Павел Латушка
4.47K subscribers
1.55K photos
449 videos
3.03K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Зварот Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі да пачатку выбараў у Каардынацыйную Раду

Паважаныя беларусы і беларускі!

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі звяртаецца да вас у важны час, калі мы разам вызначаем далейшы шлях нашай краіны. Перамены не адбываюцца самі па сабе – яны патрабуюць сістэмнай падрыхтоўкі і моцных інстытутаў.

Выбары ў Каардынацыйную Раду 4-га склікання, якія праходзяць з 11 па 17 траўня, – гэта адзін з найважнейшых этапаў на гэтым шляху.

Выбары і абраны прадстаўнічы орган – база дэмакратыі. Каардынацыйная Рада з'яўляецца тым інстытутам, які напрамую ўплывае на фарміраванне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Менавіта перад дэмакратычна абраным прадстаўнічым органам, якім з'яўляецца Каардынацыйная Рада, Кабінет нясе адказнасць і з'яўляецца падсправаздачным яму. Гэта ўзаемадапаўняльныя органы: пакуль Кабінет выконвае аператыўную працу, Каардынацыйная Рада забяспечвае дэмакратычны кантроль і прадстаўляе інтарэсы грамадства.

Без Каардынацыйнай Рады агульная сістэма інстытутаў, у якую таксама ўваходзяць Офіс Абранай Прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаны Пераходны Кабінет, не зможа працаваць максімальна эфектыўна. Ваш удзел у выбарах Каардынацыйнай Рады стварае неабходную легітымнасць для ўсёй сістэмы нашых дэмакратычных сіл і праактыўных дзеянняў у інтарэсах Беларусі і беларускага грамадства на міжнароднай арэне.

Для нас Каардынацыйная Рада – гэта стратэгічны партнёр і гарант таго, што голас беларусаў будзе ўлічвацца пры прыняцці ключавых палітычных рашэнняў. Праз выбары мы разам будуем мадэль палітычнай сістэмы, заснаваную на празрыстасці і адказнасці перад грамадствам. Такі шлях фарміравання і працы інстытутаў беларускіх дэмакратычных сіл з’яўляецца адзінай здаровай асновай для будучай дэмакратычнай Беларусі.

Мандат народнага даверу дазваляе дэмакратычным інстытутам выступаць адзіным фронтам і больш эфектыўна працаваць над вырашэннем праблем беларусаў і беларусак, звязаных з мабільнасцю, легалізацыяй і іншымі формамі неабходнай падтрымкі ў замежжы. Моцная абраная Каардынацыйная Рада значна пашырае нашы магчымасці ў дыялогу з міжнароднымі партнёрамі, робячы супольныя патрабаванні палітычна значнымі і абгрунтаванымі.

Самі выбары – гэта не проста тэхнічны працэс. Гэта магчымасць для беларускага грамадства вярнуць сабе права голасу і рэальна ўплываць на палітычны парадак дня. Адначасова – гэта нашая супольная падрыхтоўка да моманту транзіту ўлады, калі кожны крок павінен быць легітымным і мець падтрымку грамадства.

Рэжым баіцца гэтых выбараў і нашай арганізаванасці, бо дыктатура можа трымацца толькі на падзеле грамадства. Будаўніцтва трывалых інстытутаў, якія немагчыма купіць ці запалохаць, стварае сілу, з якой немагчыма не лічыцца. Ваша воля, выказанная праз галасаванне – найлепшы доказ таго, што беларускае грамадства з'яўляецца суб'ектам, а не аб'ектам, чый лёс вырашаюць іншыя.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае кожнага і кожную з вас прыняць удзел у галасаванні з 11 па 17 траўня.

Выбіраючы сваіх прадстаўнікоў у Каардынацыйнай Радзе, вы ствараеце ўмовы для пераменаў. Вы будуеце і ўплываеце на ўсю сістэму дэмакратычных інстытутаў, ствараючы рэальную альтэрнатыву дыктатарскаму рэжыму Лукашэнкі. Вы пацвярджаеце, што беларусы – нацыя, якая здольная арганізоўвацца і самастойна вырашаць сваю будучыню.

