Наша Ніва
✔
22.1K subscribers
90.3K photos
12.7K videos
2 files
78.4K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
У ГЭТЫ МОМАНТ. Міліцыя спрабавала перашкодзіць дэманстрантам у Магілёве сабрацца. У Брэсце, Салігорску, Жодзіне і Мінску, дзе людзей сабралася шмат, а таксама ў Гомелі, Бабруйску, Жыткавічах, Ждановічах, Радашкавічах акцыі пратэсту і салідарнасці прайшлі і праходзяць без перашкод і канфліктаў. @nashaniva
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Минск. Десятки велосипедистов устроили велопробег солидарности.
Гомель у гэты момант. Мастакі ладзяць выставу карцін каля цырка. Фота даслаў чытач @nashaniva
Хто ведае, што стала з гэтым сцягам, напішыце ў @NashaNivaBot. Фота было зробленае 12 жніўня ў Першамайскім РУУС Мінска.
https://www.youtube.com/watch?v=w7GNQ2ZUu7k

Лукашэнка прызнаў, што запрасіў на дапамогу расійскіх журналістаў, яны замянілі сваёй гадоўлі кадры на БТ. Вядомы расійскі блогер тлумачыць беларусам, як яны будуць дзейнічаць і што ад іх можна чакаць, а таксама іх слабыя месцы.
У белфутболе новая традыцыя — святкаваць гол пераможным жэстам каманды Ціханоўскай. Каманда за камандай, найлепшыя гульцы:

https://nn.by/?c=ar&i=257659

Нагадаем, што Федэрацыя футбола загадала праводзіць матчы без гледачоў - хоць на піку каранавіруса яны праходзілі з гледачамі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Марыя Калеснікава на плошчы Незалежнасці. Відэа чытача @nashaniva
Атмосфера на площади Независимости.

Фото: Ольга Шукайло, TUT.BY
З БТ звольніліся вядучыя ток-шоу «Дзень у вялікім горадзе».

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку тэлевядучая Вольга Плотнікава. Перадача больш у эфір на «Беларусь 1» не выйдзе. Разам з ёй з БТ сышлі Саша Снегіна, Вольга Сарока і Іна Югава.
Вы падтрымліваеце прапанову Лукашэнкі зачыніць усе бастуючыя прадпрыемствы?
Anonymous Poll
16%
так
20%
не
64%
у галаву не ўкладваецца
ЗНОЙДЗЕНЫ МЁРТВЫМ МІКІТА КРАЎЦОЎ, ЯКІ З 12 ЖНІЎНЯ ЛІЧЫЎСЯ ЗНІКЛЫМ БЕЗ ВЕСТАК

Як стала вядома @nashaniva, Мікіту Крыўцова знайшлі нежывым у лесапарку каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска.

Сям'я заяўляла, што ён знік 12.08, і шукала яго ў турмах і бальніцах.

Мікіту Крыўцову было 28 гадоў. Сям'я шукала яго 10 дзён, дапамагаў атрад "Анёл". Міліцыя прызнала яго зніклым без вестак.

Сувязь з ім знікла 12.08.

Жонка паведамляла, што ягоны тэлефон апошні раз быў уключаны ў раёне РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі ў Мінску.

Ён родам з Вілейкі, жыў нейкі час у Маладзечне, яго сям'я жыве ў Жодзіне. Быў футбольным фанатам.
ВАЖНАЕ УДАКЛАДНЕННЕ. Кіраўнік "Анёла" Сяргей Коўган сцвярджае са слоў міліцыі, што на целе Мікіты Крыўцова НЕ было бачных цялесных пашкоджанняў. Мікіта быў знойдзены павешаным у лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. Непадалёку ад гэтага месца, каля РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі на вуліцы Францішка Скарыны, апошні раз быў уключаны яго тэлефон.

Сям'я Мікіты яго цела пакуль не бачыла.

