жыццё-маліна
1.08K subscribers
1.85K photos
1.02K videos
1 file
2.05K links
Канал YouTube-праекта Мікіты Мелказёрава: https://www.youtube.com/channel/UCevXOj07WgmJ8f39rGEmVDA/?sub_confirmation=1

Рэклама і іншыя прапановы: @MalinaZBot
Download Telegram
❤️‍🩹 "Мікітосік, будзем я####ць далей. Шкада, што без цябе, але зараз – і за цябе"

Сёння 40 дзён без Мікіты... Саша Івулін напісаў вельмі кранальны ліст свайму сябру – чалавеку, які перавярнуў яго жыццё. Пачытайце – там вельмі кранальна.

🔗 Тэкст цалкам па спасылцы: https://by.tribuna.com/be/football/blogs/3284226-40-dzyon-yak-z-nami-nyama-mikity-melkazyorava-list-ivulina-cha/
💔38❤29😭11😢4🔥1
Forwarded from ЧестнОК
😢 Ліна Цапава, жонка Мікіты Мелказёрава, напісала кранальны пост на 40 дзён са смерці мужа.

Крыніца: lina_tsapova

🧄 Падпісацца на ЧестнОК
💔90❤6😢4🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Гэтае відэа 23 снежня ты павінен быў запісваць не са мной, а з Мікітосам.


❤️‍🩹 На канале «ЧестнОК-LIVE» Саша Івулін выпусціў інтэрв'ю са Зміцерам Дашкевічам. Саша дзеліцца, што гэтую размову павінен быў запісаць Мікіта яшчэ 23 снежня...

Гэта відэа — трыб'ют Мікіце. Дзякуй, Саша 🙏

🔗 Паглядзіце гэтую размову: https://youtu.be/LS6sFLV6qUk
❤47❤‍🔥14💔5💩2🔥1👏1
☀️ Канал «Загляне сонца» робіць рэстарт

Саша Івулін падхапіў сцяг свайго сябра Мікіты Мелказёрава і працягне расказваць цікавыя рэчы пра беларускую гісторыю. Нам усё яшчэ цяжка ўсвядоміць новую рэальнасць, але разам перажываць гора, здаецца, прасцей.

Першы выпуск без Мікіты Мелказёрава прысвечаны Уладзіміру КАРАТКЕВІЧУ. Караткевіч – важны чалавек не толькі для беларускай літаратуры, але і гісторыі. Па сутнасці, ён прыдумаў новую Беларусь. Не ў лапцях і самотную, а самадастатковую, шляхетную, тую, якой варта ганарыцца. Сабралі для вас усе цікавыя факты пра Караткевіча ў адным месцы.

Будзем удзячныя за фідбэк – ён нам вельмі дапаможа зразумець, як можна працягнуць рабіць гэты канал лепей.

Працягнем беларусець разам?!
❤116👍9🔥3🤝3👎2💔2⚡1💩1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Я дажыву да таго, што можна будзе ісці і спакойна галёкаць у нябёсы: «Жыве Беларусь»


Сёння 80-годдзе адзначае выбітны беларускі паэт і грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў. Таму хочам нагадаць вам пра вялікае інтэрв’ю са спадаром Уладзімірам, якое рабіў Мікіта ў далёкім 2021 годзе.

❤️‍🩹 Мікіты ўжо больш за паўгода як няма з намі, але ягоная беларуская спадчына засталася. Дзясяткі гутарак, да якіх можна вярнуцца, пераглядзець і ўсё адно знайсці нешта новае, каб працягваць беларусець разам.
❤58💔32❤‍🔥10🫡1
З Днём народзінаў, Мікіта.

Сёння Мікіце споўнілася б 38 гадоў. У гэты дзень хочацца ўспомніць, якім быў Мікіта і колькі ён зрабіў для Беларусі і для кожнага і кожнай з нас.

Дзякуй, Мікіта, што быў, што працягваў рабіць і змагацца, не спыняючыся. Дзякуй, што верыў і аб’ядноўваў нас агульнай беларускай справай. Мы абавязкова працягнем.

Дзякуй за ўсё, легенда.
💔64❤50❤‍🔥5🕊1