Forwarded from Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»
Павел Латушка: Парламент Лукашэнкі не мог бы нават уявіць сабе таго, чаго здолела дасягнуць Каардынацыйная Рада
18 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве прайшла прэс-канферэнцыя Кааліцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» ў межах выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную Раду 4-га склікання.
Падчас мерапрыемства быў прадстаўлены наш спіс кандыдатаў, а таксама афіцыйна прэзентавана перадвыбарчая праграма нашай кааліцыі.
Павел Латушка прадставіў вынікі нашай працы за КР 3-га склікання. Справаздача ахоплівае 6 ключавых пунктаў нашай праграмы: Адказнасць, Незалежнасць, Салідарнасць і дыяспара, Ціск, Знешняя палітыка і Будучыня.
Падчас прэс-канферэнцыі выступілі чальцы і чаліні нашай Кааліцыі: лідар фракцыі Павел Латушка, старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, спікер Каардынайцыйнай Рады Арцём Брухан, кіраўніца фонду «Прытуляй мяне» Ганна Федаронак і кіраўнік прававой камісіі Каарадынай Рады Міхаіл Кірылюк.
Павел Латушка ў сваім выступе падкрэсліў, што ў 4-м скліканні Каардынацыйнай Рады наша кааліцыя працягне сістэмную працу для прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. Лідар фракцыі заявіў, што нашай задачай з’яўляецца дабіцца выдачы 3 ордэраў на арышт Лукашэнкі: за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, за ваеннае злачынства — дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей, а таксама за акт агрэсіі, учынены супраць Украіны.
Таксама Павел Латушка адзначыў, што мы працягнем лабіяваць санкцыйны ціск на рэжым, каб дабівацца змены ўнутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі рэжыму, а таксама дамагацца вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.
«Крытыкаваць Каардынацыйную Раду можна і трэба, але пры гэтым нельга закрываць вочы і забываць аб тым, што Каардынацыйная Рада знаходзіцца на першай лініі ціску з боку спецслужбаў рэжыму. Супраць нас фактычна вядзецца вайна. А мэта рэжыму і яго спецслужбаў — знішчыць прадстаўніўчы орган беларусаў.
Але нягледзяча на гэта, мы дасяглі беспрэцэдэнтных вынікаў. Дэлегаты Каардынацыйнай Рады праводзілі двухбаковыя сустрэчы з парламентарыямі з дзясяткаў дэмакратычных краін, лабіявалі пытанні адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі і санкцыйнага ціску. Наш прадстаўнічы орган прызнаны Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы і Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы, у якіх упершыню ў гісторыі дэмакратычных сіл працуюць нашы афіцыйныя дэлегацыі. Таксама КР мае сваю дэлегацыю ў Парламенцкай асамблеі «Еўранэст» і шэдаў-дэлегацыю ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Каардынацыйная Рада таксама прызнана Еўрапейскім парламентам і Сенатам Польшчы.
Нам удалося пралабіяваць цэлы шэраг дапаўненняў і паправак у рэзалюцыі Еўрапейскага парламента, якія тычацца санкцыйнага ціску, адказнасці за катаванні палітвязняў, міжнароднай крымінальнай адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа і за агрэсію супраць Украіны.
Палата прадстаўнікоў ці Савет Рэспублікі не маглі б нават уявіць сабе таго, чаго здолела дасягнуць Каардынацыйная Рада ўсяго за год і дзесяць месяцаў сваёй працы», — заявіў Павел Латушка.
Фота: Руслан Серадзюк

Послание Лукашенко
Пресс-конференция Коалиции «Латушка і Рух "За Свабоду"».
https://youtu.be/PVUn_IZU1XU
– Сколько ордеров на арест получит Лукашенко?
– Возможен ли Круглый стол в Беларуси?
– Гигин приедет в Варшаву, Брюссель и Страсбург?
– Как Лукашенко раскритиковал Трампа?
Ответы в видео на канале Павла Латушко: https://youtu.be/PVUn_IZU1XU

YouTube
Конференция Латушко – жесткие заявления
Послание Лукашенко
Пресс-конференция Коалиции «Латушка і Рух "За Свабоду"».