Жыве Беларусь!

@CabinetBelarus
Кааліцыя «Латушка і Рух "За Свабоду"» сустрэлася з беларусамі Францыі

«Мы з вамі, безумоўна, і ў нашых сэрцах у Беларусь», — адзначыла беларуска Францыі падчас анлайн-сустрэчы прадстаўнікоў кааліцыі «Латушка і Рух "За Свабоду"» з беларускай дыяспарай Франкцыі.

У межах выбарчай кампаніі ў Каардынацыйную Раду мы працягваем сустрэчы з дыяспарамі, каб адказаць на хвалюючыя пытанні і падзяліцца канкрэтнымі вынікамі нашай дзейнасці.

Падчас размовы беларусы Францыі цікавіліся парадкам галасавання на выбарах у Каардынацыйную Раду і неабходнымі для гэтага дакументамі. Было падкрэслена, што прыняць удзел у галасаванні можна па беларускім пашпарце, нават калі яго тэрмін дзеяння ўжо скончыўся, а таксама па пашпарце Новай Беларусі.

Лідар нашай фракцыі Павел Латушка праінфармаваў пра тое, што зроблена для вырашэння праблем легалізацыі беларусаў, якія жывуць у Францыі. На адрас Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства замежных спраў і спецыяльнага прадстаўніка МЗС Францыі па Беларусі былі накіраваны афіцыйныя звароты з прапановамі па вырашэнні праблемы беларусаў з пашпартамі, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца. Таксама адбыліся сустрэчы з міністрам юстыцыі Францыі Жэральдам Дарманэнам, з прадстаўнікамі Нацыянальнай Асамблеі Францыі і парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

На кожнай сустрэчы з прадстаўнікамі Францыі абмяркоўвалася сітуацыя з легалізацыяй беларусаў. А ўсе неабходныя дакументы перадаваліся асабіста ў рукі і дубляваліся на электронную пошту дэпутату Фрэдэрыку Пеці.

Таксама ў прэфектуры Францыі разасланы лісты па сітуацыі, у якой знаходзяцца беларусы, і просьбы аб спрашчэнні падачы дакументаў на легалізацыю, таксама асобна падкрэслена ўвага да праблем з атрыманнем апасціля.

Са свайго боку беларусы Францыі выказалі шчырую падтрымку нашай кааліцыі і адзначылі, наколькі важна няспынна працягваць сумесную барацьбу за свабоду і незалежнасць для нашай краіны.

Галасуйце за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду».

Спіс №9

Спасылка на галасаванне:
https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html
Один день с Павлом Латушко в ПАСЕ

Как выглядит изнутри работа делегации Координационного Совета в Парламентской ассамблее Совета Европы?

В новом видео лидер коалиции «Латушка і Рух "За Свабоду"», член делегации КС в ПАСЕ Павел Латушко рассказал, как начиналась работа делегации в ПАСЕ и как она выглядит изнутри в ходе сессий, а также показал Дворец Европы — здание, в котором проходят заседания.

https://youtu.be/2bSoL7wF208

Павел Латушко поделился историей о том, как принималась резолюция «Агрессивная война России против Украины: необходимость обеспечения ответственности и предотвращения безнаказанности» и какие препятствия пришлось преодолевать, чтобы вписать поправку об ответственности представителей режима Лукашенко в данный документ.

Также в ходе видео Павел Латушко рассказал про встречи с коллегами-депутатами европейских стран, которые проходят на полях сессий, ответил на вопрос, когда начнет работать Специальный трибунал по преступлению агрессии против Украины, и каких конкретных результатов удалось достичь делегации КС в ходе шести сессий ПАСЕ, в которых она принимала участие.

«Мы не имеем права останавливаться, мы должны продолжать бороться, а значит — очень важно выбирать своих представителей. Выбирайте нашу коалицию. Мы делаем то, что обещаем.

Мы вернем свободу и демократию в нашу Беларусь. Мы не останавливаемся, мы на правильном пути. Падтрымайце НАС — Незалежнасць, Адказнасць, Свабода».

Галасуйце за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду».

