Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
ChatGPT правільна паставіў дыягназ хлопчыку: гэта не маглі зрабіць 17 дактароў

У чатыры гады ў Алекса пачаліся хранічныя галаўныя болі. Хлопчык пачаў скрыгатаць зубамі, жаваць рэчы і тузаць нагамі. Таксама ў дзіцяці зьявіліся праблемы з дыханьнем, сном, ростам і вагою.

Бацькі абышлі 17 дактароў рознага профілю, аднак ніхто ня мог вызначыць дакладны дыягназ. Тады маці скарысталася чат-ботам ChatGPT. Яна напісала ўсе вядомыя сымптомы сына і інфармацыю, атрыманую з дапамогаю МРТ.

Нэўрасетка адразу вызначыла, што хлопчык мае сындром фіксаванага сьпінавага мозгу. Празь некалькі тыдняў Алексу зрабілі пасьпяховую апэрацыю.
👍61🤯17❤9❤‍🔥4
Марсаход Perseverance знайшоў на Марсе «авакада»

«Авакада» далучылася да калекцыі здымкаў незвычайных камянёў на Чырвонай плянэце, сярод якіх — «плаўнік акулы», «клюшня краба» і «галава зьмяі». Папярэднік Perseverance, ровэр Curiosity, у свой час выявіў марсіянскую «кветку», «апалонік» і «таемныя дзьверы».
🔥27😁19👍11
Neuralink распачынае экспэрымэнт па ўжыўленьні чыпаў у чалавечыя мазгі

Амэрыканская кампанія Neuralink, якая належыць мільярдэру Ілану Маску, пачала набор добраахвотнікаў для выпрабаваньня мікрачыпу, які ўжыўляецца непасрэдна ў мазгі.

У дасьледаваньні могуць узяць удзел людзі, паралізаваныя з прычыны траўмы ці нэўралягічных хваробаў. Калі выпрабаваньні пройдуць пасьпяхова, яны зноў змогуць рухацца.

Мікракамп’ютар Neuralink памерам прыкладна з манэту. Ён зьмяшчае ў сабе больш як 3000 электродаў, злучаецца з мазгамі дратамі, кожны зь якіх у 10 разоў танчэйшы за чалавечы волас.

Улады ЗША ухвалілі выпрабаваньні Neuralink. Для ўдзелу ў праграме запрашаюцца цалкам паралізаваныя добраахвотнікі. Яны павінны будуць знаходзіцца пад наглядам шэсьць гадоў. Пасьля гэтага можна будзе зрабіць высновы аб эфэктыўнасьці і бясьпецы тэхналёгіі.
👍34🤔15🤩2
Forwarded from AI Online
У горадзе Ухань, паміж гарамі Цзюфэн і Лунцюань, можна выпрабаваць сапраўдны палёт на беспілотным саставе SkyTrain з празрыстай падлогай.

Гэтая падвесная манарэйкавая дарога праходзіць тэставы запуск ад горнай станцыі Цзюфэн ў горадзе Ухань ў цэнтральным Кітаі.
З максімальнай хуткасцю 60 кіламетраў у гадзіну беспілотны наземны цягнік перасоўваецца па паветранай трасе працягласцю 10,5 кіламетры ва Уханьскай аптычнай даліне, цэнтры тэхналагічных кампаній.
Гэтая лінія, першае камерцыйнае наземнае метро ў Кітаі, дае новую магчымасць для гарадскога грамадскага транспарту.
https://www.youtube.com/watch?v=NCrStUWSNGk
🔥17👍9🤔4
У Белавескай пушчы выявілі самую маленькую кветкавую расьліну ў сьвеце

Вольфія бескаранёвая, або Wolffia arrhiza (L.) Horkel ex Wimm., вонкава выглядае як драбнюткія сакавіта-зялёныя, ледзь выцягнутыя кулі меншыя за 1 мм. Тым ня менш, вольфія мае мікраскапічныя кветкі, хай непрыкметныя, але паўнавартасныя.