– Сколько ордеров на арест получит Лукашенко?
– Возможен ли Круглый стол в Беларуси?
– Гигин приедет в Варшаву, Брюссель и Страсбург?
– Как Лукашенко раскритиковал Трампа?
Ответы…

Forwarded from REFORM.news :: Новости Беларуси
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Каардынацыйная Рада
Санкцыйная палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі застанецца нязменнай
Еўрапейскі саюз не мае намеру змякчаць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта заявіў спецпрадстаўнік ЕС па санкцыях Дэвід О’Саліван, адказваючы на пытанне дэлегата Каардынацыйнай Рады, чальца дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Паўла Латушкі.
Падчас пасяджэння Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі на вясенняй сесіі ПАРЕ Павел Латушка падчас дэпутацкіх пытанняў да прадстаўніка ЕС паставіў пытанне: «Ці будуць уведзены новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі ў бліжэйшы час? І ці існуюць на сённяшні дзень якія-небудзь перашкоды для гэтага?» Таксама падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі працягвае дэстабілізаваць сітуацыю на межах з суседзямі Беларусі, якія з'яўляюцца членамі Еўрапейскага саюза: Латвіяй, Літвой і Польшчай.
Адказваючы на пытанне Паўла Латушкі, Дэвід О’Саліван адзначыў:
«Усе санкцыі, якія ЕС уводзіць супраць Расіі, аўтаматычна распаўсюджваюцца і на Беларусь. ЕС паслядоўна прытрымліваецца гэтай палітыкі і не плануе яе змяняць. ЗША пачалі змякчаць санкцыі супраць Беларусі, што выклікае занепакоенасць у ЕС, бо гэта стварае «шчыліны» ў санкцыйным рэжыме супраць Расіі. Еўрасаюз лічыць гэта праблематычным і не мае намеру ісці па такім шляху».
Па завяршэнні мерапрыемства Павел Латушка і Дэвід О’Саліван правялі асобную размову, прысвечаную неабходнасці далейшага ціску на рэжым. Падчас размовы Павел Латушка акцэнтаваў увагу на тым, што пакуль Лукашэнка не зменіць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку, еўрапейскія санкцыі не павінны здымацца.

TikTok кааліцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» заблакаваны
17 красавіка на TikTok-акаўнт нашай кааліцыі былі накладзены абмежаванні, якія робяць немагчымым траплянне ў рэкамендацыі, што фактычна цалкам блакуе працу дадзенага акаўнта.
Гэта ўжо не першая атака на нашы інфармацыйныя рэсурсы. У прыватнасці, дагэтуль застаецца заблакаваным другі акаўнт Паўла Латушкі ў TikTok, абмежаванні на які былі накладзены у сакавіку гэтага года. Таксама ў лютым 2025 года быў заблакаваны тэлеграм-канал фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"».
Мы разглядаем гэта як супрацьдзеянне рэжыму Лукашэнкі нашаму ўдзелу ў выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную Раду. Рэжым бачыць у дадзеным інстытуце ворага і прадпрымае намаганні, каб перашкаджаць дэмакратычным выбарам і зменшыць колькасць ахвотных прагаласаваць за кандыдатаў.
Нягледзячы на гэта, мы працягнем нашу актыўную працу.

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка: Інтэрпол павінен адстойваць вяршэнства права, а не служыць сродкам перадачы невінаватых людзей у рукі дыктатарам
21 красавіка падчас пасяджэння Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ПАРЕ разглядаўся пункт парадку дня «Супрацьдзеянне транснацыянальным рэпрэсіям». У межах гэтага абмеркавання выступіў дакладчык ПАРЕ па транснацыянальных рэпрэсіях Канстанцінас Эфстаціў, які прадставіў інфармацыю, атрыманую ім па выніках сустрэчы ў Інтэрполе.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка выступіў падчас пасяджэння з дадатковым словам, у якім распавёў, як рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае Інтэрпол у палітычных мэтах.
