Павел Латушка
4.47K subscribers
1.54K photos
449 videos
3.03K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка выступіў на адкрыцці фестывалю «TUTAKA»

Ва ўрочышчы Барык пад Гарадком у Падляшскім ваяводстве Польшчы адбылося афіцыйнае адкрыццё VI фестывалю беларускай культуры «TUTAKA».

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка на адкрыцці фестывалю ад імя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі выказаў удзячнасць Прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму за ганаровы патранат над фестывалем, Ураду Польшчы і прысутнаму тут яго прадстаўніку — Падляшскаму ваяводзе Яцаку Бжазоўскаму, Маршалку Падляшскага ваяводства Лукашу Пракорыму, прэзідэнту горада Беласток Тадэвушу Трускаляскаму, войту гміны Гарадок Веславу Кулешу за гасціннасць і тую дапамогу, якая аказваецца беларусам, што пражываюць у Польшчы.

«Дзякую за тое, што ў такія цяжкія часы для нас усіх, беларусаў, вы адкрылі для нас Польшчу, што мы можам тут жыць, працаваць, легалізавацца, але, вядома ж, і марыць, і змагацца за тое, каб вярнуцца на нашу радзіму».

Павел Латушка таксама падчас выступу адзначыў, што тут сабраліся свабодныя беларусы, якія хочуць жыць у свабоднай Беларусі.

«Важна памятаць, што мы працягваем змагацца за свабоду і волю для нашай роднай Беларусі. І ў бліжэйшы час, я думаю, ёсць усе шанцы на адкрыццё акна магчымасцяў. Бо Украіна ўсё мацней уводзіць дальнабойныя санкцыі па тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Гэта будзе мець уплыў як на Расію, так і на сітуацыю ў Беларусі. Таму мы павінны верыць і змагацца за вольную і свабодную Беларусь».

Павел Латушка падзякаваў Паўлу Станкевічу і ўсім, хто арганізоўвае «TUTAKA» і аб’ядноўвае беларусаў на гэтым выбітным фестывалі.

Таксама Павел Латушка асобна прывітаў былога палітвязня Паўла Севярынца і ўсіх вызваленых палітвязняў.

«Я вельмі рады, што вы на свабодзе, але мы працягваем змагацца за свабоду кожнага і кожнай беларуса і беларускі.

Жыве Беларусь!»

Фестываль «TUTAKA» праходзіць ва ўрочышчы Барык у гміне Гарадок Падляшскага ваяводства з 16 па 19 ліпеня.
Круглый стол в Беларуси?

Публикуем отрывки прошедшей на фестивале TUTAKA панельной дискуссии о возможности проведения Круглого стола в Беларуси.

https://youtu.be/7kVThyD34mM

В дискуссии приняли участие:

– Павел Латушко, заместитель руководительницы Объединенного Переходного Кабинета.

– Артем Брухан, спикер Координационного Совета.

– Станислава Глинник, заместительница директора Офиса Светланы Тихановской.

– Евгений Вапа, главный редактор «Радыё Рацыя».

– Мариуш Машкевич, бывший посол Польши в Беларуси и Грузии.

– Олег Латышонок, профессор.

Полная версия панельной дискуссии будет опубликована в ближайшие дни на ютуб-канале НАУ.
Павел Латушка прыняў удзел у фестывалі «Беларуская гасцёўня» на Падляшшы

З мая па верасень у гарадах, гмінных цэнтрах і вёсках па ўсім Падляшскім ваяводстве Польшчы праходзяць фестывалі беларускай песні і культуры. Арганізатарам фэстаў з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы, якое сёлета адзначыла сваё 70-годдзе. Гэтым разам адначасова з фестывалем «TUTAKA», у вёсцы Бандары ў гміне Міхалова прайшоў і фестываль «Беларуская гасцёўня», які праводзіцца ўжо 25 гадоў.

На фестывалі выступілі 14 рэгіянальных калектываў з розных гарадоў і вёсак Падляшша, сярод якіх — хор «Крыніца», які існуе ўжо 43 гады і быў заснаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам.

На фэсце таксама прысутнічаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка.