Спіс №9


Спасылка на галасаванне: https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html
Голосуем за Коалицию «Латушка і Рух "За Свабоду»

Первый день выборов в Координационный совет подходит к завершению — и это отличная возможность отдать свой голос за нашу коалицию.

Голосуйте за список #9. Голосуйте за Коалицию «Латушка і Рух "За Свабоду"».

https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html
Павел Латушка: 80 галасоў, аб’яднаных у адным інстытуце, — гэта рэальная сіла і ўзмацненне нашага беларускага голасу

«Рэжым заўсёды імкнуўся адмовіцца ад выбараў, ператварыўшы іх у фармальны каляндар прадаўжэння паўнамоцтваў. Мы ж не можам і не маем права як людзі, якія вераць у дэмакратыю, адмовіцца ад самой яе сутнасці, дзе ключавымі словамі з’яўляюцца “выбары” і “выбар
”», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка ў сваім артыкуле для «Радыё Свабода».

«Немагчыма ўявіць у дэмакратычным грамадстве дыскусіі пра ліквідацыю парламентарызму, хай нават на стадыі яго зараджэння. Заўсёды можна казаць пра ўдасканаленне і ўзмацненне парламентарызму, але не пра яго ліквідацыю і скасаванне — гэта шлях да дыктатуры!

Каардынацыйная Рада напрамую ўплывае на дзейнасць Аб’яднанага Пераходнага Кабінета: кожны член Кабінета спачатку праходзіць галасаванне, якое пацвярджае яго мандат для прызначэння, а затым дае справаздачу перад Каардынацыйнай Радай аб сваёй працы, а таксама КР праводзіць вотум даверу праз галасаванне», — перакананы палітык.


Павел Латушка ў артыкуле адзначыў, што калі цэлы інстытут лабіруе беларускія інтарэсы, то гэта моцная падтрымка самага вядомага і ўплывовага дэмакратычнага палітыка краіны — Святланы Ціханоўскай.

«80 галасоў, аб’яднаных у адным інстытуце, — гэта рэальная сіла і ўзмацненне нашага беларускага голасу», — падкрэсліў намеснік кіраўніцы АПК.


Цалкам артыкул Паўла Латушкі на «Радыё Свабода».

Выбары ў Каардынацыйную Раду пачаліся!

Па спасылцы вы ўжо можаце аддаць свой голас: https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html

@CabinetBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️❗️❗️Другі дзень выбараў у Каардынацыйную Раду!

Калі вы яшчэ не прагаласавалі — гэта можна зрабіць проста зараз! Давайце разам абіраць нашу будучыню.

Галасуйце за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду».

Спіс №9


Платформы для галасавання:
а) мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
б
) для iOS праз TestFlight
https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk
в) сайт: https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html (для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, наведвае Беларусь або карыстаецца iPhone).

У выпадку, калі праз сайт прагаласаваць не атрымліваецца, бо ён сістэматычна падвяргаецца DDоS-атакам, выкарыстоўвайце мабільны дадатак.
Лукашенко про войну

Павел Латушко вчера в прямом эфире в TikTok прокомментировал актуальные события и ответил на вопросы беларусов.

https://youtu.be/2jp0jnug5RQ

– Лукашенко втянет Беларусь в войну?

– Почему диктатор снова говорит о войне в Беларуси?

– Делегация США приедет к Лукашенко на этой неделе?

– В чем лицемерие Рыженкова?

– Зачем голосовать на выборах в Координационный совет?

Ответы в видео: https://youtu.be/2jp0jnug5RQ

Голосуйте на выборах в КС: https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html
Трамп летит в Минск?

Начался прямой эфир Павла Латушко в Instagram.

В ходе трансляции Павел Латушко оценит недавние высказывания Лукашенко о военной угрозе в Беларуси, обсудит ход избирательной кампании в Координационный Совет и расскажет чего ждать от визита Джона Коула в Минск в ближайшее время, а также ответит на вопросы зрителей.

Подключайтесь: https://www.instagram.com/pavel_latushka/live/18097000463127804
❗️❗️❗️Трэці дзень выбараў у Каардынацыйную Раду!