Падчас выступу Павел Латушка заклікаў дзяржавы-члены ПАРЕ, якія адначасова з'яўляюцца членамі Інтэрпола:
— Правяраць запыты з Беларусі па крымінальных справах на прадмет магчымай палітычнай матывацыі;
— Звярнуць увагу Генеральнага сакратарыята Інтэрпола на неаднаразовыя злоўжыванні механізмамі арганізацыі з боку рэжыму Лукашэнкі і, адпаведна, на магчымасць прымянення пункта 4 артыкула 123 Правілаў Інтэрпола па апрацоўцы даных для прыпынення доступу рэжыму Лукашэнкі да інфармацыйнай сістэмы арганізацыі.
Дакладчык ПАРЕ па транснацыянальных рэпрэсіях падтрымаў пазіцыю чальца беларускай дэлегацыі ў ПАРЕ, адзначыўшы, што менавіта Беларусь з'яўляецца яскравым прыкладам краіны, дзе сістэма апавяшчэнняў Інтэрпола выкарыстоўваецца для палітычнага пераследу дысідэнтаў за мяжой.
Каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Офіса Святланы Ціханоўскай будуць узаемадзейнічаць па тэматыцы супрацьдзеяння намаганням рэжыму па выкарыстанні Інтэрпола як інструмента палітычнага пераследу беларусаў і беларусак, нязгодных з палітыкай, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі.
@CabinetBelarus

«Гэта не проста злоўжыванне з боку рэжыму. Механізмы Інтэрпола фактычна становяцца інструментам пераследу і пагрозай бяспецы для тысяч беларусаў, якія пакінулі краіну ў выніку палітыкі маштабных палітычных рэпрэсій», — адзначыў Павел Латушка.
Падчас выступу Павел Латушка заклікаў дзяржавы-члены ПАРЕ, якія адначасова з'яўляюцца членамі Інтэрпола:
— Правяраць запыты з Беларусі па крымінальных справах на прадмет магчымай палітычнай матывацыі;
— Звярнуць увагу Генеральнага сакратарыята Інтэрпола на неаднаразовыя злоўжыванні механізмамі арганізацыі з боку рэжыму Лукашэнкі і, адпаведна, на магчымасць прымянення пункта 4 артыкула 123 Правілаў Інтэрпола па апрацоўцы даных для прыпынення доступу рэжыму Лукашэнкі да інфармацыйнай сістэмы арганізацыі.
«Інтэрпол павінен адстойваць вяршэнства права, а не служыць сродкам перадачы невінаватых людзей у рукі дыктатараў», — падкрэсліў Павел Латушка.
Дакладчык ПАРЕ па транснацыянальных рэпрэсіях падтрымаў пазіцыю чальца беларускай дэлегацыі ў ПАРЕ, адзначыўшы, што менавіта Беларусь з'яўляецца яскравым прыкладам краіны, дзе сістэма апавяшчэнняў Інтэрпола выкарыстоўваецца для палітычнага пераследу дысідэнтаў за мяжой.
Каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Офіса Святланы Ціханоўскай будуць узаемадзейнічаць па тэматыцы супрацьдзеяння намаганням рэжыму па выкарыстанні Інтэрпола як інструмента палітычнага пераследу беларусаў і беларусак, нязгодных з палітыкай, якую праводзіць рэжым Лукашэнкі.
@CabinetBelarus
Что планирует Лукашенко?
Павел Латушко про подготовку режима Лукашенко к войне.
https://youtu.be/36YcQo-LuR8
– С чем связаны заявления представителей Украины о возможных провокациях со стороны режима Лукашенко?
– Как Лукашенко готовится к войне?
– Какие действия по милитаризации Беларуси предпринял Лукашенко за последнее время?
– Кому диктатор угрожает «Орешником» и ядерным оружием?
– Что сделает ЕС в отношении Лукашенко?
Ответы в видео: https://youtu.be/36YcQo-LuR8
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.

❗️Лукашенко угрожает Украине?
Что планирует Лукашенко?
Павел Латушко про подготовку режима Лукашенко к войне.
– С чем связаны заявления представителей Украины о возможных провокациях со стороны режима Лукашенко?
– Как Лукашенко готовится к войне?