"Командир ПСО «Ангел» Сергей Ковган рассказал:

— Тело Никиты Кривцова обнаружили в лесу, в черте столицы, в районе Минской кольцевой автомобильной дороги. Сотрудники милиции сообщили об этом жене Никиты, она — нам. Известно пока только то, что на погибшем парне нет видимых телесных повреждений. ПСО «Ангел» выражает самые искренние соболезнования родным и близким Никиты".
‼️‼️‼️

Што зразумела пра смерць 28-гадовага Мікіты Крыўцова на гэты момант

— Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Ён прыехаў з Жодзіна ў Мінск і перастаў выходзіць на сувязь. Апошні раз мабільнік быў уключаны каля РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі на вуліцы Францыска Скарыны.

— Паколькі ў гэтыя дні прападала шмат людзей, сям’я звярталася на Акрэсціна, у Жодзіна, да журналістаў і праваабаронцаў, шукала Мікіту ва ўсіх магчымых спісах затрыманых дэманстрантаў.

— Сведчанняў таго, што Мікіта ўдзельнічаў альбо не ўдзельнічаў у акцыях пратэсту — няма.

— 22 жніўня цела хлопца было знойдзена ў лесе каля вуліцы Парніковай.

— Міліцыя паведаміла сям’і, што на целе Мікіты няма бачных цялесных пашкоджанняў.

— Сям’я не бачыла цела, жонка паедзе ў морг у нядзелю, 23 жніўня. Жонка пакуль абапіраецца на інфармацыю ад міліцыі.

— «Анёл» не даваў каментароў пра стан цела і абставіны смерці.
І некалькі асабістых дэталяў пра Мікіту Крыўцова, якога знайшлі нежывым, ад сяброў.

"У Інстаграме ён быў падпісаны «Спадар Шчыры».
"На назе ў яго была татуіроўка з Якубам Коласам".
"Ён быў фанатам ФК Маладзечна, у яго было за сотку выездаў".
"Вельмі смелы хлопец, які за сваю фанацкую кар'еру не раз бываў у аўтазаку".
Ціханоўская: Абвешчаная Лукашэнкам поўная боегатоўнасць — гэта проста застрашванне людзей, "к таким шагам наш народ уже привык"

Комментируя заявление 22 августа о том, что армия приведена в полную боевую готовность и наличие внешней угрозы, Тихановская сказала информагентству BNS, что это запугивание людей.

— К таким шагам наш народ уже привык. Это обычное запугивание людей. Но белорусы уже не боятся, они готовы защищать свои права. Президенту уже никто не верит, — сказала Тихановская.

Тихановская убеждена, что военные не будут разгонять мирных демонстрантов, даже если им это прикажут делать.
Міністр абароны: Дзеянні сілавікоў могуць быць прадстаўлены як генацыд
https://nn.by/?c=ar&i=257672
У цэнтры Мінска, на праспекце і плошчы Незалежнасці сітуацыя спакойная.

Праезд па праспекце Незалежнасці і паркоўка на прылеглых да яго вуліцах адкрытыя. Рэзерв сілавікоў, як і кожны дзень апошнія два тыдні, размешчаны ў раёне стадыёна "Дынама". Надзвычайнай канцэнтрацыі сілавікоў ен назіраецца @nashaniva
Витебский доктор Владимир Мартов выступил с заявлением о ситуации в Беларуси.

«Вся система государства подняла руки перед бесчинствующими молодчиками?»

https://news.tut.by/society/697514.html?tg
Вядомы доктар з Віцебска выступіў з рэзкай крытыкай і таго, што адбываецца ў краіне, і непасрэдна міністра ўнутраных спраў Караева, і Следчага камітэта, і пракуратуры. "Эти преступления не имеют срока давности". Глядзі вышэй.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Знайшлося відэа, як Мікіта Крыўцоў з нацыянальным сцягам стаіць вочы ў вочы з міліцыяй на паслявыбарчым пратэсце ў Маладзечне (хлопец са сцягам). Відэа @MolovTG.

Гэтае відэа дае адказ на пытанне, ці ўдзельнічаў Крыўцоў у дэманстрацыях. Так, удзельнічаў.

Нагадаем, што Крыўцоў знік 12 жніўня. Учора яго знайшлі ў пятлі ў лесапарку ў Партызанскім раёне Мінска.
💔1