Павел Латушка
4.47K subscribers
1.55K photos
449 videos
3.03K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
Лукашенко заменили?

Павел Латушко про выступления Турчина и Вольфовича.

https://youtu.be/WvWBD-Cp_O4

– Почему на мероприятиях по случаю Дня Независимости выступили Турчин и Вольфович, а не Лукашенко?

– Какие они делали неприятные для диктатора высказывания?

– Кого чиновники в режиме видят своим президентом?

– Россия готовит военные провокации в отношении Польши и стран Балтии?

Ответы в видео: https://youtu.be/WvWBD-Cp_O4
Где Лукашенко?

Павел Латушко про отсутствие диктатора на вчерашних мероприятиях.

https://youtu.be/w6hyg1LaWTc

– Куда исчез Лукашенко?

– Россия готовит провокации в отношении стран НАТО?

– Может ли режим закрыть границу с Россией?

– Возможен ли топливный кризис в Беларуси?

Ответы в видео: https://youtu.be/w6hyg1LaWTc
Я так даўно не піў гарбаты з чабору…

Вялікі дзякуй, Сяргей і Наталля, за тое, што запрасілі мяне на беларускае Купалле, якое вы арганізавалі пры падтрымцы беларусаў з дыяспары.

Цудоўная ідэя — стварыць месца, дзе беларусы могуць збірацца разам, падтрымліваць нашы традыцыі, нашу мову і культуру.

Беларускае Купалле — адно з самых адметных і прыгожых свят. Беларускія песні, якія я пачуў у гэты вечар, пляценне вянкоў, старадаўнія абрады, якія мы разам успаміналі, — усё гэта незабыўна і назаўсёды застанецца ў сэрцы і памяці.

Жадаю вам росквіту і звяртаюся да ўсіх, каму неабыякавая беларуская культура: падтрымлівайце МРОЮ.
Лукашенко запутался?

Павел Латушко про послание диктатора военным.

https://youtu.be/BaldnVsKOWE

– Какой сигнал военным дал Лукашенко?

– В какую «международную партию» вступил диктатор?

– Лукашенко празднует день независимости четвертый день?

– Где диктатору мерещатся враги?

Ответы в видео: https://youtu.be/BaldnVsKOWE
Павел Латушка прыняў удзел у святкаванні беларускага Купалля ў Белавежы

У Белавежы прайшло святкаванне Купалля, якое сабрала тысячы беларусаў, што жывуць у Падляшскім ваяводстве. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дэлегат Каардынацыйнай Рады Павел Латушка.

Беларускае Купалле ў Белавежы праходзіць ужо 42 гады. Арганізатарам Беларускага Купалля з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Польшчы.

Традыцыі гэтага свята стагоддзямі захоўваюцца беларускай меншасцю, якая пражывае ў Польшчы. У апошнія гады да мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму найбольш вядомаму і традыцыйнаму святу беларусаў, далучаюцца і прадстаўнікі беларускай дыяспары.

«Як міністр культуры, пасол і консул Беларусі ў Польшчы я аказваў пастаянную падтрымку беларускай меншасці ў Польшчы. Зараз, як беларускі палітык, лічу вельмі важным працягваць гэты падыход. Важна, каб беларуская меншасць і беларуская дыяспара ў Польшчы аб’ядноўваліся дзеля захавання нацыянальнай культуры, мовы і традыцый. Мы ўдзячныя Міністэрству ўнутраных спраў Польшчы, якое аказвае фінансавую падтрымку ў правядзенні гэтага мерапрыемства».

На мерапрыемстве выступіла 30 беларускіх гуртoў з Беласточчыны, у тым ліку калектыў «Прымакі», у складзе якога спявае і дачка Паўла Латушкі — Яна Латушка. А завяршылася мерапрыемства абрадам пускання вянкоў на ваду.

«Я дзякую беларускай меншасці ў Польшчы, якая захоўвае і культывуе народныя традыцыі, любоў да беларускай мовы, беларускай песні і беларускай культуры», — адзначыў Павел Латушка.
Яна Латушка прыняла ўдзел у святкаванні беларускага Купалля ў Польшчы

Дэлегатка Каардынацыйнай Рады ў складзе фракцыі «Латушка і Рух за Свабоду» Яна Латушка прыняла ўдзел у канцэрце, прысвечаным беларускаму народнаму святу Купалле, які прайшоў у Белавежы.

Яна выступае ў складзе калектыву беларускай меншасці, якая пражывае ў Польшчы, — «Прымакі», які ўжо шмат гадоў захоўвае нашу песенную спадчыну. На свята сабраліся тысячы гасцей з усяго Падляшскага ваяводства. Фестываль ладзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
Возможен ли дефицит бензина?

Павел Латушко про угрозы перенесения топливного кризиса в России в Беларусь, а также о деньгах диктатора на Ближнем Востоке.

https://youtu.be/B0n_ZzBOCiw

– Каких последствий топливного кризиса можно ожидать в России?

– В Беларуси может возникнуть дефицита бензина?

– Сколько топлива Беларусь может поставлять в Россию ежемесячно?

– Чем занимается Виктор Лукашенко в странах Ближнего Востока?

– Что с деньгами диктатора в ОАЭ и Омане?

Ответы в видео: https://youtu.be/B0n_ZzBOCiw