– Какие действия по милитаризации…
Павел Латушко про подготовку режима Лукашенко к войне.
– С чем связаны заявления представителей Украины о возможных провокациях со стороны режима Лукашенко?
– Как Лукашенко готовится к войне?
– Какие действия по милитаризации…
Forwarded from Каардынацыйная Рада
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У Харвацкім парламенце пададзена афіцыйная заяўка на стварэнне групы сяброўства з дэмакратычнай Беларуссю
Падчас вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы дэлегат Каардынацыйнай рады, чалец дэлегацыі КР у ПАРЕ Павел Латушка правёў сустрэчу з дэпутатам парламента Харватыі, членам харвацкай дэлегацыі ў ПАРЕ Іванам Рачанам. У ходзе размовы харвацкі дэпутат праінфармаваў, што па выніках папярэдніх сустрэч ён накіраваў афіцыйны запыт па фарміраванні групы сяброўства з дэмакратычнай Беларуссю ў парламенце яго краіны.
Таксама падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні важнасці падтрымкі выбараў у Каардынацыйную Раду Беларусі як інстытута, які фарміруецца шляхам выбару беларусаў і беларусак.
Іван Рачан адзначыў:
«Для беларусаў, як і для любога іншага народа, важна, каб выбары былі свабоднымі, каб яны праходзілі без ціску пры прыняцці рашэння і важна, каб у людзей была магчымасць гэтага выбару
Ваша сітуацыя складаная, яна патрабуе нестандартных мер, і гэта адзін з такіх выпадкаў».
На сённяшні дзень у дэмакратычных краінах працуюць ужо 25 груп сяброўства з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Павел Латушка адзначыў, што важную ролю ў камунікацыі з замежнымі парламентарыямі адыгрывае магчымасць працы афіцыйнай дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ.
У ходзе сесій гэтай міжнароднай парламенцкай арганізацыі беларуская дэлегацыя ўжо правяла сустрэчы з прадстаўнікамі Аўстрыі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі і іншых краін.

Сустрэча з беларусамі Уроцлава
24 красавіка а 17:00 Кааліцыя Латушка і Рух "За Свабоду" сустрэнецца з беларускай дыяспарай Уроцлава.
Мерапрыемства пройдзе па адрасе Tadeusza Kościuszki 169/2 (KOD).
Сустрэча будзе прысвечана палітычнай сітуацыі, а таксама іншым пытанням, якія хвалююць беларусаў. Мы абмяркуем, якой можа быць будучыня Беларусі, ролю Каардынацыйнай Рады — прадстаўнічага органа беларусаў, прызнанага Сенатам Польшчы, і чаму важна прыняць удзел у выбарах з 11 па 17 мая. Таксама абмяркуем актуальныя пытанні, звязаныя з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, падзелімся вынікамі працы нашай кааліцыі ў гэтым кірунку.
Прыходзьце, задавайце пытанні, дзяліцеся сваімі меркаваннямі і запытамі. Мы будзем радыя бачыць кожнага і кожную.
🗓 24 красавіка, пятніца
🕔 17:00 – 19:00
📍 Tadeusza Kościuszki 169/2, KOD, Уроцлаў
Сустрэча арганізавана пры падтрымцы суполкі "Беларусы Уроцлава".

Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы плануе ўзмацняць падтрымку рэпрэсаваным беларусам
У ходзе вясенняй сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка правёў сустрэчу з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы Мацьё Мары.
Падчас сустрэчы Павел Латушка выказаў удзячнасць за нядаўняе рашэнне Бюро Кангрэса падоўжыць удзел дэлегацыі Каардынцыйнай Рады ў сесіях Кангрэса яшчэ на два гады.
Таксама Павел Латушка адзначыў, што высока цэніць ініцыятыву Бюро Кангрэса па падрыхтоўцы спецыяльнага даклада пад назвай «Роля мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці». Гэты дакумент будзе мець важнае значэнне для пашырэння магчымасцяў беларускай грамадзянскай супольнасці ў перыяд вымушанай эміграцыі.
