Павел Латушка
4.43K subscribers
1.55K photos
451 videos
3.05K links
Афіцыйны канал Паўла Латушкі
– палітык, дыпламат
– кіраўнік НАУ
– намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
– экс-міністр культуры, амбасадар

Падтрымаць працу Паўла Латушкі і каманды НАУ: https://www.belarus-nau.org/donate
Download Telegram
В ходе пребывания в Республике Польша 02.09.2020 встретился с Главой Кабинета Канцелярии Премьер Министра Михаилом Дворчеком. На своей странице Twitter Михаил отметил: «Хорошая, содержательная встреча с Павлом Латушкой - членом президиума Координационного совета, который сегодня приехал в Польшу. Беларусь должна быть свободной и суверенной страной. На нашу помощь может рассчитывать каждая жертва политического насилия! # Солидарны с Беларусью»
Сегодня прошла встреча с Главой Канцелярии Президента Республики Польша.
Состоялся обмен мнениями. Павел Латушко передал информацию о развитии внутриполитической ситуации в стране и о деятельности Координационного Совета.
Павел Латушка правёў сустрэчу з членамі Парламентскай групы Польшчы па пытаннях Беларусі . На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі розных партый, якія ўваходзяць у Парламент Польшчы, якія выказалі падтрымку ў вырашэнні ўнутранага палітычнага крызісу ў Беларусі шляхам дыялогу.

Член Прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка
З Віцэ-маршалам сейма Польшчы Рышардам Тэрлецкім
2-3 верасня 2020 года Член Прэзідыума Каардынацыйнага Савета Павел Латушка праводзіць сустрэчы з прадстаўнікамі выканаўчай і заканадаўчай улады Польшчы: Кіраўніком Канцэлярыі Прэзідэнта, Кіраўніком Канцэлярыi Прэм’ер-міністра Міхаілам Дворчыкам, намеснікам Міністра замежных спраў Марцінам Пшыдачам, Віцэ-маршалам Сейма Рышардам Тэрлецкім, Членамі Парламента групы Польшчы па пытаннях Беларусі.
Падчас сустрэч праінфармаваў аб падыходах Каардынацыйнага Савета па вырашэнні ўнутрапалітычнага крызісу, які склаўся ў Беларусі пасля прэзідэнтскіх выбараў.
Прадстаўлены асноўныя патрабаванні грамадскасці, якія выказваюцца падчас шматтысячных маніфестацый у розных гарадах Беларусі.
Абмеркаваны падыход магчымых медыяцый з боку Еўрапейскага Саюза па знаходжанні выхада з крызісу. Прадстаўнікі Польскіх уладных структур падкрэслівалі важнасць вырашэння сітуацыі ў інтарэсах беларускага грамадства на ўнутрапалітычным полі Беларусі.
Адбылася сустрэча з Віцэ-прэм’ерам, Міністрам культуры Польшчы Пятром Глінскім. Абмеркаваны магчымасці арганізацыі гастроляў у польскіх тэатрах артыстаў Купалаўскага тэатра, звольненых у сувязі з выказваннем грамадзянскай пазіцыі.
Член Прэзідыума Каардынацыйнага савета Павел Латушка
Лілія Уладзіміраўна – заведзена крымінальная справа па неіснуючых правапарушэннях.
Дзіма, Дзяніс – выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю і былі затрыманыя як асабліва небяспечныя злачынцы.
Марыя, Мікіта, Святаслаў, Аляксей, Надзея, Андрэй – займаліся сваёй прафесійнай дзейнасцю і апынуліся за кратамі.
Студэнты беларускіх вну – масавыя затрыманні за светлы погляд будучыні нацыі.