Пакуль рэжым марнуе рэсурсы на атакі і пустую хлусню, мы абіраем нашу будучыню. Зрабіце свой выбар сёння, не адкладайце яго на заўтра!

Не верце ўкідам — верце ў свой выбар. Галасуйце, пакуль ёсць магчымасць уплываць! Гэта бяспечна!

Галасуйце за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду».

Спіс №9


Платформы для галасавання:
а) мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
б
) для iOS праз TestFlight
https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk
в) сайт: https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html (для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, наведвае Беларусь або карыстаецца iPhone).

У выпадку, калі праз сайт прагаласаваць не атрымліваецца, бо ён сістэматычна падвяргаецца DDоS-атакам, выкарыстоўвайце мабільны дадатак.
Разгляд спраў пра міжнародную абарону беларускіх палітвязняў у Польшчы працягваецца.

«Сумесна з праваабарончымі арганізацыямі на працягу некалькіх месяцаў мы вядзём актыўную працу з польскімі ўладамі па пытаннях, звязаных з легалізацыяй былых палітычных зняволеных, якіх рэжым Лукашэнкі дэпартаваў з Беларусі ў другой палове 2025 года», — паведаміў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, член Каардынацыйнай рады Беларусі Павел Латушка.

У развіццё сустрэчы ва Упраўленні па справах іншаземцаў Польшчы 23 сакавіка 2026 года па запыце Паўла Латушкі пра разгляд спраў аб наданні міжнароднай абароны дэпартаваным палітычным зняволеным кіраўнік Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томаш Цытрыновіч праінфармаваў, што па стане на 8 мая 2026 года з 89 спраў былых палітычных зняволеных аб наданні міжнароднай абароны ў Польшчы вынесены 63 рашэнні, 26 спраў знаходзяцца на разглядзе.

Павел Латушка як член рабочай групы па пытаннях, звязаных з знаходжаннем грамадзян Беларусі ў Польшчы, створанай пры МУС Польшчы, працягвае падтрымліваць пастаянны кантакт з Упраўленнем па справах іншаземцаў па пытаннях разгляду спраў аб наданні міжнароднай абароны.

«Мы і надалей будзем весці працу, накіраваную на тое, каб усе дэпартаваныя былыя палітычныя зняволеныя атрымалі статус міжнароднай абароны на тэрыторыі Польшчы і іншых еўрапейскіх дзяржаў», — падкрэсліў Павел Латушка.

@CabinetBelarus
❗️ Важнае абнаўленне ад каманды тэхнічнай платформы для выбараў: Пераходзім на іншы сайт для галасавання

Наша каманда бачыць перыядычную перагрузку атакамі сэрвісу Google, на якім быў даступны сайт для выбараў, таму сайт галасавання цяпер будзе даступны па новым асобным адрасе:

https://rada2026.svaepeera.com

❗️ Калі ласка, пераходзьце на яго толькі з правераных крыніц!

❗️ Калі вы ў Беларусі ці наведваеце Беларусь, выкарыстоўвайце VPN і рэжым Incognito! Калі вы не скарысталіся рэжымам Incognito, абавязкова ачысціце гісторыю і кэш браўзера пасля галасавання!

❗️ Не забудзьцеся захаваць код голасу пасля галасавання, калі плануеце праверыць яго ў сістэме Vocdoni пасля галасавання

❗️ Калі вы карыстаецеся iPhone, на час галасавання адключыце Lockdown mode

Аплікацыі для галасавання даступныя па ранейшых адрасах.

Інфармацыя пра праграмы і кантакты службы падтрымкі даступныя на сайце https://svaepeera.com
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Лукашенко в Гаагу!

Вслед за Литвой Украина оплатила билет для Лукашенко в Гаагу, правда уже в рамках другого уголовного процесса.

Сегодня в ходе заседания Комитета министров Совета Европы в Кишиневе от имени 37 государств было утверждено решение об утверждении Расширенного частичного соглашения о создании специального трибунала за преступление агрессии против Украины.