Падчас фестывалю адбылася сустрэча Паўла Латушкі з прадстаўнікамі беларускай меншасці ў Польшчы. У ходзе яе былі абмеркаваны магчымасці ўзаемнага супрацоўніцтва і падтрымкі беларусаў.

Раней Беларусь аказвала спрыянне ў развіцці культуры беларускай меншасці ў Польшчы. Аднак на дадзены момант дзяржава Беларусь адмовілася ад гэтай падтрымкі і практычна спыніла любую дапамогу беларускай меншасці ў Польшчы.

Павел Латушка падчас размовы са старшынёй праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Базылем Сегенем адзначыў важнасць аб’яднання беларускай дыяспары і беларускай меншасці ў правядзенні розных мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і развіццё беларускай песні і культуры.

Фестывалі праходзяць пры падтрымцы Міністэртсва ўнутраных спраў і мясцовых уладаў Польшчы, за што Павел Латушка выказаў удзячнасць польскаму боку.

«Лічу вельмі важным, каб беларуская дыяспара, якая зараз пражывае ў Польшчы, ведала пра гэтыя мерапрыемствы. Гэта ўнікальная магчымасць наведваць беларускія культурныя падзеі ў Польшчы і азнаёміцца з беларускім народным мастацтвам. Перакананы, што кожны, хто цікавіцца беларускай культурай, атрымае вялікую асалоду ад прысутнасці на дадзеных мерапрыемствах», — адзначыў Павел Латушка.

Галоўнай падзеяй, якая падводзіць вынікі фэстаў, з’яўляецца гала-канцэрт Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня», на якім сёлета Павел Латушка заснаваў штогадовую прэмію найлепшаму выканаўцу.
Гэта было неверагодна! Дзякуй усім за фінал!

Гэты вечар атрымаўся менавіта такім, на які мы спадзяваліся — гарачым, шумным і вельмі душэўным.

Шчырая падзяка Сашу Івуліну і Ярыку Пісарэнку за арганізацыю! За ваш драйв, жывы каментарый і тое, што вы зрабілі гэты прагляд па-сапраўднаму захапляльным. З вамі фінал па-беларуску гучаў выдатна.

Асобна хочацца падзякаваць усім беларусам і беларускам, якія былі ў гэты вечар разам з намі. Менавіта вашы перажыванні і энергія стварылі тую самую супольную атмасферу, якую немагчыма паўтарыць дома перад экранам.

Гэтая сустрэча яшчэ раз даказала, як важна збірацца разам і падтрымліваць любімыя каманды на роднай мове. Дзякуй усім за гэты вечар!

І, канешне, ¡Vamos, España 🇪🇸!
Сёння Беларусь і ўвесь свет страцілі адзін з найважнейшых галасоў нашай сучаснасці. Пайшла з жыцця выдатная беларуская пісьменніца Святлана Курс.

Гэта невымерная, балючая страта, якую напоўніцу яшчэ толькі належыць усвядоміць. Святлана Курс была глыбінным храністам беларускай душы, чалавекам, які валодаў унікальным талентам адчуваць і перадаваць сам генетычны код нашага народа. Яе творы — гэта магутная, жывая і пранізлівая літаратура, якая рабіла Беларусь зразумелай і блізкай для чытачоў далёка за межамі нашай краіны.

Святлана была сапраўдным амбасадарам беларускага слова, чый талент не ведаў межаў.

Сыход Святланы — гэта велізарная страта ў нашай культуры, якую нічым не запоўніць. Але з намі застаецца яе спадчына — яе кнігі, яе мудрасць і яе бязмежная любоў да Беларусі, якая будзе натхняць яшчэ не адно пакаленне.

Выказваю шчырыя і глыбокія спачуванні сям’і, блізкім, сябрам і ўсім прыхільнікам творчасці Святланы.

