Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Як у халоднай Ісьляндыі з дапамогаю гэйзэраў вырошчваюць бананы

У мінулым стагодзьдзі распаўсюдзіліся чуткі аб тым, што халодная паўночная краіна — Ісьляндыя — стала эўрапейскім лідэрам па вытворчасьці бананаў. Як гэта магчыма і ці праўда гэта?

Чытайце ў артыкуле ❯
🔥23😍5👍2
Apple запатэнтавала стылус, які зможа пераносіць рэальныя колеры і тэкстуры з паперы на iPad.

Сэнсары, якія распазнаюць колеры, убудаваныя ў кончык стылуса, а тэкстура паверхні вызначаецца з дапамогаю аднаго з сэнсараў асьвятленьня.

#apple
🔥15😁5👍2🤡2
Сацыяльныя сеткі ўзмацняюць дэпрэсію і залежнасьць ад іншых

Паводле дасьледаваньня, праведзенага малайзійскімі навукоўцамі, жаданьне ўвесь час карыстацца сацсеткамі паніжае самаацэнку і ўзмацняе дэпрэсію.

Вынікі экспэрымэнту, праведзенага з удзелам 250 карыстальнікаў Facebook, паказалі, што людзі з моцнаю залежнасьцю ад сацсетак больш схільныя да самакрытыкі і залежныя ад чужога меркаваньня. Акрамя таго, жаданьне атрымаць лайкі прыводзіць да залежнасьці ад іншых людзей і падрывае самаацэнку.
🤔15👍3
Кампанія Icoma паказала электрычны матацыкл-трансформэр памерам з чамадан

Зараджаючы матацыкл Tatamel на працягу трох гадзін, вы зможаце праехаць каля 30 км. Яго максымальная хуткасьць — 40 км/г, магутнасьць рухавіка — 600 Вт, акумулятар — 12 А*г, вага — 50 кг, заяўлены кошт — $4000.
🔥15🤔8😁3👍2
Самы тонкі ў сьвеце ноутбук прэзэнтавала LG

LG паказала на выставе CES ноўтбук Gram Ultraslim, таўшчыня якога складае ўсяго 11 мм, а вага – 998 грамаў. Камп’ютар мае 15,6-цалевы OLED-дысплэй з разрозьненьнем 1920×1080 піксэляў, яркасьцю 400 ніт і частатою 60 Гц.

Gram Ultraslim абсталяваны новым працэсарам Intel Raptor Lake P 13-га пакаленьня, можа мець да 32 ГБ апэратыўнае памяці і SSD ад 256 ГБ да 1 ТБ.

#lg
🔥9👍6😱2❤1🤔1
Прэзэнтавалі прыладу, якая дазваляе адчуць пахі ў відэа

Гаджэт AromaPlayer вешаецца на шыю і мае 6 картрыджаў з рознымі пахамі, якія могуць зьмешвацца і ўтвараць новыя. Карыстальнік можа ўсталёўваць картрыджы з водарамі, якія ідэальна спалучаюцца з тым ці іншым відэа. Цытрус, дым ад вогнішча, свежасьпечаны хлеб, гарэлая гума і яшчэ каля сотні розных водараў дазваляюць ажывіць амаль любое відэа, перадае TechCrunch з выставы CES, якая гэтымі днямі адбываецца ў Лас-Вэгасе.
👍21😁6
Датчык, які мацуецца да ўнітаза і робіць аналіз мачы, паказалі на выставе CES

Кампанія Withings прэзэнтавала прыладу U-Scan, якая прымацоўваецца да ўнітаза і аналізуе паказчыкі мачы кожны раз, калі карыстальнік ходзіць у туалет. Вынікі аналізаў можна ўбачыць праз мабільную аплікацыю.

U-Scan маніторыць узровень кетонавых целаў, вітаміну С, pH, а таксама можа падказаць дату наступленьня авуляцыі.
👍24😁4🤔4😱3
Зьявіліся падрабязныя чуткі пра акуляры віртуальнае рэальнасьці ад Apple, якія маюць выйсьці ў гэтым або наступным годзе:

‣ у дызайне будуць выкарыстаныя алюміній, шкло і вугляроднае валакно, каб паменшыць памер і вагу;

‣ акумулятар будзе насіцца на поясе, акуляры да яго будуць падлучацца праз магнітную зарадку MagSafe. Зарада будзе хапаць на дзьве гадзіны;

‣ з дапамогаю Digital Crown (каронка, як у Apple Watch) можна будзе пераключацца паміж VR і празрыстым шклом;

‣ кут агляду 120 градусаў;

‣ з дапамогаю магнітаў можна будзе прымацаваць лінзы для карэкцыі зроку;

‣ iOS-аплікацыі, якія ўжо існуюць, будуць запускацца ў 2D-рэжыме (на плоскасьці перад вачыма);

‣ асноўнымі мэтадамі кіраваньня будуць галасавое і hand-tracking (пакуль невядома, што маецца на увазе);

‣ на вонкавай частцы акуляраў будзе экран, які паказвае эмоцыі таго, хто іх носіць;

‣ каштаваць акуляры будуць каля $3000.

На малюнку: канцэпт Apple Glasses ва ўяўленьні Ian Zelbo.

#apple
👍16🤡6🔥2👎1🙈1
Інтэр’еры, створаныя штучным інтэлектам

Карыстальнік Twitter падзяліўся інтэр'ерамі дзіцячага пакоя, якія яму зрабіла нэйрасетка Midjourney. Як вам?
👍14🤔6🤪3❤1🤨1