жыццё-маліна
1.08K subscribers
1.85K photos
1.02K videos
1 file
2.05K links
Канал YouTube-праекта Мікіты Мелказёрава: https://www.youtube.com/channel/UCevXOj07WgmJ8f39rGEmVDA/?sub_confirmation=1

Рэклама і іншыя прапановы: @MalinaZBot
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У сённяшніх абставінах быць беларусам – гэта не быць рускім.


🤍Апошняе інтэрв’ю Мікіты атрымалася вельмі глыбокім і кранальным – з тымі словамі і высновамі, якія хочацца захаваць пры сабе. Словы Аляксандра Лукашука пра беларускасць і пра тое, што значыць быць беларусам сёння, пакідаем тут для вас.

А што значыць для вас быць беларусам ці беларускай?

Апошняе інтэрв’ю Мікіты МЕЛКАЗЁРАВА | ЛУКАШУК – пра жыццё, беларускасць і як дачакацца свабоды
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤44💯7💔6
Наша сустрэча тры тыдні таму была першай, і я думаў — апошняй, бо праз дзень Мікіта памёр.


❤️‍🩹 Апошні госць "маліны" Аляксандр Лукашук паглядзеў запіс апошняга в'ю, а "Радыё Свабода" пагутарыла з ім. Дзелімся з вамі гэтымі кранальнымі словамі спадара Аляксандра.
💔40❤7😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤔 Ці варта беларусам лічыць БССР часамі акупацыі?

Мікіта і ў сваіх інтэрв’ю, і ў сваім гістарычным праекце "Загляне Сонца" неаднаразова разважаў пра савецкі перыяд і пра тое, да чаго імперыя давяла Беларусь – нашу культуру, мову і разуменне саміх сябе.

БССР – гэта акупацыя Беларусі. Згодныя?

🔗 Апошняе інтэрв’ю Мікіты МЕЛКАЗЁРАВА | ЛУКАШУК – пра жыццё, беларускасць і як дачакацца свабоды
👍28💯15❤4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як знішчыць КДБ? Гэту справу не знішчыць бомбай. Гэту справу можна знішчыць толькі дэмакратыяй.


Пра тое, чаму беларускія спецслужбы выглядаюць менавіта так, адкуль цягнецца іх савецкая і імперская спадчына і як гэта ўплывае на нас сёння, у апошняй "малiне" распавядае Аляксандр Лукашук.

🔗 Апошняе інтэрв’ю Мікіты МЕЛКАЗЁРАВА | ЛУКАШУК – пра жыццё, беларускасць і як дачакацца свабоды
❤33👍2
🕯У суботу пад Варшавай пройдзе матч памяці Мікіты

17 студзеня пройдзе матч беларускай футбольнай каманды "Пагоня" у памяць Мікіты Мелказёрава.

Перад пачаткам сустрэчы ўшануюць памяць Мікіты, які быў вялікім аматарам футбола.

⏰ Час: 17.00

📍Месца: бакавое поле гарадскога стадыёна Пясэчна,
Stadion miejski GOSiR, ul. 1 Maja 16, Piaseczno
💔63❤7💩1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Тры разы я бачыў цуд нараджэння свабоды, і кожны раз гэты цуд паўтараўся.


❤️Чаму мы ўвесь час бегаем па коле і ніяк не атрымліваем выніку? Пакідаем для вас вельмі кранальны адказ Аляксандра Лукашука з апошняй "маліны", які дае надзею і нагадвае: нават у цёмныя часы важна не здавацца і не губляць веру.

🔗 Апошняе інтэрв’ю Мікіты МЕЛКАЗЁРАВА | ЛУКАШУК – пра жыццё, беларускасць і як дачакацца свабоды
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤33🔥5👍2
❤️‍🩹 Пяць гадоў штодзённай працы на беларускі YouTube, два вельмі важныя праекты для беларускасці, сотні выпускаў, размоў і тэм – усё гэта спадчына, якую пакінуў нам Мікіта.

Як сказаў Аляксандр Лукашук у апошняй "маліне":
Словы – гэта спосаб існавання чалавека па-за яго целам. Гэта бессмяротная матэрыя.


Дзякуй, Мікіта, за словы, якія засталіся з намі. За працу, якая працягвае жыць. За гэтую бессмяротную матэрыю.
❤72💔34🙏7
❤️‍🩹 "Мікітосік, будзем я####ць далей. Шкада, што без цябе, але зараз – і за цябе"

Сёння 40 дзён без Мікіты... Саша Івулін напісаў вельмі кранальны ліст свайму сябру – чалавеку, які перавярнуў яго жыццё. Пачытайце – там вельмі кранальна.

🔗 Тэкст цалкам па спасылцы: https://by.tribuna.com/be/football/blogs/3284226-40-dzyon-yak-z-nami-nyama-mikity-melkazyorava-list-ivulina-cha/
💔38❤29😭11😢4🔥1