Светлая памяць Выбітнай Беларусцы!
Калі акно магчымасцяў адкрыецца, мы павінны мець сцэнар

Падчас VI фестывалю беларускай культуры «TUTAKA», які прайшоў ва ўрочышчы Барык пад Гарадком у Падляшскім ваяводстве Польшчы, Народнае антыкріснае ўпраўленне арганізавала панэльную дыскусію «Круглы стол у Польшчы ў 1989 годзе: ці магчымы такі сцэнар у Беларусі?».

https://youtu.be/PLg0BGuHBQM

У дыскусіі прынялі ўдзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, спікер Каардынацыйнай рады Беларусі Арцём Брухан, намесніца дырэктара Офіса Святланы Ціханоўскай Станіслава Гліннік, кіраўнік Беларускага саюза ў Польшчы, кіраўнік Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, былы пасол Польшчы ў Беларусі і Грузіі Марыюш Машкевіч, беларускі і польскі гісторык, прафесар Алег Латышонак.

«Мы бачым, што ў бліжэйшы час магчыма можа адкрыцца акно магчымасцяў. І калі яно адкрыецца, мы павінны мець сцэнар. Яразулескі ў Польшчы не гатовы быў праводзіць круглы стол, але быў вымушаны на яго пайсці, Лукашэнка сёння не гатовы. Але не вядома, што будзе, калі адкрыецца гэта акно магчымасцяў», — адзначыў Павел Латушка.

«Калі мы кажам пра круглы стол, я пагаджуся з тэзісам, што нельга проста ўзяць гістарычны досвед Польшчы і перакласці стоадсоткава на Беларусь. Сітуацыя змянілася, тэхналогіі змяніліся, палітычны, геапалітычны кантэкст — усё рознае, але, мне падаецца, ва ўсіх мірных транзітах — круглы стол у Польшчы, круглыя сталы ў ГДР, транзіт улады ў Іспаніі — заўсёды была адна важная рэч — гатоўнасць да гэтага палітычных эліт, як апазіцыйных, так і ў першую чаргу наменклатурных», — падкрэсліў Арцём Брухан.

«Наша задача — быць гатовымі да розных сцэнароў. Я асабіста абіраю круглы стол як тое, што хутчэй за ўсёдапаможа захаваць жыцці беларусаў. Гэта мусіць быць наш паслядоўны шлях да дэмакратыі. Ён хутчэй за ўсёдаўжэйшы, але ён і найменш стратны для людзей», — зазначыла Станіслава Гліннік

«Круглы стол — гэта вялікі, мусіць быць, грамадскі кансенсус. Гэта мусіць быць згода ўсёй палітычнай апазіцыі на тое, каб гэта ўвогуле стартавала. І пытанне, калі ўжо пераходзіць канкрэтна, дзе ён мае адбывацца. У Польшчы круглы стол адбываўся ў Польшчы. Пытанне: дзе мае быць праведзены беларускі круглы стол?», — сцвердзіў Яўген Вапа.

«Хуткасць развіцця і трансфармацыі польскай палітыкі, эканомікі, усяго ў Польшчы не такая, як мы жадалі з самага пачатку. Чаму? Таму што мы далі камуністам занадта шмат. Праблема не ў тым, што мы не дайшлі да дэмакратыі, што мы зараз знаходзімся ў дрэннай сітуацыі. Не. Польшча, на шчасце, з’яўляецца ў гэтым рэгіёне Еўропы самым лепшым прыкладам пазітыўнай трансфармацыі з дыктатуры да дэмакратыі, але мы патрацілі 10–15 гадоў», — адзначыў Марыюш Машкевіч.

«Усё, што ў гісторыі здарылася пры маім жыцці, было для мяне неспадзяванкай, і таму я сабе ўяўляю кожны сцэнар, прычым хай будзе круглы стол як адзін са сцэнароў, але таксама могуць быць іншыя. Кожны варыянт магчымы, трэба да кожнага варыянта прынамсі маральна падрыхтавацца», — падкрэсліў Алег Латышонак.

Поўную версію дыскусіі глядзіце на ютуб-канале НАУ: https://youtu.be/PLg0BGuHBQM
Что готовит Лукашенко?

Павел Латушко про панику Лукашенко перед уборочной кампанией.

https://youtu.be/UrSf5EEZf5M

– Лукашенко готовит мобилизацию в Беларуси?

– Какой пример Алиев подает Лукашенко?

– Куда Лукашенко послал узбеков?

– Какой у диктатора новый кумир?

Ответы в видео: https://youtu.be/UrSf5EEZf5M
Скрытая мобилизация в Беларуси: как режим может трансформировать репрессии в военный ресурс?

