларусі татары? Мусульманская культура ў Беларусі. Дэгустацыя татарскай кухні".
Кантрабандны Ракаў, татарскае Іўе, славуты барочны й гатычны Івянец, татарская й узбэкская кухні і атмасфэрнае падарожжа ў мінуўшчыну Беларусі!
Кошты:
100 р. - дарослы
80 р. - дзеці да 16 гадоў
26 р. - дзеці да 6 гадоў
Буду рады бачыць усіх у якасьці сваіх экскурсантаў-паларожнікаў на гэтых вандроўках;)
Па запісу пісаць на @mike1547
Да сустрэчы!

👍4🔥2
Кавалачкі сёньняшняга шпацыру;)
👍6❤2