Apple зарэгістравала новы патэнт на разумны пярсьцёнак з экранам.
Прылада павінна адсочваць пульс, ціск і ўзровень кіслароду ў крыві. Таксама зь яе дапамогай можна будзе пераключаць музыку, адказваць на званкі і кіраваць сыстэмаю «разумны дом».
У патэнтнай заяве гаворыцца пра OLED-экран, набор датчыкаў і сэнсараў. Пакуль незразумела, як усё гэта будзе атрымліваць энэргію. Магчыма, патэнт створаны "пра запас", каб рэалізаваць яго, калі тэхналёгіі дасягнуць патрэбнага ўзроўню.
На малюнку: смарт-пярсьцёнак ва ўяўленьні мастака.
#apple

👍3
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Паглядзіце, якія цудоўныя іконкі для аплікацый стварае нэўрасетка Выглядае на тое, што прафэсія дызайнера можа стаць непатрэбнаю хутчэй, чым вы думаеце. Карыстальнікі Twitter падзяліліся неймаверна прыгожымі іконкамі, якія ім стварыла нэўрасетка Midjourney.
Пямятаеце нэўрасетку Midjourney, якая робіць цудоўныя іконкі для аплікацый? Паглядзіце, якую незвычайную тэхніку ў стылі Гаўдзі яна стварыла. Як вам?
❤4🥴1
Разумны гадзіньнік Xiaomi Watch S2 умее аналізаваць склад цела і вымяраць тэмпэратуру скуры.
Новыя гадзіньнікі маюць AMOLED-экраны дыяганальлю 1,32 і 1,43 цалі.
#xiaomi

👍2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Першую ў сьвеце прыладу для штучнага вырошчваньня немаўлятаў прэзэнтавала кампанія EctoLife.
Паведамляецца, што гэтая канцэпцыя можа замяніць традыцыйныя роды, дапаможа змагацца з бясплодзьдзем, паменшыць смяротнасьць маці пры родах. Бацькі змогуць загядзя генэтычна спраектаваць эмбрыён, што дазволіць выправіць любыя спадчынныя генэтычныя хваробы, а таксама змогуць назіраць за працэсам разьвіцьця дзіцяці з дапамогаю мабільнае аплікацыі.
#science

👍1
Новы электрамабіль BMW iX Flow можа мяняць колер зь белага на чорны.
Нямецкі аўтавытворца BMW выпусціў электракар, які можа мяняць свой колер. Ёсць нават анімаваныя пераходы, а кіраваць колерам можна праз мабільную аплікацыю.
Прынцып зьмены колеру базуецца на тэхналёгіі лічбавых чарнілаў E-Ink, якая традыцыйна выкарыстоўваецца ў электронных кнігах.
#cars

👍6
OnePlus прэзэнтавала свае першыя маніторы: гульнявы і офісны.
Мадэль X 27 – гэта прафэсійны 27-цалевы гульнявы манітор, які абсталявалі матрыцаю з разрозненьнем 2550 × 1440 піксэляў, частатою абнаўленьня ў 165 Гц і часам водгуку 1 мс.
OnePlus E 24 – гэта офіснае рашэньне таўшчынёю усяго 8 мм. Манітор атрымаў 24-цалевы IPS-дысплэй з разрозненьнем Full HD, частатою абнаўленьня 75 Гц і часам водгуку ў стандартныя 5 мс.
#oneplus

Інсайдары паведамляюць, што MacBook Air стане большы
Apple працуе над MacBook Air M2 з экранам на 15,5 цалі. Ягоны выхад заплянаваны на весну 2023 году, паведамляе вядомы інсайдар Роса Янга.
15,5-цалевая мадэль па габарытах апынецца паміж 14- і 16-цалевымі ноўтбукамі MacBook Pro, стаўшы самаю вялікаю ва ўсёй лінейцы Air (цяперашняя мадэль мае экран 13,3 цалі). Абнаўленьня ж дызайну чакаць пакуль ня варта.

👍4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ілюмінацыя каляднае ялінкі на кіеўскім вакзале будзе працаваць ад велатрэнажора. Хочаш, каб было прыгожа, — сядай ды круці пэдалі.
Разбурэньне энэргетычнае інфраструктуры праз ваенныя дзеяньні ва Ўкраіне прывяло да частых адключэньняў электраэнэргіі па ўсёй краіне.

🔥3❤1
Apple запатэнтавала новую клявіятуру
Яна можа стаць новым стандартам у будучых пакаленьнях тэхнікі амэрыканскае кампаніі. Новая клявіятура атрымае кнопкі, якія будуць пазбаўленыя надрукаваных або выгравіраваных літараў. Замест гэтага з дапамогаю сьвятлодыёднага падсьвятленьня можна будзе самастойна ўсталёўваць сымбалі для кожнае кнопкі.

😱6
Motorola выпусьціла смартфон з дысплэем на 120 Гц за $130.
Найчасьцей бюджэтныя смартфоны атрымліваюць нават не 90-, а 60-герцавыя экраны. Тутака маем ажно 120 Гц, як у флагманаў накшталт iPhone 14 Pro або Samsung Galaxy S22 Ultra!
Смартфон Moto G53 працуе на 5G-чыпе ад Qualcomm. Аператыўная памяць – 4 або 8 ГБ, флэш-памяць – 128 ГБ. Ёсьць слот для карты памяці microSD ёмістасьцю да 1 ТБ. Усярэдзіне – батарэя на 5000 мВ*г з падтрымкаю хуткаснае 18-ватнае зарадкі.
Дэвайс мае 6,5-цалевую IPS-панэль з разрозненьнем 1600х720 піксэляў. Задняя камера падвойная, з галоўным датчыкам на 50 Мп (што таксама рэдкасьць для танных смартфонаў) і сэнсарам глыбіні на 2 Мп. Франтальная камэра – 8 Мп.
#motorola

Гэтак можа выглядаць iPhone 15
Інсайдар і канцэпт-мастак Канстанцін Міленін, які ў мінулым дакладна прадказаў дызайн новых iPad, зрабіў новыя рэндэры смартфона iPhone 15 Pro, які Apple мае прэзэнтаваць у наступным годзе.
Паводле інфармацыі, што раней апублікавалі іншыя аўтарытэтныя інсайдары, Apple зноў адмовіцца ад корпуса з плоскімі гранямі.