Павел Латушка
4.47K subscribers
1.55K photos
449 videos
3.03K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Важна, каб КР мела як мага больш моцную дэмакратычную легітымнасць

Павел Латушка ўзяў інтэрв'ю ў шэрагу дэпутатаў еўрапейскіх краін.

https://youtu.be/d5AzbGatIMQ

«І калі праз адсутнасць дэмакратычных выбараў у Беларусі Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала вашу Каардынацыйную Раду прадстаўнічым органам, паколькі прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі тут няма, то вельмі важна, каб гэты орган, няхай ён і дзейнічае ў надзвычайнай сітуацыі, меў як мага больш моцную дэмакратычную легітымнасць.

Таму я заклікаю ўсіх, хто мае такую магчымасць, узяць удзел у гэтых выбарах. Тым самым вы пакажаце, што нават у гэтай ненармальнай сітуацыі вы як грамадзяне робіце ўсё магчымае, каб скарыстацца сваім правам голасу»
, — адзначыў член польскай дэлегацыі ў ПАРЕ Ян Філіп Лібіцкі.

Павел Латушка таксама паразмаўляў з членам харвацкай дэлегацыі ў ПАРЕ Іванам Рачанам, украінскай — Сергіем Собалевым, шведскай — Густавам Гётбергам, літоўскай — Эмануэлісам Зінгерысам.

Падрабязней у відэа: https://youtu.be/d5AzbGatIMQ

Галасуйце ўжо зараз за кааліцыю «Латушка і Рух "За Свабоду"».

Спіс №9

https://rada2026.svaepeera.com
Папярэднія вынікі галасавання

Выбарчая камісія правяла размеркаванне мандатаў у жывым эфіры. Галасаванне скончылася сёння а 12-й па мінскім часе. Усяго ў галасаванні прыняў удзел 2113 выбаршчыкаў.

Парог у 3% не атрымалася прайсці аднаму выбарчаму спісу — «ЗАКОН і Правапарадак». Усе астатнія спісы паспяхова пераадолелі гэты бар'ер і перайшлі на наступны этап — размеркаванне мандатаў.

Размеркаванне галасоў і мандатаў паміж удзельнікамі:

«Ваш Голас» — 5,21% (4 мандаты)

«Еўрапейскі выбар» — 13,96% (11 мандатаў)

«Хватит Бояться!» — 6,34% (5 мандатаў)

Рух «Воля» — 10,41% (8 мандатаў)

«Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 6,77% (6 мандатаў)

«Наступ» — 9,65% (8 мандатаў)

«ЗАКОН і Правапарадак» — 1,18% (не прайшлі парог 3%)

Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 4,21% (4 мандаты)

Кааліцыя Латушка і Рух «За Свабоду» — 42,26% (34 мандаты)

Калі на адрас Выбарчай камісіі не паступіць скаргаў, то канчатковыя вынікі галасавання будуць зацверджаны 22 траўня.

Дзякуй кожнаму, хто праявіў актыўнасць і аддаў свой голас.
Павел Латушка: Самымі каштоўнымі з’яўляюцца галасы беларусаў, аддадзеныя ва ўмовах рэпрэсій

Хачу падзякаваць ад імя кааліцыі «Латушка і Рух "За Свабоду» ўсім выбаршчыкам — беларусам і беларускам, якія прагаласавалі за наш спіс.

Дзякуй, што вы падтрымалі нас на мінулых выбарах. Гэтым разам мы атрымалі яшчэ большы давер — дадатковыя шэсць мандатаў дзякуючы вашым галасам і 34 месцы з 80 у Каардынацыйнай Радзе. Мы гэта вельмі высока цэнім, і асабліва ўдзячныя ўсім беларусам і беларускам, якія галасавалі знутры Беларусі, але і, вядома ж, беларусам за мяжой.

Самымі каштоўнымі з’яўляюцца галасы, якія аддаюць беларусы і беларускі ў такіх складаных, крытычных умовах наймаштабнейшых у гісторыі Еўропы XXI стагоддзя рэпрэсіях супраць еўрапейскага народа.

Гэта была складаная выбарчая кампанія, з беспрэцэдэнтным ціскам, кампаніяй па дэзінфармацыі, дыскрэдытацыі і адкрытай кібервайной супраць Каардынацыйнай Рады і сістэмы галасавання. Але выбары адбыліся, і мы абяцаем імкнуцца выканаць тыя абавязацельствы, якія прадставілі ў нашай выбарчай праграме.

