Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Мозг малпы злучылі з камп’ютарам, і атрымаўся фэнамэнальны вынік

Кітайскія навукоўцы ўпершыню ў гісторыі без трэпанацыі чэрапа правялі датчыкі праз сасуды, дасягнуўшы маторнае кары мозгу малпы. У выніку жывёла змагла актыўна кіраваць рабатызаванай рукою “сілаю думкі”.

“Посьпех першага выпрабаваньня на жывёлах — гэта прарыў ад нуля да адзінкі, але дасягненьне посьпеху ў клініцы — гэта працэс ад 1 да 100, таму нам яшчэ трэба прайсьці доўгі шлях”, — сказаў нэўрахірург Ма Юнцзэ, які браў удзел у экспэрымэнце.
👍46🤯20🤔6🔥5😢1
Актыўнае карыстаньне інтэрнэтам у сталым узросьце зьмяншае рызыку дэмэнцыі

Амэрыканскія дасьледнікі назіралі за групаю з 18154 чалавек ва ўзросьце ад 50 да 65 гадоў на працягу васьмі гадоў. У выніку тыя, хто рэгулярна выходзіў у сетку, мелі на 50% менш шанцаў захварэць на дэмэнцыю, чым тыя, хто практычна не карыстаўся камп’ютарам.

Але ня ўсё так проста. Гаворка ідзе аб працягласьці працы ў інтэрнэце ад 6 хвілін да 2 гадзін на дзень. Тыя ж, хто не зачыняў браўзэр больш за 6 гадзін у дзень, наадварот, яшчэ больш рызыкавалі займець дэмэнцыю.
👍48❤4
ЗША ліквідавалі расейскую шпіёнскую праграму

Амэрыканскія праваахоўныя органы «нэўтралізавалі» праграмнае забесьпячэньне для кібэршпіянажу пад назваю Snake, падкантрольнае Фэдэральнай службе бясьпекі Расеі, паведаміла Міністэрства юстыцыі ЗША.

ФСБ Расеі каля 20 гадоў выкарыстоўвала гэтую праграму для крадзяжу канфідэнцыйных дакумэнтаў з камп’ютараў сама меней у 50 краінах сьвету. Дакумэнты належалі ўрадам краінаў NATO, журналістам з гэтых краінаў і іншым асобам, якія ўяўлялі цікавасьць для Расеі.
👍47🤯7🤡4🖕4❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ля Менску ўтварыўся віхраслуп

Рэдкая для Беларусі зьява трапіла на відэа: невялікі віхраслуп узьнік проста на трасе. Зрэшты, даволі хутка міні-тарнада распусьцілася ў паветры.
😱38❤7🤯6👍5🤔2😢1
У Вялікай Брытаніі нарадзілася першае дзіця ад трох чалавек

Жанчыны з мутаванымі мітахондрыямі могуць перадаць генэтычныя хваробы сваім дзецям. Каб гэтага не адбылося, брытанскія навукоўцы распрацавалі працэдуру трохбаковага ЭКА.

Зь яйкаклеткі маці дастаюць ядро, зьмяшчаюць яго ў здаровую яйкаклетку донаркі і апладняюць спэрмаю бацькі. Такім чынам, дзіця фармальна мае трое бацькоў (пры гэтым толькі 0,2% генэтычнага матэрыялу — ад донара).

Дазвол на правядзеньне ўнікальнага ЭКА быў дадзены брытанскім парлямэнтам ў 2015 годзе.
❤38🤯23👍11😱4🤔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Google паказала, як будзе выглядаць новы пошук

Новы пашукавік, у які інтэгруюць штучны інтэлект, стане даступны ў ЗША ў бліжэйшыя тыдні, а потым пакрысе будзе распаўсюджвацца і ў іншых краінах.
👍32🤔11❤8🤮4💩2😢1
У Нью-Джэрсі мэтэарыт прабіў дах жылога дома

Чорны кавалак мэталу вагою каля 3 кг зваліўся з космасу на Зямлю, трапіўшы наўпрост у спальню жылога дома.

Вярнуўшыся ў хату, гаспадыня адразу зразумела, што перад ёю незвычайны камень: ён быў вельмі цёплы і абвуглены. Каб пераканацца ў паходжаньні абломка і праверыць яго радыяцыйны фон, дзяўчына выклікала экстраныя службы.

Астраномы пацьвердзілі, што камень мае касьмічнае паходжаньне і ўдакладнілі, што яго ўзрост можа складаць да 5 мільярдаў гадоў.
🤯39👍19🗿12😱10❤4
У Дубаі пабудуюць найбуйнейшы ў сьвеце штучны рыф

Dubai Reefs — праект, які прадугледжвае стварэньне комплексу жылых, гандлёвых, адукацыйных і дасьледчых аб'ектаў на вадзе.

Галоўнаю мэтаю праекта ёсьць абарона прыбярэжнае зоны Дубая. Штучны рыф плошчаю 200 км2 створыць натуральнае асяродзьдзе для больш як мільярда каралаў і мільёнаў мангравых дрэваў.
❤32🤔8👍6🤩3👎1👌1
Прапануем вашай увазе канал @belarus_sacral. Аўтар блукае па Беларусі ў пошуках старой архітэктуры, закінутага і разбуранага, атмасферных могілак, бровараў, млыноў і цудоўных гісторый.
❤41👍4🔥3
У Сатурна знайшлі 28 новых спадарожнікаў

Аб гэтым паведаміў Цэнтар малых плянэтаў. Такім чынам, Сатурн мае найбольшую колькасьць спадарожнікаў у Сонечнай сыстэме: 117 штук.

