Мой родны гук
1.56K subscribers
173 photos
65 videos
225 links
бот для ўсіх пытанняў і заказу фільмаў: @mojrodnyhuk_bot
Download Telegram
АНОНС!
Пакуль дабіваецца апошні фільм па Валадару Пярсцёнкаў і большасць ужо вызвалілася, мы пачынаем работу над новым фільмам: Marty Supreme (Вялікі Марці)

Пакуль плануем закадр, але вы можаце вырашыць іначай і прагаласаваць рублём, а дакладней доларам — і тады зробім дубляж)

Збор тут: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
🔥39❤7👍6👎1
Нашыя калегі ладзяць паказ у Менску! Прыходзьце!
Працягваем эксклюзіўныя прагляды нашага дубляжа «1670» у Мінску!

Ужо ў гэтую нядзелю запрашаем паглядзець 3 і 4 серыі.

Умовы тыя ж:
1️⃣ Рэгіструемся
2️⃣ Прыходзім у прастору «Дом з марамі» (Багдановіча 129А) 18 студзеня а 18:00

Уваход — 15 рублёў

Чакаем усіх!

Калі прапусцілі першыя серыі, яны ўжо даступныя (2 серыя хутка з’явіцца)

Таксама можна падтрымаць наш збор на дубляж 2 сезона: https://ko-fi.com/emi_krou/goal?g=14
1🔥20❤6
🎙 Мой родны падкаст №7 — Вынікі 2025 і самыя чаканыя фільмы ў 2026

У новым выпуску падкаста абмяркоўваем вынікі 2025 і самыя чаканыя фільмы 2026

📺 YouTube: https://youtu.be/Y8G_A-CMC7A
📻 Аўдыё: https://pc.st/e/.IK_~t8aOc-


Пішыце нам свае пытанні: ngl.link/mojrodnypadkast
Падпісвайцеся на наш патрыён: patreon.com/MojRodnyPadkast
Збор на агучку Вялікага Марці: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
1❤16🥰5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Збор на агучку Вялікага Марці: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
1❤31😁9🔥4🙏1👌1
На сайце з'явілася нешта новае!

Містэр Біст - $10,000 за кожны дзень у глушы

Удзельнікі гэтага выпрабавання выжываюць у дзікай прыродзе, атрымліваючы 10 000 даляраў за кожны дзень, які здолеюць вытрымаць. Яны будуюць сабе начлег, здабываюць ежу, змагаюцца з холадам і тугой па сваіх сем'ях падчас жыцця ў глушы.

Містэр Біст — адзін з самых папулярных YouTube-блогераў у свеце. Ён вядомы маштабнымі чэленджамі, дарагімі эксперыментамі, дабрачыннымі праектамі і відэа, у якіх звычайныя людзі могуць выйграць вялікія грошы ці прызы.

Жанры: камедыя, прыгоды

Пераклад і агучка: Мой родны гук

У вольным доступе!

Глядзець на Кінакіпе
❤22🤩6😭3🔥2👍1
🎙 Мой родны падкаст №8 — Усё пра ЛАРПы (LARP)

Размаўляем пра LARP – Live action role-playing games, альбо ролевыя гульні жывога дзеяння.
Расказваць пра гэта нам будуць нашыя госці: Тэгра і Пол!
Што гэта такое, з чым гэта ядуць і да чаго тут акцёрскае майстэрства наогул.

📺 YouTube: https://youtu.be/3qq2-s-2sbQ
📻 Аўдыё: https://pc.st/e/7BiNf1OhQc6


Пішыце нам свае пытанні: ngl.link/mojrodnypadkast
Падпісвайцеся на наш патрыён: patreon.com/MojRodnyPadkast
Збор на агучку Марці Непаўторнага: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
❤20
❗️ШУКАЕМ АКЦЁРАЎ АГУЧВАННЯ!

Для дубляжу Марці Непаўторнага нам спатрэбіцца шмат мужчынаў акцёраў з галасамі сталага веку.
Прыкладаем 8 урыўкаў (можаце падацца на кожнага персанажа за раз). Нас цікавяць персанажы: Эзра, Суддзя, Клецкі, Сал, Рам Сэці, Галаніс, Джымі, Лоўрэнс. Гэта толькі частка персанажаў, якіх мы шукаем. Калі вам цікава паўдзельнічаць у агучванін фільма па-беларуску, дасылайце свае пробы нам у тг.

⁉️ Як выслаць пробу?
Напішыце ў паведамленні суполкі. У паведамленні ўкажыце:
1. Вашае імя (можна псеўданім)
2. Аўдыёфайл з агучаным урыўкам (можна 8 розных файлаў, але дасылайце адну пробу на адзін урывак). Падрабязней пра файл напішам ніжэй.
3. Ці ёсць магчымасць запісацца самому? Калі так, то апішыце на што запісваецеся. Прыярытэт будзем аддаваць тым, хто можа.
4. Калі няма, то напішыце вашае месцазнаходжанне (горада будзе дастаткова).
5. Ці ёсць у вас досвед агучвання? Апішыце яго ў 1-2 сказы.

⚠️ Тэхнічныя патрабаванні да аўдыёфайла з агучкай:
1. Чысты аўдыёфайл на якім будзе толькі ваш голас, пажадана адтаймлены (каб рэплікі па часе знаходзіліся там, дзе і асноўныя рэплікі).
2. Для проб можна запісацца на што заўгодна, хоць на тэлефон, але калі ёсць нешта лепшае, то выкарыстайце гэта.
3. Фармат файла можа быць любы, але для зручнасці просім выкарыстаць flac/mp3 у mono
4. У назве файла мусіць пазначана вашая імя/псеўданім і персанаж на каго вы падаваліся. Прыклады: Якуб-Эзра.mp3, Aleh-Halanis.flac і гд.
🔥38❤4
Новы выпуск нашага падкаста ўжо чакае вас на нашым патрыёне!

Абмяркоўваем апошнія дубляжы, агучкі, пераклады, дзелімся планамі і моцна просім вас дазбіраць грошы на Марці Непаўторнага

Паслухаць падкаст проста цяпер: patreon.com/posts/moi-rodny-no-9-u-151944904
Збор на Марці Непаўторнага: buymeacoffee.com/k4mbeg8/w/45410
🔥20❤5