Хацеў бы падзякаваць таксама калегам і калежанкам са спіса за іх адвагу і гатоўнасць узяць удзел у выбарах, нягледзячы на рэпрэсіі, пагрозы з боку рэжыму. Мы прайшлі гэтыя выбары і не здаліся. Я гэта вельмі высока цаню і як беларус, і як палітык.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дзякуй кожнаму і кожнай, хто аддаў свой голас за нашу кааліцыю, за нашу каманду, за нашу працу і за тое, што давяраеце нам.

Для вас — музычная паўза ад нашай кааліцыі. Паглядзіце, калі ласка 🙌

А мы працягваем працаваць💪

Вашыя КЛРЗС ❤️‍🩹
Лукашенко играется

Павел Латушко про учения России и режима Лукашенко по использованию ядерного оружия, а также о воздушной тревоге в Вильнюсе.

https://youtu.be/nt0ttPVoSoc

– Для чего Россия и режим Лукашенко решили провести такие учения?

– Зачем Лукашенко «играется» с ядерным оружием?

– Какие угрозы для стран ЕС несет существование режима Лукашенко?

– Что Зеленский сделает в отношении диктатора?

– Какой африканский «президент» является кумиром Лукашенко?

Ответы в видео: https://youtu.be/nt0ttPVoSoc
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка праінфармаваў палітычны Камітэт ПАРЕ пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду

Дэлегат Каардынацыйнай Рады, чалец дэлегацыі КР у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Павел Латушка выступіў на пасяджэнні Камітэта па палітычных пытаннях і дэмакратыі ПАРЕ.

Павел Латушка адзначыў велізарны маштаб рэпрэсій у Беларусі, якія не спыняюцца, звярнуўшы ўвагу на тое, што, паводле Dissidentby, на сённяшні дзень 920 чалавек прызнаныя палітвязнямі. А паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра «Вясна», з 2020 года прынамсі 9 691 чалавек зведаў палітычна матываваны крымінальны пераслед. Як мінімум 8 394 чалавекі былі асуджаныя, у тым ліку завочна.

«Наймаштабнейшыя ў гісторыі Еўропы XXI стагоддзя рэпрэсіі ў Беларусі не проста працягваюцца — яны ўжо даўно набылі форму сістэмнага дзяржаўнага тэрору. Канвеер рэпрэсій не спыняецца ні на адзін дзень».

Павел Латушка падкрэсліў, што для дасягнення сапраўдных, а не касметычных палітычных зменаў у нашай краіне, мы прапануем стратэгію, якая складаецца з двух кірункаў:

1. ЗША, задзейнічаючы свае інструменты санкцыйнага ціску на рэжым, дамагаюцца вызвалення палітычных зняволеных. І тут важна дабіцца таксама спынення рэпрэсій.

2. Еўрапейскі саюз і іншыя дэмакратычныя краіны мы просім паслядоўна выкарыстоўваць санкцыйныя механізмы як рычаг для дасягнення рэальных сістэмных зменаў у Беларусі.

«Мы просім, каб пасыл для рэжыму з боку еўрапейскіх партнёраў быў адназначным: спачатку дыялог з беларускім грамадствам».

Асобна падчас выступу Павел Латушка праінфармаваў палітычны Камітэт ПАРЕ пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду.

Падчас выступу было адзначана, з якім беспрэцэдэнтным ціскам давялося сутыкнуцца пры правядзенні гэтых выбараў.

«Рэжым ствараў атмасферу страху сярод беларусаў. Усе спісы, якія ўдзельнічалі ў выбарах, былі прызнаныя экстрэмісцкімі, гэтаксама як і сама Каардынацыйная Рада прызнаная экстрэмісцкай арганізацыяй. Рэжым прадэманстраваў фэйкавыя затрыманні грамадзян Беларусі ўнутры краіны нібыта за ўдзел у выбарах, пад рэпрэсіі трапілі блізкія кандыдатаў на выбарах, каб змусіць іх адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Была арганізаваная маштабная кампанія па дыскрэдытацыі і дэзінфармацыі як у дачыненні да самой Каардынацыйнай Рады, так і, у прынцыпе да выбараў.

Мы сутыкнуліся з нябачанымі раней па маштабе DDoS-атакамі. Падчас выбараў на электронную платформу Каардынацыйнай Рады для галасавання было здзейснена больш за 24 мільярды запытаў, што згенеравала каля 68 тэрабайт шкоднага трафіку»
.

