This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Oppo прэзэнтавала новыя акуляры дапоўненае рэальнасьці
Air Glass 3 XR выглядаюць як звычайныя акуляры і важаць толькі 50 грамаў. Аднак іх карыстальнікі змогуць прымаць званкі, слухаць музыку і бачыць перад вачыма карысную інфармацыю, у тым ліку паведамленьні і адказы на пытаньні, якія можна задаваць штучнаму інтэлекту праз убудаваны мікрафон.
Прэзэнтаваныя акуляры – гэта прататып. Пакуль невядома, калі яны зьявяцца ў продажы і колькі будуць каштаваць.

👍38🤯6🔥5🤔1
HP запусьціла платную падпіску на друкаркі: 20 старонак за $7 у месяц
У падпіску ўваходзіць дастаўка друкаркі, картрыджы, гарантыя і замена на іншую мадэль празь некалькі гадоў.
Да выбару – тарыфы коштам ад $7 да $36 за месяц, якія дазваляюць надрукаваць ад 20 да 700 старонак.
Друкаркі могуць самастойна вызначаць, калі скончылася чарніла. Служба падтрымкі адправіць патрэбныя картрыджы на наступны дзень. Калі ж прылада зламаецца, яе таксама заменяць на наступны дзень.

🤡46😱9😁5🤔4💩2👍1
Google прапануе $5 мільёнаў таму, хто прыдумае, навошта патрэбныя квантавыя камп’ютары
Гэтак бывае: нешта вынайшлі, а яно нікому не патрэбна. Дакладней, ня ясна, у якіх сфэрах гэта можна выкарыстаць.
Прыкладна гэтак адбылося з квантавымі вылічэньнямі. Па гэтай прычыне Google запусьціла ініцыятыву, у рамках якое прапануецца $ 5 млн таму, хто прыдумае рэальныя сцэнары, у якіх квантаваму камп’ютару будзе знойдзенае прымяненьне.
Адзначаецца, што квантавыя вылічальныя сыстэмы асабліва карысныя ў рашэньні абстрактных матэматычных задач. Аднак навуковая супольнасьць больш цікавіцца тым, як квантавыя вылічэньні могуць дапамагчы ў вырашэньні практычных, набліжаных да рэальнасьці, задач.

😁51👍9❤3
Прэзэнтаваны Nothing Phone 2a. Кошт – ад $329
Корпус смартфона мае тры LED-палоскі, а таксама абаронены ад вільгаці. OLED-дысплэй на 6,7 цалі мае ўбудаваны сканэр адбіткаў пальцаў.
Дэвайс базуецца на чыпе ад кампаніі MediaTek – Dimensity 7200 Pro. Апэратыўная памяць – да 12 ГБ, пастаянная – да 256 ГБ, акумулятар – на 5000 мА*г.
Усталяваная апэрацыйная сыстэма Android 14 мае фірмовую абалонку Nothing OS 2.5.
Продажы пачнуцца з 12 траўня.

❤30💩5🥴3👍1
Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
Сьвіньня пазьбегла адпраўкі на бойню і стала маляваць Пазбегнуўшы няшчаснага лёсу ў 2016 годзе, сьвінка па мянушцы Пігкаса засталася жыць у запаведніку. Аднойчы яна знайшла пэндзлі і зацікавілася імі. Гаспадары купілі Пігкаса фарбы, мальберт — і жывёла…
Памерла знакамітая сьвіньня, якая ўмела маляваць
Сьвінка Пігкаса памерла на дзявятым годзе жыцьця праз рэўматоідны артрыт.
У 2016 годзе яе хацелі адправіць на бойню, але цудам яна апынулася ў запаведніку, захаваўшы жыцьцё. Пазьней новыя гаспадары выявілі ў жывёлы здольнасьці да маляваньня.
Прададзеныя карціны прынесьлі гаспадарам сьвіньні больш за мільён даляраў.

🫡39😭28❤10👀5🗿3
Навукоўцы рыхтуюцца адрадзіць мамантаў
Стартап Colossal Biosciences зрабіў чарговы крок у стварэньні тэхналёгіі, якая дазволіць “адрадзіць” шарсьцістага маманта – далёкага сваяка сучасных сланоў.
Адзначаецца, што гэта будзе не сапраўдны мамант, а генэтычна зьменены азіяцкі слон. Ён будзе падобны да свайго продка дзякуючы поўсьці і павялічанаму аб'ёму падскурнага тлушчу, празь які жывёла зможа выжываць у суровых умовах нізкіх тэмпэратураў.
Пакуль складана прадказаць, колькі часу зойме ўвесь працэс “адраджэньня”. Акрамя таго, навукоўцам неабходна вызначыць мясцовасьць, дзе можна расьсяліць новых мамантаў.