Гэтая рэдкая для Беларусі расьліна занесеная ў Чырвоную кнігу. Яна сустракаецца толькі на самым поўдні краіны, цяпер і ў Белавескай пушчы.
❤67👍12🔥9😍7
У ЗША кіроўца загінуў, бо Google Maps павялі яго праз мост, які абрынуўся 10 гадоў таму

Інцыдэнт адбыўся восеньню 2022 года ў ЗША. Мужчына вяртаўся дадому, калі ўжо было цёмна. Маршрут, пракладзены Google-мапамі, праходзіў праз разбураны мост, і кіроўца зваліўся у раку з вышыні шасці мэтраў, у выніку чаго загінуў. Варта адзначыць, што каля моста не было агароджы і дарожных знакаў, якія б папярэджвалі пра абвал канструкцыі.

Удава загінулага падала пазоў на Google і заявіла, што прычынаю сьмерці яе мужа стала нясвоечасовае абнаўленьне мапы. У пазове таксама адзначаецца, што мясцовыя жыхары неаднаразова зьвярталіся ў Google па абнаўленьне мапы пасьля абвальваньня моста, але рэакцыі ад кампаніі не было.
😢57😱10🤬6👍1😁1🤯1
Беларусы перамаглі ў конкурсе стартапаў з аплікацыяй для цяжарных і бацькоў

Беларускі стартап Soula заняў першае мейсца на міжнародным конкурсе стартапаў у Лімасоле (Кіпр), у якім узялі ўдзел больш за 300 стартапаў з усяго сьвету.

Soula — AI-дапаможнік, распрацаваны для падтрымкі бацькоў. У ім можна атрымаць пэрсаналізаваную інфармацыю пра цяжарнасьць, роды і першыя гады бацькоўства. Жанчына можа знайсьці ў ім інфармацыю пра свой эмацыйны стан, пытаньні харчаваньня, сну і фізычнае актыўнасьці, а таксама ўзаемаадносіны са сваім партнэрам у новай ролі.
❤85🔥12👍7💩1
Упершыню ў сьвеце ласось з 3D-друкаркі зьявіўся ў супэрмаркетах

Філе стала першым у сьвеце надрукаваным на 3D-друкарцы прадуктам харчаваньня, які даступны ў супэрмаркетах (Нямеччына).

Асноўны інгрэдыент — мікапратэін, створаны з спэцыяльных грыбоў. Філе адрозьніваецца высокім утрыманьнем бялку і амега-3.

Мікрапратэін мае мінімальныя патрабаваньні да апрацоўкі, таму для вытворчасьці выкарыстоўваецца менш рэсурсаў у параўнаньні са звычайнаю рыбаю. Гэта робіць прадукт значна больш экалягічным.

Пакаштавалі б?
👍73🔥26🤔12🤩3🤓1
Зьявілася нэўрасетка, якая перакладае з мовы курэй

Афіцыйна гэта завецца “сыстэма, якая інтэрпрэтуе розныя эмацыйныя станы курэй, уключаючы голад, страх, гнеў, задаволенасьць, хваляваньне і стрэс”.

Падчас распрацоўкі перакладніка выкарыстоўвалі складаныя матэматычныя алгарытмы і адмысловую тэхніку штучнага інтэлекту, якую назвалі “навучаньне глыбокаму аналізу эмоцыяў”. Для навучаньня нэўрасеткі выкарыстоўвалі запісы галасоў 80 курэй. ШІ прааналізаваў іх і супаставіў з рознымі эмацыйнымі станамі.

Дакладнасьць працы нэўрасеткі праверылі 8 заапсыхолягаў і вэтэрынараў: на іх думку, дакладнасьць інтэрпрэтацыі дасягнула 80%.
🔥26😁19👍7
ChatGPT цяпер можа размаўляць, чуць і бачыць

OpenAI дадала ў СhatGPT новыя функцыі. Цяпер да чат-бота ў аплікацыі можна зьвяртацца голасам, і ён адкажа таксама голасам.

