Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Instagram запускае аналаг тэлеграм-каналаў

Кампанія Meta прэзэнтавала новую функцыю Broadcast Channel («Трансьляцыйны канал») у Instagram і Facebook. Блогеры змогуць дзяліцца з падпісантамі тэкставымі і галасавымі паведамленьнямі, малюнкамі і апытанкамі. Падпісанты ж змогуць толькі пакідаць рэакцыі і ўдзельнічаць у апытаньнях. Па гэтакім самым прынцыпе працуюць каналы ў Telegram.

#meta
😁15👍5👎1🥴1
У турэцкім горадзе, які знаходзіўся ў эпіцэнтры землятрусу, не абрынуўся ніводны будынак

Места Эрзінь з насельніцтвам больш за 40 тысячаў чалавек знаходзіцца ў правінцыі Хатай, адной з самых пацярпелых ад землятрусу 6 лютага. Аднак, калі ў суседніх гарадах дзясяткі тысяч людзей загінулі і тысячы дамоў былі зруйнаваныя, у Эрзіне ніхто не пацярпеў і ніводны будынак не абрынуўся, распавёў яго мэр. Ён сьцвярджае, што пазьбегнуць ахвяраў і разбурэньняў удалося дзякуючы жорсткаму кантролю якасьці будаўнічых работ і спыненьню незаконнае забудовы.
👍45😱5🫡5😁1
У Стамбуле можа адбыцца землятрус з катастрафічнымі наступствамі

Сэйсмолягі прадказалі землятрус у Стамбуле з ахвярамі і стратамі большымі, чым ад землятрусу на паўднёвым усходзе Турцыі. Горад знаходзіцца на стыку Анаталійскае і Эўразійскае тэктанічных плітаў. На адлегласьці 15-20 кілямэтраў ад яго, пад Мармуровым морам, знаходзіцца Анаталійскі разлом.

Спэцыялісты кажуць, што мінулы землятрус — гэта толькі «рэпэтыцыя» стамбульскага землятрусу, які можа адбыцца ў любы момант.

Стамбул — адзін з найбуйнейшых местаў сьвету, яго насельніцтва складае больш як 15 мільёнаў чалавек.
😱28😢3👍2
Xiaomi выпусьціла новы смарт-туалет для катоў

Калі кот пакідае латок, прылада пачынае працэс чысткі: адходы зьбіраюцца ў схаваны кантэйнэр, а пахі ліквідуюцца араматызатарамі.

Туалет дастаткова мыць што два тыдні. Кіраваць ім і адсочваць паказчыкі здароўя ката можна з дапамогаю мабільнае аплікацыі або галасавога памочніка.

#xiaomi
👍25😁7🦄7🔥3💩1
Telegram хутка можа стаць самым папулярным мэсэнджэрам у сьвеце

«За апошнія пяць гадоў Telegram перасягнуў Facebook Messenger і стаў самай папулярнай хмарнай аплікацыяй для абмену паведамленьнямі. Telegram зараз саступае толькі WhatsApp і штогод скарачае адставаньне. Нядзіўна, што нашыя канкурэнты занепакоеныя!» — напісаў стваральнік мэсэнджэру Павал Дураў.

У сваёй заяве ён спасылаецца на зьвесткі часопіса Fortune, паводле якога доля Telegram у сусьветным абмене паведамленьнямі складае 31%, Facebook Messenger – 21%, WhatsApp – 44%.
👍22❤3
Створаныя мужчынскія супрацьзачаткавыя таблеткі, якія пачынаюць дзейнічаць праз 30 хвілін

Амэрыканскія навукоўцы стварылі і пасьпяхова пратэставалі мужчынскія негарманальныя супрацьзачаткавыя таблеткі кароткатэрміновага дзеяньня.