Сярод іх вылучаецца Энцэлад дыямэтрам каля 500 км. Ён складаецца ў асноўным з вадзянога лёду і мае амаль белую паверхню з рэкорднаю у Сонечнай сыстэме чысьцінёю.
😱19👍17❤11🤔2
Штодзённае курэньне зьмяншае памер мозгу

Навукоўцы прааналізавалі здымкі мозгу 28 тысяч чалавек з брытанскага біябанку — вялізнага сховішча мэдыцынскіх зьвестак.

Выявілася, што ў тых, хто курыў штодня да правядзеньня дасьледаваньня, аб'ём мозгу ў сярэднім быў на 7 кубічных сантымэтраў меншы ў параўнаньні з тымі, хто ніколі не курыў штодня.
👌25👍21😁12🤯5😱5🌚2😢1🤣1
Гэтак выглядае клявіятура з 16 мэталаў

На краўдфандынгавай плятформе Kickstarter зьбіраюць грошы на выпуск клявішаў, якія будуць вырабляцца з 16 розных мэталаў. “Навошта?”, — спытаеце вы. “Для душы”, — адкажуць стваральнікі. І возьмуць з вас $150.
😁32👍12🤔9❤4😱1💩1
Amazon рыхтуе “рэвалюцыю на рынку хатніх прыладаў”

Сакрэтны праект мае за мэту стварэньне хатняга робата, які зможа кіраваць бытавою тэхнікай, прыбірацца ды камунікаваць зь людзьмі на ўзроўні чат-ботаў з штучным інтэлектам. Пра гэта стала вядома выданьню Insider.

Робат будзе прадухіляць небясьпечныя сытуацыі. Напрыклад, ён зможа выявіць разьбітае шкло і зьмяніць свае прыярытэты такім чынам, каб спачатку прыбраць аскепкі, а ўжо потым выконваць іншыя задачы.

На здымку: актуальны хатні робат ад Amazon, які ня мае ўбудаванага ШІ.
👍33🤔10❤5
Створаны акумулятар, які можна есьці

У якасьці анода італьянскія інжынэры ўжылі мігдал, у якасьці катода — квэрцэцін (вітамін групы Р). Таксама для павышэньня электраправоднасьці выкарыстоўвалі актываваны вугаль, для прадухіленьня кароткага замыканьня — электраліт на воднай аснове з багавіньнем норы, а ў якасьці гермэтыка — воск.

Акумулятар выдае напружаньне 0,65 вольт і працуе на адным зарадзе каля 12 хвілін. Гэтакае магутнасьці дастаткова для працы сьвятлодыёдаў і дробнае электронікі.

Паводле навукоўцаў, ядомыя акумулятары ёсьць доказам таго, што носьбіты энэргіі могуць быць вырабленыя з больш бясьпечных матэрыялаў, чым сучасныя літый-іёнавыя акумулятары.
🌭26👍14🔥4😁4🍓3🍌1
Асадка, якая робіць лічбавую копію ўсяго напісанага

Стартап з Галяндыі распрацаваў асадку Nuwa Pen. У яе ніжняй частцы разьмешчаныя тры камэры для распазнаньня тэксту і сьвятлодыёд, каб карыстацца асадкаю пры недахопе асьвятленьня. Прылада стварае лічбавыя копіі ўсяго, што піша карыстальнік. У захаваных тэкстах можна шукаць патрэбныя фрагмэнты.

15 хвілінаў падзарадкі гаджэта хопіць на 2 гадзіны аўтаномнае працы. Распрацоўнікі абяцаюць, што асадка будзе сумяшчальная з больш як 100 рознымі праграмамі.
👍48🔥15
Стартап раздае 500 тысяч бясплатных тэлевізараў. Але ёсьць нюанс

Стартап Telly плянуе раздаваць 55-цалевыя 4K-тэлевізары бясплатна. Мадэлі, пра якія ідзе гаворка, у розьніцы каштуюць каля $1000.

Нюанс палягае ў другім экране, які разьмесціцца пад асноўным. Яго вышыня складзе каля 22 см, а прызначаны ён для дэманстрацыі рэклямы, якую нельга будзе схаваць.

На першым этапе Telly раздасьць паўмільёна прыладаў у ЗША. Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце праекту, напісаўшы некаторыя зьвесткі пра сябе, каб зрабіць рэкляму пэрсаналізаванаю.
😁34🤮13👍3💩3
Навукоўцы выявілі, як спадабацца нават самаму злому кату

Францускія навукоўцы па чарзе заходзілі ў пакой да катоў і спрабавалі па-рознаму зь імі кантактаваць, а потым фіксавалі рэакцыю.

Высьветлілася, што жывёлы лепш за ўсё рэагавалі на людзей, калі тыя падавалі галасавыя і візуальныя сыгналы адначасова. І, наадварот, дэманстравалі раздражненьне, калі іх клікалі бяз жэсту або візуальнага кантакту.

Такім чынам, каб спадабацца кату, трэба прамаўляць яго імя, глядзець проста ў вочы і павольна маргаць. Каты ўспрымаюць павольнае марганьне вачыма як усьмешку.
❤65👍8🔥2😁2🏆2