Акрамя таго, Павел Латушка падзякаваў за магчымасць, прадстаўленую чальцам дэлегацыі КР у Кангрэсе, удзельнічаць у місіях па назіранні за выбарамі ў краінах-членах Рады Еўропы.
Генеральны сакратар адзначыў актыўную працу дэлегацыі КР у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных улад Рады Еўропы, плённае супрацоўніцтва паміж дэлегацыяй КР і Кангрэсам, а таксама павіншаваў з дасягненнямі па выніках працы ў 2025–2026 гадах.
У ходзе сустрэчы была падкрэслена асаблівая роля і важнасць мясцовых і рэгіянальных улад у падтрымцы вызваленых беларускіх палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. Генеральны сакратар заявіў, што дадзенае пытанне знаходзіцца ў фокусе ўвагі Кангрэса, і плануецца ўзмацніць працу ў гэтым кірунку. У якасці прыкладу паспяховага ўзаемадзеяння Мацьё Мары прывёў рэгіён Таскана ў Італіі, дзе дзейнічаюць праграмы падтрымкі і наладжана камунікацыя з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі.
Павел Латушка асобна звярнуў увагу на праблему немагчымасці атрымання пенсій беларусамі сталага веку, якія былі вымушаныя пакінуць краіну, на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў. Адным са шляхоў вырашэння гэтай праблемы Паўлам Латушкам былі прапанаваныя праграмы сацыяльнай падтрымкі, якія рэалізуюцца мясцовымі органамі ўлады.
Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні транснацыянальных рэпрэсій, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі. Бакі абмеркавалі, як мясцовыя ўлады могуць дапамагаць беларусам, якія сутыкнуліся з пераследам, а менавіта ў пытаннях легалізацыі і сацыяльнай сферы на муніцыпальным узроўні (прадастаўленне жылля, дапамога патрабуючым і г.д.).
Генеральны сакратар адзначыў, што Кангрэс таксама можа аказваць прадметную падтрымку ў кантактах з мясцовымі органамі ўлады. Дэлегацыя КР у Кангрэсе можа накіроўваць звароты грамадзян, якія паступаюць да іх, у Кангрэс для аказання садзейнічання ў вырашэнні праблем.

Фантазии Лукашенко
Павел Латушко про интервью диктатора пропагандистскому каналу.
https://youtu.be/fpcTUrOqzOI
– Лукашенко мечтает пожать руку Трампу?
– Какой «гениальный» совет по Мадуро дал диктатор?
– Николай Лукашенко учился в обычной деревенской школе?
– Как Лукашенко защищает Ким Чен Ына?
– Как диктатор снова «не держится за власть»?
Ответы в видео: https://youtu.be/fpcTUrOqzOI
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
Павел Латушко про интервью диктатора пропагандистскому каналу.
https://youtu.be/fpcTUrOqzOI
– Лукашенко мечтает пожать руку Трампу?
– Какой «гениальный» совет по Мадуро дал диктатор?
– Николай Лукашенко учился в обычной деревенской школе?
– Как Лукашенко защищает Ким Чен Ына?
– Как диктатор снова «не держится за власть»?
Ответы в видео: https://youtu.be/fpcTUrOqzOI
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
YouTube
Ответ на ложь Лукашенко
Фантазии Лукашенко
Павел Латушко про интервью диктатора пропагандистскому каналу.
– Лукашенко мечтает пожать руку Трампу?
– Какой «гениальный» совет по Мадуро дал диктатор?
– Николай Лукашенко учился в обычной деревенской школе?
– Как Лукашенко защищает…
Павел Латушко про интервью диктатора пропагандистскому каналу.
– Лукашенко мечтает пожать руку Трампу?
– Какой «гениальный» совет по Мадуро дал диктатор?
– Николай Лукашенко учился в обычной деревенской школе?
– Как Лукашенко защищает…
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка заклікаў парламентарыяў краін-членаў Рады Еўропы далучыцца да расследавання «беларускай сітуацыі» ў Міжнародным крымінальным судзе
«Я заклікаю сваіх калег-парламентарыяў зрабіць усё магчымае, каб вашы краіны падтрымалі расследаванне „беларускай сітуацыі“ ў Міжнародным крымінальным судзе, перш за ўсё шляхам імплементацыі працэдуры ў адпаведнасці з артыкулам 14 Рымскага статута», — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка падчас пасяджэння Камітэта па юрыдычных пытаннях і правах чалавека ПАРЕ.