Акрамя таго, ён стаў разумець выявы. Напрыклад, можна сфатаграфаваць зьмесьціва лядоўні і папрасіць нэўрасетку прапанаваць рэцэпт з прадуктаў, якія ёсьць у наяўнасьці. Або зрабіць здымак паламанага ровара і запытацца, як яго направіць.
❤31👍17🤓6❤‍🔥1🤔1💩1
LG паказала ноўтбук з гнуткім экранам

LG прэзэнтавала гаджэт Gram Fold з гнуткім экранам. Навінка можа выкарыстоўвацца як ноўтбук, пляншэт, камп’ютар-манаблок або электронная кніга. Усё дзякуючы гнуткаму OLED-дысплэю з дыяганальлю 17 цаляў, разрозьненьнем 2560×1920 піксэляў і яскравасьцю 500 ніт.

Пакуль LG Gram Fold будзе прадавацца толькі ў Паўднёвай Карэі за $3700.
👍18🥴15❤2😁2🤔2💩2
ЭЗ патрабуе ад Apple адкрыць iOS для канкурэнтаў да сакавіка

Эўракамісар Т’еры Брэтан сустрэўся з кіраўніком Apple Тымам Кукам. Пасьля сустрэчы ён заявіў, што Apple абавязаная ўнесьці зьмены ў iOS, App Store і Safari, каб забясьпечыць іх сумяшчальнасьць з прадуктамі і сэрвісамі іншых кампаній. Гэтыя патрабаваньні неабходна выканаць да 5 сакавіка 2024 года.

“Карыстальнікі прадукцыі Apple павінны мець магчымасьць выбару паміж сэрвісамі і прадуктамі канкурэнтаў”,

– заявіў Брэтан.

Кампанія неаднаразова заяўляла, што гэтакія зьмены могуць падарваць бясьпеку і канфідэнцыйнасьць карыстальніцкіх даных.
👍32🤔11💩4🔥3🥱2❤1🥰1
Стваральнік Quake назваў дату зьяўлення ШІ, роўнага чалавеку

“Нам [стартапу Keen Technologies, які займаецца распрацоўкаю ШІ] засталося шэсьць-восем гадоў да таго, як нешта сапраўды вялікае і важнае стане здабыткам грамадскасьці”,

– заявіў Кармак, словы якога прыводзіць выданьне TechSpot.

Навукоўцы ж і дасьледчыкі ўважаюць, што сучасныя мэтады праграмаваньня робяць стварэньне AGI (магутнага штучнага інтэлекту) немагчымым, хаця шмат для каго 2030 год ёсьць мэтаю для зьяўленьня прататыпу ШІ, які пакажа прыкметы жыцьця.
👍24🥱12🤔4🤡4👎3😁2
Forwarded from AI Online
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У даследчым інстытуце Toyota (TRI) з дапамогай генератыўнага штучнага інтэлекту навучылі робатаў некаторым навыкам падрыхтоўкі сняданку. І гэта не запатрабавала сотняў гадзін праграмавання і далейшай працы над памылкамі і выпраўленнем іх. Замест гэтага даследнікі абсталявалі робатаў адмысловымі датчыкамі, якія забяспечваюць пачуццё дотыку, падлучылі іх да мадэлі штучнага інтэлекту, а затым паказалі сістэме.

Па словах супрацоўніка лабараторыі TRI Бэна Берчфілда (Ben Burchfiel), "цікава бачыць, як яны (робаты) узаемадзейнічаюць з навакольным асяроддзем". Спачатку настаўнік дэманструе набор навыкаў, а затым на працягу некалькіх гадзін мадэль вучыцца ў фонавым рэжыме. "Мы звычайна навучаем робата днём, дазваляем яму вучыцца ўсю ноч, а на наступную раніцу прыступаем да новых працоўных паводзінаў", – растлумачыў Берчфілд.
👍21❤3🥱3🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзэнтаваныя сонцаахоўныя акуляры, якія мяняюць колер зацямненьня

Стартап Dusk Rx запусьціў збор сродкаў на выпуск “разумных” сонцаахоўных акуляраў. Яны аўтаматычна наладжваюць колер зацямненьня ў залежнасьці ад навакольнага асяродзьдзя, а націснуўшы на адпаведную кнопку, можна ў любы момант выключаць і ўключаць зацямненьне. Таксама колер можнат зьмяніць самастойна ў мабільнай аплікацыі.

Паводле перадзамовы акуляры даступныя ад $259.
❤23👍13🥰1