Таксама падчас выступу Павел Латушка вызначыў некалькі важных прыярытэтаў, па якіх дэлегацыя КР у ПАРЕ працягне працу:

1. Лабіяваць у камунікацыі з калегамі ў ПАРЕ, каб іншыя краіны далучыліся да расследавання пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда «беларускай сітуацыі».
2. Фокус на трансгранічных злачынствах.
3. Падтрымка працы Спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны.
4. Прыцягненне да адказнасці Лукашэнкі за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у межах справы, якая ўжо расследуецца ў МУС.
5. Імплементацыя Люксембургскіх пагадненняў, прынятых ПАРЕ, што тычыцца практычнага вырашэння пытанняў легалізацыі беларусаў за мяжой, з улікам таго, што беларусы знаходзяцца ў выключнай сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі забараніў выдачу і падаўжэнне пашпартоў для грамадзян Беларусі, якія пражываюць за мяжой.
6. Падтрымка палітвязняў.

«Як дэлегацыя дэмакратычнай Беларусі ў ПАРЕ, мы нацэленыя на доўгатэрміновае і канструктыўнае супрацоўніцтва з ПАРЕ. Веру, што сумеснымі намаганнямі мы вернем Беларусь у вялікую еўрапейскую сям’ю дэмакратычных народаў».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка да Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі

«У Беларусі 28 тэатраў і 67 турмаў і следчых ізалятараў. Беларусь сёння — гэта турма. У гэтых турмах знаходзяцца сотні, тысячы палітычных зняволеных, рэпрэсіі не спыняюцца. Лукашэнка і далей адпраўляе людзей у турмы і на катаванні», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка падчас акцыі, прысвечанай Дню салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі.

Акцыя прайшла каля Бюро Еўрапейскага парламента ў Польшчы і была арганізавана Беларускай асацыяцыяй палітвязняў «Да Волі». У ёй прынялі ўдзел прадстаўнік Бюро Еўрапейскага парламента ў Польшчы і намеснік дырэктара Прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Польшчы. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі польскіх СМІ і беларускіх незалежных СМІ, польскага грамадства.

«Важна быць салідарнымі, звяртаць увагу свету на тое, што ў Беларусі адбываюцца самыя маштабныя ў Еўропе ў XXI стагоддзі рэпрэсіі, і адначасова дапамагаць тым, хто выйшаў з турмаў і быў дэпартаваны за мяжу. Давайце будзем салідарнымі. Салідарнымі з усімі беларусамі», — адзначыў Павел Латушка.
Літва для нас была і застаецца стратэгічным партнёрам у пытаннях падтрымкі дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы са спікерам літоўскага парламента Юозасам Олекасам выказаў удзячнасць за пазіцыю Літвы ў пытаннях падтрымкі палітычных зняволеных, дэпартаваных на тэрыторыю Літвы, адказнасці рэжыму Лукашэнкі за здзяйсненне злачынстваў супраць беларускага народа. У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі і намесніца кіраўніцы міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Ірына Халопіца.

Падчас сустрэчы спікер выказаў поўную падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі. Адзначыў, што парламент Літвы заўсёды адкрыты для правядзення мерапрыемстваў у падтрымку дэмакратычнага руху Беларусі. Таксама падкрэсліў, што ў парламенце падтрымліваюць пазіцыю літоўскага ўрада адносна адказнасці рэжыму і працягу санкцыйнага ціску.

Асобна ў ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю, звязаную з пагрозай бяспецы Літве, якую стварае рэжым Лукашэнкі.

Павел Латушка праінфармаваў Юозаса Олекаса пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду.
Таксама распавёў пра дзеянні, якія прадпрымаюцца па пытанні прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа, за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей-сірот на тэрыторыю Беларусі, а таксама за здзяйсненне акта агрэсіі супраць Украіны.

Падчас сустрэчы Павел Латушка прадставіў інфармацыю пра працу беларускай дэлегацыі Каардынацыйнай Рады ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, а таксама ў іншых міжпарламенцкіх арганізацыях, дзе прадстаўленая КР.

@CabinetBelarus
Працягваецца праца па прасоўванню расследавання «беларускай сітуацыі» у Міжнародным крымінальным судзе

«Менавіта дзякуючы Міністэрству юстыцыі і Ураду Літвы тысячы беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, пераследу і дэпартацыі, атрымалі надзею на міжнароднае правасуддзе і аднаўленне сваіх правоў», — адзначыў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка падчас сустрэчы з міністрам юстыцыі Літвы Рытай Тамашунене.

Падчас сустрэчы Павел Латушка выказаў удзячнасць Літве і адзначыў, што перадача ўрадам Літвы «беларускай сітуацыі» ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда — гэта не толькі вынік цяжкай юрыдычнай працы, але і акт адданасці Літвы найвышэйшым прынцыпам справядлівасці.

Павел Латушка падкрэсліў, што на гэты момант робіцца ўсё ад нас залежнае для прасоўвання расследавання «беларускай сітуацыі» у Міжнародным крымінальным судзе, а таксама для таго каб і іншыя краіны падтрымалі гэтае расследаванне.