🤔41👍16👎2🍌2❤1🔥1🤯1
Пабудавалі самы вялікі ў Эўропе будынак, надрукаваны на 3D-друкарцы
У нямецкім горадзе Гэйдэльбэргу менш як за шэсьць дзён надрукавалі на 3D-друкарцы будынак плошчаю амаль 600 кв. мэтраў. У ім разьмесціцца дата-цэнтар з сэрвэрамі аднаго з найбуйнейшых забудоўнікаў Нямеччыны.
Перавага такога спосабу будаўніцтва палягае ў здабыцьці архітэктарамі большае творчае свабоды. Пры гэтым можна добра ашчадзіць на матэрыялах і аплаце працоўнае сілы.
Сьцены гэтакіх надрукаваных будынкаў складаюцца з сумесі, падобнае на цэмэнт. Яны фармуюцца з дапамогаю вялізнага робата-друкаркі COBOD BOD 2 з хуткасьцю 4 кв. мэтры за гадзіну.

👍55❤7🥴5🤔4😱3👎2
7 гадоў таму горад пачаў прадаваць дамы па €1. Вынікі ўражваюць
Даўно не сакрэт, што ўлады італьянскіх гарадоў прадаюць старую нерухомасьць па €1. Галоўная ўмова – зрабіць капітальны рамонт. Выданьне Business Insider даведалася пра вынікі гэтае палітыкі на прыкладзе горада Мусумэлі, што на Сыцыліі.
У мінулым стагодзьдзі насельніцтва Мусумэлі ўпала з 25 да 10 тысяч жыхароў: многія зьехалі ў пошуках лепшага жыцьця. Упершыню мясцовы муніцыпалітэт аб’явіў аб распродажы сваіх закінутых дамоў па €1 у 2017 годзе. Вынік уражвае.
Толькі за першыя пяць гадоў новых гаспадароў (у асноўным з ЗША і ЭЗ), знайшлі 95% усіх аднаэўравых дамоў. Цяпер горад мае шмат жыхароў, якія размаўляюць на ангельскай, францускай або гішпанскай мовах. Многія зь іх працуюць дыстанцыйна ў спакойнай, расслабленай атмасфэры італьянскае правінцыі.
Колькасьць турыстаў павялічылася ў 10 разоў. Горад прыцягнуў дзясяткі мільёнаў эўра інвэстыцый, на якія праводзіцца рэканструкцыя дарог і цэнтральнага пляцу.
Экспэрымэнт прызналі пасьпяховым.

🔥117👍12👏1
Forwarded from cybulinka
📷 Ля берагоў Новай Зэляндыі дасьледнікі знайшлі 100 новых відаў істот
Каманда Ocean Census выправілася ў трохтыднёвую экспэдыцыю ў Ціхі акіян, падчас якой ім удалося знайсьці каля 100 новых відаў жывых істот. Сярод знаходак кальмары, крэвэткі й рыбы. Апошняе асабліва ўражвае, бо новых рыб знаходзяць даволі рэдка.
Але адзін узор зьбянтэжыў адмыслоўцаў (на фота 3). Спачатку меркавалася, што гэта анэмон ці марская зорка, але потым таксанамісты аднесьлі знаходку хутчэй да васьміпрамянёвых каралаў. У выніку пакуль падазраюць ня толькі новы від, але й новы род (група відаў).
Усе глыбакаводныя знаходкі цяперака вывучаюцца адмыслоўцамі, таму лічба відаў у будучыні можа паменшыцца, альбо павялічыцца.

🔥52👍19❤4
Навукоўцы стварылі кароваў, якія даюць малако з чалавечым інсулінам
Падчас дасьледавання навукоўцы ўставілі сэгмэнт чалавечае ДНК у клеткі дзесяці эмбрыёнаў цялятаў, якіх імплянтавалі ў маткі звычайных кароваў. Адзначаецца, што зьмены закранулі толькі малочныя залозы жывёлаў.
Толькі адзін з генэтычна мадыфікаваных эмбрыёнаў прывёў да цяжарнасьці. У выніку нарадзілася жывая трансгендарная цялушка. Калі яна пасталела, ёй далі гармоны, каб стымуляваць першую ляктацыю. Хоць абʼём малака быў меншы, чым звычайна, дасьледнікі са зьдзіўленнем выявілі, што яно ўтрымлівае чалавечы інсулін.
Такія вынікі даюць надзею на вырашэньне праблемы з пастаўкамі інсуліну, а таксама зробяць яго менш затратным.

👍29😱9❤🔥6🤔6⚡2❤1