І гэта толькі тры першыя дні восені. Колькі яшчэ будзе працягвацца беззаконне ў нашай краіне? Пакуль не кінуць за краты ўсіх? Але нас большасць і праўда на нашым баку.
Самаідэнтыфікацыю нацыі не спыніць. Беларусы больш не будуць маўчаць.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Амаль 10 месяцаў таму, упершыню за 26 гадоў, нацыя адчула, што такое звацца беларусамі. 22 лістапада 2019 года Вільня палыхала бела-чырвона-белымі сцягамі. У гэты дзень было перазахаванне беларускага героя Кастуся Каліноўскага. І вось прайшоў амаль год, гiстарычныя сцягі ўжо на вуліцах Мінска. І іх не дзясяткі, не сотні, іх сотні тысяч!
Гэта толькі пачатак.
Улада ня ведае, што рабіць з людзьмі, якія пачалі людзьмі звацца. Ад безвыхаднасці яны хапаюць і кідаюць за краты актораў, вядучых, журналістаў, непаўналетніх дзяцей, жанчын — тым самым яны яшчэ больш адрываюцца ад рэальнасці і ад магчымасці выправіць сітуацыю.

Але нас большасць!
Літва з Беларуссю! Літва падтрымае перамены ў нашай краіне!
У ходзе сустрэч у Вільнюсе з прадстаўнікамі выканаўчай і парламенцкай уладаў Літвы абмеркаваны магчымыя варыянты выхаду з крызіснай сітуацыі ў Беларусі.
Перад усім, гаворка з боку Члена Прэзідыума Каардынацыйнага савета Паўла Латушкі ішла аб неабходнасці запусціць трэкі дыялогу: Расія — беларускае грамадства і важнасці пачатку дыялога Еўрапейскі Саюз — дзеючая ўлада як варыянт выхаду з сітуацыі,
Так сама абмеркаваны пытанні з магчымасцю вызначыць міжнародную адвакацкую кампанію, якая бы занялася аналізам фактаў здзяйснення шматлікіх злачынстваў у адносінах да грамадзян Беларусі прадстаўнікамі часткі сілавога блоку нашай краіны для далейшага прыцягнення да адказнасці.
Былі таксама абмеркаваны падыходы Еўрапейскага Саюза з боку магчымых перспектыў падтрымкі дэмакратычнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь фінансавымі інструментамі, інструментамі ў рамках гандлёвай палітыкі ЕС да Беларусі, спрашчэнні працэдур уезда грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Усе гэтыя пытанні абмеркаваны для далейшага разгляду ў рамках інстытутаў Еўрапейскага Саюза.
З боку ўладаў Літвы ёсць адназначнае разуменне таго, што сённяшняя ўлада Беларусі становіцца нелегітымнай і далейшае ажыццяўленне кантактаў на вышэйшым узроўні не будзе таксама магчымым, як і правядзенне кантактаў на іншых высокіх дзяржаўных пасадах — гэта стварае прэцэндэнтную сітуацыю ў міжнародных адносінах.
Абмеркаваны прававыя падыходы да акрэслення міжнароднай правасуб’ектнасці Беларусі пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта краіны.
З намеснікам кіраўніка Парламента Літвы Гедымінасам Кіркіласам
Прэсс-канферэнцыя ў Парламенце Літвы.
Сустрэча за Лінасам Лінкевічусам, Міністрам замежных спраў Літвы
Прэс-канферэнцыя пасля сустрэчы ў МЗС Літвы
Дыскусія з літоўскімі палітолагамі і экспертамі па Беларусі (арганізатар: Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы)
Сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Вільнюсе.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Агонь у сэрцах беларусаў не пагасіць ніхто і ніколі!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мы все живём в разных городах одной страны, на соседних улицах, в одних домах. Мы ходим в одни и те же магазины, наши дети проводят вместе время на одних и тех же детских площадках. Наши родители работают вместе, дружат, радуются нашим успехам. Мы выросли в одних и тех же условиях.
Но почему вы сейчас избиваете и хватаете нас, ведь многие из нас ваши друзья, знакомые, родственники, родители в конце концов? Что для вас стало триггером того, что вы сейчас иные?
Кредитные квартиры? Премии? Зарплаты? Желание получить повышение по службе через боль и страдания сотен и тысяч мирных граждан?
Победа в любом случае будет за народом, вы это прекрасно понимаете. Подумайте о будущем. Многие ваши командиры и генералы получат сроки, но у вас ещё есть шанс стать на сторону добра и в скором времени вместе с народом отпраздновать победу.
Мы не оппозиция, мы большинство!