За последние дни из уст Лукашенко, главы его Администрации Крутого и министра обороны Хренина прозвучала серия резонансных заявлений. «Нарушителей дисциплины» на уборочной кампании планируют отправлять на военные сборы на 2–3 месяца — в частности, на южную границу с Украиной, в распоряжение сил специальных операций. Списки провинившихся поручено составлять выездным «тройкам» из председателя райисполкома, руководителя хозяйства и военкома. При этом стандартные ограничения по возрасту, состоянию здоровья или квалификации учитываться не будут.

Что на самом деле стоит за этими решениями? Действительно ли это попытка «навести порядок», или мы наблюдаем тестовый запуск схемы скрытой мобилизации?

Принимая во внимание тот факт, что в Беларуси действует диктатура режима, соучаствующего в войне против Украины, нельзя исключать, что под предлогом «дисциплинарных сборов» режим намерен реализовать именно второе и начать забирать людей в армию по упрощенной схеме. Почему?

Во-первых, подобная схема позволяет обойти риски открытой мобилизации. Официально объявить ее режиму было бы сложнее — это может вызвать панику и серьезное социальное напряжение. А изобретенный Лукашенко формат «сборов для штрафников» позволяет забирать гражданских людей без официального объявления мобилизации и вне установленных процедур. По сути человека лишают свободы и отправляют в армию просто по решению его начальника и местных чиновников.

При этом мы видим, как на этих людей уже заранее навешивают ярлыки вроде «несуны», «пьяницы», «лодыри». Это проверенный прием расчеловечивания, через который режим объясняет обществу свою больную логику действий и выставляет мобилизируемых маргиналами, которых не жалко.

Можно также предполагать, что за подобными действиями режима скрывается трансформация репрессивной системы. Это очень похоже на беларуский вариант российской схемы мобилизации осужденных, но с еще более жесткой спецификой, когда в армию планируют принудительно забирать просто провинившихся по мнению режима людей.

Одновременно это помогает режиму не рисковать кадровыми силовиками, которых он считает оплотом своей власти. Не секрет, что Кремль активно склоняет Беларусь к более глубокому вовлечению в свою агрессию. Поэтому возникает циничный расчет: отправить в потенциально опасную зону обычных рабочих и использовать этот ресурс в случае необходимости или требования из Кремля для поддержки военной агрессии.

Не исключено, что этот опыт внимательно отслеживается в Москве. Если беларуское общество примет такой скрытый призыв под видом «воспитательных сборов», точно такую же схему российские власти, перед которыми уже стоит вопрос о необходимости проведения мобилизации, смогут повторить у себя.

Стоит также рассматривать и потенциальное масштабирование этой схемы на другие сферы. Если система сработает на сельском хозяйстве, точно такой же инструмент скрытой мобилизации может быть распространен и на работников промышленности, студентов и т.д. В итоге любая провинность сможет стать поводом для отправки человека в армию.

Чиновникам и военкомам на местах, подписывающим эти списки «провинившихся», стоит помнить: вы становитесь соучастниками незаконного лишения свободы и отправки людей в зоны повышенной опасности.

А беларусам сейчас крайне важно понимать реальные мотивы власти, поддерживать друг друга и не позволять превращать себя в расходный материал.
Провокации Лукашенко

Павел Латушко про возможные готовящиеся режимом Лукашенко провокации в Польше.

https://youtu.be/W8X_-8WPbTM

– О каких «терактах» предупреждает Польшу МИД Лукашенко?

– Режим организует провокации?

– Какое давление на демсилы пытается оказать режим?

– Лукашенко доверяет Вольфовичу больше, чем Тертелю?

Ответы в видео: https://youtu.be/W8X_-8WPbTM
Лукашенко переобулся?

Павел Латушко и Артем Брухан о действиях диктатора в отношении Польши, а также про удары Украины по России.

https://youtu.be/Yd8NvhETDm4

– С какой целью Украина изменила тактику ударов по России?

– Почему беларусам стоит отказаться от заказов на Wildberries?

– Лукашенко хочет «подружиться» с Польшей?

– Как КГБ «заботится» о беларусах?

Ответы в видео: https://youtu.be/Yd8NvhETDm4