Krumkachy
1.13K subscribers
8.57K photos
2.84K videos
2 files
2.93K links
Усе навіны самай народнай каманды краіны #Крумкачы
Download Telegram
Глядзіце хто прыходзіў да нас у госці ў суботу 🥰
❤37👍7🥰5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😉 У суботу на нашым YouTube-канале выйшла відэа з абаронцам Кірылам Паўлючакам, дзе гулец расказаў цікавыя гісторыі пра сваю кар'еру і новы этап у «Крумкачах».

🎁 У канцы роліка мы разыгралі абанемент на наведванне дамашніх матчаў каманды ў гэтым сезоне. Каштоўны прыз даставіць пераможцу сам Кірыл!

Каб прыняць удзел у конкурсе, пераходзьце на наш YouTube-канал і выконвайце ўмовы.

👉 Глядзець выпуск і удзельнічаць у конкурсе
❤13
Сёння дзень нараджэння адзначае наш спецыяліст па бяспецы Анатоль Брычак 🥳

Віншуем са святам, жадаем здароўя, пазітыву, шчасця ў асабістым жыцці і только перамог ад любімай каманды! 🎉
🎉35
🔥 У нядзелю сустрэнемся з «Энергетыкам-БДАТУ» у рамках папярэдняга раунда Кубка Беларусі.

😉 Чакаем вас на трыбунах!

🎟 Набыць квіткі
💳 Набыць абанементы
🔥17
⚽️ Роўна 8 гадоў таму «Крумкачы» правялі першы афіцыйны матч у сваёй гісторыі.

👀 Успамінаем, як гэта было: https://www.pressball.by/pbonline/football/79445
🔥28
🔝 Арсень Старыкаў - найлепшы гулец «Крумкачоў» у матчы з «Трактарам»!

🅰️ У мінулай гульні наш паўабаронца зрабіў 2 галявыя перадачы.

Таксама ў тройку лідараў галасавання увайшлі:
🥈 Аляксандр Яцкевіч
🥉 Максім Паўлавец
🔥23❤9
🙌 Наша падтрымка на мінулым матчы з «Трактарам»

Поўны альбом заўзятараў ад Ганны Гундар тут 👇
https://vk.com/album-67689319_284077085

😉 Чакаем вас на трыбунах у нядзелю на матчы з «Энергетыкам-БДАТУ»

🎟 Набыць квіткі
💳 Набыць абанементы
❤23
🎟 Тыя, хто былі на першым нашым матчы супраць «Трактара» павінны былі бачыць нашыя новыя квіточкі.

🌆 У гэтым сезоне мы хочам паказаць кожнаму з тых, хто прыйдзе на наш матч, які прыгожы наш горад і як яго бачаць розныя людзі, звязаныя з мастацтвам. Таму на кожнай нашай гульні вы зможаце ўбачыць карціны мастакоў з галерэі «Мастацтва», якія малююць прыгожы горад Мінск. Дастаткова купіць квіточак.

😉 Першай мы абралі працу Уладзіміра Царыковіча «Начны праспект», але кожны новы матч будуць новыя квіткі, таму раім не прапускаць матчы «Крумкачоў» і наведваць галерэю «Мастацтва», каб пазнаёміцца з працамі беларускіх мастакоў.
❤32🔥5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥰 Атмасфера гульні з «Трактарам» вачыма заўзятараў.

😉 Чакаем вас у нядзелю на трыбунах на матчы з «Энергетыкам-БДАТУ»

🎟 Набыць квіткі
💳 Набыць абанементы
👍19🥰7
🔥Новы сезон – новыя мы! А які сезон без новай формы? У гэтым годзе мы не адступілі ад класічнай схемы з чорнымі і белымі колерамі. Для нашых брамнікаў - чырвоныя і валошкавыя колеры.

❤️ Галоўным патэрнам формы мы абралі беларускі арнамент васьміканцовай зоркі, які азначае ўраджай (перамог, вядома), чалавека, бо наш клуб робяць менавіта людзі.

За новы незвычайны колер нашай формы мы павінны дзякаваць нашаму партнёру – GG.by. Камплект колеру фуксіі вы зможаце ўбачыць на матчах Кубка Беларусі. Спадзяемся, што гэтая форма дапаможа нам прайсці як мага далей у турніры.

🕊 Але гэта не ўсе цікавосткі ў нашай форме. Канешне мы не змаглі абысціся без галоўнага сімвала нашага клубу – крумкача! Ён уважліва сочыць за кожным сапернікам на гарлавіне, а таксама нясе мір і мудрасць, трымаючы ў дзюбе аліўкавую галінку.
🥰26🔥14👍5❤4