Таксама Павел Латушка адзначыў, што членства ў Рымскім статуце з’яўляецца выразным паказчыкам прыхільнасці дзяржавы міжнароднаму парадку, заснаванаму на правілах, і павітаў сігналы з боку Венгрыі адносна магчымай адмены яе выхаду з Рымскага статута.

«Я хачу адзначыць, што Міжнародны крымінальны суд як міжнародная гарантыя супраць беспакаранасці з’яўляецца ключавым слупом абароны міжнароднага парадку, заснаванага на правілах.
Гэта механізм апошняй інстанцыі для ахвяр міжнародных злачынстваў, што асабліва актуальна ў кантэксце сітуацыі ў Беларусі. 12 сакавіка Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда прыняў рашэнне пачаць расследаванне сітуацыі ў Літве/Беларусі. Гэта расследаванне з’яўляецца важнейшай крыніцай надзеі на аднаўленне справядлівасці для ахвяр і забеспячэнне адказнасці асоб, вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі», — адзначыў Павел Латушка.
Таксама Павел Латушка адзначыў, што членства ў Рымскім статуце з’яўляецца выразным паказчыкам прыхільнасці дзяржавы міжнароднаму парадку, заснаванаму на правілах, і павітаў сігналы з боку Венгрыі адносна магчымай адмены яе выхаду з Рымскага статута.
@CabinetBelarus
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
21 краіна пацвердзіла гатоўнасць далучыцца да кіраўнічага камітэта Спецыяльнага трыбунала аб злачынстве агрэсіі супраць Украіны
У ходзе вясенняй сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, чалец дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ Павел Латушка атрымаў пацвярджэнне, што пасля агучаных рашэнняў Польшчы і Ісландыі, якія сталі 17-й і 18-й дзяржавамі адпаведна, Аўстрыя таксама пацвердзіла сваю гатоўнасць прагаласаваць за ўступленне ў кіраўнічы камітэт Спецыяльнага трыбунала.
Важна падкрэсліць: што 20-й краінай стала Коста-Рыка. Гэта азначае, што не толькі краіны-члены Рады Еўропы могуць або маюць права далучацца да дзейнасці Спецыяльнага трыбунала.
21-й дзяржавай, якая пацвердзіла гатоўнасць прагаласаваць за ўступленне ў кіраўнічы камітэт Спецтрыбунала, стала Фінляндыя. Гэта адбудзецца на бліжэйшым пасяджэнні Камітэта міністраў Рады Еўропы, якое пройдзе ў Кішынёве 14–15 траўня.
Паводле наяўнай інфармацыі, шэраг іншых дзяржаў, якія не з’яўляюцца членамі Рады Еўропы, зараз разглядаюць магчымасць далучыцца да працы Спецтрыбунала.

«Тэрыторыя дзейнасці Спецтрыбунала будзе толькі пашырацца. Гэта азначае, што адказнасць за здзяйсненне агрэсіі — у тым ліку для Лукашэнкі і яго хаўруснікаў — непазбежная», — падкрэсліў Павел Латушка.
@CabinetBelarus
Авантюры Лукашенко
Павел Латушко про милитаристские действия Лукашенко и одновременные попытки быть «посредником».
https://youtu.be/ybIF7_vr_yc
– Что с военным «альянсом» режима Лукашенко и Ирана?
– Как Лукашенко везде пытается стать «посредником»?
– Какими авантюрами занимается диктатор?
– США следят за действиями Лукашенко?
Ответы в видео: https://youtu.be/ybIF7_vr_yc
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
Павел Латушко про милитаристские действия Лукашенко и одновременные попытки быть «посредником».
https://youtu.be/ybIF7_vr_yc
– Что с военным «альянсом» режима Лукашенко и Ирана?
– Как Лукашенко везде пытается стать «посредником»?
– Какими авантюрами занимается диктатор?
– США следят за действиями Лукашенко?