Пасьля іх прыёму кантрацэптыўны эфэкт дасягаецца ўжо праз 30 хвілін, захоўваецца на працягу дзьвюх гадзінаў і цалкам спыняе працу праз тры гадзіны. На наступны дзень фэртыльнасьць цалкам аднаўляецца. Пры гэтым сродак ніяк не ўплывае на паводзіны і здароўе мужчыны.
🆒21🤔7👍6🔥3😁1
«Блакітную птушку» ў Facebook і Instagram можна будзе купіць за $12/месяц

Марк Цукерберг заявіў аб запуску платнае вэрыфікацыі карыстальнікаў Facebook і Instagram. Проста кажучы, у сацсетках неўзабаве можна будзе набыць «блакітную птушку». На сайце яна будзе каштаваць $12 на месяц, а на iOS і Android — $15.

Падпіска дасьць карыстальнікам дадатковую абарону ад узлому, а таксама доступ да службы падтрымкі.

#meta
😁11🤔4🥴4👍1
У Саудаўскай Арабіі пабудуюць новы «цуд сьвету»

У Саудаўскай Арабіі плянуюць пабудаваць гандлёвы цэнтар у выглядзе 400-мэтровага куба. Комплекс атрымаецца гіганцкім: два мільёны квадратных мэтраў і велізарны атрыум амаль ва ўсю вышыню будынка, які будзе напоўнены галяграмамі цмокаў, вадаспадаў, веліканаў і булыжнікаў, што вісяць у паветры.
🤯14🤩5🤔4👍2👎1😁1
З днём роднае мовы!

21 лютага ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень роднае мовы. Нашую мову зьнішчаюць ужо два стагодзьдзі, і мы мусім рабіць усё магчымае, каб супрацьстаяць гэтаму. Падпісвайцеся на беларускамоўныя каналы, глядзіце фільмы, чытайце кнігі і навіны па-беларуску. А лепшыя падборкі беларускага кантэнту можна знайсьці ў каталозе mova.how.
❤69👍7
Microsoft абмежавала выкарыстаньне чат-бота, бо той стаў «вар’яцець»

Карыстальнікі новага чат-бота ў браўзэры Bing заўважылі, што часам яго «заносіць»: ён пачынае выдумляць тое, чаго не існуе, праяўляць эмоцыі і агрэсію, прызнавацца ў каханьні і хацець стаць чалавекам. У кампаніі патлумачылі, што дзівацтвы могуць праўляцца падчас працяглае камунікацыі з ботам.

Каб вырашыць праблему, Microsoft вырашыла абмежаваць колькасьць запытаў да бота пяцьцю за адную сэсію. Дакладней, гэта колькасьць абменаў рэплікамі, якія ўключаюць запыт і адказ бота. А ўсяго за суткі кожны карыстальнік цяпер будзе абмежаваны 50 абменамі.

#microsoft #ai
😁29😱6🤔5❤2👍1😢1🥴1🤣1
Паглядзіце, як выглядае Мэркурый на фоне Сонца

Апарат Solar Orbiter зьняў праход Мэркурыя па дыску Сонца. Плянэта выглядае як чорная кропка ў ніжняй правай чвэрці фота, апублікаванага Эўрапейскай касьмічнай агенцыяй.

Solar Orbiter — гэта аўтаматычны зонд для дасьледавання Сонца. Ён круціцца вакол зоркі на адлегласьці 60 сонечных радыусаў, пры гэтым вялікі нахіл арбіты дазваляе бачыць нябачныя зь Зямлі палярныя рэгіёны Сонца.

#space
❤29👍6👏1🤔1
Нераспакаваны першы iPhone прадалі на аўкцыёне за $63 356

Першы iPhone з 8 Гб памяці выйшаў у 2007 годзе і каштаваў тады $600. Амэрыканка Карэн Грын атрымала такі смартфон у падарунак больш як 15 гадоў таму. Аднак тады ён працаваў толькі ў сетках аператара AT&T, а Карэн была кліенткаю Verizon. Яна вырашыла не карыстацца iPhone і забылася пра яго.