Особо хочется подчеркнуть, что в своем заявлении по случаю данного события Министр иностранных дел Украины Андрей Сибига прямо назвал фамилию Лукашенко в числе тех, кто подпадает под юрисдикцию данного трибунала.

Важно отметить, что в том числе это результат работы, которая была проделана мной и делегацией Координационного совета в Парламентской ассамблее Совета Европы. В ходе участия в сессиях ПАСЕ были приняты резолюции, сформировавшие рамки Специального трибунала с юрисдикцией, которая позволяет рассчитывать на привлечение к ответственности Лукашенко.

Соответствующая поправка об ответственности Лукашенко была подготовлена командой Народного антикризисного управления и внесена мною как делегатом КС в ПАСЕ; в ней говорится о том, что «Ассамблея подчеркивает, что юрисдикция специального трибунала должна распространяться на предполагаемые преступления агрессии, совершенные так называемым беларуским руководством».

Это прямой результат работы и важной роли, которую играет Координационный Совет в борьбе с режимом Лукашенко.

В настоящий момент команда Народного антикризисного управления собирает доказательства совершения Лукашенко и его сообщниками акта агрессии в отношении Украины, которые будут переданы созданному Специальному трибуналу.

Голосуйте на выборах в КС: https://rada2026.svaepeera.com
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка абмеркаваў пытанні адказнасці прадстаўнікоў рэжыму з брытанскімі дыпламатамі

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка правёў сустрэчу з намеснікам пасла Брытаніі ў Польшчы Крэйгам Мілсам і брытанскімі дыпламатамі. У сустрэчы ўзяў удзел спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.

Адбылася канструктыўная сустрэча і абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі, падтрымкі вызвалення палітвязняў і міжнародных намаганняў па салідарнасці з беларускім народам.

Павел Латушка таксама праінфармаваў пра выбары ў Каардынацыйную Раду, якія праходзяць зараз, і пра працу па прыцягненні прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць беларускага народа

«Я змог сустрэцца з брытанскімі дыпламатамі, таму што маю права прадстаўляць беларусаў, якія прагаласавалі за мяне на выбарах у Каардынацыйную Раду. Вельмі важна галасаваць. Вельмі важна, каб у нас быў мандат камунікаваць з заходнімі партнёрамі, а таксама дамагацца зменаў у нашай краіне», — адзначыў Павел Латушка.

Галасуйце на выбарах у КР: https://rada2026.svaepeera.com
Галасаванне працягваецца! Паспейце аддаць свой голас

На дадзены момант 1237 беларусаў і беларусак аддалі свае галасы на выбарах у Каардынацыйную Раду. Дзякуем за смеласць і настойлівасць тым, хто прагаласаваў, і заклікаем зрабіць свой выбар тых, хто гэтага яшчэ не зрабіў.

Для галасавання прымаецца беларускі пашпарт (у тым ліку пратэрмінаваны) і пашпарт Новай Беларусі.

Усе праграмы кандыдатаў даступны па спасылцы: https://drive.google.com/drive/u/0/folders/18Ktj0IDm5HJ1CXExU4Y0Kpqo1DpwNjcF

Платформы для галасавання

Сайт: https://rada2026.svaepeera.com/

Мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member

для iOS праз TestFlight https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk

Інструкцыя для галасавання ў замацаваным паведамленні.

Галасаванне працягнецца да 19 траўня да 12:00 па мінскім часе.
Лукашенко предупредили

Павел Латушко и Артем про плохие новости для Лукашенко и военные планы режима.

https://youtu.be/0HH6MVfJVWc

– В какой компании оказался Лукашенко?

– Чем напуган Хренин?

– Какие страны выступают за привлечение Лукашенко к ответственности?

– С чем связаны заявления Зеленского о военных планах Лукашенко?

– В чем важность назначения Украиной спецпредставителя, который будет отвечать за взаимодействие с демсилами?

Ответы в видео: https://youtu.be/0HH6MVfJVWc
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Срочно! Представитель Беларуси вышел в финал «Евровидения»!

Голосуйте сегодня за коалицию «Латушка і Рух "За Свабоду».

Список №9

Ссылка для голосования:
https://rada2026.svaepeera.com