Ответы в видео: https://youtu.be/ybIF7_vr_yc
Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.
YouTube
США следят за Лукашенко / Диктатор злит Россию
Авантюры Лукашенко
Павел Латушко про милитаристские действия Лукашенко и одновременные попытки быть «посредником».
– Что с военным «альянсом» режима Лукашенко и Ирана?
– Как Лукашенко везде пытается стать «посредником»?
– Какими авантюрами занимается…
Павел Латушко про милитаристские действия Лукашенко и одновременные попытки быть «посредником».
– Что с военным «альянсом» режима Лукашенко и Ирана?
– Как Лукашенко везде пытается стать «посредником»?
– Какими авантюрами занимается…
Forwarded from Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду»
Важна інвеставаць значна большы рэсурс у супрацьвагу «рускаму свету» менавіта ў беларускае грамадства
«Мы разумеем стратэгію ЕС і краін-суседак Беларусі: Польшчы, Літвы, Латвіі, якія інвестуюць значныя фінансавыя сродкі ў будаўніцтва абарончых збудаванняў на мяжы. Адначасова яны павялічваюць выдаткі на абароназдольнасць. Разам з тым, я перакананы, што неабходна двухпланавая стратэгія. Важна інвеставаць значна большы рэсурс у супрацьвагу «рускаму свету» менавіта ў беларускае грамадства, бо толькі яно можа быць гарантам бяспекі для суседзяў», — заявіў дэлегат Каардынацыйнай Рады, чалец дэлегацыі КР у ПАРЕ Павел Латушка падчас сайд-івэнту «Як працуе „рускі свет“: ідэалогія і практыка гібрыднай агрэсіі супраць Еўропы» у ходзе вясенняй сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Дадзены сайд-івэнт быў арганізаваны дэлегацыяй Каардынацыйнай Рады ў ПАРЕ.
«Расійская Федэрацыя паставіла стратэгічную мэту — змяніць ментальнасць беларусаў, каб яны падтрымлівалі агрэсію супраць Украіны і мелі антызаходнія настроі. У гэта ўкладваюць сотні мільёнаў, калі не мільярды. Расія робіць гэта пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.
У сваю чаргу, Еўрапейскі саюз і нашы партнёры выдзяляюць на гэтыя мэты ў шмат разоў меншы рэсурс, недастатковы для процідзеяння планам Расіі. Калі мы не зменім гэтую стратэгію, мы можам прыйсці да сумных наступстваў.
Важна разумець, што беларусы ўжо з'яўляюцца падаткаплацельшчыкамі ў Еўропе. Сотні тысяч беларусаў вымушана пакінулі тэрыторыю роднай краіны, працуюць і плацяць падаткі ў ЕС. І гэта запыт ад мяне, як ад прадстаўніка, абранага беларусамі, — запыт на падтрымку беларускага грамадства.
Калі мы не пойдзем па гэтым шляху, то, на жаль, праз некалькі гадоў мы можам прыйсці да сітуацыі, калі на мяжы Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза будзе стаяць беларус па паходжанні з расійскай свядомасцю. Ці, што яшчэ горш, у расійскай форме і гатовы атакаваць тэрыторыю Еўрапейскага саюза», — падкрэсліў Павел Латушка.
Таксама Павел Латушка перадаў удзельнікам сайд-івэнту тры даклады, падрыхтаваныя Народным антыкрызісным упраўленнем, аб тым, як Расія, выкарыстоўваючы імперскую ідэалогію «рускага свету» пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, спрабуе змяніць ментальнасць беларусаў і падрыхтаваць грамадства да ўступлення ў вайну на баку РФ:
1. «Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнарыя»;
2. «Саюзная дзяржава як інструмент прыкрыцця імперскай палітыкі Расіі»;
3. «Бітва за Беларусь: сістэмная палітыка рэжыму Лукашэнкі па знішчэнні беларускай ідэнтычнасці і прасоўванні “рускага свету”».
Акрамя таго, удзельнікам быў перададзены даклад, падрыхтаваны сумесна НАУ і BELPOL:
«Дзеці без будучыні: мілітарызацыя дзяцінства ў Беларусі».