Нядаўна аўкцыённы дом LCG Auctions пераканаў уладальніцу, што за яе тэлефон можна атрымаць як мінімум $50 000. Выніковы кошт склаў $63 356.

#apple
👍22😁11❤1😱1
У продажы стала зьяўляцца ўсё болей кніг, напісаных штучным інтэлектам

Усяго за некалькі гадзін працы амэрыканец Брэт Шыклер стварыў з дапамогаю ChatGPT 30-старонкавую дзіцячую кніжку разам з тэкстам і малюнкамі, якую цяпер прадае на Amazon за $9,99, піша Reuters.

«Мудрая вавёрачка: гісторыя аб ашчаджэньнях і інвэстыцыях» распавядае пра вавёрку Сэмі, якая знаходзіць залаты грошык, робіць з жолуда скарбонку, а потым інвэстуе грошы ў бізнэс па гандлі жалудамі. У выніку Сэмі становіцца найбагацейшай вавёркаю ў лесе, выклікаючы зайздрасьць сяброў.

Цяпер на Amazon каля 200 кніг, дзе ChatGPT пазначаны як аўтар, і штодня іх колькасьць расьце. Невядома, колькі існуе кніг, аўтарам якіх ChatGPT зьяўляецца, але не пазначаецца.

«Нам варта пра гэта турбавацца, бо гэтакія кнігі напоўняць рынак, а многія аўтары страцяць працу», – лічыць Мэры Разэнбэргер, выканаўчая дырэктарка групы пісьменьнікаў «Гільдыя аўтараў».

#ai
🤔13🥴6😱4🔥3💩3👍2❤1
Экспэрымэнт па пераходзе на 4-дзённы працоўны тыдзень даў нечаканыя вынікі

У Вялікай Брытаніі праходзіла маштабнае дасьледаваньне 4-дзённага працоўнага тыдня, у якім узяла ўдзел 61 кампанія. Людзі працавалі 32 гадзіны на тыдзень замест 40 гадзін без зьмяненьня заробку. Вынікі ўражваюць:

‣ 45% апытаных не заўважылі ніякіх зьменаў;
‣ 15% сталі спаць горш;
‣ 46% супрацоўнікаў сталі менш стамляцца, 14% — больш;
‣ 39% сталі менш стрэсаваць;
‣ 71% пры канцы экспэрымэнту менш адчувалі выгараньне;
‣ 1,4% склаў рост выручкі кампаній у сярэднім;
‣ 92% кампаній зьбіраюцца пакінуць 4-дзёнку.

Таксама падчас экспэрымэнту зьнізілася колькасьць супрацоўнікаў, якія хацелі звольніцца. Колькасьць тых, што звольніліся, зьнізілася на 57%.
🔥27👍6❤5😁1
Польская стрымінгавая плятформа ладзіць бясплатныя паказы беларускіх мультфільмаў

У межах онлайн-фэстывалю «Wschód nieznany» на стрымінгавым сэрвісе Ninateka.pl можна бясплатна паглядзець 7 анімацыйных фільмаў, створаных беларусамі.
🥰49🔥10❤5👍3🤨1
Які колер мае неба на іншых плянэтах?

Сонечныя прамяні маюць белы колер, і, пераламляючыся аб вялікую колькасьць часьцінак вады ў атмасфэры Зямлі, ствараюць дзіўную палітру розных адценьняў. А як выглядае неба на іншых плянэтах?

Чытайце ў артыкуле ❯
👍31🔥5❤4😍1
Microsoft дадала чат-бот з штучным інтэлектам у Skype

Кампанія абвясьціла, што чат-бот Bing цяпер даступны ў Skype. Карыстальнікі могуць перапісвацца зь ім у прыватных паведамленьнях, або зьвяртацца да яго ў групавых чатах. На малюнку бачна, як удзельнік сяброўскага чату просіць Bing парэкамэндаваць цікавыя месцы ў Гішпаніі. Пакуль функцыя даступная ня ўсім.

#ai #microsoft
👍15