Асобна бакі абмеркавалі іншыя мажлівасці прыцягнення рэжыму да міжнароднай адказнасці, у тым ліку ў межах Міжнароднага суда ААН. Гаворка ішла пра адказнасць як за злачынства супраць беларусаў, так і за парушэнне міжнародных абавязкаў у дачыненні да Літвы.

@CabinetBelarus
Літва захоўвае пазіцыю пра неабходнасць працягу санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі

Падчас працоўнай паездкі ў Вільню намеснік кіраўніцы Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка таксама правёў сустрэчы з галоўнай дарадцай Прэзідэнта па пытаннях знешняй палітыкі спадарыняй Астай Скайгірыце, з галоўным дарадцам Прэм’ер-міністра Літвы па пытаннях нацыянальнай бяспекі Відмантасам Каладзінскасам і дырэктарам Дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Літвы Мантасам Якімавічусам. У перамовах прынялі ўдзел дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі і намесніца кіраўніцы міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Ірына Халопіца.

Адбыўся абмен думкамі з ацэнкай сітуацыі ў Беларусі. Павел Латушка праінфармаваў прадстаўнікоў літоўскага боку пра рэпрэсіі, якія працягваюцца ў Беларусі, пра важнасць захавання санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду Беларусі.

Павел Латушка адзначыў, што мы заўсёды выходзілі з таго, што Літва была, ёсць і будзе стратэгічным партнёрам дэмакратычных сіл Беларусі ў падтрымцы дэмакратычных змен у нашай краіне.

Асобна намеснік кіраўніцы Кабінета падзякаваў за тое, што літоўскі бок аказвае дапамогу палітзняволеным, якія вызваляюцца і пасля дэпартуюцца на тэрыторыю Літвы.

Павел Латушка падзякаваў прадстаўнікам Літвы за прынцыповую пазіцыю ў пытаннях прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі і яго хаўруснікаў за злачынствы супраць чалавечнасці. Было абмеркавана далейшае ўзаемадзеянне па пытанні прадстаўлення доказаў і лабіявання падтрымкі іншых краін-сябраў Еўрапейскага саюза расследавання «беларускай сітуацыі» пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда.

Падчас сустрэч з прадстаўнікамі Літвы была пацверджана прынцыповая пазіцыя па захаванні санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з тым, што рэжым не ідзе на сістэмныя змены сваёй унутранай рэпрэсіўнай і знешняй агрэсіўнай палітыкі, працягваючы падтрымліваць агрэсію супраць Украіны.

Было адзначана, што для выхаду з глыбокага палітычнага крызісу ў Беларусі мы прапаноўваем рэальны інстурмент — Круглы стол. Дадзеная ініцыятыва была падтрымана літоўскім бокам.

Літоўскія калегі пацвердзілі, што пазіцыя Прэзідэнта, прэм’ер-міністра і ўрада застаецца цалкам сінхранізаванай з агульнаеўрапейскім курсам на ціск на рэжым. Было падкрэслена, што ніякіх паслабленняў або змякчэння санкцый не павінна адбывацца без канкрэтных крокаў з боку Лукашэнкі.

Абмеркаваныя таксама магчымасці выкарыстання іншых міжнародных механізмаў правасуддзя для прыцягнення рэжыму да адказнасці за злачынствы, якія здзяйсняюцца як у дачыненні да Украіны і ўкраінскага народа, так і ў дачыненні да Літвы.

«Па выніках сустрэч з кіраўніцтвам Парламента Літвы, у канцылярыі Прэзідэнта, у канцылярыі Прэм’ер-міністра, у Міністэрстве замежных спраў і ў Міністэрстве юстыцыі Літвы важна адзначыць, што Літва захоўвае пазіцыю пра неабходнасць працягу санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама будзе падтрымліваць ініцыятывы, звязаныя з прыцягненнем да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за злачынствы», — адзначыў Павел Латушка.

@CabinetBelarus
Зеленский пригрозил Лукашенко / Украина ударит по Беларуси?

Павел Латушко и Артем Брухан про возможную агрессию режима Лукашенко против Украины:

https://youtu.be/0-_YyGOvm20

– Лукашенко опять предоставит территорию Беларуси для агрессии?

– Беларуская армия примет участие в агрессии?

– Лукашенко приедет в Киев?

– В чем заключается противоречивая логика Марии Колесниковой?

Ответы в видео: https://youtu.be/0-_YyGOvm20

Поддержите нашу работу через платформу Buy Me a Coffee или другим удобным способом.