SPRAVA
1.45K subscribers
447 photos
43 videos
147 links
Фестиваль места, д. Белая Церковь, Беларусь:
https://spravafestival.by/

проект Неноев Ковчег: (онлайн-концерты)
https://www.youtube.com/channel/UCmsoMYlrvqR2n9l4zm5lLyQ

Манифест
http://spravafestival.by
Download Telegram
(пачатак вышэй)

Нядзеля

13.00—18.00 Майстэрня эльфаў
13.00—14.00 Прагляд мультоў з Лагодным ваўком, частуемся пірагом і клеім папяровыя ланцужкі з Аленай Масла і Крысцінай Баяравай, для дзяцей і іх бацькоў
13.00—15.00 Робім спраўныя паштоўкі (3 BYN)
14.00—15.00 Пісьменніцкая практыка ад каманды кнігарні Marks, праводзяць Саша Метліцкая и Алена Пальчанка
(Кошт – 10 BYN. Рэгістрацыя: https://forms.gle/j6RVm6viSwdYruoF8)
14.30—15.30 Marks чытае: «Мэсія з роду Эфраіма» Мойшэ Кульбака
16.30—17.20 Запіс падкаста «Так склалася гістарычна», размова з кандыдатам гістарычных навук, археолагам Максімам Чарняўскім «Людзі ў балоце: тарфяніковыя паселішчы неаліту і бронзавага веку Паазер'я»
17.30—18.20 Marks чытае
👍14❤5
Лукіна Алена – майстрыца тюнінга ды апгрэйду вашага адзення ♻️

На Спраўных калядах 24-25 снежня Алена пракансультуе вас, як палепшыць ці змяніць нешта ў надакучыўшых ды сапсаваных аўтфітах або як са скотча ды анучаў зрабіць святочную Баленсіягу ды Комм де Гарсон.

Аплата: добрыя думкі, любоў ці данэйшн па ашчушчэніям ❤️

Але не словам адзіным дызайнерка сустрэне сапраўдных фэшаністас! Справа і злева ад яе размесціцца міні лакшэры сэканд-хэнд з унікальнымі брэндавымі шмоткамі па зусім дармовых коштах.

У новы год — з новым лукам! ✨
👍19🔥10
ФотаСквот – прастора аналагавай фатаграфіі ў Менску.

Да Спраўных Каляд мы падтрыхтавалі нешта асаблівае: здымку на вялікі фармат!

Наведавальнікі і наведавальніцы маркета змогуць перанесціся ў мінулае стагоддзе і зрабіць сябе памятны фотаздымак.

Такога яшчэ ніколі не было на менскіх кірмашах і фестывалях!

Прыходзьце з сябрамі і блізкімі ва ўрачыстым аўтфіце і з калядным настроем да нашай рэтра-фотазоны.

Спот ад ФотаСквота будзе працаваць з 12:00 да 19:00, 24 і 25 снежня.

Кошт фотаздымкаў:
1 фотаздымак - 20 рублёў
2 фотаздымка - 30 рублёў
3 фотаздымка - 40 рублёў

Мы ў сацсетках:
instagram.com/phsquat
facebook.com/phsquat
🔥22👍3❤2
Смачна накормяць і напояць нашы сябры з К21 — veggiebar veggiebar_vegetus і accidentalpoint

Vegetus распрацавалі спецыяльнае вегетарыянскае каляднае меню з хот-догамі і сэндвічамі, бургерамі і салатамі, супамі і нават піцай. Не абыдзецца і без вегшпротаў. На дэсерт можна будзе паласавацца напалеонам, грыльяжом, браўні, клямарамі, труфелем. Сагрэемся глінтвейнам, камбучай, травяной гарбатай або журавінавым морсам.

Accidentalpoint падрыхтавалі алкагольныя разгарачаныя напоі.

Спраўны закуток кліча на каву, пернікі і іншыя смачнасці ☕️
🥰13🌭4❤2
Расклад Спраўных Каляд на суботу і нядзелю:

Дзённая праграма з 12.00 — 19.00, уваход бясплатны. Ежа, напоі, маркет, майстэрня эльфаў, лекцыі і майстар-класы (запіс на майстар-класы)

Вячэрняя праграма канцэртаў з 19.00 — 24.00 уваход па квіткам (купіць можна на месцы)

Сузор'е мар — зоркавая гірлянда ў прасторы Спраўных Каляд
👍15🔥4❤1
Як нас знайсці?

Мы знаходзімся з боку выхада з м. Маладзёжная, адразу за шлагбаўмам.

Чакаем вас 24-25 снежня!
🔥7❤3👍3
Сябры, лекцыя Андрэя Сокала переносіцца на заўтра, слухаем пра сон: для чаго патрэбен, якія цэнтры мозгу ўцягнутыя і рэгулююць сон, як злучаны сон і памяць, як лепш высыпацца
👍18❤4
Сёння прайшоў мк па стварэнні каляднага вянка, мы зрабілі вельмі прыгожыя працы! Вырашылі заўтра прадоўжыць, прыходзьце да нас у 14.00 зноў, працягнем рабіць калядную прыгажосць)

Кошт мк — 70 BYN, у нас засталіся яшчэ працы з сёння — іх таксама можна купіць, пішыце!
❤13🔥3
Працягваем Спраўныя Каляды, змены ў раскладзе:

14.00 — 16.00 мк па стварэнню калядгага вянка
14.15—15.00 Маркс чытае
15.10—16.00 запіс падкаста “Так склалася гістарычна” з архіолагам Максімам Чарняўскім
16.10—17.20 Маркс чытае
17.30—18.30 лекцыя пра сон ад Андрэя Сокала (для чаго патрэбен, якія цэнтры мозгу ўцягнутыя і рэгулююць сон, як злучаны сон і памяць, як лепш высыпацца)

Чакаем на Кальварыйскай, 21
12.00 — 23.00

Днём маркет, увечары канцэрты, квіткі анлайн або на месцы, пабачымся)
❤‍🔥11👍2🔥1
Засталося 3 вяночка, пішыце і упрыгожывайце свае хаткі. Прыродныя матэрыалы, якія не асыпаюцца 🤩
❤12