Самы вялікі круізны лайнэр у сьвеце хутка запросіць першых турыстаў
Карабель Icon of the Seas кампаніі Royal Caribbean International — гігант даўжынёю 365 мэтраў і вагою 250 800 тон. Для параўнаньня, даўжыня і вага “Тытаніка” — самага вялікага судна свайго часу — складалі 169 мэтраў і 46 329 тон адпаведна.
У студзені 2024 года лайнэр адправіцца ў плаваньне па Карыбскім моры. Ён разьмесьціць каля 5610 пасажыраў і 2350 членаў экіпажу.
У распараджэньні падарожнікаў, якія набылі білеты, будуць прасторныя палубы з зонамі адпачынку, а таксама вялікі аквапарк.

🔥26👀15💩8👍6😱3🤩2
Meta запускае ўласны аналяг Twitter
Кампанія Meta, якой належаць Facebook i Instagram, запускае новы сэрвіс, які мае скласьці канкурэнцыю Twitter, бо паўтарае ягоны функцыянал.
Мабільная аплікацыя з назваю Threads ужо зьявілася ў AppStore, аднак спампаваць яе можна будзе не раней за чацьвер.
На апублікаваных скрыншотах бачна, што карыстальнікі Threads змогуць публікаваць кароткія тэкставыя паведамленьні, якія можна будзе лайкаць і камэнтаваць.

🤔22🤮18👍7💩3⚡2👎1
Паглядзіце на чароўныя фота з астранамічнае выставы
Астранамічны фатограф году — найбуйнейшы ў сьвеце конкурс астранамічных фотаздымкаў, які штогод прымае тысячы заявак ад фатографаў з усяго сьвету.
Нядаўна арганізатар конкурсу — Каралеўская Грынвіцкая абсэрваторыя — апублікаваў здымкі, адабраныя для ўдзелу ў спаборніцтве гэтага году.

❤52👍14🤩6🔥2
Пастка Цукербэрга: акаўнт на Threads выдаляецца толькі разам з Instagram
Мабільная аплікацыя Threads даступная ўжо больш як у 100 краінах (акрамя Эўразьвязу), і за першы ж дзень яе ўсталявалі ўжо больш за 30 мільёнаў чалавек.
Некаторыя пасьпелі выявіць непрыемны нюанс: калі вы захочаце пакінуць плятформу, давядзецца разьвітацца і са сваім акаўнтам у Instagram.
Гэтакае рашэньне ў Meta патлумачылі тым, што профіль Threads лічыцца неад'емнаю часткаю Instagram.

😁60👎9🤡9🌚4👍1
Японская кампанія стварыла «самую маленькую камэру» ў сьвеце
Кампанія GatherTech паказала камэру MiniCa, якая важыць усяго 17 грамаў, мае малюсенькія памеры — 40×47×36 мм — і дысплэй з дыяганальлю 0,96 цалі.
Камэра робіць відэа Full HD, а таксама фота 3760×2128. Яна мае невысокую аўтаномнасьць: усяго 60 хвілін. Ёсьць падтрымка картаў памяці microSD.

❤24👍18🤔8🔥2🤯2🤪2
Новы празрысты матэрыял у 10 разоў трывалешы за шкло
Амэрыканскія навукоўцы вынайшлі новы празрысты матэрыял, які назвалі LionGlass. Падчас выпрабаваньняў ён паказаў устойлівасьць да ўтварэньня расколінаў у 10 разоў больш, чым клясычнае шкло.
У рэальнасьці ж паказчыкі могуць быць яшчэ лепшыя, але навукоўцы дасягнулі мяжы магчымасьцяў свайго абсталяваньня і пакуль ня ведаюць дакладных значэньняў.
Затое ўжо вядома, што вырабы з LionGlass можна рабіць значна танчэйшымі (а таму і лягчэйшымі), чым ранейшыя шкляныя, пры захаваньні тое ж трываласьці.

👍81🤔4😁1
Фермеры пачалі выкарыстоўваць міні-дроны, якія палююць на шкодных насякомых
Дроны PATS-X зьнішчаюць казурак у палёце, спыняючы іх далейшае размнажэньне. Цяпер маленькія беспілётнікі праходзяць выпрабаваньні на фермах Нідэрляндаў і Бэльгіі.

👍54😱7❤3🤔3🤩3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Зьявіўся сынтэзатар беларускага маўленьня
На сайце праекту «Беларускі N-корпус», дзе над стварэньнем нацыянальнага корпусу беларускае мовы працуе акадэмія навук, зьявіўся сынтэзатар беларускага маўленьня.
Ён выкарыстоўвае запісы, сабраныя праектам donar.by. На сайце праекту можна як запісаць свой голас, гэтак і праверыць запісы, зробленыя іншымі ўдзельнікамі.
Сынтэзатары буйных моваў, вядомыя ўжо ня першы год, ад пачатку мелі некарэктнае вымаўленьне словаў і памылковыя націскі. Гэты досьвед быў улічаны, таму беларускі сынтэзатар хоць і гучыць ненатуральна, але мае добрае вымаўленьне і робіць правільныя націскі.

❤74👍27🔥7